Па слядах аднаго міфа
Мікола Ермаловіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 94с.
Мінск 1989
Аддаўшы Новагародскую зямлю пад надзейную ахову галіцкавалынскіх князёў, Войшалк пакінуў яе. Куды ён пайшоў і з якой мэтай? Летапіс так пра гэта гаворыць: «Нде Войшалк до Галнча к Даннловн князю н Васпльковп, хотя прнятн мннскп чнн» ²⁸⁶. Прыкінуўшыся богабаязным манахам, Войшалк, аднак, настойліва ствараў умовы для дасягнення сваіх палітычных мэт. Вн бачыў яшчэ адну перашкоду ў аб’яднанні Новагародскай зямлі з суседняй Літвой, а менавіта язычніцкае насельніцтва апошняй. Дарэчы, зазначым, што ў Іпацьеўскім летапісе пад 1262 г. сказана, што Войшалк стаў княжыць у Новагарадку, будучы язычнікам, і вызначаўся таму выключнай жорсткасцю. I толькі пасля, прыняўшы хрысціянскую веру, стаў іншым чалавекам. Аднак гэтае месца— пазнейшая ўстаўка ў летапіс. Густынскі летапіс пад 1246 г. і іншыя запісы Іпацьеўскага летапісу яскрава сведчаць, што Войшалк перайшоў у хрысціянства да Taro, як стаў князем у Новагарадку. Сваё знаходжанне ў Галіцкай зямлі Войшалк выкарыстаў для падрыхтоўкі хрышчэння Літвы, для чаго патрэбны былі значныя рэлігійныя сілы. Іх, відаць, не хапала ў самога Новагарадка, на землях якога не было тады яшчэ ніводнага манастыра. Таму Войшалк тры гады знаходзіўся ў Палонінскім манастыры, дзе збіраў манахаў для заснавання манастыра ў Новагародскай зямлі. Мала таго, ён пайшоў у Грэцыю, у Афонскі манастыр, зноў жа, відаць, з мэтай прывесці і адтуль манахаў. Аднак з прычыны вайсковых перашкод Войшалк вымушаны быў, дайшоўшы да Балгарыі, вярнуцца з дарогі. Ен цалкам увайшоў у давер да галіцкавалынскіх князёў. Выказвалася меркаванне, што Войшалк знаходзіўся ў Галіцкай зямлі ў якасці заложніка, што гэтым самым гарантавала бяспеку Рамана ў
72
Новагарадку. Такая магчымасць не выключана. Але як бы там ні было, галіцкія князі паверылі ў яго намер аддацца выключна манаскаму жыццю, сведчаннем чаго былі манахі, якіх ён браў з сабою, і адпусцілі яго. Гэта была вялікая дыпламатычная перамога Войшалка. Яму толькі тое і патрэбна было. Летапіс не ўказвае дакладнай даты вяртання Войшалка ў Новагародскую зямлю. Апісанне ўсяго яго жыцця дадзена пад 1262 г. Аднак, беручы пад увагу, што Войшалк пакінуў Новгарадок у 1254 г., прабыў у Палонінскім манастыры тры гады, ды яго падарожжа цягнулася не менш за паўгода, можна лічьшь, што Войшалк вярнуўся дадому не пазней як на пачатку 1258 г. Пасля вяртання ён не раскрыў адразу сваіх палітычных намераў. Ён працягваў насіць маску богабаязнага манаха і заснаваў манастыр. Тое, што гэты манастыр знаходзіўся паміж Новагарадком і Літвой, сведчыць пра яго галоўнае прызначэнне—стаць у далейшым асяродкам хрышчэння апошняй.
Заснаваўшы манастыр і дзеля прыліку пасяліўшыся ў ім, Войшалк перайшоў да ажыццяўлення галоўнай мэты вызвалення ад галіцкавалынскай залежнасці. Але, каб зрабіць гэта, трэба было знайсці іншага саюзніка. Тут Войшалк звярнуў увагу на Полацк, дзе ў той час княжыў Таўцівіл.
Калі і як з’явіўся ён у Полацку? Адны лічаць, што Таўцівіл быў залежным ад Міндоўга і дзякуючы яму стаў княжыць у Полацку ²⁸⁷. Другія сцвярджаюць, што Таўцівіл пашырыў сваю ўладу на Полацк у той час, калі пасля прыбыцця ў Рыгу яму абяцалі дапамагаць «божпн дворяне н бнскуп н вся воя рнжская» ²⁸⁸. Аднак ніводнай з гэтых спрэчных думак нельга даць веры. Таўцівіл ніколі не мірыўся з Міндоўгам, ніколі не залежаў ад яго і ні з яго дапамогай, ні з дапамогай рыжан не пашыраў сваёй улады на Полацк. Верагодней за ўсё, што Таўцівіл (як і Едзівід) быў князем у правабярэжнай Літве, шчыльна звязанай з Полацкай зямлёй. Вось чаму ён больш за ўсё і быў незадаволены ўладай Міндоўга і адыграў у далейшым вядучую ролю ў перамозе над ім і выгнанні яго з Літвы. He дзіўна, што Міндоўг, стаўшы новагародскім князем, вырашыў перш за ўсё з ім расправіцца. Таўцівіл, як вядома, у сваёй барацьбе з Міндоўгам уступіў у саюз з галіцкавалынскімі князямі. Але тыя, дасягнуўшы сваёй мэты — раз’яднання Новагарадка і Літвы, страцілі ўсялякую цікавасць да Таўцівіла і не
73
падумалі дапамагчы яму ўсталявацца ў Літве. Ды ў летапісе ж і сказана, што Даніла на Таўцівіла «гнев пмеюшу» ²⁸⁹. Таму зразумела, што ён, затаіўшы гнеў на свайго былога саюзніка, вымушаны быў шукаць сабе іншых гаспадароў. I знайшоў іх у асобе полацкіх феадалаў. Яны не маглі не бачыць, што Літва дажывае апошнія дні свайго палітычнага існавання. Толькі было няясна, каму дастанецца яна. Правабярэжная Літва ўжо даўно была ў залежнасці ад Полацка, адкуль ён чэрпаў матэрыяльныя сродкі і вайсковую сілу. Але адкырта далучыць яе да сябе Полацк не рашаўся. На Літву, апроч яго, было яшчэ некалькі прэтэндэнтаў: Новагарадок, Валынь’ Жамойція. Таму захоп яе мог выклікаць вялікія ўскладненні: прыклад Новагарадка быў яшчэ свежы ў памяці. З'аставалася чакаць зручнага моманту. А пакуль, каб умацаваць свае пазіцыі ў гэтым складаным саперніцтве, Полацк вырашыў па прыкладу Новагарадка прыдбаць законнага спадкаемца Літвы. У гэтым галоўная прычына з’яўлення Таўцівіла на полацкім пасадзе. Немалое значэнне ў выбранні яго полацкім князем было і тое, што Таўцівіл меў пэўны ўплыў у Літве, пра што сведчыць і летапіс: «Лптовьская земля в руку бе нх» ²⁹°. A полацкім феадалам асабліва патрэбна была ў гэты час немалая вайсковая сіла, і, беручы да сябе Таўцівіла, яны разлічвалі на яго ўплыў у Літве, у чым і не памыліліся. У паходзе 1258 г. на Смаленск удзельнічалі аб’яднаныя сілы Полацка і Літвы. Абранне Таўцівіла полацкім князем пацвердзіла і тое, што ён быў з правабярэжнай Літвы і меў цесныя сувязі з Полацкам і, магчыма, сваяцтва з яго князямі.
Войшалк быў упэўнены, што атрымае дапамогу ад Таўцівіла, бо той быў зацікаўлены ў аслабленні ГаліцкаВалынскай зямлі, чаму садзейнічала вызваленне зпад яе залежнасці Новагарадка. Акрамя гэтага, Войшалк ведаў, што ён лёгка дамовіцца з Таўцівілам і таму, што той захаваў гнеў да галіцкавалынскіх князёў. Дзякуючы Таўцівілу і праз вераломства Войшалк схапіў Рамана Данілавіча (і, магчыма, забіў яго), стаўшы такім чынам паўнапраўным гаспадаром Новагародскай зямлі. Адбылося гэта ў 1258 г., незадоўга да паходу Бурундая і Васілька на Літву, Апошні ў час гэтага паходу шукаў Рамана па гарачых слядах.
Толькі зараз галіцкавалынскія князі ўбачылі далёкасяжныя планы Войшалка і зразумелі, якую яны зрабілі
74
памылку, адпусціўшы яго. Вядома, дзеянні Войшалка яны не пакінулі без пакарання. Даніла Галіцкі пайшоў на Новагародскую зямлю, захапіў Ваўкавыск, марна шукаў ворагаў сваіх — Войшалка і Таўцівіла. Пасля паслаў атрад на Зэльву, а сына Льва— на Гарадзен. Аднак галіцкавалынскія князі не мелі сіл, каб справіцца з Войшалкам і вярнуць сабе Новагародскую зямлю. Яны ўсё больш падпадалі пад уладу манголататараў, якія ў гэтым самым 1258 г. прымусілі іх удзельнічаць у паходзе на Літву, куды і пайшоў Васілька. Цікава, што Бурундай, ідучы на Літву і разграміўшы яе, пакінуў у спакоі Новагродскую зямлю. У гэтым таксама нельга не бачыць дыпламатычнага поспеху Войшалка, які, відаць, звярнуў увагу Бурундая на тое, што новагародцы, па сутнасці, сарвалі паход Данілы Галіцкага на Кіеў праз Вязвягль, накіраваны супраць татараў ²⁹¹.
На гэты час прыпадае пачатак адкрытай варожасці паміж Войшалкам і Міндоўгам. Летапіс адзначае, што, пасля таго як Войшалк стаў жыць у заснаваным ім манастыры, «отец же его Мнндовг укоревашеться ему по его жптью, он же на отца своего не любовашеть вельмн» ²⁹². У. Пашута тлумачыў гэту варожасць тым, што Войшалк прыняў хрысціянства. Але, папершае, Войшалк быў хрысціянінам, прынамсі, ужо з 1246 г., а летапіс гаворыць пра псаванне адносін паміж імі пасля заснавання Войшалкам манастыра, г. зн. пасля 1258 г. Падругое, трэба ўлічваць, што варожасць была ўзаемная. Вядома, яе карані не ў рэлігійных разыходжаннях. Яе прычынай было нарастанне варожасці паміж Новагарадком і Літвой. Міндоўг не мог не бачыць, што манастыр, заснаваны Войшалкам на мяжы з Літвой, прызначаўся для яе хрышчэння, якое магло ажыццявіцца толькі пасля яе захопу.
3 другога боку, тонкі палітык, Войшалк не мог не бачыць нетрывалага становішча Міндоўга, хоць знешне здавалася, што Міндоўг дасягнуў сваёй мэты—аб’яднання ўсіх балцкалітоўскіх земляў. Сапраўды, пасля перамогі Літвы ля воз. Дурбе ў 1260 г. Жамойція ўзнялася на барацьбу з Ордэнам, звярнуўшыся да Міндоўга па дапамогу, пры гэтым згаджаючыся прызнаць яго ўладу. Зазначым, што Міндоўг заўсёды станавіўся зброяй тых, хто яму прапаноўваў уладу: яшчэ у 1246 г. ён прыняў запрашэнне новагародцаў стаць у іх князем, а ў 1251 г. ён, апынуўшыся ў крытычным становішчы, пры
75
няў каралеўскую карону і ўступіў у саюз з Ордэнам, які выкарыстаў гэта ў барацьбе з Жамойціяй. Цяпер Міндоўг таксама не адмовіўся ад прапановы жамойцкага князя Траняты прыняць уладу над Жамойціяй. Ён парывае з Ордэнам, адракаецца ад хрысціянства і зноў пераходзіць у язычніцтва. Пад яго ўладай апынуліся ўсе балцкалітоўскія землі. Вось гэты час і меў на ўвазе летапісец, гаворачы пра Міндоўга: «...Н нача княжнтн однн во всей земле Лнтовской н нача гордетн вельмн п вознеся гордостью н славою велнкою н не творяшу протпв° се®я ннкакого же» ²⁹³. Гэтыя словы прыводзяцца заўсёды даследчыкамі як сведчанні вялікай дзяржаўнай сілы Міндоўга. Аднак гісторыя на гэтым не спынілася, і яе далейшы ход паказаў зусім адваротнае. Тут будзе дарэчы нагадаціь словы Л. Любаўскага, што ў літоўскіх землях «абазначыўся ўжо сацыяльны падзел грамадства, з’явіліся зародкі дзяржаўнай улады, але ўсё гэта было пакуль простым фактам, не набыло цвёрдага юрыдычнага характару і таму было хісткім і зменлівым» ²⁹⁴. Далейшыя падзеі яскрава пацвердзілі гэта. Сапраўды, Міндоўг стаў ахвярай палітычнай камбінацыі Траняты, якому была патрэбна не столькі ўлада Міндоўга, колькі дапамога Літвы ў барацьбе з Ордэнам. I калі гэта барацьба скончылася перамогай Жамойціі, адразу ж пачалося саперніцтва феадалаў Жамойціі і Літвы, знешняй праявай чаго была ўзаемная варожасць паміж Транятам і Міндоўгам.
Транята зрабіў усё, каб аслабіціь Міндоўга. Так, ён падбіў апошняга на паход зімой 1261—1262 гг. у Лівонію, абяцаючы, быццам на дапамогу яму прыйдуць рускія, а лівы і латышы паўстануць супраць немцаў. Аднак нічога гэтага не адбылося. Міндоўг вымушаны быў ні з чым вярнуцца з Лівоніі ²⁹⁵. Здрада Траняты была відавочнай, і Міндоўг павінен быў выслухаць дакоры нават сваёй жонкі за тое, што ён «дарэмна слухае такую малпу, як Транята», які прадае яго, што ён дарэмна адрокся ад каталіцтва і парваў сувязі з Ордэнам. Міндоўг мусіў прызнаціь, што паступіў неразумна, але вяртацца назад не можа ²⁹е.