Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
Воіны 2-га стралковага бытальёна стаялі тады насмерць, абараняючы захоплены плац-дарм. За дзень адбілі некалькі атак фашыс-таў, знішчылі 10 танкаў і іншай варожай тэх-нікі, каля 200 салдат і афіцэраў, забяспечыў-шы тым самым паспяховую пераправу цераз раку каля в. Глушэц іншым падраздзяленням палка.
Мемарыяльная стэла на месцы фарсіравання Дняпра воінамі 467-га стралковага палка ў в. Глу-шэц.
206
Ітла вайна народная
За мужнас2ць і гераізм пры фарсіраванні Дняпра 16 воінаў 467-га палка былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза, у тым ліку Фёдар Папоў. Гэта яму, мужнаму сыну якуц-кага народа, прысвяціў свой верш Генадзь Мікалаевіч:
Попов вскочил, его глаза лучисты.
— За Родину, за наш народ — вперед!
Клич боевой солдат на бой ведет.
И вот уже не бьет по роте дзот.
Бегут трусливо от Днепра фашисты.
Хотел подняться Федор, но не встал.
Ушла вперед его родная рота.
Шепнул: «Ура... смелей пехота»...
Над ним склонился осторожно кто-то.
Попов от ран тяжелых умирал
У час святкавання 40-годдзя фарсіравання Дняпра, калі ў в. Дяражычы адбылася дру-гая сустрэча ветэранаў палка, зноў гучаў го-лас былога камсорга:
У братской могилы без шапок стоят
Седые, как лунь, ветераны.
У них до сих пор еіце ночью болят
И ноют тяжелые раны.
Минута молчанья, так тяхо вокруг, Что слышно, как сердце колотит. Теснее сомкните, товарищи, круг! Мы здесь воевали в пехоте.
Раздалися залпы, и синий дымок
Поднялся над братской могилой.
Кто там зарыдал, кто сдержаться не смог?
Мужайся, найди в себе силы.
Преклоним колени, положим цветы
На плиты могилы с любовью.
У этой сражались они высоты.
Земля здесь полита их кровью.
Г.М. Папінскі на фронце быў цяжка пара-нены. Пасля шпіталя зноў ваяваў, удзельні-чаў у вызваленні Беларусі і Польшчы. Вайну ён закончыў у Празе. Акрамя ордэна Леніна за фарсіраванне Дняпра быў узнагароджаны яшчэ ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й сту-пеняў, медалямі. Пасля вайны маёр Папінскі працягваў службу ў адной з воінскіх часцей, потым знаходзіўся на партыйнай рабоце.
В.П.Крупейчанка.
Старонкі з франтавога дзённіка беларускага паэта П.Прыходзькі, удзельніка вызвалення Лоева
ДНЯПРОЎСКАЯ ПЕРАПРАВА
...2 кастрычніка
Часці нашай дывізіі падышлі ўпрытык да Дняпра і вядуць баі за пераправу. Батальёны афіцэраў Курловіча, Быкоўскага, Меншуна ўжо фарсіруюць раку і перапраўляюцца на правы бераг, займаюць там плацдарм.
Я атрымаў заданне напісаць пра тых, хто першымі пераправяцца на заходні бераг і сту-пяць на беларускую зямлю. Каб адчуць ход бою, трэба самому пабываць у ім. Гэтага няпі-санага закону я заўсёды прытрымліваўся на працягу ўсёй вайны —1 тады, калі быў паліт-руком роты, дзейнічаў кожны дзень сумесна з байцамі, і цяпер, калі знаходжуся ў рэдакцыі дывізіёнкі і часта выходжу на перадавую.
...З кастрычніка
Наступіла ноч, асенняя ноч З кастрычніка 1943 г. Знарок запісваю ў дзённік гэту дату, бо яна стане самай памятнай не толькі для мяне, а і для ўсёй нашай дывізіі, і для ўсіх людзей Лоеўшчыны, якія нас чакаюць сёння і таксама не спяць гэтай ноччу, як і мы.
Стаю на левым беразе Дняпра, з нецярпен-нем чакаю, пакуль сапёры возьмуць мяне ў сваю гумавую лодку, што курсіруе з левага берага на правы і наадварот.
... Дняпро ўвесь кіпіць полымем, пераме-шаным з вадой. Паўсюдна разрываюцца сна-рады, уздымаюцца вірлівыя хвалі, аж над са-мымі нашымі галовамі. Агонь не сціхае, а яшчэ больш набірае сілу. Змяшалася ўсё — вада і жалеза, зямля і неба. Успыхваюць ра-кеты тут і там. Ад іх рака становіцца чырво-на-жоўтай, з пералівамі цемры і святла. Ча-сам ноччу становіцца відней чым днём. Мож-на ўбачыць свой твар у люстры вады. Мы ж не заглядваем у глыбокія віры. Нашы позіркі скіроўваюцца толькі туды, у бок правага бе-рага. Толькі туды, хутчэй на сваю родную ЗЯМЛЮ.
... Я першым выскокваю з лодкі. Бераг у гэтым месцы не такі круты, як справа, непа-далёку адсюль, дзе на кручы стаіць в. Дзяра-жычы, а за ёю і сам горад Лоеў, што размяс-ціўся на яшчэ больш вышэйшай строме, над самай вірлівай плынню, дзе зліваюцца дзве вялікія славянскія ракі Сож і Дняпро...
... Перад намі, дзе мы высадзіліся, за не-калькі метраў ад берага вёска з дзіўнай наз-вай — Глушэц. Відаць, тут шмат у лясах во-дзіцца глушцоў, Але нам не да іх. У вёсцы яшчэ знаходзяцца немцы. Нас аддзяляе ад іх палоска жоўтага пяску з дробным кустоўем...
207
1941 — 1945
У цемры, асветленай успышкам! ракет і трасі-руючымі кулямі, разглядаеш пясок, варонкі ад снарадаў. Пераступаючы праз іх, падаю ніцма, паўзу па пяску ад адной варонкі да другой. Дапаўзаю да агнявой кропкі... Куля-мёт «максім» не змаўкае ні на хвіліну, б'е па фрыцах. Я імкнуся разглядзець, хто гэта страляе, хто ляжыць за кулямётам. Раптам ён змоук...
Падпаузаю да кулямёта, каб чымсьці дапа-магчы.
— Гэй, хто тут? — аклікае мяне нейкі зна-ёмы голас. — Чаго закапаўся? Паўзі сюды, дапамажы!
Голас загадвае мне легчы побач і падаваць кулямётную стужку, бо.друг! нумар выйшау са строю, а адзін кулямётчык не справіцца...
Стружка папаузла, як гадзюка, па пальцах рук. Кулямёт зноў запрацаваў, выбіваючы чаргу за чаргой.
Побач знаходзіліся металічныя скрыні з патронамі... Пры ўспышцы ракеты я заўва-жаю знаёмы мне твар. Гэта ж камандзір стралковага батальёна капітан Рыгор Іванавіч Меншун. Ен таксама мяне пазнаў.
- Ты адкуль, капітан? — здзівіўся ён. — Ну калі апынуўся тут — трымайся. Ба-чыш — немцы перайшлі ў контратаку. За гэ-ту ноч ужо трэці раз імкнуцца скінуць нас у Дняпро.
Меншун са сваімі байцамі адбіў усе контр-атакі ворага. Парадзеў яго батальён, даклад-
Хаця песня яго недапета...
Калі зробяць чужынцы замах, Я Айчыне жыццё падару.
Султан Джура.
У в. Казярогі, што паблізу Лоева, знахо-дзіцца магіла выдатнага ўзбекскага паэта Султана Джуры. Ён аддаў сваё жыццё за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Нарадзіўся паэт у залатаноснай Зараўшан-скай даліне ў кішлаку Кагалтам Бухарскай вобл., Узбекістан. Рана асірацелага хлопчыка забрала да сябе ў Бухару яго старэйшая сяс-тра Фаціма. У 1930 г. скончыў педагагічны тэхнікум і пераехаў у г. Андыжан, дзе выкла-даў у жаночым педагагічным тэхнікуме, по-тым у настаўніцкім інстытуце родную мову і літаратуру. На фронце з 1941 г., кулямётчык кавалерыйскага корпуса. Загінуў 14.11.1943 г. пры вызваленні Гомельскай вобл. Пахава-ны ў брацкай магіле ў в. Казярогі.
ней, адна толькі пакуль рота, якая першай пераправілася на гэты бераг. Астатнія ідуць на дапамогу... На наша шчасце, падаспелі ін-шыя кулямётчыкі і прама з пераправы ўступі-лі ў бой. А там, побач, з'явілася ўжо і «сара-капятка», за ёй другая. Артылерысты такса-ма пераправіліся на правы бераг. Цяпер нам не страшна. Цяпер нас не скінуць у дняпроў-скі вір.
Пасля апошняй адбітай контратакі на ней-кі момант стала ціха на нашым рубяжы. Толькі вакол вухкаюць снарады і свішчуць кулі... ,
...17 кастрычніка
Сёння ў зводцы Саўінфармбюро паведам-ляецца, што войскі Першага Беларускага фронту пад камандаваннем генерала арміі К.К.Ракасоўскага вызвалілі некалькі населе-ных пунктаў на правябярэжжы Дняпра, у тым ліку і старажытны горад Лоеў. У вызва-ленні гэтага горада непасрэдны ўдзел прыма-лі войскі 65-й арміі пад камандаваннем гене-рала П.І.Батава. Яна побач з намі, з правым флангам нашай 61-й арміі генерала Бялова, у якой мы знаходзімся. Мы вялі баі за вызва-ленне вёсак Глушэц, Казярогі, Бывалькіі ін-шых, якія знаходзяцца побач з Лоевам альбо непадалёку ад яго.
Як гэта ўсё было — пра тое яшчэ напішуць больш падрабязна многія журналісты, пісь-меннікі і самі камандзіры дывізій, камандую-чыя армій, франтоў, іншыя палкаводцы.
Друкаваўся з 1927 г. Аўтар паэтычных зборнікаў «Самаадданы» (1939), «Масква» (1941), у якіх апаэтызаваў родны край, дружбу, каханне, патрыятызм моладзі, гера-ізм беларускага народа ў змаганні з фашыз-мам.
Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1939), Айчыннай вайны пасмяротна. Прысу-джана літаратурная прэмія імя Мікалая Ас-троўскага. Імем С.Джуры названы вуліцы ў Гомелі і в. Казярогі. У Гомельскім абласным краязнаўчым музеі і народным музеі ў г.п. Лмы захоўваюцца матэрыялы і дакументы аб
На магіле С. Джуры пабывалі яго жонка Магіра Джураева, іх сын Батыр і ўзбекскі па-эт Назармат Ігамназараў. Яны сустрэліся з працаўнікамі калгаса «Дружба», на тэрыто-рыі якога пахаваны С.Джура. На магіле бацькі Батыр прачытаў свой верш.
208
Ітла вайна народная
Палескі край. Лясы паўсюль і ціша. Тут, ля Дняпра, апошні быў твой бой. Бярозка голлем над табой калыша, І кветкі ў паклоне над табой.
Над абеліскам зорка прамяніста Гарыць, як сімвал славы баявой, І кружацца буслы ў небе чыстым
Над мірнай беларускаю зямлёй. Хоць песня да канца і недапета, Ды ў кнізе славы ёсць твае радкі, І подзвіг твой — салдата і паэта — Застаўся ў ёй бяссмерцем на вякі. (Пераклад Ю.Свіркі)
В.П.Крупейчанка.
З задання не вярнуўся
З артыкула М.Царкова, надрукаванага ў газеце «Гомельская праўда» ад З верасня 1980 г.
Нядаўна на мемарыяльнай пліце брацкай магілы ў в. Кашовае з'явілася імя яшчэ адна-го воіна — капітана М.В.Валынкіна, які загі-нуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У абласны краязнаўчы музей прыйшло пісьмо з Масквы ад палкоўніка запасу Леані-да Кірылавіча Рыжага. Ён пісаў: «У баі за вызваленне Гомельскай вобласці восенню 1943 г. загінуў камандзір 3-й авіяэскадрыллі нашага 147-га знішчальнага авіяпалка капітан Міхаіл Васілевіч Валынкін. Гэта быў мужны, валявы лётчык. У паветраных баях ён збіў 25 самалётаў праціўніка. Хацелася б ведаць, як увекавечана яго імя, ці ёсць яго магіла... Дак-ладнае месца гібелі яго мне невядома...».
Пачаўся пошук. У кнізе ўліку страт асоб-нага саставу 347-га знішчальнага авіяпалка 273-й знішчальнай авіядывізіі 16-й паветра-най арміі ўдалося выявіць наступны запіс: «Капітан Міхаіл Васілевіч Валынкін, штур-ман палка, 1918 г. нараджэння, ураджэнец хутара Сяргееўка Чкалаўскай вобл., у Чыр-вонай Арміі з 1937 г. 25 кастрычніка 1943 г. загінуў у паветраным баі ў раёне вёсак Хол-меч- Бывалькі. Пахаваны ў с. Каменева Руд-ня Папоўскага сельсавета Чарнігаўскай воб-ласці».
Згодна з гэтымі данымі выходзіла, што лётчык загінуў на тэрыторыі нашай Гомель-шчыны (Лоеўскі раён), а пахаваны ў Чарні-гаўскай вобласці. Звяртаемся ў Чарнігаўскі аблваенкамат. Выявілася, што ў Чарнігаў-скай вобласці сяла Каменева Рудня, як і Па-поўскага сельсавета, не было і няма.