• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    паравы млын з крупарушкай, маслабойня, ле-сапільня, кузня. У вёсцы дзейнічала працоў-ная школа 1-й ступені (4 гады навучання), у якой на 15.12.1927 г. вучыліся 125 дзяцей, працавалі 3 настаўнікі (загадчык Г.К.Кулі-ніч), драмгурток (11 чалавек). Заняткі пра-водзіліся ў адну змену.
    У 1931 г. ў вёсцы арганізаваны калгас «Калініна». У 1935 г. працавалі амбулато-рыя, урачэбны ўчастак, хата-чытальня, шко-ла, клуб. Лоеўскі райвыканком прыняў ра-шэнне аб будаўніцтве ў вёсцы, як цэнтры жы-вёлаводства, ветлячэбніцы. У 1937 г. ветлячэбніца была перанесена ў Баршчоўскі сельсавет, калгас «Гомельскі пралетарый». Будынак былой ветлячэбніцы (знаходзіўся каля скотнага двара калгаса «Дняпроўская камуна») планавалася перадаць Райздраву і адчыніць у ім пазней Пярэдзелкаўскі стацыя-нар на 10—12 коек. На 1.1.1999 г. ў вёсцы 181 гаспадарка, 444 жыхары, будынкі выкан-кома сельсавета і адміністрацыі саўгаса «Дняпроўскі», сярэдняя школа, бальніца, дзіцячы сад, сельскі дом культуры, бібліятэ-ка, 2 магазіны, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, банна-пральны камбінат, аддзяленне сувязі і ашчад-нага банка. Помнік на брацкай магіле 393 са-вецкіх воінаў 65-й арміі, якія загінулі пры фарсіраванні Дняпра і вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод паха-ваных Герой Савецкага Саюза Л.С.Лапцеў. Каля школы, у скверы брацкая магіла 42 воі-наў і 2 партызан, якія загінулі ў кастрычніку 1943 г., у 1956 г. пастаўлены помнік. У парку Курган Славы (насыпаны ў 1967 г.) і абеліск на ўшанаванне памяці 387 землякоў, якія за-гінулі ў 1941—45 гг. Помнік архітэктуры — былы сядзібны дом (пабудаваны ў 1-й палаві-не 19 ст. з цэглы).
    РУДНЯ БУРЫЦКАЯ — вёска ў Малі-наўскім сельсавеце, цэнтр калгаса імя Каліні-на.
    У 1897 г. на тэрыторыі сучаснай вёскі існа-валі 2 вёскі Рудня Бурыцкая (27 двароў, 162 жыхары; 22 гаспадаркі, 122 жыхары). Вёскі ў складзе Рудня Бурыцкага пазямельнага та-варыства, у Холмецкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1909 г. Рудня Бу-рыцкая — адна вёска: 66 гаспадарак, 423 жы-хары. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістапа-дзе 1917 г. У сакавіку 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, маі-ліпені 1920 г. — польскімі войскамі. З 26.4.1919 г.— у Гомельскай губерні, з 8.12.1926 г. вёс-
    584
    З гісторыі населеных пунктаў Лоеўшчыны
    ка — цэнтр Рудня Бурыцкага сельсавета Холмецкага раёна Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. — Гомельскай акругі, з 4.8.1927 г. — у Лоеў-скім раёне, з 30.12.1927 г. — у Хаткаўскім, з 29.1.1964 г. — у Нова-Баршчоўскім, пазней Малінаўскім сельсаветах, з 25.12.1962 г. да 30.7.1966 г. — у Рэчыцкім раёне. У 1926 г. сяло. 92 двары, 492 жыхары, 2 кузні, ваўна-чоска (уладальнік Дз.С.Бронаў), смалакурня (уладальнік І.Г.Валодзькін). Працавала ад-накамплектная школа 1-й ступені (З гады на-вучання). На 15.12.1927 г. ў школе — 65 вуч-няў, 1 настаўнік (А.І.Мельнікава), драматыч-ны гурток (26 вучняў), ленінскі гурток (8 вучняў). На 1.1.1999 г. ў вёсцы 68 гаспада-рак, 179 жыхароў, будынкі адміністрацыі калгаса імя Калініна, базавай школы, сельскі клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзялен-ні сувязі і ашчаднага банка. За 3,5 км на паў-днёвы захад ад в. Рудня Бурыцкая ў 1978 г. ў гонар партызан брыгады «За Радзіму» пас-таўлена стэла.
    РУЧАЁЎКА — вёска, цэнтр Ручаёўскага сельсавета і саўгаса «Зара».
    У 1870 г. Ручаёўка (Карчомка) — цэнтр воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Воласць налічвала 12 сельскіх абшчын, 13 паселішчаў, 366 двароў, 1005 душ мужчын-скага полу, народнае вучылішча (у Ручаёў-цы, адчынена ў 1864 г.), дзе вучыліся 21 хлопчык і 3 дзяўчынкі; 2 хлебазапасныя ма-газіны, 2230 дзесяцін выкупленай сялянамі зямлі. Ручаёўская сельская абшчына мела 1138 дзесяцін зямлі. У 1886 г. Ручаёўка — сяло пры паштовым шляху з Рэчыцы на Бра-гін і Лоеў, 67 двароў, 469 жыхароў, валасное праўленне, Вазнясенская царква (драўляная, пабудавана ў 1872 г.), сінагога. У 1897 г. — 66 гаспадарак, 533 жыхары, народнае вучы-лішча, хлебазапасны магазін, піцейная ўста-нова. Валасное праўленне, пункты земскай сувязі і земскія коні пры іх знаходзіліся непа-далёк ад сяла ў в. Карчомка (у 181г6. ўвахо-дзіла ў склад маёнтка Лоеў, уладанне Юдзіц-кіх, 6 двароў, 12 жыхароў). У 1897 г. ў Кар-чомцы 30 гаспадарак, 216 жыхароў. У 1907 г. валасное праўленне ўзначальваў старшыня В.Новік, пісар А.Паліч. Ручаёўскі царкоўны прыход у 1903 г. складаўся з 19 паселішчаў, 5773 прыхажан, 153 дзесяцін 24 кв. сажняў царкоўнай зямлі. У 1909 г. Ручаёўка — сяло, 104 двары, 602 жыхары; у 1917 г. — 132 гас-падаркі. З 26.4.1919 г. — у Гомельскай у” берні, з 9.5.1923 г. —у Лоеўскай воласці, з 812.1926 г. — цэнтр сельсавета Лоеўскага
    раёна Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. — Гомельскай акругі (да 26.7.1930 г.), з 20.2.1938 г. - у Гомельскай вобласці, з 25.12.1962 г. да 30.7.1966 г. — у Брагінскім раёне. У 1926 г. сяло, 175 двароў, 910 жыхароў, 2 ветравыя млыны, хата-чытальня, працоўная школа 1-й ступені (4 гады навучання), на 15.12.1927 г. ў школе 106 вучняў, З настаўнікі (загадчык Т.В.Крывянкоў), бібліятэка (71 кніга для настаўнікаў, 178 кніг для дзяцей, 406 падруч-нікаў), пункт ліквідацыі непісьменнасці (у 1926 г. — 32 чал.). У суседняй в. Карчомка ў 1926 г. — 296 жыхароў, ветраны і конньі млыны, маслабойня. У 1930 г. ў Ручаёўцы ар-ганізаваны калгас «Чырвоны востраў» (аб'ядноўваў 97 гаспадарак), у 1931 г. — калгас «Саўнарком». На 1.1.1999 г. ў вёсцы 133 гаспадаркі, 372 жыхары, будынкі выкан-кома сельсавета і адміністрацыі саўтаса «За-ра», сярэдняя школа, дзіцячы сад, фельчар-ска-акушэрскі пункт, сельскі дом культуры, бібліятэка, аддзяленні сувязі і ашчаднага бан-ка, магазін, комплексны прыёмны пункі бы-тавога абслугоўвання насельніцтва. Каля школы брацкая магіла 608 савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях з гітлераўцамі пры вызва-ленні раёна. Сярод пахаваных Герой Савец-кага Саюза В.М.Лебедзеў. У 1963 г. на магіле пастаўлены помнік.
    СЯЎКІ — вёска, цэнтр Сяўкоўскага сель-савета і калгаса «Дняпровец».
    У 1897 г. Сяўкі — вёска, 62 гаспадаркі, 381 жыхар, школа граматы, у Дзяражыцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Побач знаходзіўся аднайменны пасёлак, 9 двароў, 67 жыхароў. У 1909 г. ў вёсцы 74 двары, 508 жыхароў; у 1917 г. — 87 двароў. У 1917—1918 навучальным годзе Сяукоу-скую школу (адчынена ў 1915 г.) наведвалі 75 вучняў. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў ліс-тападзе 1917 г. У сакавіку 1918 г. акупірава-на войскамі кайзераўскай Германіі, у маі--лі-пені 1920 г. — польскімі войскамі. З 26.4.1919 г. — у Гомельскай губерні, з 9.5.1923 г. — у Лоеўскай воласці, з 8.12.1926 г. вёска — цэнтр аднайменнага сельсавета Лоеўскага раёна Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Го-мельскай акругі, з 30.12.1927 г. — у Дзяра-жыцкім сельсавеце таго ж раёна і акругі нё 9.6.1927 г.), з 20.2.1938 г. — у Гомельскай вобласці, з 4.7.1967 г. вёска — цэнтр адноў-ленага сельсавета. У 1926 г. ў вёсцы 128 два-роў, 677 жыхароў, працоўная школа 1-й сту-пені, ветраныя млыны, 3 кузні, ваўначоска. На 15.12.1927 г. ў школе 41 вучань, 1 настаў-
    585
    1945 — да нагпьтх дзён
    нік (С.І.Ніжнікаў), бібліятэка (107 падручні-каў) V 1930 г. арганізаваны калгас імя Кас-трьгчніка. Пазней калгас атрымаў назву «Кас-трычнікавы» (на 15.12.1930 г. — 39 гаспадарак). На 1.1.1999 г. ў вёсцы 123 гас-падаркі, 336 жыхароў, будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі калгаса «Дняпро-вец», базавая школа, дзіцячы сад, сельскі дом культуры, бібліятэка, магазін, комплек-сны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання населыйцтва, аддзяленні сувязі і ашчаднага банка.
    СТРАДУБКА — вёска, цэнтр Страдубска-га сельсавета і саўгаса «Усход».
    _ У 1846 г. Страдубка (Старадубаўка) — вёска, 24 двары, 182 жыхары, у складзе маён-тка Холмеч, уладанне Ракіцкага, у Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1872 г. сяляне Старадубскай сельскай абшчыны Холмецкай воласці карысталіся 532 дзесяцінамі зямлі (у маёнтку Холмеч ва ўладанні В.Ракіцкай на-лічвалася 4404 дзесяціны зямлі). У 1897 г. ў вёсцы 58 двароў, 395 жыхароў, капліца, лаў-ка, хлебазапасны магазін. Каля вёскі прахо-дзіў паштовы шлях з Лоева на Рэчыцу. У 1909 г. — 67 двароў, 481 жыхар. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3 са-кавіка 1918 г. вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, у маі—ліпені 1920 г. — польскімі войскамі. 3 26.4.1919 г. — у Гомельскай губерні, з 8.12.1926 г. вёска — цэнтр Старадубскага (Старадубкаўскі ці Ста-радубска-Ісакавіцкі) сельсавета Холмецкага раёна Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. — Гомельскай акругі, з 4.8.1927 г. — у Лоеўскім раёне той жа акругі (да 26.7.1930 г ), з 20.2.1938 г. — у Гомельскай вобласці, з 25.12.1962 г. да 30.7.1966 г. — у Рэчыцкім раёне. У 1926 г. вёска, 73 двары, 387 жыхароў, бандарная майстэрня. У 1931 г. арганізаваны калгас «Беларусь». На 1.1.1999 г. — 207 гаспада-рак, 572 жыхары, будынкі выканкома сельса-вета і адміністрацыі саўгаса «Усход», сярэд-няя школа, дзіцячы сад, фельчарска-акушэр-скі пункт, 2 магазіны, сталовая, аддзяленні сувязі і ашчадаага банка. ГІомнік археало-гіі — селішча ранняга жалезнага веку.
    УБОРКІ бУ б о р а к) — вёска, цэнтр Уборкаўскага сельсавета і саўгаса імя Леніна
    У 1897 г. Уборкі — сяло, 30 гаспадарак, 188 жыхароў, царква Раства Багародзіцы (драўляная, пабудавана ў 1892 г ), у Холмец-кай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губер-ні. Побач знаходзіўся пасёлак Перарост (Уборкі), 14 двароў, 97 жыхароў. Пры цар-кве працавала 2-х класная царкоўна-прыхад-ская школа (у 1907 г. — 2 настаўнікі, памоч-нік настаўніка і загадчык-святар А Пісар-чык). У 1909 г. сяло налічвала 44 двары, 37 2 жыхары. У 1917 г. ў Уборках дзейнічалі — пачатковае вучылішча (37 дзяцей) і 2-х клас-нае вучылішча (173 вучні). 3 26.4.1919 г. — у Гомельскай губерні, з 8.6.1926 г. вёска — цэнтр аднайменнага сельсавета Холмецкага раёна Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. — Гомельскай акругі, з 4.8.1927 г. — у Лоеўскім раёне той жа акругі (да 26.7.1930 г.), з 20.2.1938 г. — у Гомельскай вобласці, з 25.12.1962 г. да 30.7.1966 г. — у Рэчыцкім раёне. У 1926 г. сяло, 104 гаспадаркі, 448 жыхароў (у 1927 г.— 485 жыхароў), 2 кузні, воўначоска. Пра-цавала школа 1-й ступені (4 гады навучання), у якой на 15.12.1927 г. налічвалася 177 вуч-няў, 4 настаўнікі (загадчык Ю.І.Краскоў-ская). У 1930 г. ў вёсцы дзейнічалі спажы-вецкае таварыства, фельчарскі пункт, хата-чытальня, хата-радзільнй. На 1.1.1999 г. ў вёсцы 265 гаспадарак, 716 жыхароў, будынкі выканкома сельсавета і адміністрацьгі саўгаса імя Леніна, сярэдняя школа, дзіцячы сад, сельскі дом культуры, 3 магазіны, участковая бальніца, амбулаторыя, бібліятэка, музычная школа, аддзяленні сувязі і ашчаднага банка. У Айчынную вайну ў 1943 г. гітлераўскія карнікі загубілі 11 вяскоўцаў (пахаваны ў калгасным садзе, у 1956 г. на магіле пастаў-лены абеліск). У цэнтры вёскі брацкая магіла 540 савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызва-ленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопні-каў. Сярод пахаваных воіны 65-й арміі Бела-рускага фронту, Героі Савецкага Саюза К.Х.Ахметшын, А.П.Сухараў, К.К.Хайбу-лін. Помнік археалогіі — курган (за 0,3 км на захад ад вёскі). ' В.М.Князева.