Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
Сінск, вёска (Бывалькаўскі сельсавет). Курганны могільнік 10—12I ст. За 1 км ад вёскі, ва ўрочышчы Казлова Курган-не.
Старая Лутава, вёска (Сяўкоўскі сельса-вет). C Стаянка мезаліту. За 0,7 км на поў-нач ад вёскі, на беразе Дняпра. Датуецца 6— 4 тысячагоддзямі да н.э.
Страдубка, вёска (Страдубскі сельсавет). Селішча ранняга жалезнага веку. У паў-ночна-заходняй частцы вёскі. Плошча да1 га.
Уборак, вёска (Уборкаўскі сельсавет). Курган за 0,3 км на захад ад вёскі. Вы-шыня 1,2 м, дыяметр7 м.
Удалёўка, вёска (Малінаўскі сельсавет). Гарадзішча за 2 км на ўсход ад вёскі. Пляцоўка 50 х 70 м, умацавана валам.
Цясны, вёска (Бывалькаўскі сельсавет). Селішча за 2 км на поўнач ад вёскі, каля старыцы Дняпра. Плошча каля 300 м?. Выяў-лены рэшткі 10 паўзямлянак ранняга жалез-нага веку.
Чаплін, вёска (Страдубскі сельсавет). Гарадзішча, селішчы, бескур-ганны могільнік. Гарадзішча 2 ст. да н.э. — 2 ст. н.э. На ўскраіне вёскі. Селішча- 1. Паміж валамі і могільнікам. Селішча- 2. На паўночнай ускраіне вёскі. Сs л е шчал - 3.: За 2,5 км на п о ўадн вёаскчі, на правым беразе Дняпра. Б Бескурган-ны могільнік. Побач з селішчам-1. Вы-яўлены 238 пахаванняў з трупаспаленнем. У ямах розны пахавальны інвентар зарубінец-кай культуры.
Шчытцы, вёска (Каўпенскі сельсавет). Гарадзішча мілаградскай і зарубінец-кай культур. За 2 км на поўнач ад вёскі, ва ўрочышчы Гарадок. Пляцоўка 120 х 100 м, умацавана валам.
Ястрабка, вёска (Уборкаўскі сельсавет). Гарадзішча мілаградскай культуры. За 1,3 км на паўночны ўсход ад вёскі, ва ўрочы-шчы Бабровіны (Язы). Пляцоўка ўмацавана валам. Датуецца 4—3 ст. да н.э.
Г.В.Штыхаў.
■
У складзе Чарнігаўскага княства
УСКЛАДЗЕ ЧАРНІГАЎСКАГА КНЯСТВА
У 11—13 ст. тэрыторыя сучаснай Лоеў-шчыны ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства — аднаго з буйных старажытнарус-кіх княстваў (называлася таксама Чарнігава-Северскім княствам, Северскай або Чарніга-ва-Северскай зямлёй). Яно ўключала тэрыто-рыю левабярэжжа Дняпра да ўпадзення ў яго Дзясны, а таксама басейн Дзясны. У 2-й палавіне 11 ст. ў склад княства ўвайшлі землі па ніжнім цячэнні Сажа, на левым беразе Дняпра на паўднёвы ўсход ад Рагачова і не-вялікая тэрыторыя на правым беразе Дняпра. Тэрыторыя сучаснай Лоеўшчыны таксама ўваходзіла ў склад гэтага княства. Цэнтрам княства быў г. Чарнігаў, галоўнымі беларус-
кімі гарадамі тут былі Гомель, Чачэрск, Рэ-чыца. Першы князь — Мсціслаў Уладзіміра-віч [1024--1036]. Пасля яго смерці княства трапіла пад уладу Кіева. У канцы 11—1-й па-лавіне 12 ст. з Чарнігаўскага княства вылу-чыліся ІМурамска-Разанскае і Северскае княствы. У пачатку 13 ст. кияства раздрабі-лася на некалькі ўдзельных княстваў. Апошні чарнігаўскі князь — Міхаіл Усеваладавіч (памёр у 1246). У 1-й палавіне 13 ст. землі спустошаны мангола-татарамі. У 1239 г. яны захапілі Чарнігаў, верагодна, спалілі 1 Го-мель. У сярэдзіне 14 ст. асноўная частка княства, у тым ліку і Лоеўшчына, увайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага.
ЛОЕЎШЧЫНА Ў14—18 СТАГОДДЗЯХ
У 14—17 ст. землі Лоеўшчыны знаходзілі-ся ў складзе Кіеўскага княства ВКЛ. У 1646 г. яны далучаны да Старадубскага павета Смаленскага ваяводства ВКЛ. У 14—18 ст. існаваў Лоеўскі замак, вакол якога размяшча-лася паселішча. У пісьмовых крыніцах яно ўпершыню ўпамінаецца ў 1505 г. як Лоева Га-ра, калі крымскія татары пераправіліся цераз Дняпро і дашчэнту спалілі Лоеў. Вядомы так-сама разбуральныя паходы татар у 1506 г.,
1536 і 1538 гг. З канца 16 ст. мястэчка і замак з'яўляліся цэнтрам Лоеўскага староства. У 1649 і 1651 гг. каля Лоева адбыліся бітвы па-між казацка-сялянскімі атрадамі і войскам ВКЛ. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. Лоеў і яго наваколлі былі спустошаны. Паводле Андросаўскага пера-мір'я 1667 г. Лоеў застаўся ў ВКЛ, у Рэчыц-кім павеце Мінскага ваяводства. З 1676 г. Ло-еў .знаходзіўся ва ўладанні рэчыцкага войта
Фрагмент карты «Каралеу-ства Польскае, Вялікае княст-ва Літоўскае. Новая геагра-фічная карта Якуба Кантара». Выданне 1771 г.
31
Ад часоў першабытных да 1917
М.С.Юдзіцкага, да сярэдзіны 19 ст. належаў яго нашчадкам, потым перайшоў ва ўладанне да Лашчаў і Нарушэвічаў. Пасля другога па-дзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Лоеў у скла-
дзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Рэчыц-кага павета Мінскай губерні.
А.П.Грыцкевіч.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.
Мн., 1997, Т.4. С. 389.
Лоеўскі замак
Вядомы беларускі гісторык і археолаг М.А.Ткачоў у 1980 г. правёў важныя даследа-ванні ў Лоеве. Ён вызначыў месца знахо-джання Лоевай Гары. На ўсходнім і паўднё-вым схілах замчышча была выяўлена ляпная кераміка мілаградскай культуры, ганчарная кераміка ранняга сярэдневякоўя. Знаходкі далі М.А.Ткачову падставу для меркавання, што ўсходнеславянскае паселішча Лоева Гара існавала ўжо ў 11—13 стагоддзях. На гэтым месцы ў 1956 г. быў пабудаваны Дом культу-ры. М.А.Ткачоў зрабіў графічную рэкан-струкцыю замчышча, на якім некалі размя-шчаўся Лоеўскі замак.
«Гэтае паселішча ўзнікла ў 11 ст. на жыва-пісным высокім правым беразе Дняпра ля зліцця яго з Сожам. Дняпроўскія стромы і шырокая плынь рэк абараняла яго з поўначы і з усходу, таму мясцовы драўляны замак, які пазней узнік тут, меў штучныя ўмацаванні з поўдня і захаду. Аднак Лоева Гара ў 15—16 ст. стала тым месцам, дзе татары Перакоп-скай Арды, якая не раз накіроўвалася на ра-баўніцтва і на палон у паўднёвыя і цэнтраль-ныя раёны Беларусі, перапраўляліся цераз Дняпро. «Татарскі брод» патрабаваў пастаян-най і пільнай увагі, і варта ўскладзена была
Лоеускае замчышча. Рэканструкцыя М.Ткачова (з абазначэннем раённага Дома культуры).
перш за ўсё на мясцовы замак, для якога Гэ-тая служба была часта непасільнай. У 1505 г. татарскія загоны Мехмет-Гірэя, якія прарва-ліся цераз Дняпро, спалілі Лееў. Дакументы зафіксавалі іх разбуральны маршрут у 1538 г. у кірунку «на Лоеву Гару, на Петриковичи и на Слуцко». Праз год каралеўская грамата абвясціла жыхарам Беларусі, што «... Люди великие поганство Татарове ідуцть у верх Днепра тым шляхом, который третий год шли, мимо Чернигов и на Лоеву Гору, и оттол бы они мели просто ити в тамошнее панство наше Великое князство Литовское, сказу и плен подданным нашим чинити».
Пасля аднаго з разбурэнняу таго часу маг-нат Леу Сапега «властным накладом своим замок и место на Лоевой Горе на шляху та-тарском заложил». Але гэта было фактычна аднаўленне горада і замка, якія існавалі ра-ней. Апісанне ўмацаванняў Лоева не захава-лася. Толькі на карце М.Струбіча 1578 г. зме-шчана высокая абарончая вежа. Паколькі замчышча не захавалася, яго канфігурацыю можна аднавіць паводле надзвычай цікавага дакумента — гравюры сярэдзіны 17 ст. Яна паказвае ход бітвы пад Лоевам летам 1649 г. паміж сялянска-казацкімі атрадамі Гаркушы і Падабайлы (Падбайлы) і войскамі Радзівіла. На гравюры можна ўбачыць, што і замак, і горад былі ўмацаваны дугападобнымі валамі і равамі, якія ўпіраліся ў бераг Дняпра. Зараз толькі рэшткі замкавага рова, моцна засыпа-нага і забудаванага, рэканструіруюцца ў нас-тупных параметрах: глыбіня болей за 2 м, шырыня болей за 8 м. Першапачаткова, віда-вочна, як і паўсюдна на Беларусі, умацаванні былі традыцыйнымі - - драўляныя вежы і сцены.
Паводле карт 18 ст., умацаванні існавалі да далучэння Усходняй Беларусі да Расіі».
Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мінск., 1991. С. 113—114.
32
Лоеушчына ў 14—18 стагоддзях
Татарскія напады
Землі Вялікага княства Літоўскага шмат разоў падвяргаліся нападам крымскіх тата-раў. Крымчакі рабавалі і разбуралі гарады, захоплівалі ў палон жыхароў. Беларуска-лі-тоўскі летапіс паведамляе, што татары з'яві-ліся каля Лоевай Гары (у пісьмовых крыні-цах 16 ст. Лоеў называўся Лоева Гара): «О татарех под Слуцком и Минском. Року 1506. Пришол в Русь Магмет Герей солтан зо всеми силами татарскими. И пришедши к Днепрови на Лоеву гору и там през Днепр переправив-шися, сам Магмет Герей солтан подьишол под замок Минский, а под Слуцко послал двох братов своих...» («Хроника литовская и жа-мойтская» / / Полное собранйе русскйх ле-тописей. Т. 32. М., 1975).
З гэтага паведамлення вынікае, што ў 1506 г. крымскія татары, пераправіўшыся цераз Дняпро каля Лоевай Гары, уварваліся на тэ-рыторыю Беларусі з мэтай захапіць, разраба-
ваць беларускія гарады, якія былі на іх шля-ху. Паселішча Лоева Гара было захоплена та-тарамі. Тым самым была забяспечана перап-рава татарскага войска цераз Днепр у гэтым стратэгічна важным месцы.
Польскі гісторык 16 ст. Мацей Стрыйкоў-скі у сваёй «Хроніке польскай, літоўскай, жа-мойцкай і ўсяе Русі» (1582 г.), каштоўным дакуменце па гісторыі ўсходнеславянскіх на-родаў, выклаў пачатак гэтых падзей у сваёй рэдакцыі: «У 1506 г., як сведчыць летапісец, але, верагодна, у 1505 г. па Кромеру, Мехаў-скаму і іншых, прыйшоў перакопскі царэвіч Махмет-Гірэй-султан, сын перакопскага цара Мендлі-Гірэя са сваімі братамі ... з усімі сіла-мі татарскімі і прыйшлі да Дняпра да Лоевай гары, і там, пераправіўшыся праз Днепр, сам Махмет-Гірэй-султан пайшоў да Мінскага замка ў цэнтр Літвы, а дваіх сваіх братоў па-слаў пад Слуцк...»
Дакументы сведчаць
З БАРКУЛАБАЎСКАГА ЛЕТАПІСУ ПРА ПАДЗЕІ 1601 ГОДА
Року 1601. Тот был неуставичный, то ест почали жито на хлеб жати голодные люде пред Усекновением главы святого Иоанна Предтечи, а в копы почали жито жати на святого Симе-она Столпника; и то было зерня велми мякко. А дожали жита перед Покровом за 2 недели, бо дожд уставичне шол недель 12. Яр почала высыповатися о святом Петре, а по святом Пок-рове за две недели почали яр. жати; и то было зелено. А потом после святого Симеона Столп-ника ок(тобра] 4 дня снег / / великий выпал; прето, што было пашни, ярицы, овса, пшени-цы, ечмень, горох, боб, то все снегом напало, и великую яри шкоду учинило. Згола было все-му недобро як збожю, также и людем; а пред се цена збожю средняя была. Яко ж и знак тому упадку збожю: в року 600 было зле, гром гримев у восень по Воздвижению честнаго креста.
Того ж року 1601, месяца октобра десятого дня, целую неделю снег силний и кгвалтовный ишол, выпал до полголени; также и буря силная была. Тогды пшеницы ярицы, овес, гречи-ху, горохи и вси овощы, великое множство ярицы на полях непожатые, также и копы жатые снегом / // позаметала метелица, иж было жалосно и страшно гледети и выповедити уздыха-ня и плачу людей убогих, пащников немаетных. А так лежал тот снег 2 недели аж до Дмит-ровы суботы; яко ж з великих морозов река Днепр был замерз, и ездили по нем яко серед зимы. А потом за ласкою всемилостивого господа бога для плачу и великого уздыханя снег ростал и река Днепр росплынулся. А потом почали жати — горовати по снегу у стужу. Были теж морозы великие, огнь клали, сами грелися, иж страшно и жалосно было гледети: три— два человеки на день ледво снопов 40 нажнут овса албо ярицы, бо велми к земли [прилегло]. Люди убогие яр на весне жали-горевали, але вже толко для статку, а того много статками на весне сами господари свое збоже травили; маки, горохи, бобы, проса, репа — то все згола погинуло. А которые молотили ярь, зерня толко знак, а коли змелет, спечет, — то у печи испечется, а з лопаты у печ не зложит; с печи аж ополоником выберет. Также и жито велми было не умолотно; а коли муку житную у хлебе спекут, то тесто печеное солодко, а за ско-рнну хотя ложкй кладй, а в печй не печется. У восенн // ролн н жйто сеялй которые ста-рым житом, то пред се ни во што, а которые житом новым сеяли, тые ни жали. Яко ж две доле тых людей было, который оралы и не сеяны были. На лето куповали жито чверть по грошей 35, яры по гр[ошей] 40, пшеницу куповали чверть 40 грош(ей], овес по гр[ошей] 40, конопель чверть 20 грошей], горох чверть 20 гр[ошей]. А тот гнев божий был и непогода,