Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
Археалагічныя помнікі 3—4 ст. н.э. пера-важна неўмацаваныя, вылучаюцца ў асобную культурна-гістарычную групу. Упершыню яны шырока вывучаліся на Кіеўшчыне і ат-рымалі назву кіеўскай культуры. Такія стара-жытнасці выяўлены амаль на ўсёй тэрыторыі, якая да гэтага была занята зарубінецкай культурай.
Да помнікаў кіеўскай культуры адносяц-ца селішчы і бескурганныя могільнікі з тру-паспаленнямі. Звычайна селішчы маюць па-меры ад 2 да 7 га. Яны знаходзіліся на невя-лікіх узгорках у пойме па берагах рэк або азёр. У некаторых выпадках селішчы ўзніка-лі побач з гарадзішчамі, пабудаванымі раней. На селішчах было зручна займацца земляроб-ствам і жывёлагадоўляй.
Селішчы кіеўскай культуры выяўлены ў Лоеўскім раёне каля вёсак Страдубка і Цяс-ны, але яны мала вывучаліся. Вучоныя адзначаюць важнае значэнне ў генезісе кіеў-скай культуры зарубінецкіх старажытнасцей. Большасць даследчыкаў адносіць кіеўскую культуру да славян.
Крыніцы: П о боль Л.Д. Славянские древнос-ти Белоруссии: ранний этап зарубинецкой куль-туры. Мн., 1971. Г.В.Штыхау.
Ад часоў першабытных да 1917
У часы ранняга сярэдневякоўя
У 5—8 ст. на тэрыторыі Лоеўскага раёна жылі плямёны калочынскай археалагічнай культуры (назва паходзіць ад в. Калочын, якая знаходзіцца ў Рэчыцкім раёне на мяжы з сучасным Лоеўскім раёнам). Каля вёскі на правым беразе Дняпра выяўлены археалагіч-ны комплекс: 2 гарадзішчы і 2 неўмацаваныя паселішчы.
Найбольш вядома ў навуцы гарадзішча-1 каля Калочына. Яго пляцоўка памерам 42 х 36 м умацавана 2 валамі і равамі. У 1955--60 гг. гарадзішча даследаваў маскоўскі археолаг Э.А.Сымановіч. Знойдзены ляпны посуд, асобныя жалезныя прылады, гліняныя прасліцы для верацёнаў. Гарадзішча выкон-вала ролю сховішча для насельніцтва з нава-кольных паселішчаў, якое збіралася тут у час ваеннай небяспекі. |
На суседнім неўмацаваным паселішчы пры раскопках выяўлены паўзямлянкі плошчай каля 16 м? з печамі-каменкамі. Такія жытлы характэрны для славянскага насельніцтва ранняга сярэдневякоўя.
Плямёны калочынскай культуры займалі паўднёвыя раёны лясной паласы. Усходняй Еўропы. Іх паселішчы вядомы на невялікай тэрыторыі ад р. Друць і вусця Прыпяці на за-хадзе да вярхоўяў рэк Сейм і Псёл на ўсходзе і ад вярхоўяў Іпуці на поўначы да вярхоўяў Сулы на поўдні. Тэрыторыя Лоеўскага раёна і шэрагу суседніх раёнаў Беларусі цалкам уваходзіла ў арэал калочынскай культуры.
У 8—10 ст. у Верхнім Падняпроўі сфармі-раваліся этнічныя аб'яднанні ўсходніх сла-вян. У паўднёвай частцы Беларусі такімі аб'яднаннямі былі дрыгавічы і радзімічы. Дняпро быў мяжой паміж імі. На правым бе-разе Дняпра жылі дрыгавічы. Пасожжа з'яў-лялася тэрыторыяй рассялення радзімічаў.
Адсюль вынікае, што большая частка Ло-еўскага раёна ў раннім сярэдневякоўі была заселена дрыгавічамі. На левым беразе Дняп-ра існавалі паселішчы радзімічаў. Распаўсю-джана думка, што назва «дрыгавічы» пахо-дзіць ад слова «дрыгва» (балота). Аднак вы-казваюцца меркаванні што найменне «дрыгавічы» ўтварылася ад асабовага імя, напрыклад Драг ці Драгавіт. У летапісе «Аповесць мінулых часоў» дрыгавічы назва-ны сярод этнічных груп, якія мелі «сваё кня-жанне» яшчэ да ўзнікнення Кіеўскай Русі.
Галоўным дрыгавіцкім горадам з'яўляўся Ту-
раў.
Радзімічы — усходнеславянская этнічная супольнасць, насельніцтва якой рассялілася ў паўднёва-ўсходняй частцы сучаснай Белару-сі, а таксама ў заходніх раёнах Бранскай і паўднёва-заходніх раёнах Смаленскай аблас-цей Расіі. Назва плямён паходзіць ад слова Радзім — імя чалавека, на чале з якім радзі-мічы прыйшлі, як сказана ў летапісе, з пра-польскіх (ляшскіх) зямель. Найбольш знач-ным горадам на землях радзімічаў быў Го-мель. Відаць, ён быў адным з іх племянных цэнтраў. З 11 ст. тэрыторыя радзімічаў адно-сілася да Чарнігаўскага княства.
Пахавальнымі помнікамі ўсходнеславян-скіх этнічных супольнасцей, у тым ліку дры-гавічоў і радзімічаў, з'яўляюцца курганныя могільнікі.
Буйнейшы ў Беларусі курганны могільнік размяшчаўся каля в. Мохаў на высокім бера-зе Мохаўскага возера. Могільнік займаў пло-шчу каля4 га. У ім налічвалася больш за 600 курганоў. Насыпаны яны з жоўтага пяску. Курганы мелі вышыню ад 0,8 да 2,6 м,-дыя-метр 6—17 м. У 1890 г. прафесар У.З.Завіт-невіч даследаваў 26 курганоў.
У 9 курганах выяўлена пахаванне памер-лых паводле абраду трупаспалення, у астат-ніх трупалажэння. Паводле язычніцкага звы-чаю побач з нябожчыкам клалі рэчы, якімі ён карыстаўся пры жыцці. У пахаваннях зной-дзены жалезныя сякеры, нажы, бронзавыя спражкі ад рэменя. У жаночых пахаваннях
Курганны могільнік у г.п. Лоеў.
28
Зямля нашых продкаў
выяўлены бронзавыя бразготкі, якія насіліся ў складзе маністаў, бранзалеты, пярсцёнкі, шкляныя пацеркі. Пахаванні датуюцца кан-цом 11—12 ст. Каля в. Каупень у курганным могільніку 11—12 ст. ва ўрочышчы Казлова Курганне (за З км ад Дняпра) было 25 курга-ноў. У.З.Завітневіч даследаваў 18 курганоў з пахавальным абрадам трупапалажэнне. Усе касцякі арыентаваны па славянскаму звычаю галавой на захад. У пахаваннях знойдзены сякера, жалезнае крэсіва для высякання аг-ню, жалезны наканечнік дзіды, свінцовыя круглыя падвескі, скроневыя кольцы, маніс-ты з дробных пацерак.
Каля в. Абакумы курганны могільнік ра-дзімічаў налічваў 26 курганоў вышынёй 0,5— 1,3 м. У 1965 г. археолагамі былі даследа-ваны 2 курганы 11—12 ст. Пахавальны аб-рад — трупапалажэнне галавой на захад на гарызонце на попельнай праслойцы, вакол якой «вогненнае кальцо» — рэшткі спаленай агароджы, што характэрна для пахаванняў радзімічаў.
Курганныя могільнікі ўсходніх славян іс-навалі каля вёсак Дзяражычы, Чаплін, Сінск, Уборак.
Маюць цікавасць археалагічныя помнікі, якія зафіксаваны ў наваколлі Лоева. На пра-вым беразе Дняпра, на паўднёвы захад ад Ло-ева ва ўрочышчы Папова Гара існавала гара-дзішча мілаградскай культуры. На паўночны захад ад Лоева было вядома друтое гарадзі-шча. Недалёка ад яго ва ўрочышчы Рыгорава Поле выяўлены рэшткі паселішча плошчай 2 га. Побач існаваў курганны могільнік. Усяго тут было 74 курганы. У 1890 г. У.З.Завітне-віч раскапаў 15 курганоў. Іх вышыня склада-ла 0,7—1,5 м, дыяметр 6—8 м. У 14 ур га-нах пахавальны абрад галавой на захад (у ад-ным выпадку на ўсход). У некаторых курганах выяўлены рэшткі дамавін. У паха-ваннях знойдзены жалезныя нажы, сярэбра-нае кальцо, якое насілася каля скроні, брон-завая спражка, шкляная пазалочаная пацерка 14 ст.
Археалагічныя матэрыялы сведчаць, што ў наваколлі Лоева ў 11—12 ст. існавалі славян-скія паселішчы, Іх жыхары хавалі памерлых у курганах. Паколькі Гомель і Рэчыца ў тыя часы адносіліся да Чарнігава-Северскага княства, ёсць усе падставы сцвярждаць, што тэрыторыя Лоеўскага раёна тады таксама ад-носілася да гэтага княства. Г.В.Штыхаў.
Помнікі археалогіі
Абакумы, вёска (Карпаўскі сельсавет). Курганны могільнік (23 курганы) за 0,7 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Кардон.
Астравы, вёска (Малінаўскі сельсавет). Гарадзішча наЗ км на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Рудавец. Пляцоўка 90 х 90 м, умацавана валам.
Бывалькі, вёска (Бывалькаўскі сельса-вет). Гарадзішча, селішчы. Га-радзішча мілаградскай і зарубінецкай культур. За 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Катвіна.
Селішча-1 зарубінецкай культуры. За 1 км на поўдзень ад вёскі. Плошча 0,5 га. Селішча-2. Каля гарадзішча ранняга жа-лезнага веку і ранняга сярэдневякоўя.
Валкашанка, пасёлак (Уборкаўскі сельса-вет). Гарадзішча за 1 км на паўночны захад ад вёскі, у забалочанай мясцовасці. Пляцоўка 50 х 40 м, умацавана валамі рання-га жалезнага веку.
Гарадок, вёска (Бывалькаўскі сельсавет). Гарадзішча, селішча, курган.
Гарадзішча мілаградскай і зарубінец-кай культур. За 0,2 км на ўсход ад вёскі, ва ўрошчы Грудка на правым беразе Дняпра. Пляцоўка 80 х 70 м, умацавана валам.
Гарадок, пасёлак (Пярэдзельскі сельса-вет). г Гарадзішча мілаградскай і зарубі-нецкай культур. За 0,5 км на ўсход ад вёскі.
Дзяражычы, вёска (Бывалькаўскі сельса-вет). С Стаянка эпохі неаліту і бронзы і бескурганны могільнік наёй. За 1 км на поўнач ад вёскі.
Каўпень, вёска (Каўпенскі сельсавет). Гарадзішча на З км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Рудавец. Пляцоўка 75 х 60 м, умацавана валамі зарубінецкай культуры. Ка-ля вёскі былі курганы.
Лесуны, вёска (Малінаўскі сельсавет). Га-радзішча за 1,5 км на паўночны захад ад вёс-к, ва ўрочышчы Клецішча. Пляцоўка 72 х 130 м, умацавана валамі.
Ліпнякі, вёска (Уборкаўскі сельсавет). Гарадзішча мілаградскай і зарубінец-кай культур. За 1 км на паўночны захад ад
29
Ад часоў першабытных да 1917
Экспанаты гістарычнага музея сярэдняй школы № 2 у г.п. Лоеў.
вёскі. Пляцоўка б0 х 70 м, ёсць вал. Пры рас-копках выяўлена паўзямлянкавае жытла.
Мохаў, вёска (Каўпенскі сельсавет). Га a-радзішчы, бескурганны і кур-ганны могільнікі. Гарадзі-шча-1 мілаградскай культуры. Ва ўрочы-шчы Шолахаў Кут. Гарадзішча-2 мілаградскай і зарубінецкай культур. Паміж ярамі. Гарадзішча-3 мілаградскай 1 зарубінецкай культур. За 2 км на поўнач ад вёскі. Пляцоўка каля 2,5 га. Пры раскопках выяўлена паглыбленае ў грунт жытло. Бес-курганны могільнік мілаградскай і зарубінецкай культур. За 1 км на захад ад гарадзиича-3. У вёсцы быў вялікі ку рган-ны могільнік 11—12 ст. Захавалася 6 курганоў на беразе Мохаўскага возера.
Новая Баршчоўка, вёска (ІМалінаўскі сельсавет). Гарадзішча за 2 км на ўс-ход ад вёскі ва ўрочышчы Камітэт. Пляцоўка 38 х 44 м, умацавана валам. Раскопкі не пра-водзіліся.
Першамайск, вёска (Пярэдзелкаўскі сель-савет). Гарадзішча за 2 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе Дняпра, ва ўрочы-шчы Локаць. Пляцоўка 100 х 30 м, ёсць вал.
Пустая Града, вёска (Каўпенскі сельса-вет). Г Гарадзішча ранняга жалезнага ве-ку. За 2 км на паўднёвы захад ад вёскі. Паме-ры 60 х 45 м, абкружана валам.
Райск, пасёлак (Уборкаўскі сельсавет). Гарадзішча за 1 км на паўночны захад ад вёскі, сярод забалочанай мясцовасці. Пля-цоўка мае 2 часткі, умацавана валам. Раскоп-кі не праводзіліся.
Рудня-Каменева, (Страдубскі сельсавет). Гарадзішча за 2 км на паўднёвы ўсход
ад вёскі, ва ўрочышчы Локаць. Пляцоўка 90 х 53 м, умацавана валам.
Рэкорд, вёска (Страдубскі сельсавет). Стаянка мезаліту. За 0,5 км на ўсход ад вёскі. Датуецца 5—4 тысячагоддзямі да н.э.