Па слядах аднаго міфа
Мікола Ермаловіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 94с.
Мінск 1989
52
калінебудзь, але яе апісанне ў «Хроніцы Быхаўца» з яўляецца скажоным да непазнавальнасці, як гэта адбылося і з бітвай пад Гарадцом у 1161 г., аб чым мы гаварылі раней. He выключана, што і бітва пад Магільнам адбылася таксама ў полацкія часы, а пасля была прыпісана літоўскім князям.
Малаверагодная бітва пад Койданавам, бо звесткі пра яе яшчэ больш супярэчлівыя. У «Хроніцы Быхаўца» сказана, што заволжскі татарскі цар Балаклай сабраў вялікую раць і пайшоў на Русь. А Вялікі князь Скірмант, сабраўшы сваё войска ў Койданаве, перамог усю раць татарскую і самога цара забіў ²²⁹. У літаратуры гэта падзея адносілася да 1241 г.²³⁰ Апроч таго, указваецца яшчэ адна бітва пад Койданавам, у якой нібыта Міндоўг у 1249 г. разбіў татараў, якіх узначальваў Кайдан, і яго саюзнікаў галіцкавалынскіх князёў Данілу і Васілька. Прычым сцвярджаецца, што Кайдан загінуў тут, і таму пайшла назва «Койданаў», які да гэтага называўся Крутагор’ем. Гэта найбольш пашыраная версія, і яна нават увайшла ў сучасныя падручнікі па гісторыі Беларусі²³¹. У «Запісках Кацярыны II» прыведзены звесткі аб бітве пад Койданавам у 1276 г., якія нагадваюць падзеі бойкі 1241 г.
Паколькі ўсе гэтыя бітвы звязаны з татарамі, то яны не маглі адбыцца ні ў 1241, ні ў 1249 гг., бо, як паказваюць даследаванні, першае ўварванне татараў на тэрыторыю Беларусі адбылося ў 1258 г.²³² Бітву 1241 г. мы наогул павінны адкінуць як выдуманую, бо ніколі не было ні вялікага літоўскага князя Скірманта, ні татарскага хаыа Балаклая. Нешта ёсць падобнае ў падзеях 1249 і 1258 гг. Сапраўды, князем літоўскім тады быў Міндоўг, разам з татарамі ішоў валынскі князь Васілька (яго брат Даніла, прыкінуўшыся хворым, ухіліўся ад гэтага паходу). Але татараў узначальваў не Кайдан, a Бурундай, і, што самае важнае, ніякай перамогі Міндоўг не атрымліваў: татары на чале з Бурундаем без супраціўлення занялі землі Літоўскую і Нальшчанскую (нагадаем, што гэта тэрыторыя на захадзе сучаснай Беларусі). Гэта пацвярджае і Наўгародскі I летапіс, у якім сказана, што татары ўзялі ўсю зямлю Літоўскую, а саміх пабілі ²³³.
Трэба зазначыць, што ёсць яшчэ сумненні ў праўдзівасці існавання Кайдана. Сярод татарскіх ханаў, военачальнікаў і ваяводаў ён не значыцца ²³⁴. Праўда, у татар
53
скага хана Менгу Цімура, які цараваў у Залатой Ардзе з 1266 па 1280 г., быў сын Кадан ²³⁵. Менавіта ў Менгу Цімура галіцкі князь Леў Данілавіч прасіў дапамогі ў паходзе на Новагарадок. У 1274 г. Менгу Цімур даў татарскае войска, але яго ўзначальваў не Кадан, а ваявода Ягурчын ²³⁶. Паводле ГаліцкаВалынскага летапісу, татары хадзілі на Новагарадок і ў 1277 г. Таму можна меркаваць, што яны ішлі праз Койданаў. Але, папершае, пацярпеўшы там паражэнне, яны б не пайшлі далей. Падругое, узначальваў гэта войска татараў не Кайдан, a ваявода Мамшэй ²³⁷. Усё адзначанае сведчыць, што Койданаўскай бітвы не магло быць ні ў 1274, ні ў 1276, ні ў 1277 гг. Апроч таго, тапонім «Койданаў» на Беларусі не адзін (населены пункт з такой назвай быў таксама недалёка ад г. Паставы ²³⁸, што таксама ставіць пад сумненне паходжанне гэтай назвы ад імя татарскага хана.
3 вышэйсказанага вынікае, што Магільнянская і Койданаўская бітвы — гэта хутчэй за ўсё міфы, створаныя ў XVI ст., для ўзвелічэння літоўскіх князёў, якія быццам толькі адны маглі супрацьстаяць манголататарскім заваёўнікам, чаго ў сапраўднасці не было.
Вядома, нельга адмаўляць пагрозы татарскага нашэсця, якая вісела над беларускімі землямі, бо ўварванні татараў, як мы ўжо бачылі, сапраўды былі. Аднак і нельга справу паказваць так, нібы толькі Літва магла абараніць Беларусь ад татарскай заваёвы. Яна не магла абараніць і сваёй зямлі ад татараў, як гэта было ў 1258г. Вось чаму беларускія феадалы не маглі бачыць у асобе літоўскіх князёў сілу, здольную абараніць іх ад татараў. Вось чаму беларускім феадалам не было патрэбы дзяліцца з літоўскімі феадаламі сваёй «рэнтай».
Тое, што Беларусь не ведала манголататарскага пагрому і панавання, мела для яе важнае значэнне, якое пакуль што яшчэ не ацэнена ў гістарычнай навуцы. Як вядома, манголататарскае панаванне перапыніла і замарудзіла працэс палітычнага аб’яднання рускіх і ўкраінскіх земляў, падарвала іх прадукцыйныя сілы. Усяго гэтага пазбегла Беларусь. Яе аб’яднанне не было спынена, а яе прадукцыйныя сілы ў выніку прытоку новага насельніцтва яшчэ больш узраслі. Усё гэта і было прычынай таго, што фарміраванне тэрыторыі Беларусі і ўтварэнне беларускай народнасці пайшлі хутчэй, чым аналагічныя працэсы ў іншых усходнеславянскіх землях. Так, калі ў першай палове XIV ст. пры Іване Каліце пачало
54
толькі ўзвышацца Маскоўскае княства, то беларускія землі к гэтаму часу амаль усе былі сабраны і аб’яднаны ў Вялікім княстве Літоўскім. Беларускія феадалы выкарысталі ў сваіх інтарэсах выгадную для іх кан’юнктуру, у прыватнасці аслабленне рускіх і ўкраінскіх земляу у барацьбе з татарамі, і заваявалі значныя часткі іх тэрыторый.
Паколькі культурныя цэнтры Беларусі не былі разбураны, беларуская культура развівалася без перашкод, што было прычынай яе высокага ўзроўню. Таму яна і заняла пануючае месца ў Вялікім княстве Літоўскім, a беларуская мова стала ў ім дзяржаўнай.
Што да нямецкай агрэсіі, то яна сапраўды з’явілася цяжкім ударам для Полацка. У выніку яе Полацкае княства было адсечана ад Балтыйскага мора, што істотна паўплывала на далейшую гісторыю Беларусі. Аднак, гаворачы пра гэта, нельга справу паказваць так, нібы беларускія землі знаходзіліся ў бязвыхадным становішчы і іх магла выратаваць толькі Літва. He меншую пагрозу нямецкая агрэсія несла і народам Прыбалтыкі, якія разам з Полаччынай сталі аб’ектам нападу «псоўрьшараў». Апошнім удалося, пакарыўшы балцкія плямёны прусаў, куршаў і земгалаў, з трох бакоў акружыць Жамайцію. Над ёй, як над іншымі балцкімі землямі, навісла смяротная пагроза. Са сказанага відаць, што нямецкай агрэсіяй былі запалоханы не толькі беларускія, але яшчэ ў большай ступені феадалы балцкіх земляў; Калі Полаччына траціла набытыя ёю ў Ніжнім Падзвінні землі, то балты трацілі свае карэнныя землі. Дык хіба маглі’ феадалы Літвы ў гэты час адважьіцца на заваёву беларускіх земляў, хіба маглі бёларускія феадалы ў іх асобе бачыць абаронцаў ад нямецкай агрэсіі?
У даследаваннях па гісторыі адзначаецца, што нямецкая агрэсія прымусіла балцкалітоўскія землі аб яднацца і гэтым самым паскорыла працэс утварэння Літоўскай дзяржавы. Гэта, маўляў, і дало магчымасць літоўскім феадалам заваяваць беларускія землі, якія нібыта былі раз’яднаныя. Аднабаковасць гэтай схемы відавочная, бо застаецца незразумелым, чаму тая ж самая нямецкая агрэсія не прымусіла аб яднацца беларускія землі. Мы ўжо гаварнлі, што раз’яднанасць беларускіх, у прыватнасці полацкіх, земляў у XIII ст. надзвычай перабольшана. На горкім вопыце пазнаўшы смяротную пагрозу нямецкай агрэсіі, Полаччына шчыльней згуртоў
55
валася для адпору ворагу. Трэба сказаць, што Полацк не адразу разгледзеў сапраўдную сутнасць нямецкіх рыцзраў, Полацкі князь Уладзімір у 1186 г. даў нямецкаму манаху Мейнарду, відаць, угледзеўшы ў яго дзейнасці толькі місіянерскі, а не захопніцкі характар, дазвол на права хрышчэння ліваў, якія залежалі ад Полацка. Яшчэ больш легкадумна паставіліся напачатку да рыцараў у іншых краінах Усходняй Еўропы. Літоўцы (летоны) у 1202 г. заключылі дагавор з біскупам Альбертам супраць земгалаў. Мазавецкі князь Конрад у 1225 г. запрасіў тэўтонаў для барацьбы з прусамі. He раз сумесна з рыцарамі дзейнічалі пскоўскія і наўгародскія атрады. Гэтая бесклапотнасць і была адной з прычын першых поспехаў немцаў ва Усходняй Еўропе. Для ІІолацка яна абярнулася стратай Ніжняга ГІадзвіння.
Згуртаванасць Полаччыны ў барацьбе з крыжакамі вельмі добра выяўлена ў «Хроніцы Лівоніі». Так, паводле яе, для паходу на тэўтонаў «полацкі кароль Вальдэмар (Уладзімір) сабраў войска з усяго свайго каралеўства, а таксама ад суседніх каралёў (удзельных князёў Полаччыны), сваіх сяброў і з вялікай храбрасцю спусціўся ўніз па Дзвіне» ²³⁹. Хіба магло быць такое пры міжусобнай барацьбе?
Смяротная пагроза нямецкай агрэсіі, якая навісла як над Полацкам, так і над балцкалітоўскімі землямі, патрабавала з’яднання іх сіл. Яскравым сведчаннем гэтаму можа^ыць тое, што войска Уладзіміра Полацкага, з якім ён у 1216 г. сабраўся ісці на Рыгу, напалову складалася з літоўцаў, Важным фактарам у арганізацыі адпору рыцарам было ўмацаванне сувязей Полацкай зямлі з суседнімі рускімі землямі, у першую чаргу з Наўгародскап і Пскоўскай. Пацверджаннем гэтага з’яўляецца жаніцьба наўгародскага князя Аляксандра Неўскага на дачцы полацкага князя Брачыслава ў 1239 г. Саюз Полацкай і Наўгародскай земляў быў важнай умовай перамогі над нямецкімі агрэсарамі на Чудскім возеры ў 1242 г., што ў далейшым палегчыла і абарону беларускіх земляў ад крыжакоў. Адзінства Полацкай, Наўгародскай і Пскоўскай земляў прывяло до перамогі над немцамі і ў 1262 г. пад г. Юр’евам.
6
ШТО Ж ЗАВЛЯВАЎ МІНДОЎГ?
Hi раздробленасць беларускіх земляў, ні літоўскія набегі на іх, ні манголататарскае нашэсце і нямецкая агрэсія — усё тое, што ў гістарычнай навуцы прымаецца за фактары, якія нібыта абумовілі так званае літоўскае заваяванне беларускіх земляў, нельга прызнаць пераканаў;ымі довадамі. Сцверджанне пра літоўскае панаванне над Беларуссю трымаецца, па сутнасці, на традыцыі, якая ідзе ад гісторыкапубліцыстычных твораў XVI ст. Аднак іх легендарнасць, як было паказана вышэй, не выклікае сумнення.
Немалаважную ролю ў жывучасці міфа аб літоўскай заваёве мела тое, што дзяржава называлася Літоўскай. Але мы ўжо паказалі, што ў час утварэння яе назва «Літва» адносілася не да сучаснай Літвы. Акрамя таго, не варта на ўсе выпадкі гісторыі пашыраць звыклае ўяўленне, што дзяржава атрымлівае назву ад той сваёй часткі, якая дамінавала падчас яе ўтварэння. Заходняя балцкая зямля Прусія была ў канцы XIII ст. канчаткова заваявана немцамі і пасля анямечана. Аднак назвы сваёй яна не толькі не страціла, але і пашырыла яе на захад. У 1618 г. Прусія была далучана да Брандэнбурга ²⁴°, аднак і пасля гэтага захавала сваю назву, якая перайшла на Брандэнбург. Дык хіба на падставе яе назвы трэба лічыць Прусію дзяржавай не немцаў, а прусаў? Нешта падобнае адбылося і з Літвой. Заваяваная Новагарадком, яна таксама не страціла сваёй назвы і стала пашыраць яе на захад, у тым ліку і на сучасную Літву. I таму як нельга лічыць, што назва «Прусія» пашыралася з Берліна, так і нельга лічыць, што назва «Літва» пашыралася з Вільні. Цікава адзначыць яшчэ адну паралель. Як назва прусаў перайшла на ўсходніх немцаў і яны сталі называцца прусакамі, так і назва «літва» перайшла на панямонскіх беларусаў, якія доўгі час называліся ліцвінамі.