Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
Г.М. Сагановіч.
Лоеўшчына ў 14—18 стагоддзях
Лоеўская бітва 1649 года
У 1649 г. ўрадам Рэчы Паспалітай плана-ваўся адначасовы ўдар польскага і беларуска-га войскаў па ўкраінскіх казаках. Багдан Хмяльніцкі, падмацаваны татарска-турэцкім войскам, 29 чэрвеня сустрэў палякаў каля Збаража. Пачаліся крывавыя баі. Януш Ра-дзівіл павінен быў ісці на Кіеў.
Хмяльніцкі тэрмінова паслаў на Літву чар-нігаўскі полк на чале з Гаркушам і Падбай-лам. Ім ставілася задача заняць пераправу це-раз Дняпро каля Лоева, так званую Лоеўскую браму. Наколькі Хмяльніцкі баяўся ўдару Радзівіла, сведчыць тое, што ў разгар баёў пад Збаражаёмн выправіў яшчэ кіеўскі, чар-нобыльскі, оўруцкі палкі агульнай колькасцю 17 500 чалавек на дапамогу чарнігаўцам. Агульнае кіраванне тымі палкамі Хмяльніцкі
даручыў свайму бліжэйшаму паплечніку Мі-хайлу Крычэўскаму (Крычаускаму). |
Пра выправу Крычэўскага Радзівіл даве-даўся ад палоннага казака. Са Слуцка Я.Ра-дзівіл адправіўся да Рэчыцы, куды прыбыў 2 ліпеня. Гетман меў 5965 чалавек (822 гусары, 360 рэйтараў, 1350 казакаў, 1423 драгуны, 1310 нямецкай пяхоты і 700 угорскай і польс-кай пяхоты). Бракавала пораху і куль, не бы-ло дакладных звестак пра паўстанне.
Праз два дні войска пераначавала ў Ізбін-чах, у трох мілях ад Лоева. Віжы данеслі, што чарнігаўскі полк стаіць насупраць Лоева паміж Дняпром і Сожам. Рэчкі ахоўвалі ка-зацкі лагер з трох бакоў. Берагі казакі ўмаца-валі валамі, а лоеўскі замак спалілі і пачувалі сябе ў бяспецы. Па-ранейшаму Радзівіл нічо-
М Гор д рр
Vu-3
^Г^~І!
№Ш1
:S^
&
I
ў5 с
а а
Бітва пад Лоевам 1649 г. Гравюра 17 ст. А — умацаваны казацкі стан; В — умацаванні літоўскага вой-ска; С — дзве літоўскія харугвы; Д - - горад Лоеў | замкі; Е — умацаваны стан літоўскага гетмана Ра-дзівіла; Е — наступ казацкага палкоўніка Міхайлы Крычэўскага.
Раііпеаііс Метогабі!із Сотспы еh Уісгіа: Іацалогит бисе мК лицо аг Сгісеуіе «ТУ, и'm/a кМ OnИ Сваты вене Аппа,
7" Хер мытаТруа іа ето от!
/ "быльno оrf‘ веш тыгсідеп Стас ото еі ер,( Та ну? ДБаб Омь^ +нт ы й
з,бу. ааУ
вае аняа быя .е ВСРЕДА а Ik а
37
1
Ад часоў першабытных да 1917
га не ведаў пра Крычэўскага, а таму лічыў, што той яшчэ далёка ад Вялікага княства. І пакуль не падышлі астатнія казацкія палкі, гетман вырашыў даць бой чарнігаўскаму пал-ку. Пяхота пад началам Вінцэнта Гансеўскага села на байдакі і паплыла ўніз па Дняпры. На караблях везлі гуляй-гарадкі, за якія можна было схавацца ад непрыяцельскага аг-ню. Конніцаі артылерыя ішлі ўздоўж берага.
Насупраць казацкага стана Радзівіл спы-ніў войска ў лесе: не выкрываў сябе і чакаў пяхоту. Тая спазнілася і прыплыла толькі пад вечар. І ўсё ж бой пачаўся. З байдакоў жаўнеры абстрэльвалі непрыяцельскі лагер. Казакі таксама стралялі і не падпускалі бай-дакі да берага. Больш за гадзіну доўжылася гэта перастрэлка, пакуль не надышла ноч. Пешцы высадзіліся на другім беразе Дняпра і размясціліся там.
Каб даведацца пра войска Крычэўскага, гетман выслаў да Мазыра конную харугву на чале з паручнікам Паўшым. Апоўначы Радзі-віл павёў войска пад самы Лоеў. Цэлы дзень патрацілі на ўстанаўленне батарэі. Пад вечар прыбылі байдакі. Пешцы адразу ж прыняліся насыпаць шанцы. З абодвух бакоў палілі гар-маты. Ад прамой атакі на казакаў гетман ад-мовіўся. Вырашыў у некалькіх мілях ад Лое-ва ноччу пераправіць на чаўнах пяхоту і не-калькі конных харугваў, каб казакі падзялілі свае сілы, а пасля самому пад агнём гармат фарсіраваць на байдаках Дняпро і ўдарыць па казацкім стане. Перад самым боем з Рэчы-цы прыляцеў на кані вястун. Навіну ён пры-вёз і чаканую і нечаканую: войска Крычэў-скага ўжо пераправілася цераз Прыпяць і ру-хаецца на Рэчыцу.
Сапраўды, Крычэўскі падмануў пільнасць Радзівіла: спакойна некалькі дзён перапраў-ляўся цераз раку каля Бабічаў, сабраў вакол сябе не адну тысячу паўстанцаў. І вёў за са-бой, як сведчаць крыніцы, «казакаў і гуль-тайства 40 000 чалавек». У той жа дзень вяр-нуўся з-пад Мазыра Паўша і пацвердзіў звес-ткі: Крычэўскі на гэтым беразе.
Радзівіл адмяніў бой. Да Рэчыцы паслаў восем вершнікаў на чале з Адамам Паўлаві-чам. Пад Брагін адправіўся таксама конны аддзел Самуіла Камароўскага цікаваць не-прыяцеля. Паспешліва насыпаліся валы ва-кол стану, расстаўляліся гарматы.
Гетман прадчуваў, што Крычэўскі прый-дзе сюды шукаць перамогу. І не памыліўся. У Холмечы, які ўзялі казакі, Крычэўскі даве-даўся, дзе стаіць Радзівіл. На палове дарогі
да Рэчыцы Крычэўскі павярнуў да Лоева. Раз'езд Камароўскага не заўважыў казакаў. Нічога не ведалі пра ворага і ў Радзівіла. Крычэўскі рыхтаваўся назаўтра напасці на радзівілаўскі стан. Аднак з Холмеча да гетма-на прыбеглі некалькі чалавек і папярэдзілі пра небяспеку.
Раніцай 31 ліпеня Радзівіл у суправаджэн-ні Мірскага і Тызенгаўза аб'ехаў стан і агля-дзеў валы. За гэтым заняткам і знайшоў яго віж. Паведаміў, што Крычэўскі павёў войска ў бой. Гетман загадаў жаўнерам выходзіць у поле для сустрэчы ворага. Хутка з лесу вы-скачылі першыя казацкія аддзелы. Пэўна, Крычэўскі хацеў адным ударам разбіць не-прыяцеля і ў гэты ўдар уклаў усю сваю моц. Казакі верылі ў перамогу і кожны прыхапіў арканы, каб вязаць гетманскіх людзей.
Дзесяцітысячная конная лава імчалася на войска Радзівіла. Казакі захлёбваліся ў ваяў-нічых крыках, «да якіх і галасы звычайныя татарскія: гала! гала! прыдаваліся», як пісаў гетман. І цяжка было стрымаць гэту лаву. Аж да брамы стану прарваліся казакі. І ўсё ж вы-вучка і мужнасць жаўнераў перамаглі адвагу і запал паўстанцаў. Угорскія пешцы і герман-ская харугва прынялі на сябе ўдар. Некалькі дзесяткаў пешцаў заселі ў млыне і адтуль ра-зілі нападаючых кулямі. Каля стана закіпеў бой.
У гэты час на правым краі гусарскія ха-ругвы пад началам Паўла Невяроўскага па-гналі казакаў з поля. Крычэўскі перагрупіра-ваў свае войскі і галоўны ўдар нанёс па ле-вым краі войска Вялікага княства. Узнікла пагроза выхаду казакаў у тыл. Становішча выратаваў са сваім аддзелам Камароўскі, яК прызнаўся Януш Радзівіл, дзякуючы «асабл-вай справе божай». Камароўскі вяртаўся з-пад Брагіна. А калі непадалёк ад стана па-чуў гарматныя і мушкетныя стрэлы, здага-даўся, што вораг ужо тут.
З дарогі харугвы рынуліся ў бой і ўдарылі прама ў тыл казацкага войска. Крычэўскі за-панікаваў і пачаў адводзіць сваё войска да ле-су. Жаўнеры насядалі на паўстанцаў. На ле-вым краі, якім кіраваў Вінцэнт Гансеўскі, непрыяцель, паводле слоў Радзівіла, «быў знішчаны і высечаны ў пень». Схаваўшыся ў лесе, паўстанцы за чвэрць гадзіны зрабілі за-секі з дрэваў, нават трупы забітых людзей і коней наклалі на ўмацаванні.
Гэта была яшчэ не перамога. Гетману паве-дамілі, што Падбайла ніжэй Лоева перапра-віўся цераз Дняпро і збіраецца на дапамогу
38
Лоеўшчына ў 14—18 стагоддзях
Крычэўскаму. Каб ведаў пра гэта сам Кры-чэўскі, пэўна, паўтарыў бы атаку. На сваю бяду абодва казацкія правадыры дзейнічалі няузгоднена. Гэта і выкарыстаў Радзівіл. Гет-ман не адвёў войска з поля і даў зразумець Крычэўскаму, што рыхтуецца да атакі, але частку жаўнераў на чале з Дзенгофам паслаў на Падбайлу. І там казакі паспелі акапацца.
Двойчы жаўнеры штурмавалі шанцы. Ка-закі адчайна адбіваліся. Сам Радзівіл з не-калькімі коннымі харугвамі і гарматамі кі-нуўся дапамагаць. Агонь гармат расчысціў дарогу сярод шанцаў. Атака пяхоты і конні-цы вымусіла казакаў да ўцёкаў. Яны на бай-даках, а то і проста паплылі цераз раку. Гар-маты і пяхота з мушкетаў абстралялі ўцека-чоў. З трох тысяч казакаў да берага дабраліся 300 чалавек. Падбайла выйшаў з бою.
Але і гэта яшчэ была не перамога. Палон-ныя прызналіся гетману, што падыходзіць ка-зацкі абоз з гарматамі. Радзівіл вырашыў пазбавіць паўстанцаў артылерыі. За справу ўзяўся Вінцэт Гансеўскі з пяццю коннымі ха-ругвамі і адной пяхотнай. Імклівым маршам жаўнеры выйшлі насустрач абозу і захапілі яго. Чвэрці мілі не хапіла, каб гарматы пры-былі да паўстанцаў. Крычэўскі паспрабаваў выправіць становішча і вырваць перамогу. Яго казакі выступілі з лесу. Радзівіл адразу рушыў свае харугвы ў бой. Падаспела і ня-мецкая пяхота, якая знаходзілася на тым бе-разе Дняпра і пераправілася назад. Гэтай ата-кі казакі не вытрымалі і ўцякалі да свайго та-бара, пакінуўшы засекі. Да вечара дзве гадзіны штурмавала войска Радзівіла казацкі лагер. Ноч суняла гэтую крывавую бітву. Ра-дзівіл адвёў жаўнераў у стан.
Дакументы сведчаць
Пераможцам сябе гетман не лічыў. Вораг па-ранейшаму быў моцны колькаснай перава-гай, таму Радзівіл чакаў начнога нападу. Крыкі і шум, якія чуліся з непрыяцельскага лагера, пацвярджалі здагадку. Аднак дарэм-на хваляваўся Радзівіл. Не пра бой думалі паўстанцы. Няўдача адняла ў іх мужнасць. І як толькі яны пачулі лязгат зброі і конскае іржанне, дык вырашылі, што войска Радзіві-ла пайшло на іх. А гэта выехала з лагера начная варта. «Фатальная недарэчнасць. Але паўстанцы так напужаліся толькі адной думкі пра напад, што пабеглі ратавацца. Віжы да-неслі Радзівілу, што казацкі лагер апусцеў. Гетман паслаў туды харугву з Мірскім. Жаў-неры знайшлі Крычэўскага. Падчас бітвы ку-ля ўдарыла яму пад вока. Смяротная рана не дазволіла трымаць войска ва ўладзе. Паў-станцы ж кінулі свайго кіраўніка. Слаўны во-ін марудна паміраў у адзіноце, пакінуты ты-мі, за каго ён змагаўся. Крычэўскі прызнаў-ся, што меў 30 тыс. чалавек і не спадзяваўся застаць радзівілава войска ў баявой гатоўнас-ці. Палохаў гетмана новай раццю ў 30 тыс. казакаў і 15 тыс. татар, якую напусціць на Беларусь Багдан Хмяльніцкі. І, упаўшыў7 га-рачку, ён трызніў над сваім горам: «Альбо тое ладна — трыццаць тысяч страціць».
Гэтак памёр казацкі герой. «Тое толькі жа-ласліва, што не ўзяў ён заслужанай распла-ты», — шкадаваў Радзівіл.
Згінула і войска Крычэўскага: 7 тыс. загі-нулі, астатнія разбегліся хто куды. Але на Кі-еў, як таго патрабаваў кароль, Радзівіл не пайшоў, а 5 жніўня з войскам вярнуўся ў Рэ-чыцу. Вітаўт Чаропка.
Беларуская мінуўшчына. 1995. № 4. С. 22—24.
3 ПАВЕДАМЛЕННЯ РЫЛЬСКАГА ВАЯВОДЫ СОНЦАВА У РАЗРАДНЫ ПРЫКАЗ АБ УЗЯЦЦІ ЛОЕВА І ЧАЧЭРСКА ВОЙСКАМ! ГЕТМАНА ЯНУША РАДЗІВІЛА І ЖОРСТКАЙ РАСПРАВЕ ІХ З КАЗАКАМІ
27 чэрвеня 1649 г.
Июня ж 24 день приехал в Рылеск из-за рубежа из литовские стороны рылянин, торговой человек, беломесного казака сын Алешка Лагутин, а вестей сказал: был де он для торговли в литовской стороне в городе Борзне. И видел де он 4 чел. казаков, правые руки по запастья отсечены, а сказывали де те сеченые казаки, что пришел от литовского повету пан Родивил, а с ним де войско его с 30 000 и взяли де гор. Чечерск. А их де, казаков, выбрав полтораста человек, отсекли правые руки по запастья, 50 де человек на колья посажали, а достольных де казаков и их жон и детей порубили всех, да они ж де взяли гор. Лоев. А в Лоеве де сидели казаки, и тех казаков и их жен и детей порубили всех.