• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    У гэтым раёне баявыя дзеянні працятвалі-ся і ў наступныя гады. Каб забяспечыць аба-рону Чарнігава і асабліва Кіева ад войска Я.Радзівіла, у красавіку 1651 г. Б.Хмяльніц-кі сканцэнтраваў каля Лоеўскай брамы да 15 тыс. чалавек пад камандаваннем чарнігаўска-га палкоўніка М.Нябабы. Тут стаялі Чарні-
    Раённая паліклініка ў г.п. Лоеў.
    578
    З гісторыі населеных пунктаў Лоеўптчыны
    гаўскі, Кіеўскі і Нежынскі палкі і саюзнае та-ды Украіне войска крымскіх татар. Лоеў быў заняты атрадам войска Вялікага княства Лі-тоўскага. Асноўныя казацкія сілы знаходзілі-ся каля с. Рэпкі, а дазорная ахова была каля самога Дняпра, каля Лоева. 6.7.1651 г. адбы-лася бітва, у выніку якой войска гетмана Я.Радзівіла разграміла казакоў з войска М. Нябабы, што дало магчымасць Я.Радзівілу хутка захапіць Кіеў.
    У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. ужо ў 1654 г. раён Лоева быў заняты казацкім войскам наказнога гетмана І.Залатарэнкі і надоўга трапіў у межы ўкраін-скай казацкай адміністрацыі на Беларусі. Да канца вайны Лоеў быў прыпісаны да адмініс-трацыйнай адзінкі на Украіне — Чарнігаў-скага палка (з прыпіскай у 1665 г.: «спусто-шаны»). Пасля вайны паводле Андросаўскага перамір'я 1667 г. Лоеў застаўся ў складзе Вя-лікага княства Літоўскага, у Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства. З 1676 г. ва ўладанні рэчыцкага войта М.С.Юдзіцкага. Да 2-й па-лавіны 19 ст. належаў яго нашчадкам. Лоеў меў рачную прыстань і кірмаш.
    Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай Лоеў у 1793 г. быў уключаны ў склад Расійскай ім-перыі як цэнтр аднайменнай воласці Рэчыц-кага павета, з 1793 г. — Чарнігаўскага намес-ніцтва, з 1796 г. — Мінскай губерні. У 1-й палавіне 19 ст. па-ранейшаму вялікае значэн-не для эканамічнага жыцця мястэчка мела гандлёвая прыстань. У 1858 г. сяляне мястэч-ка Лоеў, даведаўшыся, што іх скаргі на ўпраўляючага маёнткам былі прызнаны неаб-грунтаванымі, адмовіліся падпарадкоўвацца памешчыцкай адміністрацыі, якая ўвяла но-вую павіннасць — сплаў лесу па Дняпры. Для расследавання прычыны хваляванняў у мястэчка прыехалі губернскія і павятовыя чыноўнікі. Натоўп вызваліў выкліканых на допыт і арыштаваных 10 сялян. Праз некаль-кі дзён адбыліся новыя арышты. Сяляне пат-рабавалі вызваліць аднавяскоўцаў, яны заяві-лі, што «пану прысягаць не будуць і на сплаў лесу не пойдуць». Толькі вайсковая каманда, выкліканая ў мястэчка, здолела падавіць хва-ляванні. У 2-й палавіне 19 ст. мястэчка і на-вакольныя землі перайшлі ў спадчыну да Ла-шчаў і Нарушэвічаў.
    У 1863 г. адкрыта земскае народнае вучы-лішча, якое размяшчалася ў грамадскім бу-дынку і ўтрымлівалася за кошт дзяржаўнай казны і мясцовай грамады. Адным з першых настаўнікаў быў Конан Дулуб, які скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю.
    Музей хлеба сярэдняй школы № 1 у г.п. Лоеў.
    У 1886 г. мястэчка, 251 двор, 1388 жыха-роў, працавалі валасное ўпраўленне, 2 пра-васлаўныя царквы, рымска-каталіцкі касцёл, 4 сінагогі, школа, паштовая станцыя, 7 ветра-ных і 2 вадзяныя млыны, 24 крамы. На 1.1.1897 г. ў Лоеве налічвалася 4667 жыхароў (з іх 2150 яўрэяў), 251 двор, 9 млыноў, 24 крамы, гандлёвыя канторы, школа, паштовая станцыя. У пачатку 20 ст. дзейнічалі верф, завод па вырабе вохры.
    У верасні 1904 г. ў мястэчку была створана Лоеўская арганізацыя РСДРП, якая ўвахо-дзіла ў Палескі камітэт РСДРП, і ў маі 1905 г. на першым з'ездзе арганізацый РСДРП Палескага раёна была прызнана паўнамоц-най. Арганізацыя актыўна дзейнічала ў час рэвалюцыі 1905--07 гг., вяла агітацыйную работу ў Лоеве і навакольных вёсках. Каб ас-лабіць рэвалюцыйныя сілы, царызм распаль-ваў нацыянальную варожасць, арганізоўваў з дапамогай чарнасоценцаў пагромы. Увосень 1905 г. паліцыя і чарнасоценцы арганізавалі яўрэйскі пагром у Лоеве.
    У сакавіку 1917 г. ў Лоеве створаны Савет рабочых дэпутатаў, а ў лістападзе 1917 г. ўстаноўлена Савецкая ўлада і сфарміраваны атрад Чырвонай гвардыі. У сакавіку 1918 г. Лоеў быў заняты германскім войскам. Нямец-кае камандаванне перадало Палессе, у т.л. і Лоеў Украінскай Народнай Рэспубліцы, не-залежнасць якой прызналі Германія і Савец-кая Расія. У 1918 г. Лоеў стаў на некаторы час украінскім мястэчкам. У сярэдзіне студзе-ня з Рэчыцкага павета былі выведзены гер-манскія войскі, а Рэчыцу занялі часці Чырво-най Арміі. Лоеў разам з Рэчыцкім паветамз 1 студзеня 1919 г. ў складзе новаўтворанай БССР. Аднак у красавіку 1919 г. Рэчыцкі па-
    579
    1945 — да нашых дзён
    вет (разам з Лоевам) быў перададзены ў склад Гомельскай губерні, якая ўваходзіла ў склад РСФСР. Такім чынам Лоеў на некато-ры час стаў расійскім мястэчкам.
    З 12 мая да 2-й палавіны чэрвеня 1920 г. Лоеў заняты польскімі войскамі. У ноч на 2.6.1920 г. каля Лоева на Дняпры быў праве-дзены прарыў Паўночнага атрада (1-га дыві-зіёна кананерак) Дняпроўскай ваеннай фла-тыліі з поўначы на поўдзень, каб забяспечыць пераправу на правы бераг Дняпра ўдарнай групы 12-й арміі Паўднёва-Заходняга фрон-ту, якая наступала на поўнач ад Кіева. У мяс-тэчку і воласці была адноўлена Савецкая ўла-да.
    На 1.1.1926 г. ў мястэчку дзейнічалі канат-ны, вяровачны і гарбарны заводы, хлебабу-лачныя і кандытарскія пякарні, кузні, млы-ны, пераплётная, гадзіннікавая, некалькі ста-лярных, слясарных, шавецкіх, кравецкіх, панчошных майстэрняў, фатаграфія, крамы. У снежні 1926 г. Рэчыцкі павет далучаны да БССР. 8.12.1926 г. Рэчыцкі павет скасаваны і з яго складу вылучаны новаўтвораны Лоеў-скі раён у складзе Рэчыцкай акругі. У чэрвені 1927 — ліпені 1930 гг. Лоеўскі раён увахо-дзіў у Гомельскую акругу. У пачатку 1930-х гадоў працавалі саўгас «Прагрэс», калгас «Чырвоная Зорка», лесапілка, паравы, 2 кон-ныя, ветраны млыны, кравецкая, шавецкая, кошыкавая майстэрні, завод фруктовых во-даў, хлебапякарня, 2 конныя крупарушкі, друкарня газеты «Калгаснік». 15.1.1938 г.
    Лоеўскае педагагічнае вучылішча.
    Лоеўскі раён увайшоў у склад Гомельскай вобл. 27.9.1938 г. мястэчка Лоеў пераўтвора-на ў гарадскі пасёлак.
    З 26.8.1941 г. да 17.10.1943 г. Лоеў быў акупіраваны нямеца-фашысцкімі захопніка-мі, якія ў Лоеве і раёне загубілі 1635 чалавек. Разам з іншымі раёнамі Усходняга Палесся Лоеў быў уключаны ў генеральную акругу «Жытомір» рэйхскамісарыята «Украіна». Са жніўня 1941 да лістапада 1943 гг. у Лоеве і раёне дзейнічалі падпольны райком КП(б)Б, у лістападзе 1942 — лістападзе 1943 гт. — падпольны райком камсамола. У 1942 г. на тэрыторыі раёна была створана партызанская зона. У пачатку лістапада 1942 г. ў час рэйду на Правабярэжную Украіну партызанскія злучэнні С.А.Каўпака і А.М.Сабурава разам з беларускімі партызанамі часова вызвалілі Лоеў ад ворага.
    У ходзе летне-асенняй наступальнай апе-рацыі 1943 г. войскі 65-й арміі Цэнтральнага (з 20.10.1943 г. Беларускага) фронту фарсі-равалі р. Сож на поўдзень ад Гомеля і, пера-адолеўшы ўпартае супраціўленне ворага, выйшлі да Дняпра ў раёне Лоева. На досвіт-ку 15.10.1943 г. часці 69-й, 106, 149, 193-й стралковых дывізій пры падтрымцы артыле-рыі і авіяцыі пачалі фарсіраванне Дняпра. У выніку жорсткіх баёў 17 кастрычніка Лоеў вызвалены ад акупантаў. У фарсіраванні Дняпра і вызваленні Лоева вялікую дапамогу аказалі савецкім воінам партызаны Лоеўскай брыгады «За Радзіму» і мясцовыя жыхары.
    Пасля вызвалення Лоева пачаліся аднаў-ленчыя работы, у 1944 г. — будаўніцтва но-вага цагельнага завода. У 1962--66 гг. у складзе Рэчыцкага раёна. У 1972 г. 5 тыс. жыхароў. Камбінат будаўнічых матэрыялаў, малаказавод, раённае аграпрамысловае аб'яд-нанне, 2 сярэднія, музычная школы, 3 даш-кольныя ўстановы, вучэбна-вытворчы камбі-нат, Дом культуры, бібліятэкі, Дом дзіцячай творчасці, 2 аддзяленні сувязі, царква. Пра-цуе Лоеўскі музей бітвы за Дняпро. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, магіла ах-вяр фашызму. Помнік савецкім воінам і пар-тызанам. Помнікі архітэктуры: 2 жылыя да-мы 2-й палавіны 19 — пачатку 20 ст.
    А.П.Грыцкевіч.
    БЫВАЛЬКІ — вёска, цэнтр Бывалькау-скага сельсавета і калгаса «Ленінскі сцяг».
    Вядома з 16 ст. на тэрыторыі Лоеўскага староства. З 1667 г. у складзе Рэчыцкага па-вета Мінскага ваяводства, з 1793 г. — у Ра-сійскай імперыі. У 1816 г. Бывалькі — вёска маёнтка Лоеў, 62 дамы, 126 жыхароў, ула-
    580
    З гісторыі населеных пунктаў Лоеўпгчыны
    Выступленне П.1.Батава на мітынгу, прысвечаным ад-крыццю помніка-абеліска ў-г.п. Лоеў.
    данне Юдзіцкіх. У 1846 г. -- 84 гаспадаркі, 499 жыхароў. З даўніх часоў вяскоўцы зай-маліся лесасплавам па Дняпры для «уплаты за баршчыну, чынш, хлеб і даніну». З 1832 г. вёска знаходзілася ў закладным уладанні па-мешчыцы Любамірскай ад нашчадкаў Юдзіц-кіх. У чэрвені 1848 г. кн. Ю.М.Любамірская (народжаная Радзівіл) купіла маёнтак Бы-валькі (2709 дзесяцін зямлі; частка былога маёнтка Лоеў) і вёску за 37500 руб. срэбрам з таргоў у Мінскім губернскім праўленні. У вёсцы — 211 душ мужчынскага полу; меліся карчма, валавы млын, цагельня. Згодна Вы-купному акту ад 20.8. 1864 г. 85 сялянскіх двароў вёскі атрымалі ва ўласнае карыстанне 2070 дзесяцін 1313 сажняў зямлі (з іх 1257 дзесяцін 155 сажняў ворыва). Выкупная сума склала 11494 руб., а штогадовыя выкупныя плацяжы -- 689 руб. 64 кап. Пасля смерці Ю.М.Любамірскай з 21.12.1877 г. маёнтак Бывалькі (у 1872 г. — 888 дзесяцін зямлі, 2 возеры, карчма, конны млын) перайшоў ва ўладанне Рэчыцкай дваранскай апекі і знахо-дзіўся ў арэндным утрыманні сялян в. Бы-валькі за 200 руб. у год. У сувязі з тым, што ўладальніца маёнтка Любамірская мела гра-шовую запазычанасць у 9800 руб., з 1888 г.
    маёнтак неаднаразова выстауляуся на про-даж. Сяляне Бывалькаускай сельскай абшчы-ны у студзен! 1890 г. падал! прашэнне, дзе ш-салі аб сваім жаданні набыць былы маёнтак кн. Любамірскай, землі якога размяшчаліся цераспалосна з сялянскімі надзеламі, за 8000 руб. з умовай выплаты ўсёй сумы ў 4 тэрмі-ны. Толькі 22.6.1892 г. спецыяльным указам імператара Аляксандра Ш сялянам дазволілі набыць маёнтак без таргоў за азначаную суму з умовай выплаты спачатку 2000 руб., а на працягу 4-х гадоў па 1500 руб. У сакавіку 1893 г. была падпісана купчая крэпасць. У 1886 г. в. Бывалькі-Мікалаеўка, у Дзяражыц-кай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губер-ні, 126 двароў, 689 жыхароў, ветраны млын. У 1897 г. в. Бывалькі, 190 двароў, 1054 жы-хары, школа граматы, хлебазапасны магазін, карчма. У 1909 г. — сяло, 254 двары, 1547 жыхароў, у 1917 г. - - 290 гаспадарак, 1812 жыхароў, школа (104 вучні). Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У сакавіку 1918 г. вёска акупіравана войскамі кайзераў-скай Германіі, у маі--ліпені 1920 г. — польс-кімі войскамі. З 26.4.1919 г. — у Гомельскай губерні, з 9.5.1923 г. -- у Лоеўскай воласці, 3 8.12.1926 г. — цэнтр сельсавета Лоеўскага