• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    2. Зак. 25
    17
    Лоеўскі раён размешчаны на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці. Мяжуе з Брагінскім, Гомельс-кім, Рэчыцкім і Хойніцкім раёнамі I омельскай вобласці і Рэпкінскім раёнам Чарнігаўскай вобласці (Ук-раіна). Утвораны 8,12.1926 г. Скасаваны 25.12.1962 г., адноўлены 30.7.1966 г. Плошча І тыс. км“. Насе-леных пунктаў — 81, у т.л. г.п. Лоеў (цэнтр раёна), 9 сельскіх Саветаў: Бывалькаўскі, Карпаўскі, Каў-пенскі, Малінаўскі, Пярэдзелкаўскі, Ручаёўскі, Страдубскі, Сяўкоўскі, Уборкаўскі. Насельніцтва 18,3 тыс. чал. (на 1.1.1999 г.). Раён моцна пацярпеў у час аварыі на Чарнобыльскай АЭС; у зоне перыядычнага радыяцыйнага кантролю знаходзіцца 35 населеных пунктаў; 13 населеных пунктаў знаходзяцца ў зоне з правам на адсяленне.
    18
    гліналвй^ ”іаі”ы Карьюгыя выкапні торф. вохра. во^етрывалая выпалае57і мм за год Всгетапнйнм Ся^',яя “Ра^ ^ С. ліпеня 19,0 °C Ападкаў Песачанка Глебы сгпіг.т.У ” "грыял 194 суткі Працякас р. Дняпроз прытокамі Сож. Брагшка. балочаныя (35 9°/) ™ агаспалаР’«ь,х угоддзяў дзярііопа палзолістыя (30,5%), дзярнова-падзолігтыя за-іншыя Паводлс мехйііч'н^ забалочаныя (6,4%), алювіялыіа дзярновыя і тарфянабалотныя (25.3%) і пясчТных склалУ сярод мінеральных глсб 15,1% суглшістых. .36.5% супясчаных. 41,2% топыю паёна пгш ' оддзямі занята 49,9 тыс. га (47,5%) тэрыторыі раёна, пад лесам — 37,4% Тэры-ма судн^одньК^ '‘арогі рэчыйа-Лосў—Брагін. Брагін-Холмеч і ініп , а такса-чая спецыялізчныя — »РЫ 1 Сажьі На 1.1.1999 г ў раснс 6 калгасаў і 6 саўгасаў Сельскагаспадар-пятытнкт , ‘Ц мяса-малочная жывелагадоуля, збожжавыя культуры, бульба У саўгасс «Усход» SSacxiwia ААТ^ ?ЛЬСКУ'° гас’>адарку абслугоўваюць 5 арганізацый: райаграпрамтэхніка, Лосу ппамыгппт mJ Агра3апЧастка*' прадпрысмства мсліярацыйных сістэм, райаграпрамэнерга У г п ДРБУ 206 ААТ '1М™І,Ы «*- камбінат будаўяНых матэрыялаў, ПМК-Ю4, ўстановы мясйова^а ч змУ^ прадпРЬІСмува № 23, врадпрысмства «Камумводгас», іншыя арганізацыі і KvnbTVDM 17 <™' ^^ене 17 школ 1 14 Дашкольных устаноў, 2 музычныя школы, 10 Дамоў пунктаў 68 мігазінаЎ ^6^’ 30 6,6ліятЭк’ 1 раённая і 4 участковыя бальніцы, 18 фельчарска-акушэрскіх аллзяленні rvn«ai я ’ 32 прадпРыемствы грамадскага харчавання, камбінат бытавога абслугоўвання, 22
    У зі, 8 комплексных прыёмных пунктаў. Выдаецца раённая газета «Серп і молат»
    Населеныя пункты Лоеўскага раёна
    Гарадскі пасёлак Лоеў
    Бывалькаўскі сельсавет: пас. Будзішча Бывалькі, Гарадок, Дзяражычы, Добры Рог^ Сінск, Трасцянец, Цясны.
    Карпаўскі сельсавет: Абакумы, пас Арол, Карпаўка, пас. Новая Вёска, пас. Сві-рэжа, пас. Слава, Хамінка.
    Каўпенскі сельсавет: Казярогі, Каўпень, Крупейкі, Мохаў, Пустая Града, Шчытцы.
    Малінаўскі сельсавет: Астравы, Белы Ка-лодзеж, пас. Бодры, Буда Петрыцкая, Вул-кан, Вышкаў Бурыцкае, Дуброва, Іванькаў, Карпаўка, пас. Кірава (да 1938 г. Зарэ-заў), Малінаўка, Новая Баршчоўка, Рудня Бурыцкая, Удалёўская, Хаткі.
    Пярэдзелкаўскі сельсавет: пас. Барэц, пас. Гарадок, Грамыкі, Казіміраўка, Kamo-
    Bae, пас. Пабядзіцель, пас. Падрачыцкае Першамайск (да 1938 г. П а п о ў к а), пас’ Прагрэс, Пярэдзелка, пас. Суткова, Усход.
    Ручаёўскі сельсавет Абрамаўка, Гроха-ва, Дзімамеркі, Карчомка, Мікалаеўка, Но-вакузнечная (да 1938 г. Ш э я), Новая Алеш-каўка, Ручаёўка, Старая Алешкаўка.
    Страдубскі сельсавет: Бушацін, Ісакаві-чы, Марс, Рудня Каменева, Рэкорд, Страдуб-ка, Чаплін.
    Сяўкоўскі сельсавет: Глушэц, Майск Новая Лутава, Старая Лутава, Сяўкі.
    Уборкаўскі сельсавет: пас. Вазон, Валка-шанка, Грамыкі, Ліпнякі, Міхалёўка пас Райск, пас. Смелы, Тучкі, Уборак, Ястрабка.
    Населеныя пункты, якія не існуюць
    Малінаўскі сельсавет: пасёлкі Вінагра-даўка, Зарэзаў, Лесуны.
    Пярэдзелкаўскі сельсавет: Папоўка.
    Ручаеўскі сельсавет: Грэбянястае, Кры-він, Пагальное, Шэя.
    Страдубскі сельсавет Вянера, пасёлкі Ніва, Салаўёў.
    Сяўкоўскі сельсавет: пас. Ляскі.
    Уборкаўскі сельсавет: пасёлкі Дуброўка
    Чанец.	’
    АД ЧАСОЎ ПЕРШАБЫТНЫХ
    1917
    ЗЯМЛЯ НАШЫХ ПРОДКАЎ
    Фізіка-геаграфічная характарыстыка раёна
    Лоеўшчына размешчана на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці ў межах Го-мельскага Палесся. Займае плошчу 1 тыс. км? на паграніччы з Чарнігаўскай вобласцю Украіны. Паверхня раёна плоская з тэраса-вымі раўнінамі Дняпра і Сажа. Найвышэй-шы пункт — 148,5 м над узроўнем мора — знаходзіцца за 4 км на паўднёвы захад ад в. Бывалькі. Галоўная водная артэрыя Лоеўска-га раёна — рака Дняпро, найбольшая з рэк Беларусі. Неад'емным элементам ландшафту з'яўляюцца прытокі Дняпра — Сож, Брагін-ка, Песачанка. Ва ўсходняй частцы раёна размешчаны гарадскі пасёлак Лоеў — раён-ны цэнтр і прыстань на Дняпры ў вусці Са-жа. Тут, за 300 м ніжэй ад вусця Сажа, на
    правым беразе Дняпра, у парку агаляюцца адклады муравінскага міжледавікоўя і папя-рэдняга позналедавікоўя, так званага Лоеу-скага Інтэрстадыялу (гл. артыкул Помнік прыроды — Лоеўскае геалагічнае агаленне). Лясы займаюць 37,4% тэрыторыі раёна. Буй-нейшыя лясныя масівы складаюць 40 км”, яны знаходзяцца ў міжрэччы Дняпра і Сажа. 2,9 тыс. га займаюць балоты. Клімат умерана кантынентальны.
    За некалькі апошніх тысячагоддзяў пры-родныя ўмовы Лоеўшчыны амаль не змянілі-ся. Рэльеф мясцовасці, рачная сетка, клі-мат, раслінны і жывёльны свет былі падоб-нымі на сучасныя.
    Помнік прыроды — Лоеўскае геалагічнае агаленне
    Сярод шматлікіх аб'ектаў прыроды Бела-русі, якія маюць навуковае, прыродна-гіста-рычнае, культурна-пазнавальнае, эстэтычнае значэнне, вылучаюцца як помнікі прыроды ў асобную групу геалагічныя агаленні — вы-хады на зямную паверхню горных парод. Агаленні бываюць натуральныя (берагі рэк, азёр, схілы яроў і ўзвышшаў) і штучныя (сценкі кар'ераў, канаў, шахтаў і інш.). Вялі-кае значэнне для вывучэння прыроды міну-лых геалагічных перыядаў маюць агаленні горных парод, у якіх захаваліся рэшткі рас-
    лінных і жывёльных арганізмаў. Часцей за ўсё гэта раслінныя пылок, споры, насенне. Вывучэнне гэтых рэштак дазваляе ўстана-віць, якія расліны пераважалі на гэтай і су-седніх тэрыторыях у асобныя перыяды геа-лагічнага мінулага. Паводле гэтага вызнача-ецца, што і клімат быў падобны на той, які характэрны для раёнаў, дзе гэтыя расліны распаўсюджаны зараз. Агаленні, у якіх заха-валіся рэшткі старажытных раслін, вельмі рэдкія і таму маюць вялікую навуковую каш-
    20
    Зямля нашых продкаў
    тоўнасць. Яны ахоўваюцца дзяржавай і з’яў-ляюцца геалагічнымі помнікамі прыроды.
    Лоеўскае геалагічнае агаленне вывучаец-ца беларускімі вучонымі з 1930 г., у 1963 г. яно было аб яўлена помнікам прыроды рэс-публіканскага значэння. Агаленне знахо-дзіцца ў Лоеве, у гарадскім парку, на правым беразе Дняпра за 300 м ніжэй вусця р. Сож. Тут агаляюцца адклады муравінскага міжле-давікоўя і папярэдняга позналедавікоўя — лоеўскага міжстадыялу. На глыбіні 3—7 м у гумусаваных мінеральных і арганагенных ад-кладах—супесях, суглінках, у выкапнёвым торфе і сапрапеліце знойдзены пылок, спо-ры і насенне больш за 100 відаў раслін, якія далі магчымасць высветліць паслядоўнасць змен клімату і расліннасці лоеўскага міжста-дыялу і апошняга, муравінскага, міжледаві-коўя. У час познасожскага, лоеўскага між-стадыялу, якім заканчвалася сожскае (перад-апошняе) зледзяненне (доўжылася 220— 110 тыс. гадоў назад), на паўднёвай тэры-торыі Беларусі, па матэрыялах Лоеўскага геалагічнага агалення і іншых звестках, была пашырана цёмнахвойная тайга з сібірскай елкай, клімат быў падобны на сучасны клі-мат паўночнай тайгі Сібіры. Апошняе, мура-вінскае, міжледавікоўе доўжылася з канца сожскага зледзянення (110 тыс. гадоў назад) да пачатку паазерскага зледзянення (95 тыс. гадоў назад). Адметныя асаблівасці міжле-давікоўя — умерана-цёплы клімат, падабен-ства фларыстычнага складу да сучаснага, скарачэнне ў параўнанні з больш старажыт-нымі міжледавікоўямі колькасці вымерлых і пазаеўрапейскіх відаў. Большасць даследчы-каў вылучаюць 2 кліматычныя оптымумы (больш цёплыя перыяды) — ранні, больш працяглы, і позні, раздзеленыя прамежка-вым пахаладаннем. У пачатковай фазе му-равінскага міжледавікоўя клімат быў халад-наваты. Раслі бярозавыя і бярозава-хваёвыя лясы з елкай. 3 пацяпленнем яны змяніліся хваёвымі лясамі з бярозай, а потым хвойна-шыракалістымі і шыракалістымі лясамі з ду-бам, ляшчынай, ліпай, грабам. Клімат у гэты час быў умераны, цяплейшы за сучасны. У вадаёцах і балотах раслі вадзяны арэх, саль-вінія плаваючая, наяды, каўлініі, кальдэзія, бразенія, дуліхіум, з дыятомавых водарас-цей — мелазіры зярністая і італьянская, стэфанадыскус зоркавы, навікула прадаўга-ватая, цымбела Эранберга. Пахаладанне ў сярэдзіне міжледавікоўя прывяло да пана-вання яловых, а пазней хваёвых лясоў, На балотах раслі нізкарослыя бярозы, балотны
    Помнік прыроды рэспубліканскага значэння <Геа-лагічнае агаленне Лоеў».
    мірт і інш. У час другога пацяплення ў лясах зноў пашырыўся граб і іншыя шыракалістыя пароды. У заключную фазу міжледавікоўя раслі бярозава-хваёвыя лясы. Звестак пра жывёльны свет сярэдзіны міжледавікоўя ма-ла. У пачатку і ў канцы міжледавікоўя на тэ-рыторыі сучаснай Беларусі жылі мамант, ва-ласаты насарог, мядзведзь, воўк і інш. У час муравінскага міжледавікоўя сфарміравалася ў асноўным сучасная гідралагічная сетка і ас-ноўныя формы рэльефу на частцы тэрыторыі Беларусі, якая не пакрывалася апошнім зле-дзяненнем, у т.л. і на тэрыторыі Лоеўскага раёна. Верхнія прыблізна 3 м агалення скла-даюцца з суглінкаў, якія адклаліся ў час апошняга на Беларусі паазерскага зледзянен-ня (95—10 тыс. гадоў назад) і ў пасляледаві-ковы час. У лерыяд паазерскага зледзянення ледавікі, якія ўтварыліся ў Скандынавіі (дзе вертыкальная магутнасць лёду дасягала 3 км), паступова рухаліся (паўзлі) ва ўсе бакі, але найбольш яны прасунуліся на поўдзень. На Беларусі яны дасягнулі мяжы Гродна— Астравец—Докшыцы—Лепель—Орша. Прык-ладна 15—10 тыс. гадоў назад кліматычныя ўмовы былі найболый суровымі. На Белару-сі, у т.л. і на тэрыторыі Лоеўскага раёна, па-шырылася тундравая расліннасць. Толькі 10 тыс. гадоў назад пачалося разбурэнне ледаві-ка і паступовае, з ваганнямі, пацяпленне клі-мату і пашырэнне сучаснай расліннасці.
    І.Я.Афнагель.
    21
    Ад часоў першабытных да 1917
    Старажытная гісторыя ў археалагічных помніках
    Гісторыя Лоева і Лоеўскага раёна цесна звязана з гісторыяй суседніх раёнаў Гомельс-кай вобласці: Гомельскага, Рэчыцкага, Бра-гінскага. На ўсходзе Лоеўскі раён мяжуе па рацэ Днепр і часткова ніжняму цячэнню Са-жа з Чарнігаўскай вобласцю Украіны.