Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
У выніку далейшага пошуку высвятляец-ца, што ў Лоеўскім раёне ёсць вёска Рудня Каменева, а не Каменева Рудня, а сяло Па-поўка было раней цэнтрам сельсавета, перай-менавана ў в. Першамайск. Размешчаны яны на левым беразе Дняпра. Менавіта тут у кан-цы кастрычніка 1943 г. і быў пахаваны капі-тан М.В. Валынкін. У 1958 г. яго астанкі, як і
іншых савецкіх воінаў, пахаваных у в. Рудня Каменева, былі перанесены ў брацкую магілу ў в. Кашовае.
Мы прадставілі ў Лоеўскі райваенкамат дакументы, якія былі сабраны ў час пошуку. Ваенны камісар раёна маёр Е.Красніцкі паве-даміў: «..Імя капітана М.В.Валынкіна будзе высечана на мемарыяльнай пліце помніка».
Так праз 37 гадоў было ўвекавечана імя ге-роя.
Кароткае, але слаўнае жыццё было ў лёт-чыка. У 1938 г. ён скончыў 3-ю ваенную шко-лу лётчыкаў і лётчыкаў-назіральнікаў імя К.Я.Варашылава. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. 25.10.1943 г. ў 13 гадзін 30 мінут капітан Валынкін выляцеў на чарговае баявое заданне, з якога не вяр-нуўся. У няроўным баі ён загінуў смерцю храбрых.
Баявыя сябры пісалі тады жонцы лётчыка: «Шматпаважаная Ганна Васілеўна! Паведам-ляем вам журботную вестку — з баявога за-дання не вярнуўся на свой аэрадром Ваш муж, капітан Міхаіл Васілевіч Валынкін. Нас з Вамі напаткала агульнае вялікае гора. Вы страцілі любімага мужа і сябра, а мы — дара-гога і блізкага нам камандзіра і таварыша. Міхаіл быў для ўсіх нас прыкладам мужнага летчыка-героя, патрыёта, які як родную маці любіў Савецкую Радзіму і аддаў за яе сваё жыццё...»
Мы адшукалі жонку лётчыка. Ганна Васі-леўна Валынкіна жыве зараз у Вінніцы. Яна пераслала нам пісьмы франтавых сяброў, фа-таграфіі, яго дакументы.
«Немагчыма перадаць словамі, — піша Ганна Васілеўна — нашу глубокую ўдзяч-насць за ўсё тое, што зроблена для ўвекаве-чання памяці роднага і блізкага мне чалавека. Не раз мы з сынам рабілі захады, каб знайсці магілу дарагога бацькі і мужа, але ўсе яны за-канчваліся безвынікова. І ўсё ж імя Міхаіла не знікла пад спудам часу, не канула ў веч-насць. Дапамаглі добрыя людзі. Дзякуй ім вялікае!».
8. Зак. 25
209
1941 — 1945
Апошні бой Магамета Мізіева
У першы дзень наступальнай Гомельска-Рэчыцкай аперацыі трэба было прабіць адзін з галоўных апорных вузлоў варожай абаро-ны. Сярод удзельнікаў аперацыі быў Магамет Ахманавіч Мізіеў, ураджэнец старажытнага аула Думалаў Кабардзіна-Балкарыі.
Магамет быў адным з лепшых танкістаў у праслаўленай 65-й арміі генерал-лейтэнанта П.І.Батава, які ў тэлевізійнай перадачы «По-дзвіг» няраз успамінаў цяжкі бой каляв.Убо-рак.
...«Трыццацьчацвёрка» ішла ўперад упэў-нена, фарсіравала ход, каб падмяць пад сябе кулямёт, двухколку, а часам і фашыста, у шаленстве страчыўшага па бране са свайго «шмайсера». Роўна і трапна біла гармата, за прыцэлам у вежы сядзеў Мізіеў, ст. сяржант, танкіст з пяцігадовай практыкай (службу па-чаў яшчэ ў 1938), з якіх больш за 2 гады пра-ведзена амаль у няспынных баях. Неўзабаве раздаўся крык камандзіра танка, які заўва-жыў злева па ходу пушку. Міша (як звалі яго сябры) адразу пазнаў цяжкі танк «пантэру». Пушка «трыццацьчацвёркі» браню «пантэ-ры» ў лоб не брала. Выхад быў адзін: пры-няць на сябе агонь і чакаць, пакуль вораг па-дыдзе да глыбокай бомбавай варонкі, якую з
Яны прайшлі дарогамі вайны
Цяжкімі шляхамі Вялікай Айчыннай вай-ны ў складзе Чырвонай Арміі, партызанскіх атрадаў і падполля прайшлі тысячы нашых землякоў. Яны ўнеслі важкі ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў і дасягненне
боку немцаў прыкрываў высокі сухі быльнёт Заўважыць яе яны маглі тольк! тады, калі ўшчыльную наблізяцца. Тады, несумиенна, падставіць «пантэра» свой борт.
Рыхтуючыся прыняць вогненны шквал во-рага, танк спыніўся. Нечакана падаспела 57. міліметровая процітанкавая пушка, якая сме-ла ўступіла ў няроўны бой. «Пантэра» раз-гарнула пушку ў яе бок. Вадзіцель «пантэры» ' нечакана заўважыў варонку. Каб не пераку-ліць танк, ён рэзка яго развярнуў: у гэты мо-мант стукнуў яму ўборт, крыху ззаду чорна-га крыжа, падкаліберны снарад. «Пантэра» ўздрыганулася і спынілася. Але перш чым кі- ’ нуць танк, вораг паспеў даць ракавы стрэл па «трыццацьчацвёрцы». Снарад трапіў прамўа вежу.
Аднапалчане пісалі на радзіму героя: «У адным з жорсткіх баёў смерцю героя загінуў наш родны, любімы Магамет. Мы страцілі ге-роя, любімца, слаўнага воіна, баявога тава-рыша. Гэта цяжкая страта. Камандзір вежы -гвардыі старшы сяржант Мізіеў Магамет Ах-манавіч загінуў 10 лістапада 1943 г. каля вёс-кі Уборак...» В.Разанаў.
Вялікай Перамогі. Аб іх подзвігах пераканаў-ча сведчаць шматлікія баявыя ўзнагароды — , ордэны і медалі.
Пройдуць гады, дзесяцігоддзі і будучыя пакаленні будуць ведаць, хто з іх вёскі, раёна I
Святкаванне 40-годдзя вы звалення Лоеускага раёна ад нямецка-фашысцкіх захоп-нікаў, 1983 г.
210
[пла вайна народная
Святкаванне 40-годдзя вы-звалення Лоеўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захоп-нікаў. 1983 г.
ўдзельнічаў у самай кровапралітнай, жор-сткай і цяжкай вайне, хто аддаў самае дара-гое — сваё жыццё на алтар Перамогі, а хто вярнуўся дадому пераможцам, залечваў свае франтавыя раны, аддаваў сілы і здольнасці справе адбудовы разбуранай фашысцкімі за-хопнікамі гаспадаркі, працаваў на палях і фермах, фабрыках і заводах, гадаваў дзя-
цей... Яны скажуць нам вялікі дзякуй за тое, што мы сваімі кнігамі Памяці данеслі да іх імёны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай, шмат хто з іх з нашых кніг будуць адлічваць сваю радаслоўную і павядуць яе далей.
Поўнай упэўненасці, што мы назвалі імёны ўсіх нашых землякоў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, няма. Прайшло шмат часу.
На святкаванні 40-годдзя бітвы за Дняпро.
211
1941 — 1945
З кожным годам ветэранаў застаецца ўсё менш... Адны з іх памерлі ад франтавых ран у першыя пасляваенныя гады, другіх не стала ўжо ў апошні час. На жаль, не ўсе захаваліся дакументы аб баявой дзейнасці франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў. Далёка не ўсе звесткі ўдалося знайсці і ў райваенкамаце. Але кожны з тых, хто названы і не названы
т yr У нёс свой уклад у агульную справу раз крому ворага, абараніў Айчыну ад фашыс-цкай навалы. Усім ім вялікая і шчырая ўдзяч- -насць нашчадкаў за тое, што зроблена імі ў імя Перамогі. З пачуццём адказнасці і паша. ны мы гаворым: «Нізкі паклон табе, слаўнае пакаленне пераможцаў у Вялікай Айчын-най!». У.І.Лемяшонак.
Воіны-ардэнаносцы
Узнагароджаныя ордэнам Леніна
ГРЫБ Кузьма Пятровіч. Гл. асобны арты-кул ніжэй.
ЗУБЕЦ Пётр Макаравіч, в. Грохава.
КАЗЛОЎ Аляксей Васілевіч. Гл. асобны артыкул ніжэй.
КАРПЕНКА Акім Паўлавіч. Гл. асобны артыкул ніжэй.
МАРОЗАЎ Дзмітрый Кузьміч. Гл. асоб-ны артыкул ніжэй.
ПІНЧУК Рыгор Сяргеевіч. Гл. асобны ар-тыкул ніжэй.
Узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга
ЖОГ Іван Дзмітрыевіч, г.п. Лоеў. Узна-гароджаны двойчы, а таксама ордэнам Ай-чыннай вайны 1-й і 2-й ступеней, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі.
ЖОГ Іван Уладзіміравіч. Гл. артыкул «Ад Сталінграда да Кёнігсберга».
ІГНАЦЕНКА Іван Мікалаевіч, пас. Сут-кова.
КУКСА Аляксей Фядотавіч, г.п. Лоеў.
Узнагароджаны таксама ордэнам Славы 1-й і 2-й ступеней. f
ПІНЧУК Сяргей Міхайлавіч, г.п. Лоеў.
Узнагароджаны таксама ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі.
СТАШЧАНКА Сяргей Раманавіч, в. Мо-хау. Узнагароджаны таксама медалём «За ад-вагу».
ЮРЧАНКА Сямён Емяльянавіч, г.п. Ло-еў. Узнагароджаны таксама ордэнам Чырво- r най Зоркі.
Узнагароджаныя ордэнам Славы 3-й сту-пені
АНДРЫЯНЕЦ Іван Кузьміч, г.п. Лоеў.
АСАДЧЫ Барыс Яфімавіч, в. Уборак.
АТРОШЧАНКА Іван Пятровіч, в.Казімі-раўка. Узнагароджаны таксама медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі».
БАНДАРЭНКА Арсенцій Антонавіч, пас. Райск.
П.І.Батаў (у цэнтры) сярод удзельнікаў вызвалення Ло ева.
212
Ітла вайна народная
БАНДАРЭНКА Мікалай Аляксандравіч, в. Ястрабка.
БРАКАР Міхаіл Іванавіч, в. Цясны. Уз-нагароджаны таксама медалём «За адвагу».
БУГАЙ Яфім Іванавіч, в. Добры Рог. Уз-
нагароджаны таксама медалём «За адвагу».
БЯЛОЎ Мікалай Іванавіч, в. Ліпнякі. Узнагароджаны таксама медалём «За адва-гу».
ВАСЮЧЭНКА Пётр Пракопавіч, в. Стра-дубка. Узнагароджаны таксама медалём «За баявыя заслугі».
ВЕРАМЕЕНКА Іосіф Андрэевіч, в. Кру-пейкі. Узнагароджаны таксама медалём «За адвагу».
ВЯЛІКАБОРАЦ Іван Цярэнцьевіч, в. Страдубка.
ГЛЕЗАЎ Аляксей Сяргеевіч, в. Новая Баршчоўка.
ГРЫБ Фёдар Мікалаевіч, г.п. Лоеў.
ГРЫШЧАНКА Мікалай Трафімавіч, в.
Усход.
ДЗЯРУГА Кірыла Еўдакімавіч, в. Нова Кузнечная. Узнагароджаны таксама медалём «За адвагу» двойчы.
ЕРМАКОЎ У Іван Рыгоравіч, г.п. Лоеў. Узнагароджаны таксама медалём «За адва-гу».
КАНДРАШОЎ Мікалай Васілевіч, В.
Пярэдзелка.
КАНЦАВЫ Міхаіл Аляксандравіч, в.
Карпаўка.
КАРПЕНКА Міхаіл Міхайлавіч, г.п. Ло-еў. Узнагароджаны таксама медалём «За бая-выя заслугі».
КАСЦЮКОЎ Іван Ягоравіч, г.п. Лоеў. Узнагароджаны таксама медалём «За адва-гу».
КОВАЛЬ Майсей Міхайлавіч, в. Пустая Града.
КОРШАК Харытон Іванавіч, в. Цясны.
КРАЎЧАНКА Аляксей Мартынавіч, г.п.
Лоеў. Узнагароджаны таксама медалём «За баявыя заслугі».
КРАЎЧАНКА Арцём Іванавіч, в. Каў-пень. Узнагароджаны таксама медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі».
КРУПЕЙЧАНКА Павел Фядосавіч, г.п. Лоеў. Узнагароджаны таксама медалём «За адвагу».
КУЛАГА Пётр Аляксеевіч, г.п. Лоеў. Уз-нагароджаны таксама медалём «За адвагу».
ЛЫСЕНКА Пётр Мітрафанавіч, в. Кру-пейкі. Узнагароджаны таксама медалём «За адвагу».
ЛЫСЕНКА Фёдар Лазаравіч, г.п. Лоеў. Узнагароджаны таксама медалём «За адва-гу».
” ЛЫСЫ Сцяпан Гаўрылавіч, г.п. Лоеў.
МАДЖАРА Андрэй Макаравіч. Гл. арты-кул «Чакаў байца Чаплін».
МАЁРАЎ Сцяпан Трафімавіч, в. Рудня
Бурыцкая.
МАЛІНОЎСКІ Іван Паўлавіч, в. Абаку-мы. Узнагароджаны таксама медалём «За ба-явыя заслугі».
МЕЛЬНІКАЎ Міхаіл Міхайлавіч, гп.
Лоеў.
НІКІЦЕНКА Мікалай Мікалаевіч, в. Каўпень. Узнагароджаны таксама медалём «За адвагу».
САВЕНКА Іван Пракопавіч, в. Новая Баршчоўка.
СІДАРЭНКА Васіль Максімавіч, в. Бы-валькі. Узнагароджаны таксама медалём «За адвагу».
СІЗЯКОЎ Станіслаў Аляксеевіч, в. Но-вая Баршчоўка. Узнагароджаны таксама ме-далём «За адвагу».
СКЛЕМА Васіль Сямёнавіч, г.п. Лоеў.
СКЛЕМА Мікалай Аляксеевіч, в. Усход. Узнагароджаны таксама медалём «За адва-гу».