Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
Старажытнае насельніцтва, якое жыло ў розных частках Усходняй Еўропы, не было аднародным. Вучоныя адносяць яго да шэра-гу археалагічных культур. Археалагічная культура — гэта гістарычная агульнасць ар-хеалагічных помнікаў (рэшткаў паселішчаў, вытворчасці, могільнікаў), якія існавалі прыкладна ў адзін час і мелі агульныя рысы матэрыяльнай культуры (тыпы жылля, пры-лады працы, жаночыя ўпрыгожанні, тыпы глінянага посуду і яго арнаментацыі, спосабы пахаванняіі г.д.).
Старажытны каменны век - палеаліт — супаў з ледавіковым перыядам, калі паўноч-ныя часткі мацерыкоў паўночнага паўшар'я пакрываліся магутнымі тоўшчамі лёду. Леда-віковыя эпохі змяняліся параўнаўча цёплымі міжледавікоўямі. У прыледавіковай зоне ўтварыліся халодныя лесастэпы.
Самая старажытная стаянка людзей ка-меннага веку на тэрыторыі Беларусі знахо-дзіцца за 80 км на захад ад Лоева каля в. Юравічы у цяперашнім Калінкавіцкім раёне. Яе ўзрост складае 26 тыс. гадоў. Тут выяўле-ны косці маманта, на якога палявалі людзі каменнага веку, іх прылады працы, зробле-ныя з крэменю.
У перыяд моцнага пахаладання ў сувязі з наступленнем ледавіка ў прамежак часу 22— 16 тыс. гадоў назад на тэрыторыі Беларусі невядомы стаянкі першабытных людзей. Лю-дзі мігрыравалі на поўдзень.
Апошні ледавік адступіў з тэрыторыі Бе-ларусі прыкладна 15—13 тыс. гадоў назад. Сетка рэк, рэльеф мясцовасці, раслінны і жывёльны свет паступова рабіліся падобнымі на сучасныя. |
Па басейнах рэк з поудня адбывалася за-сяленне Беларус! людзьм!. Спачатку чалавек з'явіўся на некаторых участках далін буйных рэк. Затым ён распаўсюдзіўся на гэтых далі-нах. Потым стаў цікавіцца навакольнымі рэ-камі і азёрамі. Пачалася эпоха мезаліту (ся-рэдні каменны век), якая для тэрыторыі Бе-ларусі датуецца 9 — канцом 5 тысячагоддзя да н.э.
Напярэдадні мезаліту была вынайдзена магутная зброя паляўнічых — лук са стрэла-мі. З невялікіх крамянёвых пласцін розных тыпаў рабіліся наканечнікі стрэл. Адначасова вырабляліся масіўныя каменныя прылады працы: грубаабабітыя сякеры, скрабкі, цёс-лы, разцы. Чалавек стаў паляваць на дроб-ных жывёл і птушак. Значнае месца ў гаспа-дарцы займала рыбалоўства.
Мезалітычнае паселішча ў Лоеўскім раёне выяўлена археолагамі каля в. Рэкорд. Яно знаходзіцца за 2,5 км ад Дняпра на беразе старажытнага вадаёма (цяпер балота), на пясчаным пагорку. Яго рэшткі залягаюць на глыбіні 0,45—0,75 м ад сучаснай дзённай па-верхні. Тут знойдзена шмат рознай формы і памераў крамянёвых адшчэпаў, якія выка-рыстоўваліся для вырабу прылад працы, або з'яўляюцца адходамі апрацоўкі крэменю. Вы-яўлены гатовыя крамянёвыя вырабы: 2 нака-нечнікі стрэл, скрабок, праколка, скоблі, мік-раразцы. Паселішча датуецца 6—5 тысяча-годдзямі да н.э: Такія помнікі вучоныя адносяць да грэнскай археалагічнай культу-ры (назва культуры паходзіць ад урочышча Грэнск каля в. Ворнаўка Кармянскага раёна).
Другое паселішча эпохі мезаліту ў Лоеў-скім раёне даследаваў у 1978 г. беларускі ар-хеолаг У.П.Ксяндзоў. Яно знаходзіцца каля в. Старая Лутава, на правым беразе Дняпра. Плошча паселішча 200 м?. На глыбіні 0,5— 0,6 м знойдзена больш за 670 прадметаў, якія зроблены з «сожскага» крэменю: авальныя скрабкі з адшчэпаў, наканечнік стралы, скоб-лі, ланцэтападобныя вастрыі, а таксама рэшткі абпаленых касцей жывёлы. Гэта ста-янка адносіцца да яніславіцкай культуры познамезалітычных плямён, якія ў 6—5 ты-сячагоддзях да н.э. жылі на вялікай тэрыто-рыі — ад цэнтральнай Польшчы да Беларусі і паўднёва-заходняй Украіны. Насельніцтва займалася паляваннем, збіральніцтвам, рыба-лоўствам. Яно жыло па берагах вадаёмаў у наземных жытлах. Жытлы абаграваліся агні-шчамі. Памерлых хавалі з ужываннем охры ў магільных ямах. У тэрыторыю распаўсю-джання яніславіцкай культуры ўваходзіла ўся ўсходняя палавіна Гомельскай вобласці, у тым ліку Лоеўскі раён.
У канцы 5-га тысячагоддзя да н.э. на тэ-рыторыі Беларусі пачаўся неаліт — новы ка-менны век. Гэта апошні перыяд каменнага ве-
22
Зямля наптых продкаў
ку У Верхнім Падняпроўі ён працягваўся звыш 2 тыс. гадоў У неалітычны перыяд з'я-віліся шліфаваныя каменныя прылады працы (сякеры, цёслы). У Лоеўскім раёне неаднара-зова знойдзены каменныя сякеры. Каля па-ромнай пераправы былі знойдзены клінапа-добная сякера і кавалак другой такой сякеры.
Ва Усходнім Палессі, уключаючы нізоўі Бярэзіны і Сажа, была распаўсюджана днеп-ра-данецкая неалітычная культура. Характэр-ная прыкмета эпохі неаліту — вытворчасць глінянага посуду. Гліняныя пасудзіны дазва-лялі чалавеку значна палепшыць і разнаста-іць спосабы прыгатавання ежы. Гаршкі ляпі-л>ся ўручную, упрыгожваліся арнаментам і абпальваліся на агнішчы.
Бронзавы век. Каля 2000 гадоў да нашай эры ў паўднёвай Беларусі, у тым ліку на тэ-рыторыі сучаснага Лоеўскага раёна, пачаўся бронзавы век. У бронзавым веку пашыраліся вытворчыя формы гаспадаркі, заснаванай на жывёлагадоўлі і першабытным земляробстве. З’явіліся медныя і бронзавыя вырабы (сяке-ры, нажы, шылы, упрыгожанні), якія трап-лялі сюды ў невялікай колькасці праз абмен. Больпіасць прылад працы выраблялася па-ранейшаму з крэменю, рогу, косці.
Сярод паселішчаў бронзавага веку асобнае месца займае стаянка сярэдняй бронзы каля в. Дзяражычы Лоеўскага раёна. Стаянка бы-ла размешчана на пясчаным пагорку карэнна-га берага Дняпра на ўзроўні першай надпой-меннай тэрасы. Пясчаны ўчастак цягнуўся ўздоўж берага на 500 м (да сучасных могі-лак).
Тут археолагамі выяўлены 3 паселішчы. У некалькіх месцах зафіксаваны рэшткі ачагоў.
Матэрыялы з раскопак паселішча Дзяражычы.
Месцамі прасочваўся культурны пласт цёмна-шэрага колеру.
Асноўны матэрыял з паселішчаў складае кераміка. На кавалках глінянага посуду арна-мент у выглядзе грабёнкі, ямак, сеткі з пра-чэрчаных ліній, хваліста-лінейны, вяровачны і інш. Пераважае лентачны арнамент. Керамі-ка сустракаецца амаль паўсюдна па пясчаным участку, раздзьмутым ветрам. У некаторых месцах назіраюцца яе скапленні. Адно з іх мела памеры 2,5 х 2 м, дзе было знойдзена больш за 300 кавалкаў ад 2 пасудзін.
Звычайна ў цесце керамікі прасочваюіша дамешкі жарствы. Невялікая колькасць фрагментаў керамікі мае ў сабе дамешкі тоў-чанага крэменю. Посуд цюльпанападобны, з крыху адагнутым венчыкам, край якога ско-шаны з вонкавага боку і крыху патошпаны. Некаторыя пасудзіны маюць налеплены ва-лік, які праходзіць па шыйцы гаршка. Акра-мя керамікі на паселішчы знойдзены. абломак глінянай ліцейнай формы і чарэшкавы нака-нечнік стралы, якая апрацавана тонкім рэту-шам з абодвух бакоў. Знойдзены скрабкі, но-жападобныя пласціны, скобель, шмат адшчэ-паў.
На паселішчы каля в. Дзяражычы выяўле-ны матэрыялы неалітычнага часу, а таксама ранняга жалезнага веку, знойдзена прасліца мілаградскага часу ў выглядзе гаршэчка. Але асноўная маса знаходак аднародная і з упэў-ненасцю можа быць аднесена да часу сярэд-няй бронзы.
На гэтым паселішчы выяўлены бескурган-ны могільнік. Пахавальны абрад —трупаспа-ленне. Рэшткі крэмацыі сабраны ў гліняныя урны, якія былі змешчаны ў ямкі. Паселішча і могільнік каля в. Дзяражычы адносіцца да тшцінецкай (ад назвы горада Тшцінец у Польшчы) і сосніцкай (ад назвы паселішча каля г,п. Сосніца Чарнігаўскай вобласці) культур бронзавага веку.
Плямёны тшцінецкай культуры ў 1,5—1 тысячагоддзях да н.э. насялялі тэрыторыю ўсходняй Польшчы, паўночнай Украіны, паў-днёвай Беларусі. Іх паселішчы звычайна раз-мяшчаліся на пясчаных узвышэннях каля бе-рагоў рэк і азёр на першых надпойменных тэ-расах, зрэдку на высокіх карэнных берагах. Жытлы былі наземныя ці паўзямлянкавыя, заглыбленыя ў зямлю, памерамі ад 3 х 4 да 6х 14 м, мелі каменныя агнішчы. Жыхары займа-ліся земляробсгвам, жывёлагадоўляй, рыбалоў-ствам, паляваннем, збіральніцгвам. Яны выраблялі
23
Ад часоў першабытных да 1917
глінянае начынне, рэшткі якога знойдзены ў вялі-кай колькасці на паселішчах каля в. Дзяражычы.
Роднаснай да тшцінецкай з'яўляецца сос-ніцкая культура. Большасць вучоных лічаць гэтыя культуры праславянскімі. Калі гэта меркаванне пацвердзіцца, то будзе прызнана, што паўднёвая частка Беларусі, у тым ліку Лоеўскі раён, належыць да той тэрыторыі, на якой адбываўся генезіс старажытных славян.
Жалезны век. Пачатак жалезнага веку звязаны з асваеннем людзьмі спосабаў атры-мання жалеза і вырабу з яго розных рэчаў для гаспадаркі, ваеннай справы і побыту. На тэрыторыі паўднёвай Беларусі людзі пачалі здабываць жалеза у 7—6 ст. да н.э. Паўсюд-на для атрымання жалеза былі ў наяўнасці жалезныя руды, якія вельмі распаўсюджаны ў прыродзе. У Беларусі вядомы розныя віды бурых жалезнякоў: балотныя і дзярновыя ру-ды раскіданы ў розных месцах на значнай плошчы сярод забалочаных масіваў, па лу-гах, нізінах і паплавах.
Археалагічная культура плямён, якія ў 7—3 ст. да н.э. насялялі поўдзень Беларусі 1 паўночную частку Украіны, атрымала назву мілаградскай (ад гарадзішча Мілаград Рэ-чыцкага раёна). Для плямён мілаградскай культуры характэрны 2 тыпы паселішчаў: умацаваныя (гарадзішчы) і адкрытыя, неў-мацаваныя (селішчы).
У парэччы Дняпра і Сажа пераважалі га-радзішчы, якія размяшчаліся на мысах. Звы-чайна з неабароненага боку поля яны мелі земляныя ўмацаванні ў выглядзе валоў і ра-воў. Шэраг гарадзішчаў знаходзіўся ў забало-чаных мясцінах і ў поймах рэк на невысокіх узвышшах.
Асноўным тыпам жылля былі невялікія зямлянкі або наземныя заглыбленыя ў зямлю
Гаршчок рання-га этапу міла-градскай куль-туры 6—5 ст. да н.э., знойдзены на р) Мохаўскім гарадзішчы.
Бранзалеты, знойдзеныя на гарадзішчах міла-градскай культуры 6—5 ст. да н.э.
жытлы, разлічаныя на адну сям'ю. У цэнтры жытла знаходзіўся слуп, які служыў адной з апор даху. Паміж апорным слупам і сцяной у жытле размяшчалася ў круглай ці авальнай яме агнішча. Каля жылля ўзводзіліся гаспа-дарчыя пабудовы — стойлавыя памяшканні, ямы-паграбы для захавання прыпасаў.
Асноўнай формай гаспадаркі ў насельніц-тва мілаградскай культуры былі земляроб-ства і жывёлагадоўля, дапаможны характар мелі паляванне і рыбная лоўля. Былі развіты хатнія рамёсівы: здабыча і апрацоўка жале-за, бронзаліцейная справа, ганчарства, пра-дзенне, ткацтва і інш. З адзеннем звязаны шматлікія віды ўпрыгожанняў. У некаторых мясцовасцях насілі маніста з прывезеных шкляных пацерак. Пры раскопках часта зна-ходзяць бронзавыя бранзалеты розных ты-паў. Некаторыя бранзалеты арнаментаваныя, іншыя маюць гладкую паверхню. Насельніц-тва мілаградскай культуры выкарыстоўвала гліняныя кругладонныя гаршкі, верхняя час-тка якіх арнаментавалася ямкамі, насечкамі, зашчыпам!. Памерлых хавалі на бескурган-ных могільніках каля гарадзішчаў і паселі-шчаў найчасцей паводле абраду трупаспален-ня. Вучоныя мяркуюць аб сувязі паходжання мілаградскай культуры з мясцовым насель-ніцтвам позняй бронзы. Некаторыя даслед-чыкі звязваюць мілаградскія плямёны з «ге-радотавымі» неўрамі і бачаць у іх ранніх сла-вян. Другія лічаць, што мілаградская культура належала балтам — продкам сучас-ных літоўцаў і латышоў. У складзе гэтай