• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    Дыялектычны слоўнік Лоеўшчыны
    Вельмі цікавай для мовазнаўцаў, этногра-фаў, пісьменнікаў і журналістаў з'яўляецца дыялектыка Лоеўшчыны. Вялікая цікавасць да лексічнага багацця старажытнага краю тлумачыцца яго геаграфічным становішчам. Лоеўшчына знаходзіцца на стыку некалькіх дыялектычных груп: на поўначы мяжуе з раз-настайнымі дыялектычнымі гаворкамі нава-колля Гомеля, а на ўсходзе — з гаворкамі Чарнігаўскай вобласці.
    У гаворках Лоеўскага раёна вызначаюцца тры асноўных групы: гаворкі карэнных жы-хароў Лоеўшчыны, перасяленцаў з былой Мінскай і Магілёўскай губерняў і былой Чар-нігаўскай губерні. Найбольшую цікавасць для даследчыкаў мае гаворка карэнных жы-хароў Лоеўшчыны, якая спалучае ў сабе асаб-лівасці як беларускай, так і ўкраінскай моў. На аснове лексікі сельскага насельніцтва складзены дыялектычны слоўнік Лоеўшчы-ны, які выйшаўу выдавецтве «Навука і тэх-ніка» ў 1982 г. Ён змяшчае каля 7 тыс. слоў. Яго аўтар, Тамара Сямёнаўна Янкова, на пра-цягу двух дзесяцігоддзяў дэталёва абследава-ла вёскі Бывалькі, Барэц, Вулкан, Дзяражы-чы, Казярогі, Карпаўка, Крупейкі, Мохаў, Першамайск, Пярэдзелка, Рудня Марымона-ва, Ручаёўка, Сяўкі, Цясны і Чаплін.
    У слоўніку знайшлі адлюстраванне галоў-
    ныя фанетычныя і марфалагічныя асаблівас-ці гаворкі, якія вывучаліся аўтарам на праця-гу 1960—70 гг.
    У паўднёва-ўсходніх гаворках адсутнічае такая важная асаблівасць беларускіх гаворак, як «дзеканне» (вымаўленне мяккага д' са свісцячым адценнем — дз), тут Сольш назіра-ецца «цеканне». Менавіта таму ў слоўніку Т.С.Янковай прыведзены прыклады гаворак, дзе замест дз, як прынята ў граматыцы, пе-рад мяккімі галоснымі е, ё, і, ь, ю, я ўжыва-ецца літара д, што найбольш адпавядае фане-тычным асаблівасцям гаворак сельскага на-сельніцтва нашага раёна. Тое ж самае тычыцца і літары е, якая сустракаецца ў тэк-стах гаворак замест я перад націскам. У слоў-ніку ёсць самая разнастайная па сваім значэн-ні лексіка: назвы прадметаў, ужытку, назвы страў, вопраткі, абутку, прадстаўнікоў жы-вой прыроды, сельскагаспадарчыя тэрміны і г.д. Шырока прадстаўлены назвы дзеянняў, стану, якасці, уласцівасцей.
    Пры збіранні лексічнага матэрыялу аўтар карыстаўся метадам назірання і фіксацыі ды-ялектычнай вуснай мовы. У слоўніку шырока паказана і народная фразеалогія Лоеўшчыны, што робіць яго вельмі каштоўнай крыніцай для даследчыкаў. В.П. Крупейчанка.
    З народнай фразеалогіі Лоеўшчыны
    АБАПАЛАК м. Аполак. Не было достак, дак вупісала абёпалак (Дзяражычы).
    АБАПНУЦЬ зак. Завязаць, закруціць.
    Абапні платок (Бывалькі).
    АБЯШЧАЦЦА незак. АБЯЦАЦЬ. Ты абе-шчаўся любіць мене верна (З нар. песні. Кру-пейкі).
    АГНІСЦІК м. Гарэза, свавольнік. Колька наш настаяшчы агнісцік (Ручаёўка).
    АДДЫШКА ж. Задышка. Аддышка ў ме-не, хадзіць не магу (Крупейкі).
    АДПАСЦІ зак. Адпасвіць. Трэба адпасці чараду (Казярогі).	|
    АДХАЯЦЬ зак. Адратаваць, аказаць дапа-
    571
    1945 — да нашых дзён
    могу. Упаў з крышы, дак мы чуць адхаялі яго (Пярэдзелка).
    АПАЧЫНА ж. Вясло. Апачына закладаец-ца ў качаток, а тады грэбуць (Дзяражычы).
    АРЭЛЯ ж. Качэлі. Пабеглі дзеці к Просі на арэлю (Карпаўка).
    БАЛБАТАЦЬ незак. Балбатаць, гаварыць бязглуздзіцу. Балбатаў, балбатаў з п'янкі (Дзяражычы).
    БЕРАЖНА прысл. Асцярожна. Так як я старык, дак я не думаў хавацца, не беражна хадзіў (Крупейкі).
    БЛЯХА ж. Патэльня. Высып зерне на бляху (Бывалькі).
    БУДНЫ прым. Будзенны. Мне нема ні светога дня, ні буднога (Ручаёўка).
    ВАЎКА ж. Болька. Не чашы ваўку, балець буде (Бывалькі).
    ВЕЙКА ж. Пабач, як накрасіла вейкі (Пя-рэдзелка).
    ВОНАКА часц. Вось. Мае вонака две сес-трэ, у Рэчыцу паехалі да не здалі цялят (Бы-валькі).	|
    ВОПУХ м.Я с таею рукою пашла к Наву-маву: вопух прэ да плеча (Крупейкі).
    ВУЖАЧКА ж. Неядомы грыб. Калодязь нада пачысцщь, вужачак навелося цэлы свет (Казярог!).
    ВУЦЯНЯ ж. Качаня. Вуценя маленькае, слабенькае було, а добрае вутка вурасла (Чаплін).
    ВЫЖЛУКЦІЦЬ зак. Прагна выпіць. Прышла з поля, дак зразу мо тры кружкі ва-ды выжлукціла (Ручаёўка).
    ВЫЧУХАЦЦА зак. Прагаладацца, выбе-гацца. Кабанчык як вычухаецца, дак так слаўна паесць (Дзяражычы).
    ВЫШУШКАЦЦА зак. Сабрацца (маруд-на). Пакуль ён вышушкаецца, дак і абед: ма-газін закрыецца і хлеба не возьмеш (Пярэ-дзелка).
    іўАДЗІЦЬ незак. Дагаджаць. А свекрусі нада гадіць (Бывалькі).
    ГАРАЧЭННЫ прым. Вельмі гарачы. Бач, екі гарачённы жываток (Крупейкі).
    ГЛЁЎКІ прым. Недапечаны, ліпкі. Глёўкі хлеб (Казярогі).
    ГОДЗІ прысл. Даволі, хопіць. Абгонім, а тады паладім рукамі, гбді ўжэ (Карпаўка).
    ДАЙЖА часц. Нават. Я столькі не палу-чаю за год дайжа (Чаплін).
    ДЗЁБАМ: сесці дзёбам. Не расці, застацца ў аднолькавым становішчы. Картоплі седяць у мене дзёбам і ніяк не растуць (Ручаёўка).
    ДЗІЧАК м. Камень, кавалак скалы. Дічакі валяюцца на полі (Пярэдзелка).
    ДРУЧЧА н. Друкі. Светые узелісь за дручча да за сучкай, дай прагналі ее (Крупей-кі).
    ДЫМАНУЦЬ зак. перан. Штурхануць. Ты мене сільна таўкаеш: як дыманёш, дак і рукі і ногі баляць (Дзяражычы).
    ЕСЦЕКА асаб. форма быць. Ёсць. У нас тут тожа ёсцека такая, што вучылася (Руча-ёўка).
    ЕТЫ займ. Гэты. Во ёты стог добры, велікі (Вулкан).
    ЕМКА ж. Чапяла. Іді падай ёмку, бо рука-мі сковаруду нельзя зняць (Крупейкі).
    ЖЫСЦЬ ж. Жыццё. Гаравала усю жысць, да усе і скромнічаю, да усе і баюся (Дзяра-жычы).
    ЖЭРАБ м. Жарабец. ЖЗраб у калхозі ес-цека (Чаплін).
    ЖЭЎЖЫК м. Малады хлопец. Жэўжы-каў паставілі, дак нічога не будзе, нема во-путнага чалавека (Дзяражычы).
    ЗАВЯДЗЕНКА ж. Звычай. У нас заведён-ка такая: пад вокнамі пець (Карпаўка).
    ЗАНЯЗДОЛЕЦЬ зак. Занядужыць, захва-рэць. Мархва занездолела: серца як пачне ра-ботаць, дак як не вускачыць. Аперацыю, ка-жуць, делалі (Бывалькі).
    ЗАПАЛАЧ ж. Ніткі для вышывання. Ёна кохты, платкі накупляе і запалачы прынясе (Дзяражычы).
    ЗАСТАЎ м. Запруда. Вада цячэ ў застаў (Крупейкі).
    ЗЁРНЕТЫ мн. Зярняты гарбузоў. Наса-дзім гарбузоў, з6рнеты пасушым, дак Есіп па-есць (Казярог!).
    ЗЯРКАТЫ прым. Балбатлівы. Сам ён спа-койны, а жонка зеркатая (Дзяражычы).
    ІКЛЫ мн. іколы, клыкі. Іклы ў дікага ка-бана па баках бальшые (Чаплін).
    572
    З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны
    ІСКРОЗЬ прысл. Заўсёды, заўжды. Тавар
    пасе іскрдзь (Ручаёўка).
    КАЙСТРА ж. Торба. Поўну кайстру хлеба
    назбіралі старцы (Чаплін).
    КАЛІСНІ прым. Колішні. Песні калісніе, старынные не пеюць (Крупейкі).
    КІРЗАТЫ прым. Кірпаты. Нос кірзаты (Бывалькі).
    КРЫШАНІ мн. Суп з бульбы. Наварыла крышанёў з рыбаю (Дзяражычы).
    КУХЛІК м. Кубак. У кухлік молоко налі-ваюць, чай п'юць (Пярэдзелка).
    ЛЯСКАЦЬ незак. Ляскаць, прыбіваць, крычаць. Чаго ж ты так ляскаеш, што я не чую? (Крупейкі).
    МАЗКІ мн. Мазгі. Што ў цябе мазкі павы-сыхалі ці што? (Ручаёўка).
    МІТАЛЕМ прысл. Хутка. Міталем вырас сасоннік (Пярэдзелка).
    МУРЛАТЫ мн. Бэлькі. Па вашаму балкі,
    а па нашаму мурлаты (Крупейкі).
    НАБОЖНІК м. Вышываны ручнік, які ве-шаюць на абразы. У бабкі на абразах скрозь набджнікі вісяць (Ручаёўка).
    НАДАЛЫЗЬЛІВЫ прым. Дакучны. Екая ты надалызьлівая: Лезеш і лезеш ка мне (Крупейкі).
    НАКАЛЁКАХ прысл. На плячах. — Як ты ее дапер? — А накалёках (Чаплін).
    НАЛЁЦЦЕ: к налеццю. К будучаму году. Сеголета пасаділа, дак к налёццю буде (Кар-паўка).
    НЕБАГАЦЬКА прысл. 1. Нямнога, мала. Небагацька проса ў нас е (Чаплін). 2. Неда-лёка, блізка. Небагацька да Украіны (Дзяра-жычы).
    НІГАДКІ прысл. Добра. Оцета ж вылупі-ла міску салонікаў з гуркамі да і нігадкі (Ка-зярогі).
    НЯБОГА ж. Пляменніца. Небдга — дачка братняя (Пярэдзелка).
    НЯМАШАКА, НЯМАШАКІ адм. Няма. Ён дзяцей хацеў, а ў ее нямашака (Ручаёў-ка).
    ПАБОЧЫНА ж. Цвёрдае бакавое сала ці мяса. Што ета за мяса ты мне ўкінула, што я
    еў, еў і рады не даў: ці ета екая пабочына, ці я сам не прыдумаю? (Крупейкі).
    ПАДМОСНІКІ мн. Мост кладзецца на
    падмдсніках (Вулкан).
    ПАЛАДЗІЦЬ зак. 1. Памірыцца. Іван па-
    ладіў з ею (Бывалькі).	,
    2.	Адрамантаваць. Трэба було прыёмнік паладіць (Вулкан).
    3.	Паправіць. Другі б сказаў: паладь мне пасцель (Крупейкі).
    4.	Дагледзець, навесці парадак. Мая Про-ся і паладіць кабана, і папечэ ладкі (Дзяра-жычы).
    ПАПОРАЦЦА зак. Навесці парадак у хат-няй гаспадарцы. Папдраюсь, тады і раскажу (Крупейкі).
    ПРАЎЦАКОМ прысл. Стаяком. От ногі пасталі прауцаком, а хаділа я калісь хуцень-ка (Мохаў).
    ПЯЧОНІКІ мн. Печаная бульба. Етага ді-цяці печднікамі вукарміла (Крупейкі).
    РАДУЛЬНІЦА ж. Радаўніца. На рёдуль-
    ніцу ходяць на могілкі (Дзяражычы).
    РАЗЯВАТЫ прым. Някемлівы, няцямлі-вы. Хлопцы ўсе разеватые (Бывалькі).
    РОДЗІЧКА ж. Сваячка. У мене рдічка
    жыве ў Гомелі (Бывалькі).
    САЛОНІКІ мн. Вараная бульба. Прышлі, аж тая бабка о-о такенны чыгун саловкау ва-рыць (Казярогі).
    СЕКЦІ незак. Сячы. Учорі прывезлі дроў, дак трэба сегодні сёкці (Крупейкі).
    СКАЦЕРКА ж. Абрус. Прыходілі купляць у ее скацерку (Мохаў).
    СЦЁРАН м. Агульная назва зжатага поля. Он сажалі пшэніцу, дак целяты ходзяць па сцёрану (Чаплін).
    ТАЎЧОНІКІ мн. Тоўчаная бульба. Дзеці
    мае любяць таўчонікі (Крупейкі).
    ТОЛЕЧКІ прысл. Толькі што. Антобус по-шоў о-о тдлечкі (Дзяражычы).
    ТУТАКА прысл. Тут. Тутака раділася і па-міраць буду тутака (Чаплін).
    УГАМАНІЦЦА зак. Супакоіцца. Крыху ўгаманіўся хлопец, дак хоць што-небудь зде-лае за еты час (Пярэдзелка).
    573
    1945 —да нашых дзён
    УСТРАМЧАЦЦА незак. Імкнуцца. Ты не так устрамчаесся к делу, як я (Крупейкі).
    УЦЯМІЦЦА зак. Забыць. УцЯмлюсь, з кім равесніца (Мохаў).
    ФАНІБЁРЫЦЦА незак. Фанабэрыцца, за-давацца. Фанібёрыцца ему не було чым, ма-ленькі буў, як мо мой чалавек (Ручаёўка).
    ХАРАШЭНЬКА прысл. Добранька. Ена сама ўсе харашэнька зробіць (Крупейкі).
    ХІБЁТ м. Здольнасць, уменне. Ці падход,
    ці хібёт другі, а з ім ена добра жыве (Крупей-
    ЦАЎЁ н. Ручка матыкі, цэпа. Так харашэ було малаціць цэпам з тым цаўём (Перша-майск).
    ЦЯРНОЎКА ж. Шарсцяная хустка ў квет-кі. От у цебе красівая цярноука, цветы красі-вые (Бывалькі).
    ЧАРНАВІК м. Пахавальны ліст, паведам-ленне аб смерці на фронце. Пашоў на хронт і нема, чэраз два гады чарнавік палучылі (Кар-паўка). і
    ШУЛЯК м. Мяккі качан капусты. Шулекі параслі, хіба то качанне (Цясны).
    ШЫЛЕГ м. Лаза. Ідзе целятніца, а ён бе-жыць па шылегу (Крупейкі).
    ЭГЁ выкл. Так (ага). — Заўтрі пойдам у ягады? — Эгё, пойдам (Мохаў).
    ЮКА ж. Пакунак. У іку скруціла ўсе свае дабро і паехала (Пярэдзелка).