Па слядах аднаго міфа
Мікола Ермаловіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 94с.
Мінск 1989
46
ная крыніца, запіс аб першых віленскіх князях патрабуе крытычнага падыходу, аднак, на нашу думку, у ім шмат праўдзівага. У. Пашута лічыў вартым увагі сведчанне гэтага летапісу пра сына Гердзеня цвярскога біскупа Андрэя і тым самым прызнаў праўдзівасць яго ²⁰⁴. Навошта ж тады адмаўляць іншыя звесткі гэтага летапісу, якія не супярэчаць даным сучаснай гістарычнай навукі? Хіба не мог узнікнуць Віленскі ўдзел Полацкага княства і хіба не маглі вільняне ўзяць сабе полацкіх князёў, калі вядома, што Вільня заснавана крывічамі, існавала доўгі час як Крывы Горад, ці Крывічград, прынамсі, ужо ў XI ст., магчыма, была адной са сталіц крывічоў ²⁰⁵? Чаму не маглі паходзіць вялікія літоўскія князі Віцень і Гедымін ад віленскіх князёў? Чамусьці не звяртаецца ўвага на тое, што браты Гедыміна насілі славянскія імёны Віцень і Воін. Таксама няма падстаў лічыць імя Гедыміна літоўскім. У свой час В. Юргевіч назваў кур’ёзам паходжанне імёнаў літоўскіх князёў Ягайлы, Кейстута, Гедыміна, Свідрыгайлы, Скіргайлы, Войшалка, Вітаўта і іншых шукаць у літоўскай мове. Ён шляхам філалагічнага аналізу паказаў славянскае паходжанне імёнаў літоўскіх князёў ²⁰⁶.
Полацкія князі, апынуўшыся на балцкалітоўскіх землях, у паганскім асяроддзі, з палітычных меркаванняў прыкідваліся язычнікамі, пра што ў свой час слушна заўважыў А. Кіркор ²⁰⁷. У сувязі з гэтым заслугоўвае ўвагі тое, што ў пераліку балцкалітоўскіх князёў у дагаворы 1219 г. самы першы і самы старэйшы з іх носіць славянскае імя Жывінбуд. Гэтак жа сама і літоўскія князі (Міндоўг, Войшалк, Даўмонт, Таўцівіл і інш.), апынуўшыся на княскіх пасадах у суседзяў славян, прымалі праваслаўе Відаць, ні полацкія, ні літоўскія князі не вызначаліся рэлігійным фанатызмам і таму па некалькі разоў мянялі сваю веру дзеля палітычных інтарэсаў (Міндоўг, Таўцівіл). Тое, што Воін стаў полацкім князем, таксама сведчыць пра ягоную прыналежнасць да роду полацкіх князёў (полацкае веча не прымала князёў чужых дынастый). А гэта ў сваю чаргу з’яўляецца пацвярджэннем таго, што яго браты Віцень і Гедымін таксама паходзяць з роду полацкіх князёў. Такім чынам, можна з вялікай доляй упэўненасці сказаць, што з канца XIII ст. у Вялікім княстве Літоўскім запанавала полацкая княская дынастыя.
Гаворачы пра ўзаемаадносіны хрысціянства і языч
47
ніцтва, трэба ўлічваць яшчэ адну акалічнасць. Пашырэнне хрысціянства на беларускіх землях было далёка не мірным працэсам. Яно суправаджалася ўзмацненнем феадальнай эксплуатацыі. А гэта не магло не выклікаць супраціўленне шырокіх мас сялянства, што часам набывала форму барацьбы з хрысціянствам. Трэба думаць, што нямала было сялян, якія, ратуючыся ад феадальнага прыгнёту і звязанага з ім хрысціянства, уцякалі ў балцкалітоўскія землі і там доўгі час заставаліся язычнікамі. Таму пашырэнне хрысціянства на беларускіх землях некаторым чынам спрыяла славянскай каланізацыі ў балцкалітоўскіх землях. Доўгі час заставаліся язычнікамі і асіміляваныя балты. Усё гэта дае падставу меркаваць, што прыналежнасць да язычніцтва не была выключнай адзнакай балтаў не толькі ў XI—XII, але і ў XIII—XIV стст. і нават на пачатку XV ст. Гэтым, відаць, і тлумачыцца тое, што ў асяроддзі беларусаў аж да XX ст. у значна большай ступені, чым у іншых славянскіх народаў, захаваліся перажыткі паганства.
Полацкая каланізацыя, якая ішла галоўным чынам па р. Віліі ў глыб балцкалітоўскіх земляў, садзейнічала далейшаму росту Крывога Горада — Вільні, што ўзвышала значэнне віленскіх князёў. Новагарадок мог быць цэнтрам Вялікага княства Літоўскага да таго часу, пакуль яно не выходзіла за межы Нёманскага басейна. Па меры пашырэння дзяржавы ўсё больш акрэслівалася яго нявыгаднае становішча — ізаляванасць ад іншых земляў, асабліва тых, што ляжалі ў Дзвінскім басейне.
У гэтых адносінах Вільня была ў лепшым становішчы. Размешчаная на скрыжаванні важных гандлёвых шляхоў, у тым ліку і на Віліі, якая злучала яе з Полацкай зямлёй, яна ўсё больш набывала цэнтральнае значэнне ў дзяржаве. «Яшчэ да часу княжання Гедыміна Крывы Горад развіўся ў такое значнае паселішча, што Гедымін палічыў патрэбным перанесці ў яго сталіцу Вялікага княства Літоўскага» ²⁰⁸. Няма падставы сцвярджаць, што адной з прычын перанясення сталіцы ў Вільню з’яўлялася тое, што яна была размешчана «ў цэнтры карэннай літоўскай зямлі, цэнтры народнасці» ²⁰⁹. Папершае, што разумець пад карэннай літоўскай зямлёй? Ёю была перш за ўсё зямля летапіснай Літвы, якая, як мы бачылі, знаходзілася ў Верхнім Панямонні, у акружэнні славянскіх земляў. Падругое, Аўкштайція і Нальшчаны ўжо даўно былі аб’ектам крывіцкай кала
48
нізацыі, вынікам чаго і было ўзнікненне Крывога Горада — Вільні, які, паводле даных археалогіі, «быў заснаваны крывічамі ў час пашырэння тэрыторыі Полацкага княства ў раннюю феадальную эпоху на захад» ²¹⁰. Таму становішча Вільні вызначалася не тым, што яна была цэнтрам «карэннай літоўскай зямлі», а тым, што гэта быў адзін з даўніх і буйнейшых цэнтраў крывіцкай каланізацыі балцкалітоўскіх земляў. Праўда, там жыло разам з крывіцкім і карэннае насельніцтва, стаяла свяцілішча паганскага бога Пяркунаса, аднак усё гэта ўжо не было вырашальным фактарам. Тут, як і паўсюдна на балцкалітоўскай тэрыторыі, куды пранікала крывіцкадрыгавіцкая каланізаныя, працягваўся інтэнсіўны працэс асіміляцыі. Наколькі ён быў моцны, сведчыць і тое, што ў летапісе, дзе апавядаецца аб заснаванні Гедымінам Вільні (як мог літовец даць ёй славянскую назву?), Вілія ўжо не называецца палітоўску Нярысам ²П. А. Качубінскі памыляўся, калі лічыў, што беларуская мова пашырылася на захад ад Вільні толькі ў апошнія дзесяцігоддзі XIX ст.²¹², бо ўжо ў кнізе, выдадзенай у 1861 г., гаворыцца, што ў прасторы паміж Вільняй і Трокамі просты народ, г. зн. карэннае насельніптва, гаворыць пабеларуску ²І³. Але А. Качубінскі зусім слушна адзна' чаў, што Віленская губерня... уваходзіць у тэрыторыю беларускага племя і сама Вільня ўжо за рубяжом літоўскім ²¹⁴. У свой час У. I. Ленін адзначаў, што ў Віленскай губерні літоўскім з’яўляецца толькі Трокскі павет²¹⁵. Такі вынік быў прадвызначаны яшчэ ў XI—XIII стст. заснаваннем тут Вільні і іншых крывіцкіх калоній у Нальшчанах і Аўкштайціі.
Такім чынам, перанясенне сталіцы Вялікага княства ; Літоўскага з Новагарадка ў Крывы Горад — Вільню было вынікам далейшай крывіцкадрыгавіцкай каланізацыі ў глыб балцкалітоўскіх земляў. Яно сведчыла таксама, што на першае месца ў гэтай дзяржаве выходзіла Полаччына. А гэта выклікала змену новагародскай дынастыі на полацкую. У святле прыведзеных фактаў нельга пагадзіцца са сцверджаннем пра «паступовае пранікненне» ²¹⁶ і «наступленне Літвы на Русь» ²¹⁷. Фактычна было паступовае адступленне Літвы пад націскам славянскай каланізацыі. Прычым утварэнне Вялікага княства Літоўскага не толькі не спыніла, а, наадварот, яшчэ больш паскорыла асіміляцыю балцкалітоўскага насельніцтва. Ф. Д. Гурэвіч лічыць, што прасоўванне ме
4. Зак. 752
49
жаў беларускай мовы ў зону пашырэння літоўскіх археалагічных помнікаў, відаць, адносіцца да XIV ст.²¹⁸, г. зн. да таго часу, калі ўжо ўтварылася Вялікае княства Літоўскае. I ў гэтым нічога дзіўнага няма, бо ў новаўтворанай дзяржаве беларуская культура была пануючай, а беларуская мова — дзяржаўнай. На падставе гэтага нельга пагадзіцца з думкай, што Беларусь у Вялікім княстве Літоўскім была падначалёнай ²¹⁹ і займала ў ім нераўнапраўнае становішча ²²°. У такім выпадку становіцца незразумелым, чаму падначаленая, эксплуатуемая і нераўнапраўная краіна ўвесь час пашырала сваю тэрыторыю, а пануючая, якой лічыцца Літва, траціла сваю тэрыторыю і насельніцтва. Усё гэта гаворыць I за тое, што беларускі народ у складзе Вялікага княства Літоўскага прадаўжаў тварыць сваю гісторыю, развіваў । культуру, а не рабіў толькі ўклад у чужую гісторыю ²²¹.
Тое, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага паспрыяла славянскай каланізацыі балцкалітоўскіх земляў і асіміляцыі іх насельніцтва і што пануючай культурай у ім стала беларуская культура і дзяржаўнай мовай беларуская, характарызуе гэту дзяржаву як славянскую. Такім чынам, не так званыя літоўскія набегі | на заходнерускія землі, а славянская каланізацыя балцкалітоўскіх земляў была значным фактарам ва ўтваІ рэнні Вялікага княства Літоўскага.
5
ДЛЯ КЯГО БЫЛА БОЛЬШЛЯ ПНГРОЗА?
Манголататарскае нашэсце і нямецкая агрэсія ў сучасных падручніках па гісторыі і навуковых даследаваннях паказваюцца як фактары, што нібыта паспрыялі saxony беларускіх земляў Літвой: «Барацьба Русі з татарамангольскімі заваёўнікамі значна аблегчыла літоўскім князям ажыццяўленне іх захопніцкай палітыкі ў адносінах да рускіх земляў. Ва ўмовах татарамангольскай няволі некаторыя феадалы Русі ў асобе Літоўскай дзяржавы бачылі сілу, якая не толькі можа даць адпор татарскім і нямецкім захопнікам, але і разам з тым будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню іх панавання над сялянскімі масамі» ²²². Прыблізна тое ж самае сказана і ў другім даследаванні: «Феадалы, якія прыйшлі да ўлады ў Аўкштайціі, пайшлі на змову з феадаламі значна больш развітай Беларусі, напалоханымі Ардой і Ордэнам. Падзяліўшыся рэнтай з літоўскімі пануючымі класамі, беларускія феадалы ўвайшлі ў яго склад» ²²³_ Але ж добра вядома, што Беларусь, за выключэннем яе крайніх паўднёвых мясцін, не ведала манголататарскага нашэсця Значыць, феадалам Беларусі не было ніякай патрэбы шукаць абароны ў Літоўскай дзяржавы ад татараў. Больш таго, паводле сведчання летапісаў, літоўскія князі ніколі не атрымлівалі ніякіх перамог над манголататарамі.
Праўда, у вядомай «Хроніцы Быхаўца» апавядаецца пра дзве бітвы, у якіх нібыта былі разгромлены літоўскімі войскамі татары,—■ пад Магільным і пад Койданавам. Аднак шэраг акалічнасцей прымушае сумнявацца ў тым, што яны ў сапраўднасці былі.
Вось што гаворыцца пра Магільнянскую бітву. Пасля таго як літоўскі князь Рынгальт немалы час пракняжыў у Новагарадку, рускія князі Святаслаў Кіеўскі, Леў Уладзімірскі і Дзмітрый Друцкі рашылі выгнаць яго з Новагарадка. Узяўшы сабе на дапамогу ад цара заволжскага
4*
51
некалькі тысяч татараў, яны рушылі на Новагарадок. I вось Рынгальт сустрэў іх на Нёмане, ля Магільна (зараз на тэрыторыі Уздзенскага рна, Мінскай вобл., перайменавана ў Нёман), і ў лютым баі, які працягваўся цэлы дзень, разйў сваіх праціўнікаў, атрымаў вялікую перамогу і з багатай здабычай вярнуўся ў Новагарадок ²²⁴. У «Хроніцы Быхаўца» не ўказана, калі адбылася гэта падзея. У ранейшай гістарычнай літаратуры яна адносілася да 1235 г.²²⁵ Але прыняць гэтую дату нельга, бо тут упамінаюцца татары, якія з’явіліся на Русі толькі ў канцы 30х гадоў XIII ст. Апроч таго, Рынгальт не мог княжыць у 1235 г. у Новагарадку, бо ў гэты час тут княжыў Ізяслаў, як сведчыць Іпацьеўскі летапіс. Сярод князёў, што ішлі на Рынгальта, упамінаецца Леў Уладзімірскі. Гэта магло б дапамагчы ўстанавіць найбольш верагодную дату гэтай падзеі, калі б яна сапраўды была. У Іпацьеўскім летапісе пад 1274 г. сказана, што шэраг рускіх князёў, сярод якіх быў і галіцкі (а не ўладзіміркнязь Леў, разам з татарамі ішлі на Новагарадсж ²²⁶, які ў той час быў сталіцай Вялікага княства Літоўскага. Паколькі рускія князі і татары рухаліся на Новагарадок ад Слуцка ²²⁷, то іх шлях мог праходзіць і праз Магільна. Аднак летапіс, які падрабязна асвятляе гэты паход рускіх князёў і татараў, нічога не гаворыць пра бітву пад Магільнам. Як мы ведаем, у «Хроніцы Быхаўца» сказана, што гэта бітва была вялікай і што рускія і татары пацярпелі страшэннае паражэнне, і яны, вядома, пасля такой няўдачы не маглі б ісці далей Новагарадка. А між тым летапіс гаворыць, што яны, перайшоўшы р. Сэрвеч, падышлі да Новагарадка і ўзялі яго акольны горад. Выдуманым з’яўляецца і сам князь Рынгальт, бо нідзе ў іншых крыніцах ён не ўпамінаецца. Апроч таго, «Хроніка Быхаўца» называе яго вялікім князем, але ў 1274 г. ён не мог быць такім, бо ў гэты час у Новагарадку княжыў Трайдзень. He мог быць ён і бацькам Міндоўга, бо апошні загінуў у 1263 г., а ў «Хроніцы Быхаўца» сказана, што Міндоўг стаў княжыць пасля смерці Рынгальта. Усё сказанае не пацвярджае таго, што была бітва пад Магільнам, у прыватнасці, у 1274 г., найбольш верагодным для яе, асабліва калі ўлічыць, што ў «Хроніцы Літоўскай і Жмойцкай» яна значыцца пад 1284 г.²²⁸ (у гэтай крыніцы многія падзеі зрушаны на 10—15 гадоў наперад). Тым не менш усё гэта не выключае таго, што гэтая бітва была. Магчыма, што яна была