Па слядах аднаго міфа
Мікола Ермаловіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 94с.
Мінск 1989
7
Чарадзея. I наогул, полацкія князі не маглі паходзіць ад жамойцкіх, бо княжылі задоўга да апошніх. Гаворка тут можа ісці пра адваротнае — пра паходжанне князёў Літвы ад полацкіх, што мае пад сабой, як мы ўбачым далей, рэальныя падставы.
Пра тое, як фальсіфікаваў Стрыйкоўскі гісторыю ў кірунку перабольшвання літоўскай сілы і небяспекі, яскрава сведчыць такі факт, прыведзены ў свой час М. Дашкевічам. Рускі летапіс пад 1089 і 1103 гг. паведамляў, што на рускую зямлю напалі «прузн», г. зн. саранча. Пад пяром польскага храніста XV ст. Я. Длугаша «прузн» ператварыліся ў прусаў, адно з балцкіх плямёнаў. Стрыйкоўскі ж, беручы гэта месца ў Длугаша, да прусаў дадаў яшчэ літоўцаў і яцвягаў. Так былі ўнесены ў «Хроніку» прыдуманыя напады прусаў, літоўцаў і яцвягаў на рускую зямлю u.
Такім чынам, у XVI ст. у Маскоўскай дзяржаве і ў Вялікім княстве Літоўскім узнікла версія пра заваяванне Беларусі Літвой. Толькі ў «Сказаннн о князьях владймнрскях» даводзілася, што літоўскія князі зрабілі гэта па даручэнні маскоўскага князя, а беларускалітоўскія летапісы і «Хроніка» Стрыйкоўскага сцвярджалі, што жамойцкія князі па сваёй ініцыятыве ўзялі пад апеку беларускія землі, спустошаныя татарамі. Кожны з гэтых варыянтаў, як мы бачылі, адпавядаў палітычным мэтам варагуючых дзяржаў. У далейшым гістарычная навука высветліла, што не існавала ніякіх ні Мантвіла, ні Ердзівіла, ні Мінгайлы, ні Гінгвіла. Аднак міф пра заваяванне Літвой Беларусі застаўся. На месца іх былі знойдзены іншыя кандыдаты на ролю заваёўнікаў, у прыватнасці Міндоўг, які па сённяшні дзень фігУРУе Ў гэтай ролі.
Жывучасць версіі пра літоўскае заваяванне Беларусі тлумачыцца тым, што яна была выкарыстана рускай дакастрычніцкай гістарыяграфіяй з мэтай пацвярджэння рэакцыйнага тэзіса пра выратавальнае значэнне для Расійскай імперыі самадзяржаўя. Афіцыйныя гісторыкі і сканструявалі схему, паводле якой Расія ў выніку заняпаду самадзяржаўя слабела, а Літва нібыта ў выніку зараджэння ў ёй моцнай манархічнай улады Міндоўга мацнела і таму яна стала для Рускай дзяржавы такім жа страшным ворагам з захаду, як татары з усходу. В. Тацішчаў казаў: «Тогда татары, нашед, всем обладалн, лнтовцы бывшую под властню многую часть госу
8
дарства отторгнулн» І². Тое ж самае паўтарыў і С. Салаўёў: «Русь находнлась между двумя страшнымн врагамн: татарамн с востока н Лнтвой с запада» ¹³ Гэта сцвярджалі і іншыя гісторыкі XIX ст. He дзіўна таму, што ў дакастрычніцкай гістарыяграфіі тэзіс пра літоўскае заваяванне стаў догмай.
На вялікі жаль, і ў савецкай гістарыяграфіі пытанне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага таксама не атрымала дэталёвага асвятлення. Таму ў падручніках і працах па гісторыі літоўскае заваяванне Беларусі прымаецца безагаворачна як нешта добра вядомае. Пра raja сведчыць і кніга У. Пашуты «Образованпе Лнтовского государства» (1959), а таксама адпаведныя артыкулы «Советской нсторнческой энцнклопеднн» і іншыя выданні. Вось характэрнае для сённяшняй гістарычнай навукі тлумачэнне прычын літоўскага заваявання Беларусі і ўтварэння Літоўскай дзяржавы: «Літоўскія князі са сваімі дружынамі, карыстаючыся феадальнай раздробленасцю заходніх земляў Русі і Польшчы, часта ўрываліся ў іх прасторы. Уварванне літоўцаў у заходнія землі Русі стала асабліва частым з другой паловы XII ст. У 20х гадах XIII ст. дружыны літоўскіх князёў гаспадарылі ў Полацкай зямлі, нападаючы адсюль на паўднёвыя ўскраіны Смаленскага княства і Чарнігаўшчыну. Літоўскія князі, скарыстаўшы цяжкую барацьбу рускага народа з татараманголамі на ўсходзе і нямецкімі агрэсарамі на захадзе, сталі падначальваць сваёй уладзе землі заходняй Русі. Адзін з літоўскіх князёў Міндоўг падначаліў сабе другіх князёў Літвы і захапіў землі па верхнім цячэнні Нёмана. Гэтым быў пакладзены пачатак стварэнню Літоўскай дзяржавы. Утварэнне яе вызначалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў, якія хацелі ўмацаваць сваё панаванне над літоўскім сялянствам і ўсталяваць сваю ўладу ў суседніх землях Русі» ¹⁴.
Такім чынам, тут вызначаны наступныя моманты захопу літоўскімі феадаламі беларускіх земляў: 1) раздробленасць беларускіх земляў і, як вынік гэтага, іх слабасць; 2) частыя літоўскія набегі на беларускія і суседнія рускія землі; 3) барацьба рускіх земляў з манголататарамі і нямецкімі агрэсарамі як фактар, які аблегчыў заваяванне беларускіх земляў літоўскімі феадаламі; 4) захоп Міндоўгам беларускіх земляў па верхнім Нёмане; 5) утварэнне яе вызначалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў.
ЦІ ТОЛЬКІ РАЗДРОБЛЕНАСЦЬ
I СЛМБАСЦЬ?
Раздробленымі, загразлымі ў міжусобіцах і слабымі паказаны ў даследаваннях і падручніках па гісторыі беларускія землі XII—XIII стст. Яны быццам бы спыніліся ў сваім развіцці і толькі чакалі, калі хтонебудзь іх заваюе і збярэ ў адзінае цэлае, што нібыта і зрабіла Літва, дзе ў выніку развіцця феадалізму ўтварылася дзяржаўная ўлада, абапіраючыся на якую літоўскія феадалы прыгняталі сваіх сялян і заваёўвалі чужыя землі. Чаму не магла ўтварыцца дзяржава на беларускіх землях, дзе феадалізм узнік на некалькі стагоддзяў раней, чым у Літве, і як абыходзіліся беларускія феадалы без дзяржаўнай улады, на гэтыя, як і на іншыя падобныя, пытанні гісторыкі чамусьці адказу не даюць.
Такі погляд на беларускія землі таго часу вынікае з пашыранай у гістарычнай навуцы догмы, паводле якой аб’яднанне Беларусі і ўтварэнне беларускай народнасці і культуры адбывалася ў XIV—XVI стст. пасля так званага літоўскага заваявання Беларусі ¹⁵. У сапраўднасці ж усё было інакш. Працэс збірання паасобных гістарыч. ных абласцей Беларусі ў адзінае цэлае і ўтварэнне беларускай народнасці і культуры пачаўся значна раней XIV ст. Як адзначыў акадэмік Б. Д. Грэкаў, «распад Кіеўскай дзяржавы перш за ўсё вынік росту асобных яго састаўных частак, кожная з якіх стала праводзіць сваю ўласную палітыку, маючы на ўвазе ўласныя мэты» ¹⁶. Гэтым і было абумоўлена з’яўленне новых эканамічных і палітычных цэнтраў, вакол якіх і пачалі фарміравацца на старажытнарускай аснове тэрыторыі ўсходнеславянскіх народнасцей (велікарускай, украінскай, белару■скай).
Першапачатковым ядром фарміравання тэрыторыі Беларусі была Полацкая зямля. Як сведчаць навуковыя даследаванні, Полацкае княства, якое жыло «сваім асобным жыццём з першага свайго з’яўлення на гіста
10
рычнай сцэне» ¹⁷, было «найбольш самастойнай палітычнай адзінкай старажытнай Русі»¹⁸. Размешчаная на скрыжаванні важнейшых гандлёвых шляхоў і аб’яднаная імі, Полаччына эканамічна ўмацавалася і абагнала ў сваім развіцці некаторыя іншыя землі Кіеўскай Русі|⁹. У адрозненне ад усіх іх яна мела сваю княскую дынастыю Ізяславічаў. У ёй склалася багатая арыгінальная культура ²⁰.
Як адзначыў Л. Аляксееў, феадальны клас Полаччыны «раней за феадалаў іншых земляў пачаў пашыраць сваю абласную тэрыторыю» ²¹. Вось чаму Полацкае княства, якое ўзнікла ў IX—X стст. на невялікай тэрыторыі па Заходняй Дзвіне ў раёне ракі Палаты²², ужо к канцу XI ст. «ахоплівала большую частку сучаснай Беларусі. Яно ляжала ў асноўным па Заходняй Дзвіне, Нёмане і Бярэзіне з іх прытокамі» ²³. Хоць у пачатку XII ст. княства падзялілася на асобныя ўдзелы, пашырэнне яго тэрыторыі працягвалася. Найбольш моцны з полацкіх удзелаў — Мінскі— выступаў сапернікам Полацка ў далейшым збіранні беларускіх земляў. Мінскі князь Глеб Усяслававіч выкарыстоўваў зручнае геаграфічнае становішча свайго княства, якое, знаходзячыся на мяжы Нёманскага і Дняпроўскага водападзелаў, займала ключавыя пазіцыі на важнейшых гандлёвых шляхах. Ён імкнуўся далучыць да сваіх уладанняў паўднёвыя (прыпяцкія), заходнія (нёманскія) і ўсходнія (дняпроўскія) землі. Дзеля дасягнення гэтых мэт ён ажыццявіў паходы на Слуцк (1116 г.) і разам з палачанамі — на Навагрудскую і Смаленскую вобласці (1119 г.) ²⁴. Такім чынам, ужо ў намерах Глеба Менскага акрэсліваюцца ў асноўным контуры будучай Беларусі і цэнтральнае становішча ў ёй Мінска.
Аднак пашырэнне тэрыторыі Полацкай зямлі «не магло не прывесці да сутычкі з інтарэсамі феадалаў суседніх земляў» ²⁵. Полацкія князі рабілі напады на Ноўгарад, Пскоў, Смаленск. Кааліцыйныя сілы рускіх князёў у сваю чаргу спусташалі Полацкую зямлю, разбуралі яе гарады, нават на некаторы час пазбаўлялі яе самастойнасці і далучалі да Кіева, як, напрыклад, Полацка ў 980 г., Мінска ў 1119 г., Полацка ў 1129 г. Аднак феадальная раздробленасць, якая была вынікам феадальнага спосабу вытворчасці, з’яўлялася на той час заканамерным і прагрэсіўным этапам гістарычнага развіцця. Таму яе нішто не магло спыніць. Вось чаму Hi
ll
якія рашучыя захады кіеўскіх князёў не маглі стрымаць далейшага палітычнаэканамічнага развіцця Полацкай зямлі. Феадальная раздробленасць, як слушна адзначаюць даследчыкі, перш за ўсё праявілася ў Полацкай зямлі, што сведчыла пра яе больш высокае сацыяльнаэканамічнае развіццё ў параўнанні з некаторымі іншымі землямі²⁶. Гэта і было прычынай таго, што яна, першай вылучыўшыся з Кіеўскай дзяржавы, у сваю чаргу сама стала дзяліцца на ўдзелы. У кожным з іх замацаваўся той ці іншы род полацкіх князёў. Аднак паранейшаму для ўсіх іх быў прывабны Полацкі пасад, які меў значэнне велікакняскага і за які пачалася паміж імі барацьба. Яна дасягнула найбольшай вастрыні ў 50—60х гадах XII ст.
Аднак феадальная раздробленасць і звязаная з ёю палітычная дэцэнтралізацыя і міжусобная барацьба не маглі цягнуцца без канца. Справа ў тым, што ў нетрах самой феадальнай раздробленасці выспявалі ўмовы для яе адмірання. Ствараючы лепшыя магчымасці для асваення новых земляў і прыродных рэсурсаў, росту гарадоў, развіцця земляробства і рамёстваў, феадальная раздробленасць гэтым самым садзейнічала таварнай вытворчасці, г. зн. вытворчасці непасрэдна для абмену, для гандлю. А гэта ў сваю чаргу вяло да эканамічнага і палітычнага збліжэння паасобных земляў. Менавіта ў Полацкай зямлі, дзе раней пачаўся працэс феадальнай раздробленасці, ён раней і закончыўся. У выніку гэтага і міжусобная барацьба полацкіх князёў паступова заціхла значна раней, чым у іншых старажытнарускіх землях. Ва ўсякім разе яна цягнулася не пазней 1180 г., калі з выключнай яркасцю выявілася адзінства Полацкай зямлі. У паходзе на Друцк, які падпаў пад уплыў Смаленска, удзельнічала шэсць полацкіх князёў, г. зн. уся зямля. Праўда, Л. Аляксееў зазначае, што сярод іх не было мінскіх князёў. Аднак катэгарычна сцвярджаць гэта нельга. Калі не было мінскіх князёў, дык якія ж былі? У летапісе, дзе перадаюцца гэтыя падзеі, толькі адносна трох князёў пазначаны месцы іх княжання (Полацк, Віцебск, Лагойск) ²⁷. Чацвёрты князь Васілька Брачыславіч, як слушна лічыць Л. Аляксееў, быў ізяслаўскім князем ²⁸. Але калі ў гэтым паходзе былі лагойскі і ізяслаўскі князі, то ці можна лічыць, што там не было мінскага князя? Ім мог быць Андрэй Валодшыч, сын таго Валодшы, якога ў 1159 г. Глебавічы па