• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    Да они ж де ляхи, хатели перевазитца р. Днепр, а приходить де было им под гор. Гомель, и казаки де их, ляхов, что пришли от литовского повету на сю сторону Днепра, не перепус-
    39
    1
    Ад часоў першабытных да 1917
    тят. Да к нему ж де, к Родивилу, сказывают, будет вскоре на помочь пан Сапега со многими ЛЮДЬМИ.
    А казаков де в собранье добре много, а которая де сторона будет сильная, ляхи ль черка-сом или черкасы ляхам, ия1 де тово не ведаю...
    Воссоединение Украины с Россией, М., 1954, Т. 2. С. 214.
    Казацкі военачальнік Міхайла Крычэўскі
    Нарадзіўся Міхайла (у каталіцтве Станіс-лаў) каля г. Брэст. Паходзіў з дробнага бела-рускага шляхецкага роду, які ў канцы 16— пачатку 17 ст. перайшоў з праваслаўя ў ката-ліцтва. У 1620-я г. Крычэўскі служыў у каронным войску, у 1627 г. ўдзельнічаў у вайне са Швецыяй. У 1643 г. стаў палкоўні-кам казацкіх рэестравых войск. У 1647 г. ён садзейнічаў уцёкам Багдана Хмяльніцкага з турмы ў Крылове ў Запарожскую Сеч. Пасля бітвы пад Жоўтымі Водамі ў маі 1648 г. па-здрадніцку быў забраны крымскімі татарамі ў палон. Багдан Хмяльніцкі, які на гэты час стаў гетманам Украіны, выкупіў яго за 4 тыс. талераў (12 тыс. польскіх злотых). Крычэў-скі актыўна ўключыўся ў вызваленчую вайну ўкраінскага народа, перайшоў у праваслаўе і змяніў сваё ранейшае імя Станіслаў на Мі-хайла.
    Летам 1649 г. Багдан Хмяльніцкі накіра-ваў шматлікія казацкія загоны (атрады) пад камандаваннем М.Крычэўскага на Беларусь, каб не дапусціць заходу войск Вялікага княс-тва Літоўскага ў тыл сваёй арміі. Да 15 тыс. казакоў далучылася амаль столькі ж сялян-паўстанцаў Беларусі. У час бітвы пад Лоевам войска М.Крычэўскага было разбіта. Цяжка паранены ён быў знойдзены на полі бітвы і дастаўлены гетману польнаму Вялікага княс-тва Літоўскага Я.Радзівілу, які разлічваў ат-рымаць ад яго звесткі пра ваенныя планы Багдана Хмяльніцкага. М.Крычэўскі не вы-даў тайны і памёр ад ран на трэці дзень пасля бітвы 24.7(3.8).1649 г. В.І.Мялешка.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мы., 1997. Т. 4+ С» 293,
    Каля Лоеўскіх перапраў. Лоеуская бітва 1651 г.
    18 жніўня 1649 г. быў заключаны Збораў-скі мір паміж Польшчай і казакамі і ўтворана аўтаномная Украінская дзяржава (у межах Польскага каралеўства) на чале з гетманам запарожскага войска Багданам Хмяльніцкім. Нягледзячы на гэта, адносіны паміж шляхец-кай Польшчай і казацкай Украінай, дзе пана-валі ўкраінская шляхта і казацкая старшына, заставаліся напружанымі. Абодва бакі рыхта-валіся да новай вайны: польскі бок — каб аб-межаваць аўтаномію Украіны, украінскі — каб дамагчыся незалежнасці і пашырыць тэ-рыторыю гетманскай Украіны. Напачатку 1651 г. пачаліся ваенныя дзеянні на Украіне паміж польскімі войскамі і войскам казакаў і татар, якія былі саюзнікамі Б.Хмяльніцкага. 28 чэрвеня 1651 г. на Валыні каля мястэчка Берасцечка адбылася генеральная бітва, пад-час якой казакам і крымскім татарам хана Іс-лам-Гірэя было нанесена паражэнне.
    А ў гэты час казацкія атрады праніклі на Беларусь, каб не даць магчымасці войску Вя-лікага княства Літоўскага і павятовым харуг-вам пайсці на Украіну. Гетман польны літоў-скі Януш Радзівіл 29 чэрвеня 1651 г. прыбыў да Рэчыцы, каб ісці на Кіеў праз Лоеўскую Браму, як тады называлі пераправу цераз Днепр каля Лоева.
    Чарнігаўскі палкоўнік Марцін Нябаба ка-мандаваў чарнігаўскім, нежынскім і кіеўскім палкамі, а таксама атрадам саюзнікаў — крымскіх татар (агульная колькасць — каля 50 тыс. чалавек). Войска Нябабы падышло ад Чарнігава да сяла Рэпкі. Да Дняпра ў раёне Лоева былі прасунуты на заставы каля Лоеў-скай Брамы казакі чарнігаўскага і нежынска-га палкоў. Але гэта застава была недысцыплі-наваная. У Летапісе Самавідца гаворыцца: «полк Черниговский и Нежинский, которые зоставали беспечие, большей бавячися пьян-
    40
    Лоеушчына ў 14—18 стагоддзях
    ством, а нежели осторожностию, розумеючи, же юже незвитяжними зостали». Калі 6 лше-ня 1651 г. войска Я.Радзівіла пераправілася цераз Днепр на ўкраінскі бок, Марцін Няба-ба даў каманду казакам адразу напасці на бе-ларуска-літоўскае войска (большасць у якім складала беларуская шляхта з бліжэйшых па-ветаў). Войска Я.Радзівіла заняло пазіцыі ў баявых шыхтах. Бязладная казацкая маса з імпэтам кінулася на конніцу і пяхоту ворага і адразу пацярпела паражэнне. Летапіс Сама-відца сведчыць: «Между симь князь Радзи-виль полковниковь Хмельницкаго: Небабу и Антона сь Горкушею подъ Лоевимъ поразилъ и въ Киевъ быль и Подольний городь, пустій
    уже, ибо люде сь имьніями въ суднахь до Пе-реяславля повходили, спалилъ». Сам Марцін Нябаба «з амаль усёй старшынаю палет і не-калькі тысяч лепшых людзей страціў, у па-лон быў ўзяты яго пляменнік, больш за дзе-сяць баявых сцягаў было ўзята». |
    Рэштк! казацкага войска адышл! да Чарні-гава, а Радзівіл падышоў да Чарнігава, але не ўзяў яго і адышоў да Любеча і адтуль пайшоў на Кіеў. 4 жніўня 1651 года войска Януша Радзівіла без бою ўзяло Кіеў. У выніку пера-мог над казакамі пачаліся перагаворы 1 28 ве-расня 1651 г. быў падпісаны мір з Украінай на нявыгадных для яе ўмовах. |
    А.П.Грыцкевіч.
    Марцін Нябаба
    Марцін Нябаба нарадзіўся ў г. Карасты-шаў Кіеўскага ваяводства, дакладная дата на-раджэння невядома. У час казацкага паўстан-ня на Украіне ў маі 1648 г. М.Нябаба ўзнача-ліў паўстаўшых на Чарнігаўшчыне. У 1649 г. стаў чарнігаўскім палкоўнікам, на чале палка ўдзельнічаў у бітвах пад Піляўцамі, Замос-цем, Зборавам, у аблозе Збаража. У 1650 г. хадзіў у Малдавію.
    У 1648 г. быў пасланы Б.Хмяльніцкім на поўдзень Беларусі, дзе аб'яднаўся з паўстаў-шымі сялянамі і гарадскімі нізамі. Авалодаў Лоевам, Гомелем і інш. На працягу 1649 г. неаднаразова штурмаваў Гомель. У 1651 г. на чале чарнігаўскага і нежынскага палкоў (15 тыс. чалавек) быў пасланы для аховы лоеў-скіх перапраў цераз Дняпро, каб не дапусціць войскі Вялікага княства Літоўскага на чале з
    гетманам польным ВКЛ Я.Радзівілам на Ук-раіну. Стаўка М.Нябабы знаходзілася каля в. Рэпкі, за Э міль на паўночны ўсход ад Лоева. Частку войска (7 тыс. чалавек) ён накіраваў пад Гомель, атрад у 3 тыс. чалавек — на ахо-ву лоеўскіх перапраў, б ліпеня 1651 г. частка войска ВКЛ на чале са стражнікам Мірскім (2500 чалавек) разбіла казацкую «старожу» каля перапраў. З намерам знішчыць атрад Мірскага Нябаба рушыў да Лоева, куды ўжо падышло войска Я.Радзівіла. У час бітвы не-калькі тысяч казакоў, у тым ліку і М.Нябаба, былі забіты. У знак павагі да мужнасці М.Нябабы Радзівіл загадаў «над яго магілай зрабіць вялікі насып». В.І.Мялешка.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1999. Т. 5. С. 338—339.
    Дакументы сведчаць
    3 ПАВЕДАМЛЕННЯ Ў ПАСОЛЬСКІ ПРЫКАЗ ІГУМЕНА ПОЛАЦКАГА УВАСКРА-СЕНСКАГА МАНАСТЫРА КРЫЖАНОЎСКАГА
    12 красавіка 1651 г.
    А другое де войско у Хмельницкого стоит и збираетца от Стародуба к Любечу и к Лоеву за Днепром. Остерегают того, чтоб сюда литовского войска не перепустить за Днепр, а ска-зывают де того Хмельницкого войска и татар с 400 000.
    Воссоединение Украины с Россией. М., 1954. Т. 2. С. 21—24.
    41
    1
    Ад часоў першабытных да 1917
    З ПАВЕДАМЛЕННЯ ТАРАПЕЦКАГА ВАЯВОДЫ БАТУРЛІНА Ў ПАСОЛЬСКІ ПРЫ-КАЗ
    2 мая 1651 г.
    И теперь де в тех местечках и в городех у торговых и у всяких людей меж себя говорят, что польских и литовских людей обозы стоят от Белые Церкви на своей польской и литов-ской стороне, в Бобруйске и в Лоеве.
    Воссоединение Украины с Россией. М., 1954. Т. 3. С. 56—57: Белоруссия в эпоху феодализма. Мн. 1960. Т. 2. С. 56.	,
    З ЛЕТАПІСУ САМАВІДЦА АБ НАПАДЗЕННІ ВОЙСК ГЕТМАНА ЯНУША РАДЗІВІ-
    ЛА НА АТРАДЫ НЯБАБЫ
    Не раней ліпеня 1651 г.
    А войско зась литовское с кн. Радивилом, гетманом своим, притягнувши под Лоев, имели потребу с козаками, которые нам зоставали на заставе немало войско: полк Черниговский и Нежинский, которые зоставали беспечие, большей бавячися пьянством, а нежели осторож-ностию, розумеючи, же юже незвитяжними зостали. Которых зоставала сторожа у самого Днепра, а войско, задля пространности, зоставали под Репками. А где дала сторожа знати, же войско литовское переправуется через Днепр, старший козацкий Небаба, полковник чер-ниговский, порвавшись несправне, скончил противко тому войску справному, которого зараз тое войско литовское зломило, и много козаков порубали, и того Небабу, неуважного полков-ника, там же стято.
    А остаток войска козацкого з полковником нежинским уступил до Чернигова, за которым кн. Радивил притянул под Чернигов, але юже там нечого невскуравши, назад повернул на Любеч и, пришовши до Любеча с своими людми военными, гор. Любеч осадив и сам знову переправивши за Днепр, потянул на Киев...
    Летопись Самовидца по новооткрытым спискам, изданным Киевской временной комиссией для раз-бора древних актов. Киев, 1878. С. 26—27.
    На Правабярэжнай Украіне і поўдні Бела-русі антыфеадальная барацьба працягвалася і ў 18 ст. Удзельнікамі яе былі гайдамакі. Ся-род гайдамакаў знаходзіліся ўкраінскія, бела-рускія, рускія, польскія, малдаўскія сяляне, казакі, беглыя салдаты. Яны дзейнічалі невя-лікімі атрадамі (загонамі), знішчалі маёнткі шляхты, з'яўляліся і знікалі непрыкметна і хутка. Рух гайдамакаў нярэдка перарастаў у народныя паўстанні.
    Галасы мінулага. Вось што дано-сіў 26 чэрвеня 1750 г. ротмістр Ашмянскага павета Францішак Антон Ракіцкі кіеўскаму
    Гайдамак! Унаваколл! Лоева
    генерал-губернатару аб дапамозе ў барацьбе з гайдамакамі, якія дзейнічаюць у яго валодан-нях пад Лоевым: «Понеже здешняя погранич-ная сторона так великому подвержена небла-гополучию, что по причине бродящих гайда-маков посреди дня в наших домах сидеть небезопасно, как то ныне в отчинах мойх за несколько миль от Лоева... прошу об указе к господину майору в Любеч или к господину поручику в Лоев, дабы тех разбойников по получении от меня о них известия допомогли в моих отчинах их ловить...» (Белоруссия в эпоху феодализма. Мн., 1960. Т. 2. С. 396).
    Дакументы сведчаць
    ПІСЬМО РОТМІСТРА АШМЯНСКАГА ПАВЕТА ФРАНЦІШКА АНТОНА РАКЩКА-ГА КІЕЎСКАМУ ГЕНЕРАЛ-ГУБЕРНАТАРУ АБ АКАЗАННІ ДАПАМОГІ Ў ЗАТРЫ-МАННІ ГАЙДАМАКАЎ УЯГО ЎЛАДАННЯХ ПАД ЛОЕВЫМ
    26 верасня 1750 г.
    42
    У складзе Расійскай імперыі
    Ясновельможный господин генерал, государь мой и особливый благодетель.
    Понеже здещния пограничная сторона так великому подвержена неблагополучию, что по причине бродящих гайдамаков посреди дня в наших домах сидеть небезопасно, как то ныне в отчинах моих за несколько миль от Лоева несколько мужиков-христиан замучили и сожгли и потому на фундаменте обещаной от вашей ясновельможности милости покорно прошу об указе к господину майору в Любеч или к господину поручику в Лоев, дабы тех работников по получении от меня о них известия допомогли в моих отчинах их ловить, и понеже тех раз-бойников товарищ (кой в Любечу обретается под караулом) сознал пред смертью, прежде не-жели ево повешено в Мозыре, яко они все три родом были с польской стороны, того дня о выдаче тех двоих, которые обретаются в Любечу, вашу ясновельможность покорно прошу, о яковую милость и усугубительно прося при засвидетельствовании всенижайшей моей покор-ности имеюсь.