• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пякучая таямніца  Штэфан Цвэйг

    Пякучая таямніца

    Штэфан Цвэйг

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 496с.
    Мінск 1994
    86.71 МБ
    — А божухна, дзе ж мая памяць! Кніга, якую ён тады забыўся на стале, яна і цяпер у мяне. Я ж не ведала, куды знесці яе. А па яе ўсё не прыходзілі і не прыходзілі, і я падумала: пакіну я яе сабе на памяць. Дрэннага ж тут няма нічога, праўда? — Яна хуценька выйшла і прынесла са сваёй каморкі кнігу. Я ледзь схаваў усмешку; з якою ахвотаю вечна гуллівы, а часам і насмешлівы лёс не без злосці прымешвае да жыццёвых драм элемент камічнага. Гэта быў другі том «Bibliotheca
    Germanorum erotica et curiosa»1 Гайна, добра вядомы кожнаму бібліяфілу даведнік па галантнай літаратуры. Якраз гэты пералік непрыстойнага — habent sua fata libelli2 — стаўся апошнім запаветам, перададзеным нябожчыкам-магам і чарадзеем у навярэджаныя, чырвоныя, недасведчаныя рукі, якія ніколі, мусіць, не трымалі ніводнай кнігі, за выключэннем малітоўніка. Я шчыльна сціскаў губы, намагаючыся задушыць міжвольную ўсмешку, і маё кароткае маўчанне збянтэжыла добрую жанчыну. Можа, гэта што-небудзь вельмі каштоўнае, ці яе ўсё-такі можна пакінуць сабе?
    Я сардэчна паціснуў ёй руку.
    — Пакіньце сабе. Наш стары сябар Мендаль быў бы рады, калі б ведаў, што сярод многіх тысяч людзей, якім ён дапамог дастаць патрэбную кнігу, ёсць адзін чалавек, які захаваў пра яго ўспамін.
    Потым я пайшоў, і мне было сорамна перад гэтаю добраю старою жанчынаю, якая па прастаце душы, але са ііічыраю чалавечнйсцю захавала вернасць нябожчыку. Бо яна, непісыченная, хоць зберагла кніжку, каб часцей успамінаць яго, я ж на гады забыўся пра Мендаля-букініста, менавіта я, хто мусіў ведаць, што кнігі пішуцца толькі дзеля таго, каб і за межамі свайго існавання застацца чымеьці блізкім для людзей і гэтым засцерагчы сябе ад няўмольнага ворага ўсяго жывога — тлену і забыцця.
    1 Бібліятэка нямецкай эратычнай і займальнай літаратуры (лац.).
    2 Кнігі маюць свой лёс (лац.).
    ШАХМАТНАЯ НАВЕЛА
    На пасажырскім параходзе, які адплываў апоўначы з Нью-Йорка ў Буэнас-Айрэс, панавала, як заўсёды ў апошнія хвіліны перад адыходам, дзелавітая мітусня. Праз натоўп сюды-туды праціскаліся тыя, хто прыйшоў праводзіць; рассыльныя з тэлеграфа ў зухавата ссунутых набакір каскетках насіліся сярод людзей, выкрыкваючы прозвішчы пасажыраў; неслі багаж і кветкі; па лесвіцах уверх і ўніз бегалі цікаўныя дзеці, а на верхняй палубе нястомна іграў суднавы аркестр. Я стаяў на прагулачнай палубе крыху воддаль ад гэтай штурханіны і гутарыў са сваім сябрам. Раптам паблізу два-тры разы ярка ўспыхнуў магній: мусіць, сярод пасажыраў была нейкая славутасць, і рэпарцёрам, якія перад самым адыходам узялі ў яе інтэрв’ю, спатрэбіўся яшчэ і партрэт. Сябар, зірнуўшы ў той бок, усміхнуўся:
    — 3 вамі на параходзе рэдкі птах — Чэнтавіч.
    Убачыўшы на маім твары, што прозвішча нічога мне не гаворыць, ён растлумачыў:
    — Мірка Чэнтавіч — чэмпіён свету па шахматах. Ен толькі што разграміў на турнірах усіх шахматыетаў на ўсходзе і захадзе Амерыкі і цяпер едзе пажынаць лаўры ў Аргенціну.
    Тут я ўспомніў не толькі імя маладога чэмпіёна свету, але і сякія-такія падрабязнасці яго маланкавай кар’еры; сябар, які сачыў за газетамі больіп уважліва, чым я, папоўніў мае веды і расказаў у сувязі з гэтым некалькі анекдотаў. Прыкладна з год назад Чэнтавічу ўдалося адразу стаць на ўзровень з такімі прызнанымі шахматнымі карыфеямі, як Алёхін, Капабланка, Тарта-
    кавер, Ласкер, Багалюбаў. 3 моманту з’яўлення ў Ньюйорку на турніры 1922 года сямігадовага вундэркінда Рэшэўскага праслаўленая плеяда шахматыстаў не ведала ніводнага навічка, які ўварваўся б у іх асяроддзі з такім шумам і выклікаў такую ўсеагульную цікавасць. Разумовыя здольнасці Чэнтавіча зусім не прадвяшчалі яму такой бліскучай кар’еры. Хутка выявілася таямніца з яго прыватнага жыцця: чэмпіён свету ні на адной мове не мог напісаць без арфаграфічных памылак нават некалькіх слоў, і, як саркастычна адзначаў адзін зласлівы сапернік, «невуцтва яго ва ўсіх галінах было аднолькава універсальнае». Ен быў сынам беднага югаслаўскага лодачніка, невялічкую лодку якога аднаго разу ўначы патапіў дунайскі грузавы параход. Дванаццацігадовага сірату ўзяў да сябе чуллівы святар з іх глухой вёсачкі. Добры айцец з усяе сілы намагаўся дадатковымі заняткамі дома нагнаць тое, чаго не мог вывучыць у школе тупаваты, негаваркі, шыракалобы хлопчык.
    Але ўсе намаганні былі марныя. Соты раз няўцямна пазіраў Мірка на літары, але не мог іх ніяк запомніць. Яго непаваротлівы мозг не схопліваў самых простых рэчаў. У чатырнаццаць гадоў ён усё яшчэ лічыў на пальцах, і яму каштавала вялікіх намаганняў прачытаць два-тры словы з якой-небудзь кніжкі ці газеты. Але нельга сказаць, каб Мірка быў нядобрасумленны ці непаслухмяны. Ен выконваў усё, што яму загадвалі; насіў ваду, калоў дровы, працаваў у полі, прыбіраў на кухні,— адным словам, можна было быць упэўненым, што ён урэшце выканае любое даручэнне, хоць яго марудлівасць і выводзіла з цярпення. Але больш за ўсё засмучала добрага святара ва ўпартым падлетку яго абыякавасць да ўсяго на свеце. Ен ніколі нічога не рабіў без спецыяльнага загаду, ніколі ні ў кога нічога не пытаўся, ніколі не гуляў з другімі падлеткамі і ніколі не шукаў сабе сам якога-небудзь занятку, пакуль яму не казалі, што трэба рабіць. Пасля хатняй работы ён моўч-
    кі сядзеў у пакоі, скіраваўшы адсутны позірк удалячынь, як авечка, што пасвіцца на лузе, не праяўляў ніякай цікаўнасці да таго, што адбывалася навокал. Вечарамі, калі святар, смокчучы доўгую сялянскую люльку, гуляў тры заўсёдныя партыі ў шахматы з жандарскім вахмістрам, светлавалосы хлапчук моўчкі масціўся побач і з-пад цяжкіх павекаў, як бы сонна і абыякава, глядзеў на клеткі дошкі.
    Аднаго разу зімою ўвечары, калі абодва гульцы паглыбіліся ў чарговую партыю, за акном пачуўся звон бомаў. Па вуліцы да дома хуценька набліжаліся санкі. У пакой убег селянін у заснежанай шапцы і пачаў умольваць святара як мага хутчэй паехаць да паміраючай маці, каб паспець справіць над ёю сабораванне. Святар тут жа выправіўся з ім у дарогу. Вахмістр, які не дапіў свайго куфля піва, раскурыў на развітанне яшчэ раз люльку і ўжо сабраўся нацягнуць цяжкія боты, як раптам заўважыў, што Мірка неадрыўна глядзіць на шахматную дошку з незакончанай партыяй.
    — Ну што, можа, хочаш давесці партыю да канца? — жартаўліва папытаўся вахмістр, перакананы, што вечна сонны хлапец не ведае нават, як перастаўляць фігуры. Хлопчык баязліва зірнуў на яго, але сцвярджальна кіўнуў галавою і сеў на святарова месца. На чатырнаццатым ходзе вахмістр пацярпеў паражэнне і мусіў прызнацца, што яго паражэнне зусім не было вынікам якога-небудзь выпадковага зяўка. Другая партыя скончылася гэтаксама.
    — Валаамава асліца! — усклікнуў, вярнуўшыся, здзіўлены святар і растлумачыў вахмістру, не надта добра знаёмаму з Бібліяй, што дзве тысячы гадоў таму назад адбыўся такі самы цуд, калі бязмоўная дагэтуль жывёліна раптам загаварыла, і да таго ж вельмі разумна. Нягледзячы на позні час, святар не мог утрымацца ад спакусы самому згуляць са сваім паўпісьменным выхаванцам. Мірка гэтак жа лёгка абыграў
    і яго. Гуляў ён павольна, зацята, ні разу не ладняў ад дошкі шыракалобай галавы, але гуляў з непахіснаю ўпэўненасцю. У наступныя дні ні святар, ні вахмістр не змаглі ні разу перамагчы яго. Святара, які лепей, чым другія, ведаў безнадзейную разумовую адсталасць свайго выхаванца, сур’ёзна зацікавіла, ці зможа гэты аднабокі незвычайны талент вытрымаць больш цяжкае выпрабаванне. 3 дапамогаю вясковага цырульніка Мірка прывялі ў больш-менш прыстойны выгляд, абрэзаўшы саламяныя валасы, і святар звёз яго на санях у бліжэйшае мястэчка, дзе ў кавярні на галоўнай плошчы збіраліся мясцовыя аматары шахмат, гульцы, як ён ведаў са свайго горкага вопыту, больш моцныя за яго. З’яўленне святара з русявым чырванашчокім падлеткам выклікала немалую цікаўнасць у наведнікаў кавярні. Пакуль яго не паклікалі да шахматнага століка, Мірка стаяў у кутку, нясмела ўтаропіўшы вочы ў падлогу, так і не зняўшы кажушка і высокіх цяжкіх ботаў. Ён прайграў у першай партыі, бо добры святар ніколі не гуляў сіцыліянскай абароны. Наступная партыя з лепшым шахматыстам горада скончылася ўнічыю. Але трэцюю, чацвёртую і ўсе наступныя партыі з рознымі гульцамі Мірка выйграў адну за другою.
    У невялічкіх правінцыяльных мястэчках Югаславіі вельмі рэдка адбываюцца хвалюючыя падзеі. Таму першае выступленне вясковага чэмпіёна выклікала сярод паважаных грамадзян сапраўдную сенсацыю. Аднадушна вырашылі, што вундэркінд павінен застацца ў горадзе да заўтра, каб можна было склікаць усіх астатніх членаў шахматнага клуба; і асабліва каб паведаміць пра гэтую падзею старому графу Зімчыцу, заўзятаму аматару шахмат, які жыў у сваім замку. У душы святара змагаліся два пачуцці — гордасць за свайго выхаванца і доўг, які зваў яго назад у вёску на нядзельнае набажэнства. Пачуццё доўгу перамагло, але святар згадзіўся пакінуць Мірку ў горадзе, каб выпрабаваць яго
    яшчэ раз. Шахматысты змясцілі маладого Чэнтавіча ў гасцініцы, дзе ён упершыню ў жыцці ўбачыў сучасную прыбіральню. У нядзелю пасля абеду шахматны пакой быў перапоўнены.
    Чатыры гадзіны Мірка нерухома сядзеў за шахматнаю дошкаю, не гаварыў ні слова, не падымаў вачэй і разбіваў аднаго саперніка за другім. Нарэшце яму прапанавалі сеанс адначасовай гульні. Спатрэбілася нямала часу, каб растлумачыць недасведчанаму хлапцу, што яму трэба гуляць адразу супраць некалькіх гульцоў. Але як толькі ён уясніў сабе, чаго ад яго хочуць, ён тут жа ўзяўся за справу і пачаў хадзіць ад стала да стала, паволі перастаўляючы цяжкія скрыпучыя боты; нарэшце ён выйграў сем партый з васьмі.
    Пасля гэтага пачалася сур’ёзная нарада. Строга кажучы, новы чэмпіён не быў жыхаром мястэчка, тым не менш мясцовы патрыятызм быў зачэплены за жывое. Можа, у малюсенькага мястэчка, якое наўрад ці было адзначана на карце, нарэшце-такі з’явіцца шанц назвацца радзімаю славутасці. Імпрэсарыо па прозвішчы Колер, які забяспечваў шансанеткамі і спявачкамі мясцовае афіцэрскае казіно, заявіў, што ён згодзен арганізаваць хлапцу на працягу года ўрокі ў свайго венскага знаёмага, неблагога знаўцы шахматнай гульні, калі знойдуцца грошы, каб заплаціць за навучанне. Грошы адразу ж згадзіўся даць граф Зімчыц — бо за шэсцьдзесят гадоў штодзённай гульні ў шахматы яму ні разу не даводзілася змагацца з такім надзвычайным сапернікам. 3 гэтага дня пачалася кар’ера сына дунайскага лодачніка.