Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 496с.
Мінск 1994
Я ніколі не гуляў у шахматы сур’ёзна па той простай прычыне, што я заўсёды лічыў шахматы забаваю, і не болей; калі ж я і баўлю часам гадзіну за шахматнаю дошкаю, то зусім не дзеля таго, каб стамляць свой мозг, а наадварот, каб развеяцца пасля напружанай разумовай працы. Я ў поўным сэнсе гэтага слова «гуляю» ў шахматы, у той час як другія, сапраўдныя шахматысты, «сур’ёзняцца» ў іх, калі ўжываць незвычайнае, новае словаўтварэнне. Шахматы, як і каханне, патрабуюць партнёра, а я яшчэ нават не высветліў, ці ёсць на
параходзе аматары гэтай гульні, акрамя мяне і Чэнтавіча. Каб выцягнуць іх з нор, я падрыхтаваў у курыльным салоне прымітыўную пастку: у якасці прынады за шахматны столік селі я і жонка, хоць яна гуляе яшчэ горш за мяне. I, канечне, варта нам было зрабіць некалькі хадоў, як каля нас ужо спыніўся адзін пасажыр, потым яшчэ адзін спытаўся дазволу паглядзець на гульню; а неўзабаве знайшоўся і жаданы партнёр, які прапанаваў мне згуляць з ім партыю. Звалі яго Мак Конар, ён быў горны інжынер з Шатландыі. Я даведаўся, што на нафтавых свідравінах у Каліфорніі ён сабраў вялікае багацце. Мак Конар быў здаравяк з квадратнымі сківіцамі і моцнымі зубамі. Чырвань на твары, несумненна, сведчыла аб празмерным ужыванні віскі, а вельмі шырокія плечы гэтага атлета сведчылі аб яго характары і даволі непрыемна ўздзейнічалі на нас пад час гульні. Бо містэр Мак Конар належаў да той катэгорыі самаўпэўненых, разбалаваных поспехам людзей, якія любое паражэнне, нават у самым бяскрыўдным спаборніцтве, успрымаюць не інакш, як удар па сваім самалюбстве. Гэтага вялізнага чалавека, які ўеім быў абавязаны толькі самому сабе, які прывык напралом прабівацца да мэты, настолькі перапаўняла пачуццё ўласнай перавагі, што любую перашкоду ён лічыў недапушчальным выклікам сабе, ледзь не знявагаю. Пасля пройгрышу ў першай партыі ён спахмурнеў і пачаў грунтоўна, дыктатарскім тонам растлумачваць, што гэтага не адбылося б, каб не выпадковая няўважлівасць. Адказнасць за пройгрыш трэцяй партыі ён усклаў на шум у блізкай гасцінай; ніводнай прайгранай партыі ён не жадаў пакідаць без рэваншу. Спачатку яго крыўдлівасць забаўляла мя не, але потым я ўспрыняў яе як непазбежную акалічнасць, звязаную з дасягненнем маёй уласнай мэты — прывабіць да стала чэмпіёна свету.
На трэці дзень мая задума здзейснілася, хоць і не поўнасцю. Можа, Чэнтавіч убачыў нас за шахматамі
праз ілюмінатар, які выходзіў на верхнюю палубу, ці, можа, ён проста вырашыў ушанаваць сваёй прысутнасцю курыльны салон,— ва ўсякім разе, як толькі чэмпіён заўважыў, што ў сферу ягонага мастацтва асмеліліся ўварвацца непасвячоныя, ён міжвольна падышоў бліжэй і, трымаючыся на значнай адлегласці, кінуў дапытлівы позірк на дошку. Быў ход Мак Конара. Аднаго яго ходу аказалася дастаткова, каб Чэнтавіч адразу зразумеў, як мала цікавасці маюць для яго, маэстра, нашы аматарскія намаганні. 3 нядбайным жэстам, якім звычайна адмахваюцца ад прапанаванага ў кніжнай краме дрэннага дэтэктыўнага рамана, нават не пагартаўшы яго, чэмпіён адвярнуўся і выйшаў з салона.
«Паглядзеў і адразу ўбачыў, што няма на што глядзець»,— падумаў я, крыху ўколаты яго халодным, пагардлівым позіркам. Мне захацелася спагнаць на кімнебудзь сваё раздражненне, і я звярнуўся да Мак Конара:
— Здаецца, ваш ход не зрабіў вялікага ўражання на чэмпіёна.
— Якога чэмпіёна?
Я растлумачыў яму, што чалавек, які толькі што прайіпоў міма нас і так пагардліва паглядзеў на нашу гульню, быў Чэнтавіч, чэмпіён свету па шахматах. Я дадаў, што не варта засмучацца з-за яго ганарыстасці: для беднякоў гордасць — недапушчальная раскоша. На маё здзіўленне, гэтыя выпадкова сказаныя словы мелі на Мак Конара зусім нечаканае ўздзеянне. Ен адразу моцна расхваляваўся і забыўся пра нашу гульню. У яго ўзніклі славалюбівыя намеры. Ен нават і не падазраваў, што Чэнтавіч тут, на параходзе. Чэнтавіч абавязкова павінен згуляць з ім. Ен ніколі не гуляў з чэмпіёнам свету, за выключэннем аднаго разу, калі ўдзельнічаў у сеансе адначасовай гульні на сарака дошках; але нават гэта было вельмі захапляюча, ён тады ледзь не выйграў. Ці знаёмы я асабіста з чэмпіёнам? He, не знаё-
мы. Ці не магу я папрасіць яго падысці да нас? Я адмовіўся і спаслаўся на тое, што Чэнтавіч, наколькі мне вядома, пазбягае новых знаёмстваў. Акрамя таго, якую цікавасць можа мець для чэмпіёна свету гульня з намі, трэцеразраднымі шахматыстамі?
Заўвага аб трэцеразрадных шахматыстах была для такого самалюбівага чалавека, як Мак Конар, бадай што залішняя. Ён сярдзіта адкінуўся назад у крэсле і гарачліва заявіў, што не ўяўляе сабе, каб Чэнтавіч мог адхіліць ветлівае запрашэнне джэнтльмена. Пра гэта паклапоціцца ён сам. Па яго просьбе я коратка апісаў знешні выгляд чэмпіёна, і Мак Конар, поўны нецярпення, пакінуў на волю лёсу незакончаную партыю і падаўся шукаць Чэнтавіча на верхняй палубе. Тут я зноў адчуў, што ўтрымаць чалавека з такімі магутнымі плячамі, калі ён убіў сабе што-небудзь у галаву, рэч зусім •безнадзейная.
Я напружана чакаў, што будзе. Праз дзесяць хвілін Мак Конар вярнуўся, як мне здалося, не ў гуморы.
— Ну як? — спытаўся я.
— Вы мелі рацыю,— адказаў з прыкрасцю Мак Конар,— не вельмі прыемны пан. Я прывітаўся і назваў сябе, але ён нават мне рукі не падаў. Я паспрабаваў растлумачыць яму, якія мы ўсе, пасажыры, будзем гордыя і шчаслівыя, калі ён згодзіцца ўдастоіць нас сеансам адначасовай гульні. Але ён паводзіў сябе страшэнна афіцыйна і сказаў, што, на жаль, кантракт з імпрэсарыо, арганізатарам турнэ, абавязвае яго гуляць у час падарожжа толькі за ўзнагароду і што мінімальны ганарар складае дзвесце пяцьдзесят долараў за партыю.
Я засмяяўся.
— Вось ужо ніколі не думаў, што перасоўваць фігуры з чорных на белыя квадраты — такая прыбытковая справа. Спадзяюся, што вы гэтак жа ветліва развіталіся.
Але Мак Конар застаўся зусім сур’ёзны.
— Гульня адбудзецца заўтра ў тры гадзіны дня тут,
у курыльным салоне. Спадзяюся, што яму не так лёгка ўдасца разбіць нас нашчэнт.
— Што? Вы згадзіліся даць яму дзвесце пяцьдзесят долараў? — усклікнуў я ў вялікім здзіўленні.
— А чаму б і не? C’est sonmetier1. Калі б у мяне забалеў зуб, а на параходзе быў дантыст, то ці ж мог бы я патрабаваць ад яго, каб ён вырываў яго бясплатна? Ен робіць правільна, калі заломвае высокую цану; у любой прафесіі лепшыя спецыялісты адначасова і самыя выдатныя камерсанты. Што ж да мяне. то я за сумленную здзелку. Я лепей заплачу пану Чэнтавічу гатоўкаю, чым стану прасіць яго зрабіць ласку згуляць са мною ды яшчэ адчуваць сябе абавязаным потым дзякаваць яму. Мне даводзілася прайграваць за вечар у нашым клубе і болей, чым дзвесце пяцьдзесят долараў, пры гэтым я не гуляў з чэмпіёнам свету. «Трэцеразраднаму» шахматысту не сорамна прайграць Чэнтавічу.
Мне было смешна, як моцна нявінны выраз «трэцеразрадныя шахматысты» раніў самалюбства Мак Конара. Паколькі, аднак, дарагая забава давала мне магчымасць пазнаёміцца з цікавым і рэдкім суб’ектам і яе аплачваў Мак Конар, я не стаў аспрэчваць яго недарэчнага славалюбства. Мы паспяшаліся паведаміць пра будучую падзею яшчэ чатыром-пяці чалавекам, якія выказалі цягу да шахмат, і патрабавалі пакінуць ім на матч не толькі наш столік, але і ўсе суседнія, каб пазбегнуць магчымых перашкод ад іншых пасажыраў.
На другі дзень дакладна ў вызначаны час наша кампанія сабралася ў поўным складзе. Цэнтральнае месца, насупраць чэмпіёна, было аддадзена, вядома, Мак Конару; ён хваляваўся, курыў адну за другою моцныя цыгары і нервова пазіраў на гадзіннік. Чэмпіён прымусіў сябе чакаць добрых дзесяць хвілін (памятаючы расказы свайго сябра, я прадбачыў нешта падобнае), і гэта
Гэта яго прафесія (фр.).
яшчэ больш падкрэсліла ўрачыстасць яго з’яўлення. Ен падышоў да стала са спакойным і абыякавым выглядам, але не прывітаўся. Мусіць, яго няветлівасць павінна была гаварыць: «Вам вядома, хто я, а мне зусім не цікава ведаць, хто вы»,— 1 адразу ж сухім, дзелавітым тонам пачаў тлумачыць свае ўмовы. Таму што на параходзе няма дастатковай колькасці шахматных дошак, каб правесці сеанс адначасовай гульні, ён прапануе ўсім нам гуляць супраць яго супольна. Зрабіўшы ход, ён будзе адыходзіць у другі канец пакоя, каб не перашкаджаць нам раіцца. Мы ж, зрабіўшы ход у адказ, павінны будзем з-за адсутнасці званочка, стукаць аб шклянку чайнаю лыжкаю. Калі не будзе пярэчанняў, ён прапануе на абдумванне кожнага ходу максімум дзесяць хвілін. Мы, як нясмелыя вучні, прынялі, зразумела, усе яго ўмовы. Чэнтавічу дасталіся чорныя фігуры; ён застаўся стаяць, калі рабіў першы ход у адказ, а потым адразу павярнуўся, адышоў на дамоўленае месца, ляніва разваліўся там у крэсле і пачаў перагортваць ілюстраваны часопіс.
Наўрад ці ёсць сэнс апісваць гэтую партыю. Скончылася яна, як і трэба было чакаць, поўным нашым паражэннем, да таго ж ужо на дваццаць чацвёртым ходзе. He было нічога дзіўнага ў тым, што чэмпіён свету, гуляючы, як кажуць, леваю рукою, ушчэнт разбіў з паўтузіна пасрэдных і зусім слабых шахматыстаў; але ўсім нам было непрыемна адчуваць ганарыстыя паводзіны Чэнтавіча, які ясна даваў зразумець, што ўправіўея з намі без ніякіх намаганняў. Кожны раз, калі ён падыходзіў да стала, ён кідаў на дошку беглы і наўмысна няўважлівы позірк, а на нас і зусім не звяртаў увагі, быццам мы таксама былі драўлянымі фігурамі. Гэтак нават лянуюцца зірнуць на костку, калі кідаюць яе бадзяжнаму сабаку. Мне здавалася, што каб у яго было хоць крышку чуйнасці і такту, ён мусіў бы звярнуць увагу на зробленыя намі памылкі або падбадзёрыць нас прыязным
словам. Нават пасля завяршэння партыі гэты шахматны аўтамат не вымавіў ні гуку; ён сказаў «мат» і застаўся нерухома стаяць каля стала, мусіць, каб даведацца, ці не жадаем мы згуляць яшчэ адну партыю. Я ўжо ўстаў з месца і, як заўсёды, калі пасаваў перад бесцырымоннаю грубасцю, падрыхтаваўся даць зразумець жэстам, што я асабіста з задавальненнем буду лічыць наша знаёмства скончаным адразу пасля завяршэння гэтай фінансавай здзелкі. Але, на мой жаль, у гэтае імгненне Мак Конар, якія сядзеў побач са мной, хрыпла выгукнуў: «Рэванш!»
Мяне спалохаў выклік у яго голасе: Мак Конар цяпер хутчэй нагадваў баксёра, які збіраецца нанесці рашаючы ўдар, чым карэктнага джэнтльмена. Можа, яго абурылі зняважлівыя паводзіны Чэнтавіча ці прычынай было ўласнае моцна абражанае самалюбства, але, як бы там ні было, нават вонкава Мак Конар поўнасцю змяніўся. Ён пачырванеў па самыя вушы, ноздры ад унутранага напружання раздзьмуліся, твар пакрыўся потам, ад закушанай губы да ваяўніча настаўленага падбароддзя праляглі рэзкія маршчыны. Я з непакоем заўважыў у яго вачах агеньчык шалёнага азарту, які авалодвае звычайна гульцамі ў рулетку, калі патрэбны колер не выпадае шэсць-сем разоў запар пасля няспыннага падвойвання ставак. У гэты момант я ўжо ведаў, што гэты апантаны славалюб гатовы паставіць супраць Чэнтавіча ўсё еваё багацце і гуляць, гуляць з простымі ці падвоенымі стаўкамі, пакуль не выйграе хоць адну партыю. Калі б у Чэнтавіча хапіла цярпення, Мак Конар мог бы стаць для яго сапраўдным залатым дном, адкуль ён мог бы да Буэнас-Айрэса пакласці сабе ў кішэню не адну тысячу долараў.