• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    Зязюля, не хацеўшы настырняцца, кажэ:
    — КупіліІ Куггіліі Купілі!
    — За тое, — кажэ Пятро, — што ты гаво-рыш няпраўду, будзеш кукаваць толькі да Пятра, а варона няхай брэшэ ад Пятра да Пятра.
    Калі зязюля першы раз закукуе на голы лес, то ў гародзе злодзей не ўкрыецца.
    ЧАМУ ПЛАЧА БЯРОЗА I ДРЫЖЫЦЬ АСІНА
    Жылі сабе мужык з жонкаю; ён чалавек худашчавы да рабацяшчы і старатлівы, а яна таўстая ляная маладзіца, маўляў караваць мяса. Яшчэ б нічога як бы толькі ета, але бы-ла вельмі расхадовая баба, што, як кажуць, толькі адарві да падай. Яна к.сабе прылабуні-ла, мераючы па сабе, здаровага дзяцюка, да калі мужык прападае ўлетку на начлегах, з коньмі, зімою пад осеццю, або вязе якуюсь кладзь, наняўшыся ў купца, да няма яго дома два дні, то яны гуляюць напрапалую.
    Аднаго разу мужык ноччу вярнуўся з даро-гі адным днём раньшэ, чы мо яго дамашнія з дуру пагубілі дні, да не ўпамкі піравалі, калі ён, не выпрагаючы коней, убег у хату. Якы здурнелі да не зналі што рабіць, а мужык сха-
    568
    З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны
    піў жонку за лоб, да куды ж яму беднаму: ба-ба сільней проці яго, як воўк проці ягнятка, ляснула па мордзе аж у вушах зазвінела, да ўхапіўшы сакеру як джогнула па мазгавіні, так і разлупіла да самай шыі, дай канец. Таг-ды паклалі яго на сані, завезлі ў хлеў дай ва-рот не зачынілі, быццам то хтось убіў яго на дарозе, а коні прывезлі да дому. Пакончыў-шы з мертвяцом, вярнуліся у хату, пазачыня-лі дзверы на закруткі да толькі хацелі сесці за сталом, аж тут, неведамо як адчыніўшы дзверы, увайшоў дзед сівы, як голуб, да зір-нуў на іх такім ўзорам, што яны абамлелі і дагадаліся, што ета сам Бог. Тагды маладзі-ца, рукі апусціўшы, стала галасіць і вельмі плакаць, і яе прыгузнік дрыжаць, начэ трас-цу злавіўшы.
    — Ты, — кажэ Бог да маладзіцы, — ідзі на поле, стань у беразе дай плач спусціўшы рукі, бо ты бяроза, а ты, — звярнуўшыся да хлопца, — ідзі ў лес, стань там асінаю дай дрыжы да канца света.
    Бяроза і досі кожнае вясны плачэ, а слёзы яе ета той квас бярозавік, што мы з яе пуска-ем да п'ём. Бяроза покуль наплачэ поўную кадушку або поўны шчань, то так абяссіляе і не здоляе падняць галля ўгору да апускае шчэ ніжэй і ніжэй, а ўсяе падзякі за яе дабра-ту, калі то той, то сёй скажэ: бяроза плачэ.
    ПАХОДЖАННЕ МЯДЗВЕДЗЯ
    Быў сабе пасечнік, стары дзед, чалавек вельмі ціхі, не настырнёны, да заўсёды цэлае лето жыў па курэнях у лесе каля пчолак, а было іх шмат, мо поўкапы, а мо шчэ і больш. Бог хадзіў тагды яшчэ па зямлі да і к яму за-ходзіў, а пасечнік быў етаму рад, бо пчолкі вельмі правельмі вяліся добрэ пад яго блага-славеннем. І ўсе было б добрэ, калі б не чорт, без каторага нідзе не абыйдзецца.
    Калі пасечнік заснуў, то ён чэраз сон нара-іў, штоб ён сабе прынёс з карчмы гарэлкі да, змяшаўшы з мёдам, напіўся, то будзе вельмі шчаслівы. Пасечнік яе зроду і ў рот не браў, дак, прачнуўшыся, трэйчы перахрысціўся, трэйчы плюнуў дай неўпамкі. Аж ось на дру-гую ноч той самы сон, а патом зноў да яшчэ, да так яму ета надаела, што такі прынёс га-рэлкі, наліў патакі, да, скаламуціўшы, пас-пытаў — добрэ! Пацягнуў яшчэ да яшчэ — слаўна! Цмокнуў такі добрэ, аж стала яму так весела, што етаго шчэ зроду не чуяў. На той раз якурат надходзіць Бог, а ўжэ добрэ змер-клася; пасечнік баржджэй стаў за хвоею да як Бог з ім зраўняўся, давай мармытаць, а Бог не сунімаючыся паківаў пальцамі сказаў:
    — Не рабі больш етаго! — Дай няведамо куды дзеўся.
    Пасечнік з перапугу анямеў, а далей, як апомніўся, то зарокся і кепкаваць, і гарэлку піць, але дзе ж ета слыхано, што хто папроба-ваўшы чортавае вады, калі з ею расстаўся? Такі ж не дарам складзено: «Зарэкалася свін-ня гаўно есці». Ацетак і пасечнік етак зрабіў: памаленьку, патрошку да вечара так нахлюс-таўся, што хоч куды. Спадзеваючыся, што мо скоро Бог надыйдзе, напрануўся кажухом воўнаю наверх, дай стаў ракам за хвояю да як толькі Бог прыбліжыўся, то ён давай не то мармытаць да раўці, а тагды Бог кажэ:
    — 8 сягонняшняго дня ты ўжо суздром мядзведзь; мармачы сабе сколькі хочэш і ра-ві, покуль свет кончыцца: лазь па дзеравах да дзяры чужыя пчолы, а плеці табе не трэба, бо когці маеш добрые, толькі гарэлкі не даста-неш, хоць на яе будзеш маць вялікую аскому.
    І спраўдзілося: мядзведзь мармычэ, раве, дзярэ пчолы і вельмі падкі на гарэлку.
    АБ ПАХОДЖАННІ ДЗЯТЛА
    Старыя людзі кажуць, што дзяцел то ка-лісь быў вотчыч (пасечнік), маўляў, з папо-вым окам (хцівы) да вельмі настырнёны (за-вадзянка), а ета было яшчэ тады, калі Бог ха-дзіў па зямлі, быццам-то старэц і гаманіў з людзьмі. Отож раз у нядзелю, ідучы лесам, пабачыў, што чалавек, зрубаўшы на хвоі шчык, начынае выдзелываць сосну, дак па-дышоушы паздароваўся магайда («Памагай Бог») дай кажэ:
    — Ты, мабыць, чалавечэ добры, забыўся, што сягоння нядзеля, да борць даўбеш?
    — Не, я не забыўся, да толькі хацеў зачас сягоння, штоб заўтра мяне не папярэдзіў су-сед; я толькі шчык ссек, а цяпер пайду да гас-ПОДЫ.
    — Цяпер, — кажа дзед, — ты не пойдзеш нікуды, бо ты ўжэ не чалавек, да дзяцел; даў-бі па век векаў што сабе хочэш і калі хочэш, а твая гутарка будзе: шчык ссек.
    З тых пор дзяцел па зямлі ніколі не хо-дзіць да паўзе па дзерэвах, або лятае з аднаго на другое, да толькі голасно клюе і крычыць: «Шчык ссек! Шчык ссек!» А людзі кажуць: «Чорт бы дзятла знаў, калі б не яго нос».
    АБ ПАХОДЖАННІ ЧАРАПАХІ
    Адна маладзіца, каторая прывыкла кепка-ваць з людзей, думала, што і з Богам можна пабратацца як, не цяпер кажучы, пабраталася свіння з канём, да калі перуны білі адзін за
    569
    1945 — да нашых дзён
    адным, да ўсе хрысціліся, то яна легла ніц (тварам да зямлі), накрылася ночвамі дай ля-жыць спяваючы.
    — Чаму ты, — кажэ мужык, — хаць не перахрысцішся, штоб Бог перуна не паслаў?!
    —Я, — кажэ, — цяпер нікога не баюся, дак на што мне хрысціцца?
    — Калі ты, — кажэ Бог — нікога не баіш-ся, дак не бойся ж і нічога, да паўзі чарапа-хаю ў балота.
    Яна туды, сюды — ойа! Ночвы прырас-лі! — Дай папаўзла чарапахаю туды, куды Бог прыказаў.
    Са сваімі калішнімі песнямі яна і досі ску-чае, дак ось як толькі сонцэ ўзойдзе, то выле-зе з вады на сухадолле, каб заспяваць, да Бог голас адняў, дак толькі свісне так голасно, што аж у вушах заскрыгічэ дай зноў у воду.
    ЛЯЦЕЎ, ЯК ХАЦЕЎ, А ЎПАЎ, ЯК БОГ ДАЎ (прыказка)
    Было сабе два браты: адзін вельмі добры і спакойны — «ласіная душа», што толькі зро-біцца добраго чы паганаго, ён за ўсё дзякуе Богу. Другі ліхі і настырнёны, не зжыўся ні з людзьмі, ні з Богам; ходзіць дай мармочэ:
    — На чорта тая пагода, калі мне цяпер трэба дажджу.
    Як жэ пойдзе дождж — давай яму зараз пагоду. Калі падчас хтось скажэ, на што ён грэшыць Богу, дак адказуе:
    — У Бога ўсяго многа, дак няхай дае, што мне трэба. |
    Сонцэ прыгрэе, то ён схочэ ветру, а як ве-цер дуне, то на чорта яму ён. Дай бурчыць, дай бурчыць без умоўку, да так надаеў Богу, што Бог даў яму і пагоду, і дождж, і сонца, і вецер, штоб рабіў сабе як хочэ і штоб у вочы не лез больш. |
    — Ну, — кажэ, — от так даўно б зрабіў.
    Дай стаў правіць па-своему; арэ, дак зро-біць так, штоб было не вельмі горачо, не вельмі холадно. Сее — вецер нідзе і лісточка не паварушыць. Пасее — дожджык памо-чыць. Памачыў дожджык — сонейка прыгрэ-ла, а падчас з дуру і царэўна плачэ (зн. сонцэ свеціць падчас дажджу).
    А ў добраго брата? — Што пасеяў, дак доўго не ўсходзіло, бо суша была; паўсходзі-ло, да трохі няроўна, бо калі сеяў, то вельмі дуў вецер, а после пашоў заліўны дождж да ўсё прыкляпаў, а ён кажа:
    — Хваліць Бога за ўсё, бо ён лучшэй за нас знае што робіць.
    Ось прышла восень: добры брат жне, ко-сіць да капае, хаць сяголета трохі менш ура-дзіло чымся летась, а ў ліхого багато нарас-ло, да толькі лабады, быльняку да касцерухі, а на поплаве нечаго і касою заняць.
    НАД СІРАТОЮ БОГ З КАЛІТОЮ (прыказ-
    ка)
    На выгане за сялом, у хатцы, маўляў, «на курыной ножцы», жыў сабе дзед з бабаю, да абое яны хадзілі ў старцах. Дзед ходзіць пра-сіць у людзей, а баба сядзіць дома, а як дзед утоміцца, то ў хаце аддыхае, а баба ідзе па мі-ру. Ось якась сабралася ў іх цэлы пятак гро-шай, дак баба кажэ:
    — Ідзі на ярмарак да купі горшчык, а калі будзе нядорага, то мо варэйку. Падчас хтось дасць круп, дак зварым кулеш.
    Пашоў ён, да падашоўшы к гаспадарам, стаў таргаваць варэйку, аж стаіць дзед з тор-баю, сівы, як голуб, дай кажэ:
    — Не купляй варэйкі, да купі скалкі.
    ° — Нашто яны мне? Мне трэба горшчык, да не скалкі.
    Пашоў ён к другому возу, а дзед за ім дай свае:
    — Купі скалкі! Купі скалкі! Купіш сабе шчасце.
    — Дак скажы ж ты мне, нашто я буду куп-ляць, што я мушу з імі рабіць?
    — Я табе кажу, што купіш шчасце. Ось да-вай таго пятака, што маеш, бяры скалкі з тор-баю дай ідзі да дому.
    — Аяк ты знаеш, што ў мяне е пятак, а мо больш е?
    — Знаю ад Бога, што ў цябе толькі адзін пятак. і
    Старэц трохі падумаў, да ўжэ хацеў купіць варэйку, а дзед яго ўгадаўшы, кажэ:
    — Я б табе іх дарам аддаў, да баюся, што хлеб не ўродзіць.
    «Хлеб не ўродзіць?» — Старца ета вельмі кальнула. «Падчас, — падумаў, — і без таго ледзьві выпрасіш сухарца, а як шчэ не ўро-дзіць, так тагды нічога не дадуць — здохнеш з голаду. Нічога не зробіш, трэба ўзяць скал-кі, бо яшчэ камусь дурно ўвапрэ».
    — Ну, — кажэ, — давай скалкі, да на та-бе пятак.
    Прынёсшы пакупку дадому, расказаў бабе, як ўсё было, а баба кажэ:
    — Што ж зрабіць?! Бог яго знае, хто ён такі той дзед — настырняцца не трэба. Усё ж такі пятака дурно не аддаў, бо торбачка нічо-га, а за скалкі мо што дадуць добрые людзі.
    570
    З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны
    Да ўзяла дай высыпала ў ямку, дзе загрэ-баюць жар з печы, а торбу павесіла на калоч-ку.
    Толькі стало змяркацца, аж палянь, скалкі сталі свяціцца, бы начэ зоркі на небе, а далей саўсім на дварэ сцямнело, а яны бы агнём за-гарэліся, да заззялі бы начэ сонцэ...
    Нехта пад'ехаў, патом другі, а далей трэй-ці, да ўсе ўперліся ў хатку, аж чуць не разбу-
    ылі. Ета багатые купцы ехалі з я ‚ да пабачыўнн з дарогі зарэво, — заехалі. Сталі таргавацца, таргаваліся, таргаваліся да насы-палі старцам такі ворах грошэй, што ім ніколі і не снілася.
    Скалкі, ета былі тые дарагія каменчыкі, што цары да каралі носяць у каранах, а дзед, што быццам то прадаваў — сам Бог.