• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    281
    1945 — да натых дзён
    раёна БССР, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. —у Гомельскай акрузе, з 20.2.1938 г. — у Го-мельскай вобласці. У 1926 г. Бывалькі — ся-ло, 362 гаспадаркі, 1868 жыхароў; дзейнічалі працоўная школа 1-й ступені (4 гады наву-чання), кузня, 4 ветраных і паравы млыны, воўначоска. 10 вяскоўцаў займаліся партняж-ным промыслам. На 15.12.1927 г. Бывалькаў-скую школу наведвалі 99 вучняў, якія займа-ліся ў адну змену; працавалі 2 настаўнікі (за-гадчык П.Т.Громаў), пункт ліквідацыі непісьменнасці у( 1926 г. наведвалі 48 чал.), драмгурток (18 чал.), школьны кааператыў, бібліятэка (170 падручнікаў і 15 кніг). Шко-ла размяшчалася ў драўляным будынку, які быў пабудаваны ў 1906 г. Новы школьны бу-дынак адчыніў дзверы ў 1930 г. У 1925 г. ў вёсцы пачаў працаваць «Чырвоны куток». У 1930 г. створаны калгас «Чырвоны сцяг» (аб'ядноўваў 33 гаспадаркі), працавалі ца-гельны завод, дзіцячыя яслі, хата-чытальня. У 1937 г. Лоеўскі райвыканком прыняў ра-шэнне аб тэлефанізацыі сельсавета. 16.7.1954 г. тэрыторыя Бывалькаўскага сельсавета да-лучана да Дзяражыцкага сельсавета, а 25.12.1962 г., у сувязі з ліквідацыяй Лоеўска-га раёна, перададзена ў Рэчыцкі раён. 25.3.1965 г. Дзяражыцкі сельсавет перайме-наваны ў Бывалькаўскі (з 30.7.1966 г. ў Ло-еўскім раёне). На 1.1.1999 г. ў вёсцы 318 гас-падарак, 802 жыхары, будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі калгаса «Ленінскі сцяг», сярэдняя школа, бальніца (на 50 месц), аптэка, сельскі дом культуры, біблія-тэка, музычная школа, аддзяленні сувязі і ашчаднага банка, З магазіны, дзіцячы сад. У цэнтры вёскі пахаваны 433 воіны 65-й арміі і партызаны Лоеўскай брыгады «За Радзіму», якія загінулі ў кастрычніку 1943 г. пры фар-сіраванні р. Днепрі вызваленні Лоеўскага ра-ёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных — Героі Савецкага Саюза Б.Е. Даўлетаў, Ф.А.Ермакоў і В.А.Карпенка (помнік на магіле пастаўлены ў 1966 г.). 176 воінаў-землякоў загінулі ў баях з гітлераўца-мі ў 1941—45 гг. (у 1966 г. ў скверы, каля дома культуры пастаўлены помнік). Помнікі археалогіі — гарадзішча (за 1,5 км на паў-ночны ўсход ад вёскі; 7—3 ст. да н.э.; З ст. да Н.Э. — 5 ст. н.э.) і 2 селішчы (за 111,5 км на поўдзень і паўночны ўсход ад вёскі).
    ДЗІМАМЕРКІ (Д а мамеркі) — вёска ў Ручаёўскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Ка-муніст».
    У 1872 г. Дзімамерка — вёска Ручаёўскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
    Дзімамерская сельская абшчына займала 1012 дзесяцін зямлі. У 1897 г. вёска, 80 два-роў, 601 жыхар, капліца на могілках, піцей-ная ўстанова. У 1909 г. — 92 двары, 544 жы-хары; у 1917 г. — 111 гаспадарак. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У са-кавіку 1918 г. вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, у маі--ліпені 1920 г.-- польскімі войскамі. З 26.4.1919 г. —у Гомельскай губерні, з 8.12.1926 г. вёска — цэнтр Дзімамерыцкага сельсавета Лоеўскага раёна Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. — Гомельскай акругі, з 30.12.1927 г. — у Ручаёўскім сель-савеце таго ж раёна і акругі (да 26.7.1930 г.), з 20.2.1938 г. — у Гомельскай вобласці, з 25.12.1962 г. да 30.7.1966 г. — у Брагінскім раёне. У 1926 г. вёска, 143 двары, 740 жыха-роў, З ветравыя млыны, працоўная школа 1-й ступені (4 гады навучання). На 15.12.1927 г. ў школе 70 вучняў, 2 настаўнікі (загадчык М.А.Кавалёў), працавалі ліквідацыі непісьменнасці, драмгурток (10 хлопчыкаў, 8 дзяўчынак). Размяшчалася школа ў прыста-саваным будынку (пабудаваны ў 1918 г.). У 1930 г. створаны калгас «Чырвоная ніва»; у вёсцы працавалі дзіцячыя яслі. На 1.1.1999 г. ў вёсцы 87 гаспадарак, 226 жыхароў, буды-нак адміністрацыі калгаса «Камуніст», база-вая школа, дзіцячы сад, фельчарска-акушэр-скі пункт, сельскі Дом культуры, бібліятэка, магазін, аддзяленне сувязі.
    КАРПАЎКА — вёска, цэнтр Карпаўскага сельсавета і саўгаса «Карпаўка».
    У 1897 г. Карпаўка — вёска ў Холмецкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні, 15 гаспадарак, 88 жыхароў. Уваходзіла ў склад Уборкаўскага пазямельнага таварыства і знаходзілася каля ваенна-камунікацыйнага шляху з Рэчыцы ў Брагін. У 1909 г. — 19 двароў, 132 жыхары. Савецкая ўлада ўста-ноўлена ў лістападзе 1917 г. У сакавіку 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Герма-ніі, у маі- ліпені 1920 г. — польскімі войска-мі. З 26.4.1919 г. — у Гомельскай губерні, з 9.5.1923 г. — у Ручаёўскай воласці, з 8.12.1926 г. Карпаўка — цэнтр Карпаўскага сельсавета Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі, з 4.8.1927 г. — у Лоеўскім раёне той жа акругі (да 26.7.1930 г.), з 20.2.1938 г. — у Гомельскай вобласці, з 25.12.1962 г. да 30.7.1966 г. — у Рэчыцкім раёне. У 1926 г. сяло, 169 гаспадарак, 870 жыхароў, 2 кузні. У 1927 г. ў Карпаўскай працоўнай школе 1-й ступені імя Сталіна (З гады навучання) 78 вучняў (загадчык А.І.Аксёнаў). У 1931 г.
    582
    З гісторыі населеных пунктаў Лоеупгчыны
    створаны калгас імя Калініна. У 1935 г. пра-цавалі хата-чытальня, фельчарскі ветэрынар-ны ‚ няпоўная сярэдняя школа. На 1.1.1999 г. 180 гаспадарак, 420 жыхароў, бу-дынкі выканкома сельсавета, адміністрацыі саўгаса «Карпаўка» і Першамайскага лясніц-тва, сярэдняя школа, сельскі клуб, бібліятэ-ка, магазін, аддзяленні сувязі і ашчаднага банка, дзіцячы сад. На вясковых могілках па-хаваны лейтэнант Чырвонай Арміі В.М.Сту-пак, які загінуў у баі з гітлераўцамі ў кас-трычніку 1943 г. У 1974 г. на магіле пастаўле-ны абеліск.
    КАЎПЕНЬ — вёска, цэнтр Каўпенскага сельсавета і калгаса «Дружба».
    У 1816 г. Каўпень - вёска маёнтка Лоеў, уладанне Юдзіцкага, 32 дымы, 109 жыхароў, у Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1850 г. — 44 гаспадаркі, 302 жыхары. У маі 1863 г. была складзена Устаўная грамата, у краса-віку 1870 г. Выкупны акт, згодна з якім сяля-не в. Каўпень маёнтка Лоеў памешчыц С.Лашч і І.Нарушэвіч (народжаныя Юдзіц-кія) у колькасці 148 душ мужчынскага полу, 66 гаспадарак (з іх 16 агароднікаў) атрымлі-валі ў карыстанне 1220 дзесяцін 1891 сажню зямлі (выкупная сума — 12 232 руб. 87,5 кап.). Сялянам было дадзена права пасвіць жывёлу ва ўрочышчах Карма, Крукаў, Туліч-кі, Ліпаў Стан, Журневічы і іншых месцах. Аднак, 16.9.1870 г. сяляне падалі скаргу ў Рэчыцкі міравы з'езд на памешчыкаў Лашч і Нарушэвіч за тое, што яны не вярнулі адаб-раныя ворыўныя землі і сенажаць, капліцу, а таксама завысілі кошт зямлі. У 1872 г. Каў-пенская сельская абшчына займала 991 дзеся-ціну зямлі. У 1897 г. Каўпень — вёска Лоеў-скай воласці Рэчыцкага павета, каля балота Чысце, 113 гаспадарак, 766 жыхароў, цар-коўная школа граматнасці, хлебазапасны ма-газін. У 1909 г. — 163 гаспадаркі, 1019 жы-хароў. У гэтым жа годзе Каўпенская сельская абшчына пры дапамозе Сялянскага пазямель-нага банка купіла ў Станіслава, Івана-Аляк-сандра і Генрыха Эдмундавічаў Лашч, Ула-дзіславы і Ядвігі Мольскіх (народжаныя Лашч) 1281 дзесяціну 1152 сажні зямлі з ма-ёнтка Лоеў. Сяляне не змаглі разлічыцца за зямлю і яна перайшла ва ўладанне банка. У 1917 г. ў вёсцы 157 двароў, 957 жыхароў (з іх 110 чалавек знаходзіліся ў войску). Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У са-кавіку 1918 г. акупіравана войскамі кайзераў-скай Германіі, у маі--ліпені 1920 г. — польс-кімі войскамі. З 26.4.1919 г. — у Гомельскай
    губерні, з 8.12.1926 г. — цэнтр сельсавета Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР, з 9.6.1927 г. — у Гомельскай акрузе (да 26.7.1930 г.), з 30.12.1927 г. — у Крупейкаў-скім (Крупейскі) сельсавеце таго ж раёна, з 20.2.1938 г. — у Гомельскай вобласці, з 16.7.1954 г. — у Казярожскім сельсавеце, з 25.12.1962 г. да 30.7.1966 г. — у Рэчыцкім раёне. У 1926 г. вёска, 193 гаспадаркі, 981 жыхар, кузня, 2 ветраныя млыны, воўначос-ка, крупарушка, 17 дробных шавецкіх май-стэрняў, сталярная майстэрня. Працавала школа 1-й ступені (4 гады навучання). На 15.12.1927 г. ў школе 67 в ў, 2 настаўнікі (загадчык А.А.Леляўская), бібліятэка (135 падручнікаў, 31 кніга), заняткі вяліся ў 2 змены. Школа абслугоўвала вёскі Каўпень і Атравы, хут. Дубраўка. З 1924 г. працаваў пункт ліквідацыі непісьменнасці (у 1926 г. — 30 чалавек), у 1925 г. адчынены чырвоны ку-ток. У 1930 г. арганізаваны калгас «Перамога № 1» (аб'ядноўваў 19 гаспадарак). У 1935 г. калгаснікаў абслугоўвала Хамінская амбула-торыя. На 1.1.1999 г. ў вёсцы 189 гаспадарак, 512 жыхароў, будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі калгаса «Дружба», базавая школа, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі дом культуры, бібліятэка, ма-газін, аддзяленні сувязі і ашчаднага банка, банна-пральны камбінат, сталовая. На фран-тах Айчыннай вайны і ў партызанскай ба-рацьбе з гітлераўцамі загінулі 168 жыхароў вёсак Каўпень, Казярогі, Пустая Града. На ўшанаванне іх памяці ў 1972 г. ў цэнтры вёскі пастаўлены помнік. Помнік археалогіі гара-дзішча (за З км на захад ад вёскі, ва ўрочы-шчы Рудавец).
    МАЛІНАЎКА — вёска, цэнтр Малінаў-скага сельсавета і калгаса імя К.Маркса.
    У 1897 г. хутар Малінкі, 1 двор, 11 жыха-роў, уладанне Кушнерава, у Холмецкай во-ласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Са-вецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У 1926 г. Малінаўка — пасёлак, 13 двароў, 57 жахыроу. З 8.12.1926 г. — у Хаткаўскім сельсавеце Холмецкага раёна Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай акругі, з 4.8.1927 г. — Лоеўскім раёне той жа акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 г. — у Гомельскай вобласці, з 29.1.1964 г. — у Нова-Баршчоў-скім сельсавеце, пазней — цэнтр Малінаўска-га сельсавета. У 1931 г. створаны калгас «Ма-лінаўка». На 1.1.1999 г. ў вёсцы 117 гаспада-рак, 355 жыхароў, будынкі выканкома сель-савета і адміністрацыі калгаса імя К. Маркса,
    583
    1945 — да натых дзён
    базавай школы, сельскага дома культуры, дзіцячы сад, магазін, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аддзяленні сувязі і ашчаднага банка. Помнік на брацкай магіле 599 савецкіх воінаў 65-Й арміі, якія загінулі пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1968 г. на-супраць будынка выканкома сельсавета ўста-ноўлена стэла ў гонар воінаў-землякоў і пар-тызан Лоеўскай брыгады «За Радзіму», якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
    ПЯРЭДЗЕЛКА — вёска, цэнтр Пярэ-дзельскага сельсавета і саўгаса «Дняпроў-скі».
    У 1816 г. Пярэдзелка — вёска маёнтка Ло-еў, 58 дымоў, 92 жыхары, уладанне Юдзіц-кіх, у Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1845 г. вёска ў складзе маёнтка Суткова (Судкова), уладанне І.С.Рудзееўскай (наро-джанай Юдзіцкай); 37 двароў, 237 жыхароў. У маёнтак Суткова ўваходзілі таксама с. Ка-зіміраўка, вёскі Ісакавічы і Міхалёўка; усяго 9514 2/3 дзесяцін зямлі (у тым ліку 1221 дзесяціна ворыва, 170 дзесяцін сенажаці, 5653 дзесяціны пад лесам); 145 двароў, 908 жыхароў. Акрамя земляробства сяляне зай-маліся таксама пчалярствам і рыбнай лоўляй. Згодна выкупнога акта ад 7.9.1865 г. 53 гас-падаркі в. Пярэдзелка (110 душ мужчынскага полу) атрымалі 450 дзесяцін 880 сажняў зям-лі. У 1872 г. Пярэдзелкаўская сельская аб-шчына валодала 967 дзесяцінамі зямлі. Пасля размежавання зямель у 1874 г. вяскоўцы мелі ўсёй зямлі 1154 дзесяціны 208 сажняў. У 1897 г. вёска, 95 двароў, 633 жыхары, у Хол-мецкай воласці, пры паштовым шляху з Рэ-чыцы ў Лоеў; дзейнічалі капліца, школа гра-маты, піцейны дом. У маёнтку Суткова (ула-данне Бараноўскай) працавалі паравы млын, лесапільня, вінакурны завод). У 1909 г. ў вёсцы 130 двароў, 732 жыхары. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У са-кавіку 1918 г. акупіравана войскамі кайзерау-скай Германіі, у маі--ліпені 1920 г. — польс-кімі войскамі. З 26.4.1919 г. — у Гомельскай губерні, з 8.12.1923 г. —у БССР, з 8.12.1926 г. — цэнтр сельсавета Холмецкага раёна Рэ-чыцкай, з 9.6.1927 г. — Гомельскай акругі, з 4.8.1927 г. — у Лоеўскім раёне той жа акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 г. — у Гомельскай вобласці, з 25.12.1962 г. да 30.7.1966 г. — у Рэчыцкім раёне. У 1926 г. вёска, 113 двароў, 277 жыхароў, 2 кузні, ветраны млын. Каля вёскі знаходзілася сельскагаспадарчая каму-на «Дняпроўская», створаная на базе маёнтка Суткова. У 1926 г. ў камуне — 127 чалавек,