Па слядах аднаго міфа
Мікола Ермаловіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 94с.
Мінск 1989
М.І.ЕРМАЛОВІЧ
сляаах
аднап міФа
not
tot
алтіС^І.
£ го
Лсосчіoetut
OP л» мх ЧіаЛо^,
£$mt£ ^
оЛЦУ^^^о¥»^<ілМ Лоп9^
КЛЛА GUJU
A ZOKC.
otltto
кеtnivto, ufaXtot ‘ZAitct^ /fan іш^ла^ю іліе9. гДН.АЯКлЬ
М.І.ЕРМАЛОВІЧ
спядах аднаго міфа
Навуковы рэдактар доктар гістарычных навук, прафесар А. П. ГРЫЦКЕВІЧ
Мінск «Навука і тэхніка» 1989
ББК 63.3(2)43 Е72
Рэцэнзенты:
доктар гістарычных навук Л. В. Аляксееў, доктар гістарычных навук В. У. Ч а п к о, кандыдат гістарычных навук A. A. Т р у с а ў, кандыдат гістарычных навук С. А. Шчарбакоў
Ермаловіч М. I.
Е72 Па слядах аднаго міфа/Навук. рэд. А. П. Грыцкевіч,—Мн.: Навука і тэхніка, 1989.—94 с.
ISBN 5343000169.
Ермоловнч Н. Н. По следам одного мнфа.
На аснове дэталёвага разгляду гістарычных і іншых матэрыялаў асвятляецца пытанне аб утварэнні ў 50—60х гадах XIII ст. Вялікага княства Літоўскага.
Для навукоўцаў, краязнаўцаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
0503020900—111
Е 15а89 ББК 63.3(2)43 + 63.3(2Б)
М316(03)—89
© Выдавецтва ISBN 5343000169 «Навука і тэхніка», 1989.
Гэтая кніга прысвечана эпосе стварэння Вялікага княства Літоўскага — часу, мала асветленаму паўнацэннымі крыніцамі і, як паказвае аўтар, яшчэ недастаткова вывучанаму. Нанова пераглядаючы гістарычныя звесткі, якія датычаць гэтай праблемы, М. Ермаловіч даволі абгрунтавана адмаўляе заваяванне ў XIII ст. беларускіх земляў літоўцамі, што лічылася дагэтуль бясспрэчным фактам. Замест гэтага ён прапануе арыгінальную канцэпцыю і пацвярджае яе спасылкамі на крыніцы. He ўсё тут здаецца досыць пераканаўчым, сустракаюцца сцверджанні, на маю думку, занадта катэгарычныя, але гэта ўрэшце не так істотна. Галоўнае тое, што ў кнізе шмат новых, арыгінальных думак, якія, несумненна, заслугоўваюць таго, каб быць уведзенымі ў навуковы ўжытак. Яны будуць стымуляваць працу даследчыкаў, вымусяць перагледзець застарэлыя ў нашай гістарыяграфіі погляды.
28 лютага 1989 г. г. Масква
Л. В. Аляксееі), доктар гістарычных навук
ПРЛДМОВА
У гістарычнай навуцы ўмацавалася думка, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага ў сярэдзіне XIII ст. бярэ пачатак з заваявання літоўскім князем Міндоўгам шэрагу беларускіх земляў, і ў першую чаргу так званай Чорнай Русі з гарадамі Навагрудкам, Ваўкавыскам, Слонімам, Гродна і інш.¹ Здавалася б, што такое рэдкае ў навуцы адзінадушша трымаецца на бясспрэчных гістарычных сведчаннях. Але ў свой час М. Дашкевіч заўважыў, што «ў верагодных крыніцах не дайшло да нас ніякіх звестак аб пакарэнні Літвой гэтага ўчастка» ². 3 таго часу прайшло больш за 100 гадоў, а ў даследчыкаў не з’явілася ніводнай крыніцы, якая б пацвярджала літоўскае заваяванне як гэтай, так і якойнебудзь іншай беларускай зямлі³.
Нават У. Пашута ў сваёй вялізнай працы аб утварэнні Літоўскай дзяржавы гаворыць: «У Чорнай Русі, якой Міндоўг авалодаў у 40х гадах XIII ст., выкарыстаўшы цяжкія для Рускай зямлі вынікі мангольскага нашэсця, княжыў яго сын Войшалк» ⁴. Але нават гэты даследчык, кніга якога садзейнічала яшчэ большаму ўмацаванню ў нашай гістарыяграфіі сцверджання аб літоўскім заваяванні Беларусі, відаць, не быў упэўнены ў правільнасці гэтага і іншых сваіх тэзісаў, звязаных з утварэннем і далейшай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага, калі палічыў патрэбным адзначыць: «Далейшыя поспехі нашай навукі, магчыма, прывядуць да перагляду прапанаваных тут аргументаў і вывадаў. Чым хутчэй гэта адбудзецца, тым лепш» ⁵. Так, перагляд неабходны. Сучасная гістарычная навука, перад якой ставіцца задача ліквідаваць усе «белыя плямы» нашага мінулага, не можа мірыцца з бяздоказнымі сцверджаннямі, і таму пытанне аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага павінна быць прыведзена ў адпаведнасць з праўдзівымі гістарычнымі сведчаннямі.
НА ЎЗРОЎНІ XVI CT.
Часцей за ўсё тэндэнцыйна скажаецца пачатковая гісторыя той ці іншай дзяржавы. Так здарылася і з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага, першыя старонкі якой да непазнавальнасці зацемнены міфам аб літоўскім заваяванні Беларусі. Ен мае даўнюю гісторыю. Яго ўзнікненне адносіцца да XVI ст., калі ішла абвостраная барацьба Маскоўскай дзяржавы за беларускія і ўкраінскія землі, якія знаходзіліся ў той час у складзе Вялікага княства Літоўскага. Тады была выкарыстана не толькі вайсковая сіла, але і ідэалагічныя сродкі барацьбы. Патрэбна было абгрунтаваць законныя правы Рускай дзяржавы на Беларусь і Украіну. Гэта і было адной з мэт літаратурнапубліцыстычнага твора «Сказанпе о князьях владнмнрскнх», які з’явіўся ў першай трэці XVI ст. Дзеля гэтага ў яго і быў уключаны раздзел «Родословне лнтовскнх князей», змест якога коратка зводзіцца да наступнага.
Ратуючыся ад татарскага пагрому Батыя, нейкі Віцянец, які нібыта быў родам са смаленскіх князёў, уцёк у Жамойць (так тут называецца Літва), пасяліўся там і ажаніўся з дачкой бортніка. Праз трыццаць гадоў ён быў забіты перуном. Пасля гэтага жонку Віцянца забраў ягоны раб конюх Гегіменік. I вось у хуткім часе маскоўскі князь Юрый Данілавіч паслаў гэтага Гегіменіка «на Волоскую землю н на Кневьскую (г. зн. на Украіну) п на обь сю страну Меньска (г. зн. у Беларусь)» браць з іх царскія даніны. Гегіменік, «мужь храбр зело іі веляка разума», беручы даніны, назбіраў шмат багацця, пачаў валодаць многімі землямі і дзякуючы нязгодам і міжусобіцам паміж рускімі князямі стаў першым вялікім літоўскім князем⁶. Палітычная мэта гэтай выдуманай гісторыі пра літоўскіх князёў Віценя і Гедыміна была ясная: літоўскія князі, выкарыстаўшы цяжкі для Русі час, самаўпраўна прысвоілі сабе бела
5
рускія і ўкраінскія землі і зараз павінны вярнуць іх законным іх гаспадарам — маскоўскім князям.
Зразумела, што ў Вялікім княстве Літоўскім усё гэта не магло застацца без адказу. Тым больш што ў 1561 г. гэта дзяржава ўступіла ў Лівонскую вайну, і пагроза страты беларускіх земляў стала рэальнасцю: у пачатку 1563 г. войскі Івана Грознага занялі Полацк. У гэты крытычны момант і з’явіліся летапісы, якія ў сучаснай навуцы прынята называць беларускалітоўскімі, бо ў іх, як лічыў М. М. Улашчык, выкладаецца гісторыя Вялікага княства Літоўскага і напісаны яны на беларускай мове. Менавіта яны і пазней створаная ў значнай меры на аснове іх «Хроніка» польскага гісторыка М. Стрыйкоўскага побач з іншым павінны былі даказаць гістарычныя правы Вялікага княства Літоўскага на беларускія землі, у тым ліку і на Полацк, заняты ў той час рускімі войскамі. Захоп літоўскімі князямі беларускіх земляў гэтыя летапісы і «Хроніка» Стрыйкоўскага, як і «Сказанне о князьях владнмнрскнх», таксама адносяць да часу нашэсця Батыя, толькі прыпісваюць гэта іншым асобам, а менавіта жамойцкім князям. Чаму гэта так, стане зразумелым, калі прыгадаць, што апошнія ў той час апынуліся ў больш выгадным становішчы. У выніку Грунвальдскай перамогі (1410 г.) спыніліся напады нямецкіх крыжакоў на Жамойцію (заходняя частка сучаснай Літвы). У той жа час шматлікія войны, якія вяліся ў XV—XVI стст. паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай, адбываліся на беларускіх землях, што аслабляла ў дзяржаве пазіцыі іх феадалаў. Жамойцкія магнаты, адчуўшы сваю сілу, сталі прэтэндаваць на першынство ў дзяржаве і таму імкнуліся прыпісаць сабе і заслугу ў яе стварэнні. Вялікую ролю ў падрыхтоўцы «Хронікі» Стрыйкоўскага адыграў біскуп Гедройц — ідэолаг жамойцкай нацыянальнай партыі ў другой палове XVI ст. Ён забяспечыў Стрыйкоўскага шматлікімі і, відаць, тэндэнцыйна адрэдагаванымі ім летапісамі. Гедройц і фінансаваў друкаванне «Хронікі» у Кёнігсбергу ў 1582 г.
Таму не дзіўна, што, паводле беларускалітоўскіх летапісаў і «Хронікі» Стрыйкоўскага, менавіта вялікі князь жамойцкі Мантвіл, убачыўшы, што ў выніку нашэсця Батыя рускія землі спустошаны і князі рускія разагнаны, даў войска свайму сыну Ердзівілу, і той, перайшоўшы Вяллю, а пасля і Нёман, знайшоў гару
6
прыгожую і заснаваў на ёй горад, назваўшы яго Новагарадком і зрабіўшы яго сваёй сталіцай. Пасля гэтак жа сама ўзнавіў іншыя гарады, разбураныя Батыем ⁷.
Аўтары летапісаў і Стрыйкоўскі да непазнавальнасці заблыталі гісторыю: паперастаўлялі падзеі, перайменавалі гістарычных асоб, a то і проста рабілі падлог. У гэтых адносінах характэрная перадача падзей, якія нібыта прывялі да заваявання Літвой Полацка. Тут засталіся некаторыя дэталі, якія даюць магчымасць аднавіць гістарычную праўду. У Іпацьеўскім летапісе пад 1162 і 1167 гг. апавядаецца пра міжусобную барацьбу полацкіх і мінскіх князёў. У 1162 г. полацкі князь Рагвалод пайшоў на аднаго з мінскіх князёў Валадара Глебавіча. Апошні, ухіліўшыся ад бою днём, ноччу выступіў з сваім войскам, набраным з «літвы», на палачан і разбіў іх пад Гарадцом. Паражэнне было страшэнным, і Рагвалод пабаяўся варочацца назад у Полацк. Палачане ўзялі сабе новага князя Усяслава Васількавіча. У 1167 г. ужо сам Валадар Глебавіч пайшоў на Полацк і перамог палачан. Усяслаў Васількавіч уцёк з Полацка ў Віцебск, а Валадар Глебавіч стаў на кароткі час полацкім князем, пакуль не быў разбіты на Дзвіне ⁸.
Для аўтараў летапісаў гэтыя падзеі і з’явіліся вельмі зручнымі для апрацоўкі іх у патрэбным кірунку. У іх падзеі 1162 і 1167 гг. аб’яднаны ў адно, Валадар Глебавіч названы Мінгайлам — сынам жамойцкага князя Ердзівіла, які быццам бы княжыў у Новагарадку. Дык вось нібыта пасля смерці бацькі Мінгайла, разбіўшы палачан пад Гарадцом, захапіў Полацк і стаў адначасова вялікім князем полацкім і новагародскім. Пасля яго смерці засталіся два сыны, адзін з якіх, Гінгвіл, •стаў быццам бы княжыць у Полацку. Ён, ажаніўшыся з цвярской князёўнай Марыяй, прыняў хрысціянства. Пасля яго смерці ў Полацку княжыў яго сын Барыс, які заснаваў горад Барысаў і пабудаваў у Полацку царкву святой Сафіі⁹. Каб зрабіць гэтыя звесткі яшчэ больш пераканаўчымі, Стрыйкоўскі ў сваёй «Хроніцы» сцвярджаў, што на свае вочы бачыў недалёка ад Полацка Барысаў камень, на якім было напісана: «Помогп господн рабу твоему Борнсу, сыну Гннгвнлову» ¹⁹ Няма чаго казаць, што ўсё гэта выдумка. Барысавага каменя з такім надпісам ніколі не існавала і не магло існаваць, бо полацкі князь Барыс быў сынам славутага Усяслава