Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
Примечание: Пение слепцов, как упоми-нал неоднократно, сопровождается иногда иг-рой на лире. Один из моих слепцов, Арас, ис-кусно владел этим инструментом и пел под него не только духовные стихи, но мирские песни. Вот устройство лиры. Корпус ее пред-ставляет собою деревянный ящик, по форме приближающийся к скрипке, но больше ее, вдвое глубже и без грифа. На нем натянуты три жильных струны, два толстых, а третья (средняя) вдвое тоньше. Звучат они от тре-
ния деревянного круга, который приводится в движение приделанною справа рукояткою. Круг помещен внутри корпуса близ задней (правой) его части, и только менышая поло-вина его выступает над ящиком в прорези. Две крайние струны звучат, не меняя тона, и дают постоянную гармонию, а мелодия выде-лывается на средней струне. Для этого она пропущена внутрь длинного и узкого ящичка, прикрепленного сверху вдоль корпуса, тогда как две крайние струны натянуты по сторо-нам ящичка снаружи. Поперек ящичка, в прорезях, вделаны 10—12 деревянных клави-шей, имеющих на себе внутри ящичка по язычку. Если снаружи прижать клавиши, выдвигая язычок глубже в прорезь внутрь ящичка, то он цепляет язычком среднюю струну, и высота звука ее изменяется; кроме того язычки на клавишах могут повертывать-ся вправо или влево, и этим достигается пере-мена строя лиры приблизительно в пределах полутона. Для большей чистоты и мягкости звука, струны обматываются слегка хлопком в том месте где они прилегают к кругу; круг натирается канифолью, которая тут же хра-нится в особом ящичке, в левом конце лиры, где и завертки струн. Для предохранения на-тертого круга от дождя и проч. он закрывает-ся лубком. Строй лиры такой: самая толстая струна — основная, средняя дает к ней окта-ву, а третья квинту. Лира носится на ремне через плечо. При игре она кладется на колени так, чтобы клавиши наружной, более толстой своей стороною были наклонены книзу и пос-ле прижатия свободно отпадали назад. Пра-ая рука вертит рукоятку, а левая лежит по-перек верхнего ящичка, так что пальцы сво-бодно касаются клавишей. Звук лиры тянущийся и заунывный. А.Я.Грузінскі.
Этнографическое обозрение 1891. № 4.
З кнігі Ч.Пяткевіча «Духоўная культура Рэчыцкага Палесся»
СТВАРЭННЕ ЧАЛАВЕКА
Бог першаго чалавека вылепіў з гліны: да паставіўшы пад плотом, штоб сох, сам ку-дысь пашоў; тагды прыбег чорт, даз тае глі-ны, што асталася, вылепіў такога самесенька-га другога чалавека, дай кажэ сам да сябе:
— Як жэ я пазнаю, калі Бог ажывіць абыдвух, каторы яго, а каторы мой? Трэба неяк свайго пазначыць.
Зірнуў ён кругом, чы няма якое ламакі, да не знайшоў нічога, а тут чуе, што Бог падхо-дзіць, дак баржджэй плюнуў сваёй ляплёнцы ў лоб дай пабег. Бог прышоў ажыўляць, да бачыць, што стаяць дзве ляплёнкі як адна, нача дзве кроплі вады.
— Хіба ж, — кажэ, — я дзве вылепіў? Здаецца адну..., а мо і дзве? Не прыпомню.
Узяў дай ажывіў абыдзве, а як яны завару-
566
З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны
шыліся, то з божае выйшаў гаспадар-араты, а з чортавае — нейкае благародздзе у казённой шапцы, з кругленькаю бляшкаю, якурат на том месцы, дзе чорт плюнуў. Тады гаспадару Бог сказаў ісці да гасподы! А благародздзю, узяўшы за шыварат, даў выспятка, начэ выг-наў, не даўшы ніякаго спосабу.
ЯК БОГ ХАДЗІЎ ПА ЗЯМЛІ...
Як Бог хадзіў па зямлі сівым дзедам, то не толькі людзей мілуваў і караў да яшчэ і ву-чыў багата чаго. От, раз ідзе ён сабе сялом, аж на уліцы мужык з жонкаю, узяўшыся за чупрыны, б'юць адно другое нагамі куды па-пало. Ён то стаў дай пытае:
— За што вы б'яцеся, людзі добрые?
— А ён, - засакатала баба, — сякі такі, штоб яму сяк да так, да штоб яго тое да сёе — кажэ, што я ведзьма.
— Брэшэш сцерва! Няхай табе язык колам стане; я казаў, што ты робіш ведзьмарство, бо чы вы, дзеду, бачылі, штоб хто рэшатам сон-цэ насіў у хату? Етаго без чартоўскаго нашэп-ту не можэ быць; сонцэ Бог даў, штоб яно на небе свяціло, да не ў хаце.
— Пагадзіцеся, добрые людзі: я зраблю, што будзе і ў хаце.
Узяў сакеру дай вырубаў акно ў хаце. З тых пор усе людзі, рублячы хаты, кідаюць окна.
Калісь людзі былі дурные: бывало на ста-рой хаце парасце зелле, дак яны цягнуць ту-ды карову, штоб папаслася. Трэба кульбаку да ярма, дак цягнуць вала на дуба, штоб па-бачыць, чы прыйдзецца гальбака па шыі ва-ловай. Дзед заўсёды ім штось разумнаго раіў.
Зайшоў ён раз у хату к удаве, сказаў: «Ма-гайба» (памагай Бог), — дай прысеў на лаве, а гаспадыня, адказаўшы, як вядзецца, «Зда-роў быў дзеду», калупнула з горшчыка грэц-кае кашы, пабегла з ложкаю за дзверы, дай небавам, вярнуўшыся, зноў калупнула дай зноў шмыкнула за дзверы. Дзед глядзеў, гля-дзеў на ета, а далей пытае:
— Што ты, галубка, ета робіш?
— Абедаю, дзедку.
— Чаго ж ты бегаеш за дзверы заміс сесці за сталом?
— У клеці стаіць гладышка з малаком, дак я, калупнуўшы нішчымнае кашы, з'ем дай іду ў клець і малаком запіваю.
Дзед пайшоў у клець, прынёс малако, па-ставіў на стале дай кажэ:
— Пастаў на стале горшчык з кашаю, сядзь да еш, не бегаючы без дзела.
ПРАДАЎ ДУШУ ЧОРТУ
Сын беднаго бабыля, харошы хлопец, пра-цавіты, як мурашка, служыў наймітам у свай-го суседа-багатыра. Добра яму было, не для таго, што багатыр яго ўпадобаў да не шкада-ваў яму ні хлеба, ні солі, ні добраго слова, а для таго, што, маўляў, добраму ўсюды добрэ. Багатыр яго б ні за што не адпусціў, як бы не ліха. Была ў яго дачка хароша, чарнакосая, чарнабровая, кроў з малаком дзеўка, да па-любіла найміта, а ён яе. Штораз часцей сталі спатыкацца чы трэба, чы не трэба, і прыстаў-ней паглядаць адно на адно; перш гаманілі голасно, а далей ужэ сталі шэптацца. Маці ето паглядзела да крыху мо і вухам паймала і давай слядзіць да падслухоўваць, аж дазна-лася, што найміт збіраецца ім, багатырам, паслаць сватоў. Тогды багатыр яго пазваў дый кажэ:
— Ось табе, нябожэ, грошыкі, што ты ў мяне зарабіў, бяры да ідзі сабе з Богам. Шко-да мне цябе, да нечаго рабіць; дачкі свае я за цябе не аддам, не сябруйся напрасна, бо ты нам не раўня. Як бы ўжэ, не давядзі Госпадзі, і прышлося аддаць за якого бабыля як ты, то хаць за якогасць пісара, а ты ні багатыр, ні пісар.
— Я, дзядзечка, зарабіў бы перш багата... як бы...
— Пакінь ты гаварыць і думаць аб етым; заробіш, як той Іван, што зарабіў, то і з'еў. Хіба душу чорту прадай, то тагды з намі зраўняешся, да глядзі, штоб ён табе не ўпёр ліхіх чацвертакоў. Хе! Хе! Хе! Но, нечаго нам больш гаманіць, бывай здароў, хлопчэ!
Хлопец, нічога не адказаўшы, выйшаў бы начэ чужымі нагамі дай ідзе, а ў вушах нешто гамоніць: «Душу чорту прадай! Душу чорту прадай!»
— А і сапраўды, — кажэ да сябе, — чаму не прадаць? Хіба ж не мая собсценная? Ось пайду к чараўніку, наўчуся як ета робіцца, дай прадам.
Як сказаў, так і зрабіў, наўчыўшыся зак-ляцця, выйшаў у глубасць (апоўначы) на пе-рахрэстку да як свіснуў на ўсе чатыры бокі і закляў дак чорт зараз прыляцеў дай кажэ:
— Што табе трэба, мілы, харошы хлопчы-ку? Я, штоб табе дагадзіць, ляцеў быстрэй ветру, усякае пціцы і бліскаўкі, кажы: чаго хочэш, а ўсё будзе ў міг.
— Мне трэба грошэй, дак дай дзве меркі чырвонцаў залатых дай бяры душу.
Чорт трохі таргаваўся, але як хлопец не спорыў за тое, штоб за дзесяць лет аддаць ду-
567
1945 — да нашых дзён
шу і адцураўся ад навукі, то і кончылі за дэве мёркі чырвонцаў.
— Толькі ж, — кажэ хлопец, — ты мне грошэй не прынось дадому, а зрабі так, штоб я быццам то іх найшоў у лесе дай выкапаў і за душою не прыходзь дадому да забяры яе дзе інш.
— Добрэ, — кажэ чорт, — як развідняе, то грошы выкапаеш ось тутака, дзе мы стаім, а за дзесяць лет прыйдзеш з душою на етае самае месца.
Наггісалі карту дай разыйшліся: чорт у пекла, а хлопец дадому за заступам, штоС чуць свет выкапаць грошы.
' Як толькі разышлася чутка, што бабылёў сын найшоў грошы, то найсампярод прыбег багатыр прасіць, штоб баржджэй прысылалі сватоў. Дачку аддаў за найміта, і яны зажылі весела і шчасліва.
Аднаго разу цесць, чы сапраўды праз на-бажнасць, чы мо дагадаўшыся, бо быў вельмі хітры мужык, што зяцю не Бог даў шчасце, да чорт, кажэ:
— За тое, мой сынку, што Бог для цябе та-кі міласцівы, можэ б мы паставілі харошы ду-бовы хрэст на раздарожжы, дзе ты выкапаў грошы, а?
Зяць дрогнуў, бо яму досі і няўпамкі, нгго ось, ось чуць не відно як дзесяць лет прас-мыкне, бы начэ заяц, дак вельмі абрадаваўся дай адказвае:
— Ой, трэба, татка, вельмі трэба паста-віць, штоб не было нам грэху за няўдзяку Бо-гу!
А за тое, што яму ўнутры нешто хітро зас-мяялася — прамаўчаў. Як хрэст паставілі да non яго пасвяціў, дак наш зяцёк зрабіўся вельмі багамольны; часто стаў хадзіць маліц-ца пад хрэстом, а людзі кажуць:
— Дзіво што дзякуе Богу за такое шчасце.
I нікому і на думку не прышло, што ето ро-біцца не для Бога, да штоб чорта і людзей аб-шукаць.
Ён перш усё хадзіў ранкамі, а ў той дзень, калі трэба чорту душу аддаць, пашоў вечарам дай сеў пад хрэстом. У самую глубасць пры-ляцеў чорт, да пабачыўшы хрэст, астанавіўся да здалёк крычыць:
— Хадзі сюды, хлопчэ, да аддай душу, бо ўжэ срок прышоўі
— Чаго я к табе пайду? Ты ідзі сюды да тутака і бяры, як дагаварыліся.
— Мне туды не можна іці, бо ты нешто паставіў.
— Калі не можна прыйці ка мне, дак ідзі сабе куды хочэш, я за табою скучаць не буду.
Да не забьтвай на другі раз што пярэхрэстка без хрэста не бывае. Калі мы з табою дагава-рыліся, то і тутака яга не было, а цяпер есце-ка.
Чорт яшчэ доўга хадзіў крутом да голаву дурыў, а як пеўні эапелі, toJ ён, голасно скрыгітнуўшы зубамі, паляцеў і больш ужэ не прыходзіў, бо пераўверыўся, што мужьпс яго перахітрыў і душы не аддась.
ЧАМУ ЗЯЗЮЛЯ КУКУЕ ДА ПЯТРА?
У адном сяле чума выкаціла ўвесь тавар (кароў), дак Бог, пазваўшы св. Пятра і св. Юр’я, даў ім грошэй, штоб купілі кожнаму хадзяіну па пары валоў. Яны ета пашлі ў ба-гатае сяло дай у карчме з мужыкамі лрагалі ўсе чысценько грошы, а купіць валоў незаш то. Тагды пашлі на поплаў, дзе пасся тавар, напужалі дзетвару да, як яна разбеглася, за-нялі валы дай пагналі. Жэнуць да жэнуць, аж ось на стрэчу ідзе Бог.
— А што, — пытаецца, — купілі?
— А то ж, купілі.
А варона, што за імі ўслед ляцела да ўсе бачыла, кажэ:
— Укралі! Укралі! Украліі
— Нача не плацілі, — кажэ Бог, — а но што яшчэ скажэ зязюля!