• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    24
    Зямля нашых продкаў
    Жалезны наканечнік дзіды, спражка, рыбалоўны кручок, серп, нож, глінянае прасліца на драўля-ным верацяне з раскопак у в. Чаплін.
    культуры прысутнічае многа скіфскіх элемен-таў. У сацыяльна-г1старычным развіцці пля-мёны мілаградскай культуры знаходзіліся на стадыі распаду першабытнаабшчыннага ладу. Напэўна, у іх існавала патрыярхальнае раб-ства. Мілаградская культура папярэднічала зарубінецкай культуры.
    На тэрыторыі Лоеўскага раёна выяўлены і даследаваліся археалагічныя помнікі міла-градскай культуры. Комплекс такіх помнікаў адкрыты каля в. Мохаў. Найбольш значныя даследаванні праводзіла ў 1955--56 гг. 1 1961 г. маскоўская даследчыца В.М.Мельнікоў-ская. :[
    У наваколлі Мохава існуюць З гарадзішчы з матэрыяламі мілаградскай культуры. Гара-дзішча-1 займае мыс на правым беразе Дняп-ра. Яно мае вялікую пляцоўку памерамі 200 х 140 м. Пры раскопках выяўлены сля-ды жытла, заглыбленага ў зямлю. Напэўна, яно мела выгляд будана. Знойдзены жалез-ная матыка, ляпныя гаршкі. Помнік датуецца 5—4 ст. да н.э. Гарадзішча-2 — мысавае, ут-ворана двума ярамі з пляцоўкай 65 х 60 м. Выяўлены рэшткі жытлаў. Знойдзены гліня-ныя праеліцы і грузікі, ліцейная форма для адліўкі бранзалета, фігурка жывёлы культа-вага прызначэння, амулет з ікла мядзведзя. Гарадзішча датуецца6 ст. да н.э. — 1 ст. н.э.
    На гарадзішчы-2 выяўлены бескурганны могільнік мілаградскай культуры. Пахаваль-ны абрад — трупаспаленне за межамі могіль-
    ніка. Перапаленыя ачышчаныя ад кастра кос-ці змяшчаліся на дно авальных або круглых ям. У пахаваннях знойдзены кавалкі ад гар-шкоў.
    Гарадзішча-3 знаходзіцца на беразе Дняп-ра ва ўрочышчы Шолахаў Кут. Пляцоўпкаа-мерамі 10 х 50 м. Знойдзена ляпная кераміка.
    Каля в. Ястрабка гарадзішча мілаградскай культуры (4--2 ст. да и.э.) размешчана на пагорку ў забалочанай мясцовасці на водапа-дзеле рэк Брагінка і Песачанка. Яно мае амаль круглую пляцоўку дыяметрам каля 100 м, умацавана 2 валамі. У 1978--79 гт. бела-рускі археолаг М.І.Лашанкоў правёў тут значныя раскопкі. Таўшчыня культурнага слоя, які ўтрымлівае рэшткі культурнай дзей-насці чалавека, дасягае 0,5 м. Пры раскопках знойдзена шмат фрагментаў глінянага посуду мілаградскай культуры, косці свойскіх і дзі-кіх жывёл, рэшткі касцей рыбы, крамянёвая сякера, бронзавая шпілька, частка бранзале-та, рэшткі жалезных прылад працы, гліня-ныя і шкляныя пацеркі.
    У 2-м ст. да н.э. ў Сярэднім і Верхнім Падняпроўі, там, дзе раней жылі плямёны мі-лаградскай культуры, склалася зарубінецкая культура (назва паходзіць ад могільніка, да-следаванага ўпершыню ў 1899 г. каля сяла Зарубінцы на Кіеўшчыне). Насельніцтва за-рубінецкай культуры ў многіх выпадках вы-карыстоўвала гарадзішчы, якія былі пабуда-ваны плямёнамі мілаградскай культуры, але жыло таксама і на неўмацаваных селішчах. Яно будавала невялікія наземныя жытлы лсу-павой канструкцыі плошчай 10--24 м? і паў-зямлянкі, заглыбленыя ў зямлю на 0,4—1 м. Побач з жытламі размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы, ямы-паграбы. Могільнікі, дзе ха-валі памерлых, знешніх адзнак не маюць. Ас-ноўны пахавальны абрад — трупаспаленне, рэшткі якога змешчаны ў неглыбокай ямцы.
    Зарубінецкія плямёны займаліся земля-робствам і жывёлаводствам. На кожным за-рубінецкім паселішчы выяўляюцца прыкметы здабычы і апрацоўкі жалеза. Упрыгожанні з бронзы таксама рабілі на месцы, што пацвяр-джаюць гліняныя тыглі для плаўкі каляро-вых металаў і формы, у якіх адлівалі выра-бы. Зарубінецкія плямёны падтрымлівалі су-вязі з кельтамі Заходняй Еўропы, скіфамі Ніжняга Падняпроўя. З грэчаскіх гарадоў Паўночнага Прычарнамор'я да іх траплялі вялікія гліняныя пасудзіны — амфары, шкляныя антычныя пацеркі.
    25
    Ад часоў першабытных да 1917
    Гарадзішча каля в. Чаплін.
    Надзвычай важным помнікам зарубінец-кай культуры з'яўляецца археалагічны ком-плекс, які размешчаны каля в. Чаплін Лоеў-скага раёна. Найбольшы ўклад у яго даследа-ванне зрабіў беларускі археолаг Л.Д.Побаль, які правёў тут археалагічныя раскопкі ў 1956--57 гг.
    Старажытны ўмацаваны пасёлак (гарадзі-шча плошчай 0,6 га) размяшчаўся на высокім беразе Дняпра. Тут пры раскопках выяўлена 21 паглыбленае ў грунт жытло. Уздоўж бера-га Дняпра на 90 м цягнецца неўмацаванае се-лішча, дзе таксама выяўлены рэшткі заглыб-леных у зямлю жытлаў. Аснову сцен складалі слупы, якія вертыкальна закопваліся ў зям-лю. Чатыры слупы былі па вуглах. У пазы гэ-тых слупоў уваходзілі канцы гарызантальна пакладзеных жэрдак. Жэрдкі ўтваралі сцены жытла. Плошча яго невялікая: 16—25 м2. Пры раскопках выяўлена шмат ям, якія слу-жылі сховішчамі, паграбамі. Яны былі аваль-най формы, глыбінёй 0,6--0,8 м. У гэтых ямах члены сем'яў захоўвалі свой скарб. У адной яме-сховішчы ляжалі жаночыя ўпрыго-жанні — 2 бронзавыя бранзалеты, З скроне-выя кольцы, а таксама маленькі гліняны гар-шчок. Невыпадкова ў ямах апынулася рыб-ная луска — тут хавалі запасы сушанай рыбы. Асабліва шмат пры раскопках выяўле-на пустых ям. У старажытныя часы ямы маг-лі быць напоўнены караняплодамі. Напэўна, тут хавалі рэпу, якая была вядома ва Усход-няй Еўропе з вельмі старадаўніх часоў.
    На Чаплінскім гарадзішчы знойдзена шмат цікавых рэчаў. У адным месцы знойдзе-
    на 5 жалезных сярпоў. Яны па форме падоб-ныя да сучасных, але памеры іх невялікія — даўжыня 20 см.
    Сапраўдным археалагічным багаццем з'яў-ляюцца больш за 100 гліняных прасліц. Гэта невялікія шарыкі з адтулінай пасярэдзіне. Іх надзявалі на канец верацяна, якім рабілі пра-дзіва. Многія прасліцы былі прыгожа арна-ментаваны канцэнтрычнымі кольцамі, ямка-мі, трохвугольнікамі, ромбамі, «елачкамі».
    Гліняны посуд прадстаўлены трыма ўстой-лівымі формамі: «кухоннымі» гаршкамі, у якіх варылі ежу, «сталовым посудам» — міс-камі, а таксама невялікім начыннем у выгля-дзе конавак з ручкамі. Увесь посуд вылепле-ны рукамі без прымянення ганчарнага круга.
    Побач з гарадзішчам знаходзілася неўма-цаванае адкрытае паселішча, якое цягнулася ад вала гарадзішча на 90 м уздоўж высокага берага Дняпра. Тут выяўлены рэшткі заглыб-леных у зямлю наземных жытлаў слупавой канструкцыі і вялікіх гаспадарчых ям. Былі знойдзены вырабы з жалеза (нажы, наканеч-нікі кап'я, стрэлы, шпількі-фібулы для заш-пільвання адзення), гліняныя прасліцы, ка-менныя зерняцёркі, шкляныя грэчаскія па-церкі.
    Побач з паселішчам знаходзіўся грунтовы (бескурганны) могільнік. Ён належаў лю-дзям, якія жылі на гарадзішчы і паселішчы. Нябожчыка спальвалі, а рэшткі, што застава-ліся, зграбалі ў кучу і змяшчалі ў неглыбо-кіх, крыху падоўжаных ямах. Магілы знахо-дзіліся раўнамерна на адлегласці 2—8 м адна ад другой. На дне ямы глыбінёй 0,5—0,7 м змяшчал! рэштк! трупаспалення. Зверху кла-лі ўпрыгожанні, прылады працы, наканечнікі коп'яў. Побач з касцямі ставілі «на той свет» гліняны посуд — гаршкі і міскі.
    Чаплінскі могільнік даў шмат розных ста-ражытных рэчаў. Яны дазволілі дакладна да-таваць помнік. Сярод знаходак бронзавыя фі-булы — шпількі для верхняй вопраткі ў ста-ражытных народаў. Вырабляліся яны з кавалка дроту. Форма фібул увесь час мяня-лася. Менавіта таму фібулы — важны храна-лагічны паказальнік помнікаў, дзе гэтыя шпількі знаходзяць,
    Археалагічны комплекс каля в. Чаплін — надзвычай важны помнік ранняга жалезнага веку. Ён вядомы далёка за межамі Беларусі. Усяго тут было даследавана 282 пахаванні 2 ст. да н.э, — 2 ст. н.э.
    Зарубінецкая культура прыцягвае ўвагу даследчыкаў у сувязі з яе загадкавай роляй у
    і
    26
    Зямля нашых продкаў
    этнічнай гісторыі насельніцтва Усходняй Еў-ропы. Некаторыя даследчыкі лічаць зарубі-нецкія плямёны продкамі славянскага насель-ніцтва Падняпроўя, другія — плямёнамі з асобным дыялектам, які займаў прамежкавае становішча паміж славянскай мовай і блізкімі да яго заходнебалцкімі гаворкамі. Існуе дум-ка, што зарубінецкая культура мае агульныя рысы з культурай згаданых антычнымі аўта-рамі бастарнамі-прышэльцамі, якія нагадва-юць часткова галаў, часткова германцаў.
    У большасці выпадкаў гарадзішчы міла-градскай культуры выкарыстоўваліся пазней насельніцтвам зарубінецкай культуры. Таму на многіх гарадзішчах звычайна пры раскоп-ках знаходзяць матэрыялы гэтых дзвюх куль-ТУР.
    Гарадзішчы жалезнага веку ў Лоеўскім ра-ёне ёсць таксама каля вёсак Астравы, Бы-валькі, Валкашанка, Гарадок (Бывалькаўскі сельсавет), Гарадок (Пярэдзельскі сельса-вет), Каўпень, Лесуны, Новая Баршчоўка, Першамайск, Пустая Града, Райск, Рудня Каменева, Удалёўка, Шчытцы. Археалагіч-ныя раскопкі на іх не праводзіліся, але мож-на меркаваць, што большасць з іх адносяцца да ранняга жалезнага веку, некаторыя затым выкарыстоўваліся ў перыяд ранняга сярэдне-вякоуя.
    Значныя раскопкі праводзіліся на гарадзі-шчы каля в. Ліпнякі. Пляцоўка яго амаль прамавугольная, памерам 60х70 м, была ўмацавана валам. У 1976--77 гг гарадзішча даследавалі беларускія археолагі М.Ф.Гурын 1 М.І.Лашанкоў. Культурны пласт 0,6 м. Вы-яўлена 57 ям гаспадарчага прызначэння, раз-настайных форм і памераў. На гарадзішчы знойдзена кераміка мілаградскай і зарубінец-кай культур, невялікая колькасць іншых рэ-чаў. Відаць, гарадзішча пастаянна не было заселена і выконвала функцыю сховішча ў час ваеннай небяспекі.
    Вывучэнне помнікаў зарубінецкай культу-ры прывяло даследчыкаў да высновы, што насельніцтва таго часу ў сацыяльных адносі-нах знаходзілася на стадыі пераходу ад пат-рыярхальнай вялікасямейнай абшчыны да аб-шчыны сельскай. Гэта насельніцтва жыло ў перыяд ваеннай дэмакратыі, патрыярхальна-
    га рабства, выдзялення племянной і радавой знаці.
    Маюць цікавасць парныя пахаванні ў пля-мён зарубінецкай культуры. На падставе ана-логіі са скіфамі, дзе было распаўсюджана патрыярхальнае рабства і рытуальнае забой-ства рабоў, вучоныя мяркуюць, што такая з'ява магла мець месца таксама і сярод пля-мён зарубінецкай культуры. У Чаплінскім могільніку ў шэрагу пахаванняў сярод інвен-тару былі прадметы ўзбраення воіна і жано-чыя ўпрыгожанні. Рытуальны звычай парных пахаванняў сярод плямён зарубінецкай куль-туры мог распаўсюдзіцца ў выніку яго перай-мання ў скіфаў.
    Мяркуюць, што з перамогай сельскай аб-шчыны гарадзішчы былі пакінуты і іх жыха-ры пачалі пасяляцца на адкрытых неўмацава-ных паселішчах. Такі працэс мог адбывацца ў выніку кансалідацыі плямён у племянныя са-юзы. Саюзы ўзялі на сябе функцыю абароны ўсіх абшчыннікаў, вырашэння спрэчных пы-танняў, якія ўзнікалі паміж жыхарамі.