• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    ЯКСЯ прысл. Неяк. Якся ето паслалі на задённе, а ён не вярнуўся: знайшлі ето убі-тым (Крупейкі).
    ЯЧНІЦА ж. Ячменная салома. Сягодні абабрала картошку, да Ячнщы прывезла — прэдседацель выпісаў (Дзяражычы).
    Літаратура: Янкова Т.С. Дыя-
    лёктычны слоўнік Лоеўшчыны. Мн., 1982.
    Прынятыя скарачэнні:
    адм. — адмоўны выкл. — выклічнік ж. — жаночы род займ. — займеннік зак. — закончанае трыванне м. — мужчынскі род мн. — множны лік
    Н. — ніякі род
    незак. — незакончанае трыванне
    прым. — прыметнік
    прысл. — прыслоўе
    часц. — часціца
    Лоеўскі музей бітвы за Дняпро
    Адкрыты ў маі 1985 г. Экспазіцыя размя-шчаецца ў 2 залах, пл. 170 м?. Сабрана больш за 2 тыс. экспанатаў, якія расказваюць пра фарсіраванне Дняпра і захоп плацдармаў у Брагінскім, Камарынскім і Лоеўскім раёнах войскамі 13-й, 61-й і 65-й армій (з 20.10.1943 г. Беларускага фронту). Экспануюцца лістоў-кі, граматы і падзякі вайсковым злучэнням і часцям, падпольныя і франтавыя газеты, фа-таграфіі, асабістыя рэчы, дакументы, узнага-роды воінаў, у тым ліку камандуючых фрон-там К.К.Ракасоўскага, 65-й арміяй П.І. Бата-ва і інш. матэрыялы пра Герояў Савецкага Саюза, якія загінулі пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, П.А.Акуцы-ёнка, М.Р.Апарына, Е.Дз.Волкава, Б.А.Ца-рыкава і іншых, стралковая зброя, кнігі з да-роўнымі надпісамі аўтараў і інш. Прадстаўле-
    ны таксама матэрыялы пра ўзнікненне і раз-гортванне падполля і партызанскага руху ў раёне, сумесныя дзеянні партызан і часцей Чырвонай Арміі пры фарсіраванні Дняпра, удзел ураджэнцаў раёна ў Вялікай Айчыннай вайне, фатаграфіі, дакументы, асабістыя рэ-чы сакратара Гомельскага падпольнага абко-ма ЛКСМБ А.Дз.Рудака, камандзіра злучэн-ня партызанскіх атрадаў Сумскай вобласці С.А.Каўпака, партызан Лоеўскай брыгады «За Радзіму», землякоў — Герояў Савецкага Саюза К.П.Грыба, А.В.Казлова, А.П.Кар-пенкі, Дз.К. Марозава, Р.С.Пінчука і інш. Экспануецца скульптура Ракасоўскага (М.Рыжанкоў). Працягам экспазіцыі з'яўля-ецца адкрытая пляцоўка на беразе Дняпра, дзе прадстаўлены баявая тэхніка і сродкі пе-раправы. В.І.Краўцова.
    574
    З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны
    Адкрыццё музея гісторыі бітвы за Дняпро (ленту пераразае былы камандзір 69-й стралковай дывізіі гене-рал-палкоўнік І.А.Кузаўкоў).
    Аглядальная пляцоўка музея гісторыі бітвы за Дняпро.
    275
    1945 — да нашых дзён
    Сустрэча ветэранаў у музеі гісторыі бітвы за Дияпро.
    Народныя калектывы Лоеўскага раённага Дома культуры
    Тэатр. Створаны ў 1949 г., у 1981 г. ўдас-тоены звання народнага. Першым стваральні-кам і кіраўніком яго быў А.А.Захарэўскі, по-тым В.М.Фёдарава (з 1978), Л.М.Шуранко-ва (з 1981), А.А.Захарэўская (з 1991).
    У рэпертуары п'есы «Паўлінка» і «Прыма-кі» Я.Купалы, «Трыбунал» А.Макаёнка, «Несцерка» В.Вольскага, «Жураўлі» З.Та-болкіна, «Вячэрнія сустрэчы» П.Дабравольс-
    кага, «Вясёлае сватаўство» Е.Макрэева, «Ха-лімон камандуе парадам» У.Сауліча, «Вясё-лыя, бедныя і багатыя» П.Марчука, «Суд» В.Галубка і іншыя.
    Калектыў — дыпламант Рэспубліканскага конкурсу беларускай драматургіі, які быў прысвечаны памяці А.Макаёнка, лаўрэат рэс-публіканскага тэатралізаванага свята «Рампа-
    Народны тэатр раённага Дома культуры.
    576
    З гісторыі населеных пунктаў Лоеўшчыны
    92», дыпламант абласных конкурсаў сама-
    дзейнай мастацкай творчасці.
    Хор. Створаны ў 1957 г. Званне народнага атрымаў у 1991 г. Кіраўнікі: В.У.Бераснева (з 1957), Р.І.Марчанка (з 1980), П.І. Фядо-сенка (з 1981), А.В.Лагонда (з 1985), А.Л.Івашка (з 1989).
    У рэпертуары хору шматгалосыя песні ў народнай манеры выканання: «Прадай ба-булька бычка», «Як пад горкай», «Цераз рэ-чаньку», «Дзяўчыненька, шуміць гай» і інш. Калектыў выконвае таксама творы беларускіх і замежных кампазітараў. Разам з хорам выс-тупаюць мужчынскія і жаночыя вакальныя калектывы, якія маюць самастойны рэперту-ар. Шэраг песень выконваецца акапэльна. Калектыў удзельнічаў у міжнародным тэле-марафоне «Званы Чарнобыля» (Кіеў, 1991). Дыпламант абласных конкурсаў самадзейнай
    мастацкай творчасці. З вялікім задавальнен-нем сустракаюць выступленні хору жыхары раёна і вобласці.
    Фальклорны ансамбль «Жывіца». Ство-раны ў 1979 г. Звання народнага ўдастоены ў 1988 г. Стваральнік і кіраўнік ансамбля Ва-лянціна Уладзіміраўна Бераснева. У рэперту-ары ансамбля творы вуснай народнай твор-часці, запісаныя на Лоеўшчыне. Сярод іх пес-ні: «Ішлі каровы ў дубровы», «Явар», «Ірвала я ружу», «Ой, наступае цёмная хма-ра», «Гуляю я», «Грачанікі», «Гара высокая» і іншыя. Кожны год рэпертуар папаўняецца новымі творамі. Калектыў з'яўляецца лаўрэа-там Ш Усесаюзнага фестывалю самадзейнай народнай творчасці. За актыўную творчую дзейнасць узнагароджаны шматлікімі грама-тамі і дыпломамі.
    З ГІСТОРЫІ НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ ЛОЕЎШЧЫНЫ
    ЛОЕЎ, гарадскі пасёлак Гомельскай воб-ласці, цэнтр раёна і пасялковага Савета. Прыстань на Дняпры ў вусці р. Сож. За 92 км на поўдзень ад Гомеля, 60 км ад чыгунач-най станцыі Рэчыца на лініі Гомель--Калін-кавічы. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Рэчыцай і Брагінам. Насельніцтва 7,8 тыс. чалавек (1999).
    Паводле археалагічных звестак вядомы як паселішча на правым беразе Дняпра часоў плямён мілаградскай культуры (7—3 ст. да н.э.). У 9—13 ст. тут праходзіла паўднёвая мяжа рассялення дрыгавічоў. З 11 ст. існава-ла ўмацаванае гарадзішча пад назвай Лоева Гара на жывапісным высокім правым беразе Дняпра каля зліцця з р. Сож. За 4 км на паў-ночны захад ад сучаснага Лоева знаходзіцца курганны могільнік дрыгавічоў (40 насыпаў), які датуецца 11 ст. З 14 ст. мястэчка Лоева Гара (у пісьмовых крыніцах упершыню ўпа-мінаецца ў 1505) уваходзіла ў склад Брагін-скай воласці Кіеўскай зямлі (ваяводства). У 2-й палавіне 15 ст. тут быў пабудаваны драў-ляны замак, які, акрамя ўмацаванняў на бе-разе Дняпра, меў таксама штучныя ўмацаван-ні з поўдня і захаду. Пераход цераз Дняпро з усходу, з боку Чарнігава, каля Лоева быў зручным месцам для нападу на Беларусь кон-ніцы крымскіх татар. Таму гэтая пераправа ў пачатку 16 ст. атрымала назву «Татарскі брод», а ў 17 ст. называлася «Лоеўскай бра-май» —ужо для нападу казацкіх атрадаў. У
    сувязі з гэтым Лоеўскі замак меў характар не толькі абарончага пункту, але і фарпосту для апавяшчэння пагрозы татарскіх набегаў. Вя-лікім па маштабу ваенных дзеянняў і самым спусташальным быў напад на Беларусь крым-скіх татар у жніўні 1505 г. Да Дняпра, да Ло-евай Гары, прыйшлі сыны крымскага хана Менглі-Гірэя — царэвічы Махмет-ГірСэайл--тан, Біты-Гірэй-Салтан 1 Бурнаш-Салтан «з усімі сіламі татарскімі». Каля Лоевай Гары яны пераправіліся цераз Дняпро і ўварваліся на беларускія землі. Мястэчка Лоеў і Лоеўскі замак былі спалены і разбураны.
    ‚ У ліпені 1506 г. адбыўся новы напад крым-скіх татар на Беларусь. 20 тыс. татар на чале з царэвічам Біты (Баты)-Гірэем і Бурнасам (Бурнашам) зноў перайшлі Дняпро каля Ло-ева і цераз Брагін, Мазыр і Петрыкаў рушылі ўглыб Беларусі. Яны рабавалі і забівалі лю-дзей, бралі ў палон моладзь для продажу у рабства. 5.8.1506 г. 7-тысячнае беларускае войска баяр на чале з Міхаілам Глінскім раз-біла каля Клецка вялікае татарскае войска, рэшткі якога знішчаны каля Капыля, Слуц-ка, Петрыкава і Жытоміра. Было вызвалена 40 тыс. чалавек, узятых у палон татарамі. Хутка мястэчка і замак былі адбудаваны. Но-выя напады на паўднёвыя раёны Беларусі ад-быліся ў 1536 і 1538 гадах, і зноў праз Лоеў «на Лоеву Гору, на Петриковичи и на Слу-цок». Зноў замак і мястэчка былі разбураны. Часта падвяргаўся Лоеў і нападам рускіх
    577
    1945 — да нашых дзён
    войск. У 2-й палавіне 16 ст. дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага магнат Леў Са-пега «властным накладом свойм замок и мес-то на Лоевой Горе на шляху татарском зало-жил». Фактычна гэта было аднаўленне існа-ваўшых раней горада і замка. Апісанне ўмацаванняў Лоева не захавалася. На карце М.Струбіча за 1578 г. пазначана высокая аба-рончая вежа Лоеўскага замка. Меў форму паўкруга дыяметрам каля 125 м, абведзенага земляным валам і ровам, якія ўпіраліся ў вы-сокі бераг ракі. Сляды заплыўшага рова глы-бінёй да 2 м і шырынёй да 8 м прасочваюцца пад сучаснай гарадской забудовай. Лоеўскі замак быў абкружаны горадам, таксама ўма-цаваным дугападобным валам. З усходняга боку, дзе вал адсутнічаў, замак засцерагаўся высокім (каля 20 м) і крутым берагам Дняп-ра, шырыня якога дасягала тут 400 м. Павод-ле карт 17--18 ст. ўмацаванні Лоеўскага зам-ка існавалі да далучэння ўсходняй Беларусі да Расійскай імперыі ў 1772 г.
    З канца 16 ст. мястэчка, крэпасць і цэнтр староства — дзяржаўнага феадальнага ўла-дання, якое вялікі князь літоўскі (ён жа і польскі кароль) перадаваў на пэўны час або пажыццёва якой-небудзь асобе, звычайна з магнатаў, за выкананне дзяржаўных фун-кцый. У 1646 г. Лоеў і Лоеўскае староства былі далучаны да Старадўбскага павета Сма-ленскага ваяводства, якое тады ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Пасля страты Вялікім княствам Літоўскім асноўнай часткі павета на карысць Расійскай дзяржавы ў выніку Андросаўскага перамір'я 1667 г. Ло-еў да канца 18 ст. ўваходзіў у склад Рэчыцка-га павета Мінскага ваяводства.
    Мястэчка Лоеў шмат пацярпела падчас ка-зацка-сялянскіх паўстанняў у Беларусі ў 1648—49 гг. А таксама і ў наступныя гады з-за прыходу казакоў, паўстанцаў і войск Вялі-кага княства Літоўскага, узяцця мястэчка, ра-бавання і забойства яго жыхароў, што прывя-ло да заняпаду Лоева.
    Ужо першыя казацкія загоны (атрады), накіраваныя ў Беларусь гетманам войска За-парожскага Б.Хмяльніцкім, каб адцягнуць напад войска Вялікага княства Літоўскага на Украіну, прыйшлі ў паўднёвыя раёны Бела-русі ў канцы мая 1648 г. Разам з сялянамі, якія далучыліся да казакоў, яны пачалі руй-наваць шляхецкія маёнткі і ў раёне Лоева. Жыхары Лоева таксама далучыліся да каза-коў пасля таго, як яны авалодалі Лоевам.
    У пачатку 1649 г. атрады войска Вялікага княства Літоўскага на чале з гетманам поль-
    ным Я.Радзівілам у час падаўлення казацка-сялянскіх паўстанняў па поўдні Беларусі ўзя-лі штурмам Лоеў і расправіліся з паўстанца-мі. Як даносіў рускі ваявода Сонцаў у Разрадны прыказ у Маскву: «А в Лоеве де сидел и казаки, и тех де казаков и их жон и детей порубили всех». Улетку 1649 г., рыхту-ючыся да новай кампаніі супраць польскага войска, Б.Хмяльніцкі выслаў 6-тысячны ат-рад казакоў пад камандаваннем С.Падбайлы і Ф.Гаркушы з мэтай адцягнуць войска Вяліка-га княства Літоўскага ад удару на Украіну з Беларусі. Палкоўнік С.Падбайла заняў пазі-цыю каля Лоева, паміж Дняпром і Сожам, каб бараніць так званую «Лоеўскую браму». Супраць атрада С.Падбайлы выступіў з Рэ-чыцы са сваім войскам гетман Я.Радзівіл. Ён спяшаўся да Лоева, каб прадухіліць злучэнне атрада С.Падбайлы з войскам колькасцюў 15 тыс. казакоў і сялян кіеўскага палкоўніка М.Крычэўскага, да якога далучылася каля 15 тыс. сялян-паўстанцаў. 31.7.1648 г. казацкія сялянскія атрады на чале з М.Крычэўскім ка-ля Лоева сутыкнуліся з войскам Радзівіла. У выніку Лоеўскай бітвы перамогу атрымала войска Вялікага княства Літоўскага.