Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
33
1
Ад часоў першабытных да 1917
почавши от Менска до Полоцка к Витебску, до Орши, до Мстиславля, до Пропойска, до Ро-гачова, Могилева, Любошаны. Потом у Речицы, в Лоеве, в Киеве, аж на Волынь добрый врожай был. А так потом много множества людей убогих з голоду на Низ з жонами и детка-ми и зь семею, што иж страшно было не только видети, але трудно было и выписати, то ест з верху з волости Шкловское, з Друцка, з Дубровны, з Круглы, з Бобря, з Витебска, с-под Полоцка, с-под Менска и з иншых многих украин. Того ж року была зима злая, снеги вели-кие и силные были морозы. Многим людем поморозило кому ногу, кому палцы, другому вид: уши, нос; а другие з морозу померли. А коли вже была весна в року 1602, тот наход людей множество почали мерти; по пятеру, по трид / / цати у яму [хоронили]. Хворых, голодных, пухлых многое множество, — страх видети гневу божого. А так при великих местах человека по едному у яму ховали, священники проводили. Там же, которые ишли на Низ, тыя вси там померли, мало се зостало. А так мерли одны при местах, на вулицах, по дорогах, по лесах, на пустыни, при роспутиях, по пустых избах, по гумнах померли. Отец сына, сын отца, мат-ка детки, детки матку, муж жену, жена мужа, покинувши детки свои, розно по местах, по селах разышлися, один другого покидали, не ведаючи один о другом, — мало не вси помер-ли. А коли тот наход у ворот, албо в дому у кого стоячи хлеба просили, отец з сыном, сын со отцем, матка з дочкою, дочка з маткою, брат з братом, сестра з сестрою, муж з жоною, тыми словы мовили силне, слезне, горко, мовили так: «Матухно, зезулюхно, утухно, панюш-ко, сподариня, слонце, месец, звездухно, дай крошку хлеба!». Тут же подле ворот будет сто-яти з раня до обеда и до полудня, так то просячи; тамже другий под плотом и умрет.
Полное собрание русских летописей. М., 1975. Т. 32. С. 187, 188.
Лоеўшчына ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай
Фрагмент карты Рэчы Паспалітай з ваяводствамі і паветамі. Рычы Заноні. Выданне 1772 г.
34
Лоеушчына ў 14—48 стагоддзях
У маі 1654 г. пачалася вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай за Украіну і Беларусь. На дапамогу рускаму войску рухалася 20-тысяч-нае запарожскае войска на чале з наказным атаманам Залатарэнкам. І ўжо ў 1654 г. Лоеў быў заняты казакамі. Лоеўшчына трапіла пад кіраванне ўкраінскай адміністрацыі на Бела-русі. Лоеў быў прыпісаны да адміністрацый-най адзінкі — Чарнігаўскага палка. Да восені 1655 г. амаль уся Беларусь была занята рус-кімі войскамі. У 1658--59 гг. становішча рус-кіх войск на Беларусі пагоршылася. Руская армія пачала цярпець паражэнне. Рэч Паспа-літая здолела накіраваць сюды значныя сілы і зноў авалодала большай часткай беларускіх зямель і Правабярэжнай Украінай (без Кіе-ва). Знясіленне вайной і цяжкае ўнутранае становішча абедзвюх дзяржаў вымусіла іх
падпісаць Андросаўскае перамір'е 1667 г. Для Беларусі гэта вайна абьярнулася асаблі-ва трагічнымі вынікамі — колькасць жыха-роў у ёй зменшылася больш чым напалавіну. У найцяжэйшую сітуацыю ва ўмовах вайны трапіла сялянства з-за складанай і заблыта-най палітыкі ваюючых бакоў і супярэчнасцей беларускай шляхты і мяшчанства. Моцна па-цярпела ад ваенных дзеянняў і Лоеўшчына. Лоеў быў спустошаны. У Рэчыцкім павеце За 1648--67 гг. насельніцтва скарацілася з 34 736 чалавек да 13 620.
Лоеў і Лоеўшчына працягвалі заставацца ў межах Рэчы Паспалітай. Паводле Андросаў-скага перамір'я Лоеў быў у складзе Рэчыцка-га павета Мінскага ваяводства.
Г.В. Штыхаў.
Казацка-сялянская вайна
Распачатае ў 1648 г. на Украіне казацкае паўстанне на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім хутка вылілася ў вялікую выз-валенчую вайну, падзеі якой адбываліся і на Лоеўшчыне. Ва ўкраінскага гетмана і казац-кай старшыны з'явіўся план стварэння сваёй дзяржавы, у межы якой яны хацелі ўклю-чыць і землі паўднёва-ўсходняй Беларусі, прынамсі Падняпроўе і Палессе. Яшчэ ў маі 1648 г. Багдан Хмяльніцкі пачаў засылаць у гэтыя раёны сваіх агітатараў, а потым і казац-кія загоны, якія распачалі ваенныя дзеянні. Універсалы, якія украінскі гётман высылаў аж да Барысава, Быхава і Магілёва, закліка-лі сялян узбройвацца ды пачынаць вайну суп-раць паноў. Сацыяльная глеба для паўстан-ня ў Беларусі была вельмі прыдатная, таму казацкі рух хутка перакінуўся і сюды. Народ-ныя нізы на поўдні і ўсходзе Беларусі актыў-на ўключыліся ў барацьбу, якая мела ярка выражаны сацыяльны і ў пэўнай ступені рэлі-гійны характар.
З'яўленне казацкіх загонаў Нябабы, Гала-вацкага, Крывашапкі, Мікуліцкага, Гарку-шы, Сакалоўскага і іншых палкоўнікаў, ся-род якіх было нямала беларусаў (з ліку пал-коўнікаў Хмяльніцкага многія таксама мелі беларускае паходжанне, напрыклад Бугрым, Грамыка, Крычэўскі, Ждановіч, Нячай, Хве-даровіч), выклікала масавае далучэнне да іх бяднейшага сялянства і мяшчанства. Ужо ле-
там 1648 г. на поўдні і ўсходзе Беларусі па-чалася шырокая ўзброеная барацьба казацка-сялянскіх аддзелаў супраць шляхты, купцоў, магнатаў і каталіцкага духавенства. Узброіў-шыся, сяляне-паўстанцы грамілі галоўным чынам маёнткі сваіх паноў, рабавалі двары, знішчалі падатковыя дакументы і рэестры. Да восені 1648 г. жыхары Гомеля, Мазыра, Лоева, Рэчыцы, Турава «ўсе паказачыліся і пакляліся адзін другому стаяць да апошня-га». Казакі авалодалі таксама Чачэрскам, Брагінам, Бабруйскам, Чэрыкавам, Пінскам і іншымі гарадамі. Перапужаная шляхта ўця-кала ў глыб краіны. Хоць колькасна аснову ўзброеных фарміраванняў паўстанцаў скла-далі мясцовыя прыгонныя сяляне і бядней-шыя мяшчане, стрыжнёвай і арганізацыйнай сілай у занятых раёнах заставаліся ўкраінскія казакі. Паколькі сацыяльныя вярхі грамад-ства былі ўжо фактычна апалячаныя, анты-феадальны рух набыў тут, як на Украіне, вы-разную антыпольскую накіраванасць.
З боку дзяржавы доўгі час не праводзілася ніякіх ваенных акцый супраць паўстанцаў. Састарэлы Ян Кішка, вялікі гетман, разгубіў-ся і нават не сабраў войска. Да восені 1648 г. ў руках паўстанцаў апынуліся амаль усе га-лоўныя гарады паўднёва-ўсходняй Беларусі. У шэрагу выпадкаў сялянам з казакамі ўда-лося нават разбіць шляхецкія фарміраванні (напрыклад, у Кобрыне — войска стольніка В.Гансеўскага, пад Мазыром — жаўнераў пі-
35
Ад часоў першабытных да 1917
сара Валовіча, а каля Чэрыкава — аддэел Лукомскага). Казацка-сялянскі полк Сака-лоўскага паспрабаваў здабыць горад Слуцк — буйнейшую на той час фартэцыю Вялікага княства, аднак пасля бясплённай аб-логі адышоў ад яго. Дарэмнай была спроба казакоў захапіць другую важную фартэцыю ўсходняй Беларусі — Стары Быхаў.
Толькі ўвосень 1648 г. на барацьбу з паў-станцамі ўрад накіраваў некалькі фарміра-ванняў шляхты і наёмных жаўнераў. Хоць у сутычках каля Рэчыцы і Рагачова казакі і ся-ляне разбілі іх, прымусіўшы адступіць, у кас-трычніку таго ж года значныя сілы шляхец-кага войска, якімі кіраваў стражнік Мірскі, пасля ўпартай барацьбы авалодалі Пінскам. Затым шляхецкае войска авалодала Чэрыка-вам, а ў студзені 1649 г., калі на поўдні Бела-русі з 10-тысячным войскам з’явіўся польны гетман Януш Радзівіл, пачалася буйная кам-панія па ўдушэнні паўстання.
Гетман рутпыў уздоўж Беларускага Палес-ся, ад Бярэсця на Тураў, Мазыр і далей. Хут-ка захапіўшы Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэ-чыцу і расправіўшыся з абаронцамі, ён за зі-му 1649 г. ліквідаваў усе асноўныя асяродкі хваляванняў. За час перамір’я паміж Багда-нам Хмяльніцкім і Янам Казімірам войска Януша Радзівіла цалкам узяло пад свой кан-троль землі ўздоўж Прыпяці і Дняпра, чым адрэзала Беларусь ад украінскіх казакаў.
Аднак вясной 1649 г., пасля таго як ад гет-мана Хмяльніцкага прыйшоў 3-тысячны ка-зацкі загон палкоўніка Іллі Галоты, вызва-ленчы рух на поўдні Беларусі ўзнавіўся. Дзя-куючы далучэнню мясцовага сялянства сілы Галоты неўзабаве павялічыліся да 30 тыс. ча-лавек. У чэрвені Янутп Радзівіл пачаў апера-цыю супраць казацка-сялянскіх фарміраван-няў і неўзабаве разграміў полк Галоты ў бітве каля Прыпяці. Тады Хмяльніцкі прыслаў на Беларусь яшчэ 6 тыс. казакоў на чале з Гар-кушам і Падбайлам, да якіх пазней быў накі-раваны і загон палкоўніка Міхаіла Крычэў-скага. Для ўкраінскага гетмана, які ўзнаўляў ваенныя акцыі супраць кароннага войска, важна было затрымаць сілы Вялікага княства ў Беларусі, не дапусціць іх супольных дзеян-няў з палякамі.
Разам з мясцовым сялянствам, якое прыс тала да казакоў, сілы палкоўніка М.Крычэў-скага дасягалі прыкладна 30 тысяч. Каб не даць ім злучыцца з фарміраваннямі Падбай-лы, што стаялі ўмацаваным лагерам каля Ло-ева паміж Дняпром і Сожам, Януш Радзівіл атакаваў непрыяцеля і ў жорсткай бітве раз-граміў моцнае злучэнне Крычэўскага (гл. ар-тыкул Лоеўская бітва 1649 года). Хутка быў знішчаны і лагер Падбайлы, сілы якога здо-лелі вырвацца з акружэння. Пасля гэтага ха-ругвы польнага гетмана ліквідавалі асяродкі паўстанцкага руху ў Пасожжы і некаторьгх іншых раёнах Беларусі. Вядома, што ў 1649 г. разам з рэгулярным войскам Януша Радзі-віла супраць паўстанцаў вяло барацьбу і фар-міраванне беларускіх мяшчан і шляхты.
Апошнім значным подыхам казацка-сялян-скай вайны стала ажыўленне хваляванняў у тым жа рэгіёне ў 1650 г. і летам 1651 г., але яно зноў было хутка падаўлена Янушам Ра-дзівілам. Летам 1651 г. Б.Хмяльшцкі накіра-ваў пад Гомель полк Забелы, а да Крычава — полк Шохава, што ажывіла выступленні мяс-цовай беднаты. Аднак ні Гомель, ні Крычаў казакі не захапілі. У ліпені 1651 г. гетман ру-тттьтў на Украіну. Злучэнне Марціна Нябабы (15 тыс.), высланае Хмяльніцкім з мэтай за-трымаць Радзівіла ў Беларусі, было цалкам разгромлена каля лоеўскіх перапраў у Лоеў-скай бітве 1651 года. Неўзабаве РадзівІл пе-раможна ўвайшоў у Кіеў.
Антыфеадальная па сваёй сутнасці казац-ка-сялянская вайна 1648—1651 гг. у Беларусі з’яўлялася часткай вялікай вызваленчай вай-ны на Украіне. Але тут яна не мела такой не-парыўнасці і цэльнасці, як на ўкраінскіх зем-лях, а была пераважна серыяй лакальных паўстанняў. He было ў БеларусІ і мясцовага казацтва — арганізаванай ваеннай сілы, якая б выступала ў ролі галоўнага суб’екта ўзбро-енай барацьбы.
Аднак па сваіх маштабах гэта была, несум-ненна, самая масавая ў гісторьгі Беларусі ад-крытая ўзброеная барацьба ніжэйшых слаёў народа супраць феадальнага прыгнёту.