Новыя прыгоды Шубуршуна
Алесь Карлюкевіч
Выдавец: Звязда
Памер: 40с.
Мінск 2014
— Ведаеш, справа ўся ў нашых жаданнях... Наколькі высока яны сягаюць, наколькі далёкія падарожжы мы здзяйсняем у сваіх марах і памкненнях... Такую дарогу нам пясчынка і дапамагае ладзіць. Можа, нават на неба начное мост пабудаваць. Варта толькі захацець і яшчэ... Так, і яшчэ дзве ўмовы выканаць. Першнаперш экзамен здаць...
— А пра што яна пытаецца? — не вытрымаў капітан. А самога так і падбівала сказаць бабулі, што ён — вя
18
лікі аматар падарожжаў. I нават сустрэчу з роднай Балачанкай гатовы адкласці, каб толькі ў якіянебудзь новыя прыгоды трапіць.
Бабуля Соф'я ўсміхнулася. Ёй хацелася нешта важнае хутчэй сказаць маленькаму вандроўніку. Бо, нягледзячы, што даўно згубіла зрок, яна і без яго — відаць, душой, сэрцам і розумам — бачыла, як ад малечы праменьчыкі скачуць. Быццам ён ужо семдзесят сем агнёў убачыў, быццам зоркі ў яго вачах заскакалі... I
— Ты вось што, дарагі госць, не спяшайся. Няхай усё сваім ладам ідзе. Умовы я табе зараз і раскажу... Першая — ты яе для сябе асабіста выканаць павінен. Пераканай самога сябе (а іншыя і без таго з табою пагодзяцца), навошта і куды ты хочаш выправіцца. У Сахару ці на Сахалін, гарачыні табе ці холаду хочацца паспытаць... 3 кім марыш сустрэцца — з якімі птушкамі і жывёламі? Па якіх рэках табе болей плаваць даспадобы?.. I калі ў цябе ў галаве яснасць такая будзе, то, лічы, першае заданне ты выканаў. А вось другое — і зусім простае. Калі Пясчынку знойдзеш, то трэба перад ёй экзамен вытрымаць. А складаецца ён усяго з трох загадак... Якія яны, на жаль, не ведаю. Пра гэта ўжо Пясчынка сама раскажа...
Шубуршун прыціх. Яму раней і ў космас хацелася, калі Вераніка расказвала пра касманаўтаў. I ў Кітай, дзе адразу ў адной краіне на ўсё можна наглядзецца — і на стэпы, і на пустыні, і на лясыпералескі, а яшчэ і ў гарах пабываць, і ў акіяне паплаваць. Таксама Шубуршун вельмі марыў пабываць у Індыі, дзе шмат розных помнікаў ^ з самай сівой даўніны. Можна было б і іншых выпрабаванняў паспытаць: напрыклад, на вулкан узабрацца ці з вадаспаду скочыць... А цяпер, калі нарэшце такі шанец з'явіўся — пабываць у іншых краінах, малеча захваляваўся, задумаўся. I не толькі над тым, чаму выбар свой аддаць. Але яшчэ і над тым, ці гатовы ён да такіх далёкіх вандровак. «Не, усё ж трэба і рашучасць праявіць...
Дзе тая Пясчынка?! Я загадаю ёй адправіць мяне ў Каракумы... Там і пустыня, там і водны канал, там гарбузы і дыні салодкія... А яшчэ — гранаты і вінаград!.. I галоўнае — сонечна... А Балачанка мяне пачакае...»
— Ну і добра, што ты дарогу сваю выбраў, — зноў бабуля Соф'я прачытала думкі Шубуршуна. — Але я табе не паведаміла яшчэ пра адну перашкоду. Пясчынку мы так хаваем, што да яе ў падзямелле мурашніка можна толькі па спецыяльным лабірынце прайсці... Таму не спяшайся радавацца, не кожны здольны туды трапіць.
— А паспрабаваць можна? — рашуча запытўся Шубуршун.
Шубуршун бдукае па лабірынце
Старая Соф'я, пачуўшы пытанне маленькага вандроўніка, не спяшалася нешта адказваць. Хаця і разумела, што Шубуршун праяўляе нецярплівасць. Ды толькі яна ведала і іншае: часам цярпенне, разуменне галоўнага важней, чым хуткасць у прыняцці таго ці іншага рашэння. Гэтым клопатам бабуля імкнулася і новага госця надзяліць.
— Ты, рачны капітан, хоць і смелы, павінен ведаць, што ў дарогу трэба выпраўляцца ўсё ўзважыўшы... Вось і зараз не спяшайся... Похапкам, праз пенькалоду не атрымаецца да ладу дайсці. Будзеш галавой працаваць, тады і па лабірынце, і з Чарадзейнай Пясчынкай да згоды прыйдзеш...
Шубуршун задумаўся. Так, мурашнік — гэта сапраўды не дзённік Веранікі, нават не стол яе... Там усё зразумела і ясна. Там — чысціня і парадак. Выканаў адзін урок, зрабіў адно хатняе заданне — адклаў убок падручнік, сшытак, паклаў перад вачыма іншыя кнігі. Праўда, часам
і там блытаніны хапала. Але ўсё адно ж не было такой цемры, гэтулькі сцежакдарожак не разбягалася ў розныя бакі. Малеча зразумеў, што болей ужо падказак яму чакаць няма адкуль. Таму і разлічваць трэба толькі на свае ўласныя сілы, на свой розум. Хоць плач тут, хоць скач...
Шубуршун разважліва азірнуўся па баках. Выцягнуў угору адну лапку, пасля — другую. Саступіў да левай сцяны.
— А чаму б і не ісці, трымаючыся лапкай за адну са сцен, — ціхенька сказаў сам сабе смелы рачны вандроўнік. — Толькі вось за якую? Паспрабую прытрымлівацца левага боку.
I зрабіў некалькі крокаў наперад. Раптам лапка, якой Шубуршун трымаўся за сцяну, слізганула па пустым паветры. Малеча ледзьве ўтрымаўся на нагах. Але зрабіўшы асцярожны крок, зразумеў, што гэта сцяна пайшла далей улева. I пасля ўжо ступаў болей упэўнена. У галаву прыходзілі розныя думкі. I пра тое, што добра было б, каб яго ў гэтым лабірынце разгледзела Вераніка. He, зусім не дзеля таго, каб выратаваць і вывесці з цемры. Шубуршуну хацелася, каб яго гарадская сяброўка даведалася, што ён такі смелы і адважны, нікога не баіцца і заўсёды сам шукае выйсце з няпростых сітуацый.
Крокі малечы рабіліся ўсё шырэйшымі і шырэйшымі... Але Шубуршуну ўвесь час здавалася, што яго падарожжа па лабірынце складаецца з нейкага наўздзіў закругленага маршруту. «Што ж рабіць у такім разе? I як ведаць, ці сапраўды мой шлях з'яўляецца адзіна правільным? А што, калі...»
Шубуршун перабіраў у галаве самыя розныя варыянты. Успомніў нават, як аднойчы аказаўся ў не меней безвыходнай сітуацыі, калі яны з Веранікай гулялі ў «каменьнажніцыпаперу». Калісціснеш кулак —гэтазначыць, што ў цябе ў руках камень. А калі растапырыш два паль
цы — значыць, ты з нажніцамі. Паднятая ўгору далонь — папера. Нажніцы прытупляюцца аб камень. Папера накрывае камень. Затое нажніцы рэжуць паперу. I ўсе гэтыя выкрунтасы супернікі павінны адначасова вырабляць. Калі ты паказаў растапыраныя пальцы, а твой супернік — кулак, то атрымліваецца, што ты прайграў... А вось далонь у адказ на кулаккамень — ты выйграў. Як правіла, доўгі час, пакуль Шубуршун не налаўчыўся ўсё гэта разумець, выйгравала Вераніка. А пасля... I тут малеча зразумеў, чаму на памяць прыйшла старая гульня, якая вандруе па розных краінах, а пачатак свой бярэ яшчэ ў сярэднявечным Кітаі. У выпадку з выбарам растапыраных пальцаў альбо далоні ці сціснутага кулака важна было зразумець сістэму, паслядоўнасць. I яшчэ — на якую долю секунды затрымацца пры прыняцці рашэння, што ж выкінуць перад супернікам у чарговы раз. Можа быць, і тут, у лабірынце, не варта спяшацца...
Шубуршун уважліва прыглядаўся да нябачнай сцяны. Праз некаторы час яму падалося, што аднекуль спераду да яго прабіваюцца праменьчыкі ці нават хутчэй светлячкі. Хацеў ужо было пайсці подбегам, спяшаючыся да магчымага выйсця. Ды светлячкі то ўзнікалі перад вачыма, то губляліся. I тады наступныя крокі даводзілася рабіць у суцэльнай цемры.
— Ох, добра было б зараз недзе намацаць выключальнік і запаліць святло, — малеча паспрабаваў уявіць сабе, што знаходзіцца ў пакоі побач з Веранікай.
Раптоўна наперадзе запалымнеў яркі, падобны да сонца шар. Праменьчыкі быццам адскоквалі ад яго, стараючыся слізгануць па ўсёй прасторы раней замкнутага калідора. А зараз здавалася, што і сцены рассунуліся, падказваючы шырокую дарогу. Шубуршун згадаў словы старой Соф'і: «Справа ў нашых жаданнях...»
— Якое ж жаданне мне зараз прыдумаць, каб Чарадзейная Пясчынка пачула мяне? — задаўся пытаннем Шубуршун.
А праменьчыкі ўжо казыталі твар, рассыпалі сваю ласку і лагоду па поўсці нашага маленькага героя. Хаця далей дарога вяла ўніз. Шубуршун акуратна пачаў ступаць па прыступках. А падняўшы галаву ўгору, разгледзеў цікавыя лямпачкі, зусім не падобныя на тыя энергазберагальныя, што віселі ў пакоі Веранікі і па ўсёй яе гарадской кватэры. Яны былі падобны да яблыкаў і груш, пераліваліся рознымі колерамі. Святло ад іх лагодна апус
калася долу.
Прыступкі закончыліся. I малеча аказаўся на лічкай пляцоўцы перад масіўнымі металічнымі дзвярыма. Збоку ад іх вісеў званочак. JianKa міжволі да яго і пацягнулася... «Але>а ж трэба ўжо зараз мець жаданне, успомніў Шубуршун. — А што калі я загадаю сам сабе выправіцца ў падарожжа ў пустыню Каракумы? Я чуў ад Веранікі, бачыў у яе атласе, што ёсць такая вялікая старонка...» Падумаўшы пра J гэта, рачны капітан тузануў за ланцужок, што звісаў са званочка. Дзверы самі і адчыніліся. Шубуршун увайшоў у чысты, прасторны, напоўне 1 ны светам пакой. Пасярэдзіне яго стаяў высокі куфар. Такім | і ўяўляў яго наш шукальнік I прыгод. Малеча паспраба J ваў наблізіцца да куфра, паду
невя
маў нават было прыадчыніць яго. Але тут жа пачуў нейкі шоргат, скрыпенне. Аказалася, што гэта адтуль, з куфра, загаварыла сама Чарадзейная Пясчынка:
— He ведаю, як цябе завуць і якога родуплемені ты будзеш... Ды толькі на мураша ты не падобны. Ці не старая Соф'я цябе прыслала да мяне?
— Так, Чарадзейная Пясчынка, і я прашу прабачэння, што парушаю ваш пакой. Але я ведаю, што да вас трэба прыходзіць, загадаўшы жаданне... Яно ў мяне ёсць.
— I я ведаю, што яно ў цябе ёсць. Думаеш, толькі адна Соф'я ўмее чытаць думкі? Але ты мне адкажы, чаму ты выбраў Каракумы. Наколькі мне зразумела, для цябе і знаёмства з мурашнікам ужо ўяўляецца вялікай вандроўкай. Ці не так?
Шубуршун не ведаў, што і сказаць. Ды і разумеў, што маўчацьтаксама не варта. Падказактутнідзе незнойдзеш. I справа ж зусім не ў чужым розуме... Адказ знайшоўся сам па сабе:
— Мне даспадобы ўсё невядомае і таямнічае. I вельмі цікава было б наведацца ў адрозныя ад нашай Беларусі старонкі... Далёкі свет заўсёды прываблівае...
— Але чаму ў Каракумы? Што ты чуў пра іх? Ці ведаеш, што там водзяцца кракадзілы і часам бываюць штормы ў каракумскіх марах?..
Пясчынка сказала гэта так, што Шубуршун не зразумеў, яна жартуе ці сур'ёзна ў яго пытаецца. Малеча задумаўся. Узгадаў у памяці карту Туркменістана, дзе раскінуліся Каракумы...
— Прашу прабачэння, паважаная Чарадзейная Пясчынка, — смела загаварыў рачны капітан, — вы нешта блытаеце. Няма ў Каракумах мораў. Гэта ж пустыня. I для жыхароў яе вада — сапраўдны скарб. Таму і кракадзілы там не водзяцца.
— Добра, добра, — лагодней і павольней загаварыла насельніца куфра. — Гэта я пажартавала. Але ведай, што
там табе будзе ой як нялёгка... Ды бачу, што вандроўнік ты смелы. Тады давай не будзем час марнаваць і пяройдзем да загадак... He скажу, каб яны дужа складаныя былі, але і падумаць табе давядзецца. Калі ты крышачку назіральны вандроўнік, калі ў розных пераплётах табе давялося пабываць, то і адгадкі да цябе хутчэй прыйдуць...Такім чынам, першая загадка: «Чорная карова ўсіх людзей пакалола, а белая ўстала — усіх пападымала».