• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пякучая таямніца  Штэфан Цвэйг

    Пякучая таямніца

    Штэфан Цвэйг

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 496с.
    Мінск 1994
    86.71 МБ
    ніколі і не чуў нашага прозвішча, бо на нашых дзвярах не было шыльды і ніхто ніколі не прыходзіў сюды і не пытаўся пра нас. Дый гэтак даўно яно было, пятнаццаць, шаснаццаць гадоў таму назад, не, ты, канечне, не памятаеш гэтага, каханы, але я — о, я жыва ўспамінаю кожную драбязу, я помню, быццам гэта сёння, той дзень, тую гадзіну, калі я ўпершыню пачула пра цябе, першы раз убачыла цябе, і як мне не помніць. калі тады для мяне адкрыўся свет! Дазволь, каханы, расказаць табе ўсё, з самага пачатку, вытрывай з чвэрць гадзіны 1 паслухай тую, якая нястомна ўсё жыццё кахала цябе.
    Перад тым як ты пераехаў у наш дом, за тваімі дзвярамі жылі агідныя, злыя, сварлівыя людзі. Хоць яны самі былі бедныя, але ненавідзелі беднасць сваіх суседзяў, ненавідзелі нас, бо мы не хацелі мець нічога агульнага з імі, з іх распушчанаю неўтаймаванаю грубасцю. Гаспадар быў п’яніца і біў жонку; мы часта прачыналіся сярод ночы ад грукату падаючых крэслаў і разбітых талерак; аднаго разу яна выбегла, уся ў крыві, проставалосая, на лесвіцу; п’яны з крыкам ганяўся за ёю, пакуль з другіх кватэр не выбеглі людзі і не прыгразілі яму паліцыяй. Мая маці з самага пачатку па^ягала ўсякіх адносін з імі і забараніла мне размаўляць з іхнімі дзецьмі; а яны помсцілі мне за гэта пры кожным зручным выпадку. На вуліцы яны крычалі мне ўслед усялякія брудныя словы, а аднаго разу так закідалі мяне цвёрдымі снежкамі, што ў мяне кроў пацякла па твары. Увесь дом аднадушна ненавідзеў гэтых людзей, і, калі раптам штосьці здарылася — здаецца, муж трапіў у турму за крадзеж, і яны са сваімі пажыткамі мусілі выехаць,— мы ўсе з аблягчэннем уздыхнулі. Некалькі дзён на варотах вісела аб’ява аб здачы кватэры, потым яе знялі, і праз старэйшага дворніка хутка разнеслася чутка, што кватэру зняў нейкі пісьменнік, адзінокі, спакойны пан. Тады ж я першы раз пачула тваё прозвішча.
    Яшчэ праз некалькі дзён прыйшлі маляры, тынкоў-
    шчыкі, цесляры, абклейшчыкі шпалераў і пачалі ачышчаць кватэру ад бруду, які пакінулі ў ёй былыя жыхары. Яны стукалі малаткамі, мылі, вымяталі, скрэблі, але маці толькі радавалася і казала, што нарэшце-такі кончыўся агідны непарадак у суседзяў. Цябе самога мне ў час пераезду яшчэ не давялося ўбачыць, за работай назіраў твой слуга, невысокі, сур’ёзны, сівы камердынер, які глядзеў на ўсіх зверху ўніз і распараджаўся дзелавіта і бясшумна. Ен вельмі імпанаваў нам усім, па-першае, таму, што камердынер у нас, на гарадской ускраіне, быў рэдкаю з’яваю, і яшчэ таму, што ён паводзіў сябе з усімі незвычайна ветліва, хоць і не быў на роўнай назе з простымі слугамі і не вёў з імі сяброўскіх гутарак. Маёй.маці ён з першага дня пачаў кланяцца пачціва, як даме, і нават да мяне, дзеўчаняці, ставіўся прыветліва 1 сур’ёзна. Тваё імя ён вымаўляў заўсёды з якойсьці асабліваю павагаю, амаль з пашакаю, і адразу было відаць, што гэта не проста звычайная вернасць слугі свайму пану. I як я любіла за гэта слаўнага старога Егана, хоць і зайздросціла яму, што ён заўсёды можа быць побач з табою і служыць табе.
    Я ^му расказваю табе гэта, каханы, усю гэтую да смешнага нязначную драбязу, каб ты зразумеў, чаму ты мог з самага пачатку набыць такую ўладу над нясмелым, запалоханым дзіцём, якім была я. Яшчэ раней, чым ты ўвайшоў у маё жыццё, вакол цябе ўжо стварыўся німб, арэол багацця, незвычайнасці; усе мы, у нашым маленькім доме на ўскраіне, нецярпліва чакалі твайго прыезду (людзі, якія жывуць у маленькім, цесным, абмежаваным свеце, заўсёды цікавяцца ўсім новым, што адбываецца перад іх носам). I як разгарэлася мая цікаўнасць да цябе, калі аднаго разу, вяртаючыся са школы, я ўбачыла перад домам фургон з мэбляю. Большую частку цяжкіх рэчаў насільшчыкі ўжо даставілі наверх і цяпер насілі паасобныя, болып дробныя прадметы; я спынілася каля дзвярэй, каб усё гэта ба-
    чыць, бо ўсе твае рэчы незвычайна здзіўлялі мяне — я такіх ніколі не бачыла; тут былі індыйскія бажкі, італьянскія скульптуры, вялізныя, яркія карціны, і нарэшце надышла чарга кніжак — такіх прыгожых і ў такой колькасці, што я вачам сваім не верыла. Іх складвалі стосамі каля дзвярэй, там слуга прымаў іх і з кожнай старанна змахваў мяцёлкаю і абабіваў палкаю пыл. Згараючы ад цікаўнасці, блукала я вакол кучы, якая ўсё расла; слуга не адганяў мяне, але і не заахвочваў, таму я не асмелілася дакрануцца да ніводнай кніжкі, хоць мне вельмі хацелася памацаць мяккую скуру вокладак. Я толькі нясмела разглядвала збоку загалоўкі — тут былі французскія, англійскія кнігі, а некаторыя на зусім незразумелых мовах. Здавалася, я гадзінамі магла б цешыцца імі, але маці паклікала мяне дадому.
    I вось, яшчэ не ведаючы цябе, я ўвесь вечар думала пра цябе. У мяне ў самой было толькі з дзесятак танных кніжачак у патрапаных папяровых пераплётах; іх я вельмі любіла і пастаянна перачытвала. Мяне моцна займала думка пра чалавека, які прачытаў столькі цудоўных кніжак, ведае столькі моў, які такі багаты і ў той жа час такі адукаваны. Гэтае мноства кніжак звязвалася ў маёй памяці з нейкаю звышнатуральнаю істотаю. Я спрабавала ў думках намаляваць твой партрэт; я ўяўляла цябе старым чалавекам, у акулярах і з доўгаю белаю барадою, падобным на нашага настаўніка геаграфіі, толькі значна дабрэйшым, прыгажэйшым і мякчэйшым. He ведаю чаму, але нават калі я яшчэ ўяўляла цябе старым, я ўжо была пераканана, што ты не можаш не быць прыгожым. Тады, у тую ноч, яшчэ не ведаючы цябе, я першы раз убачыла цябе ў сне.
    Назаўтра з’явіўся ты, але, як я ні падглядвала, мне не ўдалося пабачыць цябе, і гэта яшчэ болей узмацніла маю цікаўнасць. Нарэшце, на трэці дзень, я ўбачыла цябе, і як жа была ўражана, калі ты аказаўся зусім другім, зусім не падобным на вобраз «божачкі», створа-
    ны маёю дзіцячаю фантазіяю. Я марыла аб дабрадушным старым у акулярах, і вось з’явіўся ты — ты, дакладна такі, як сёння, ты, нязменны, на кім гады не пакідаюць слядоў! На табе быў цудоўны светла-карычневы спартыўны касцюм, і ты сваёю на здзіўленне лёгкаю юнацкаю хадою, пераскокваючы праз дзве ступенькі, падымаўся па лесвіцы. Капялюш ты трымаў у руцэ, і я з неапісальным здзіўленнем убачыла твой па-юнацку ажыўлены твар і светлыя валасы; скажу шчыра — я проста спалохалася, мяне ўразіла, што ты такі малады, прыгожы, такі зграбны і элегантны. I ці ж не дзіўна: у гэты першы момант я адразу адчула тое, што і мяне і ўсіх другіх заўсёды ўражвала ў табе,— тваю дваістасць: ты — гарачы, легкадумны, захоплены гульнёю і прыгодамі юнак і ў той жа час у сваёй творчасці няўмольна строгі, верны абавязку, бясконца начытаны і адукаваны чалавек. Я падсвядома зразумела, як зразумелі ўсе, што ты жывеш дваістым жыццём; сваім яркім, стракатым бокам яно звернута да знешняга свету, а другі, цёмны, ведаеш толькі ты адзін; гэтае самае глыбокае раздваенне, гэтую таямніцу твайго існавання я, трынаццацігадовая дзяўчынка, зачараваная табою, адчула з першага позірку.
    Ці разумееш ты цяпер, каханы, якім цудам, якою прывабнаю загадкаю стаў ты мне, дзяўчынцы! Чалавек, якому пакланяліся, бо ён пісаў кніжкі, бо ён быў славуты ў чужым для мяне вялікім свеце, нечакана аказаўся маладым, па-юнацку вясёлым дваццаціпяцігадовым франтам! Ці трэба гаварыць пра тое, што з гэтага дня ў нашым доме, ва ўсім маім бедным дзіцячым свеце мяне нічога болей не цікавіла, акрамя цябе, што я з усёю настойлівасцю, з усёю ўчэпістаю ўпартасцю трынаццацігадовай дзяўчынкі думала толькі пра цябе, пра тваё жыццё, тваё існаванне. Я вывучала цябе, вывучала твае прывычкі, людзей, якія прыходзілі да цябе, і ўсё гэта не памяншала маёй цікавасці, а толькі яшчэ ўзмацняла яе,
    бо дваістасць твая яскрава адлюстроўвалася ў разнастайнасці тваіх наведнікаў. Прыходзілі маладыя людзі, твае сябры, з якімі ты смяяўся і жартаваў; прыходзілі абарваныя студэнты; і яшчэ прыязджалі на аўтамабілях дамы; аднаго разу з’явіўся дырэктар опернага тэатра, славуты дырыжор, якога я толькі здалёку бачыла з дырыжорскаю палачкаю за пультам; бывалі маладзенькія дзяўчыны, якія яшчэ хадзілі ў камерцыйную школу і спяшаліся хутчэй шмыгануць у дзверы,— наогул шмат, вельмі шмат жанчын. Я асабліва над гэтым не задумвалася, нават і пасля таго, як аднаго разу раніцаю, ідучы ў школу, убачыла, як ад цябе выходзіла дама пад густым вуалем — мне ж было толькі трынаццаць гадоў, і я не ведала, што моцная цікаўнасць, з якою я вартавала і падпільноўвала цябе, ужо сведчыла аб каханні.
    Але я ведаю, каханы, зусім дакладна дзень і гадзіну, калі я ўсёю душою і навекі стала тваёю. Вярнуўшыся з прагулкі, я і мая школьная сяброўка стаялі каля пад’езда і размаўлялі. Тут пад’ехаў аўтамабіль, і ледзь толькі ён спыніўся, як ты з уласціваю табе хуткасцю і гнуткасцю ў рухах, якія і цяпер яшчэ захапляюць мяне, саскочыў з падножкі і падаўся да дзвярэй. Міжвольна я кінулася да дзвярэй, каб адчыніць іх табе, і мы ледзь не сутыкнуліся. Ты паглядзеў на мяне цёплым, мяккім, вабным позіркам і ласкава ўсміхнуўся мне — так, менавіта ласкава ўсміхнуўся мне і ціхенька сказаў сяброўскім тонам: «Вялікі дзякуй, фрэйлен».
    Вось і ўсё, каханы; але з той самай хвіліны, калі я адчула на сабе твой мяккі, ласкавы позірк, я была твая. Пазней, і нават вельмі хутка, я даведалася, што ты дорыш гэты позірк, які абдымае, вабіць, агортвае і разам з тым распранае, позірк прыроджанага спакусніка, кожнай жанчыне, якая праходзіць міма цябе, кожнай прадаўшчыцы ў краме, кожнай пакаёўцы, якая адчыняе табе дзверы,— даведалася, што гэты позірк не залежыць
    ад твае волі і не адлюстроўвае ніякіх пачуццяў, а толькі нязменна сам сабою робіцца цёплым і ласкавым, калі ты звяртаеш яго на жанчын. Але я, трынаццацігадовае дзіця, гэтага не падазравала,— мяне быццам апякло агнём. Я думала, што гэтая ласка толькі мне, мне адной, і ў гэты момант ува мне, падлетку, прачнулася жанчына, і яна навекі стала тваёю.
    «Хто гэта?» — спытала сяброўка. Я не магла ёй адразу адказаць. Я не магла прымусіць сябе назваць тваё імя: у гэты момант яно ўжо стала для мяне свяшчэнным, стала маёю таямніцаю. «Ах, проста адзін жыхар з нашага дома»,— няскладна прамармытала я. «Чаму ж ты так пачырванела?» — з дзіцячаю бязлітаснасцю зларадна засмяялася сяброўка. I таму, што яна здзекліва дакранулася да мае таямніцы, кроў яшчэ гарачэй прыліла да маіх шчок. Ад збянтэжанасці я адказала грубасцю і крыкнула: «Дурніца набітая!» Я гатова была яе задушыць, але яна зарагатала яшчэ гучней і кплівей. У мяне ад бяссільнага гневу на вачах выступілі слёзы, я павярнулася да яе спінаю і пабегла наверх.