Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 496с.
Мінск 1994
ніколі не ўставаў з месца; ён не заўважыў, што няма кельнера Франца (які загінуў пад Горліцай), не ведаў, што сын пана Штандгартнера трапіў у палон каля Перамышля; ён ніколі не скардзіўся на тое, што хлеб становіцца ўсё горшы і горшы і што замест малака ён атрымлівае бурду з фігавай кавы. Толькі раз неяк сказаў, што на здзіўленне мала прыходзіць студэнтаў — і ўсё. А божачка, небарака ні аб чым ніколі не думаў, ніякіх не было ў яго радасцей і клопатаў, акрамя кніжак.
Але потым настаў дзень, калі здарылася бяда. У адзінаццаць гадзін раніцы ў кавярні з’явіўся жандар, а з ім — агент тайнай паліцыі; ён паказаў значок пад адваротам пінжака і спытаўся, ці бывае тут Якаб Мендаль. I яны адразу падышлі да стала Мендаля, а той, па прастаце сваёй, спачатку падумаў, што яны хочуць прадаць яму кнігі ці пра што-небудзь даведацца. Але яны адразу сказалі, каб ён ішоў за імі, і забралі яго. Для кавярні гэта быў проста скандал,— усе наведнікі сабраліся вакол беднага пана Мендаля, а ён стаяў паміж тымі двума, ссунуўшы акуляры на лоб, і глядзеў то на аднаго, то на другога і не разумеў, чаго яны ад яго хочуць. Яна тут жа сказала жандару, што гэта памылка, такі чалавек, як пан Мендаль, і мухі не пакрыўдзіць, але агент паліцыі накрычаў на яе: як яна смее ўмешвацца ў яго службовыя абавязкі! Потым яго вывелі, і ён доўга не прыходзіў, цэлых два гады. Яшчэ і па сённяшні дзень яна дакладна не ведае, чаго яны тады ад яго хацелі.
— Але я прысягнуць гатова,— усхвалявана сказала старая,— пан Мендаль не мог зрабіць нічога дрэннага. Яны памыліліся, даю галаву на адсячэнне. Так абысціся з бедным, нявінным чалавекам, гэта проста злачынстваі
I яна мела рацыю, добрая, чулая фраў Споршыль. Наш сябар Якаб Мендаль нічога дрэннага не зрабіў (я пазней даведаўся пра падрабязнасці), ён усяго зрабіў недаступнае розуму, замілавальнае, нават для таго шалёнага часу неймавернае глупства, якое можа зразумець
толькі той, хто ведаў гэтага дзіўнага чалавека і яго поўную адлучанасць ад рэальнага жыцця. А здарылася вось што: ваенная цэнзура, абавязаная правяраць перапіску з заграніцай, перахапіла паштоўку, якую напісаў і падпісаў нейкі Якаб Мендаль; аформлена яна была па ўсіх правілах, марка наклеена належнага кошту, але — выпадак зусім неверагодны — адрасавана ў варожую краіну, нейкаму Жану Лабурдэну, уладальніку кніжнай крамы на набярэжнай Грэнель у Парыжы; нейкі Якаб Мендаль скардзіўся, што не атрымаў апошніх васьмі нумароў штомесячніка «Bulletin bibliographigue de la France»1, хоць i заплаціў за год наперад. Малодшы чыноўнік ваеннай цэнзуры, былы выкладчык гімназіі, які раней у вольны час захапляўся раманістыкай і на якога напнулі сіні апалчэнскі мундзір, вельмі здзівіўся, калі ў яго рукі трапіў гэты дакумент. Недарэчны жарт, падумаў ён. Сярод дзвюх тысяч лістоў, якія ён штотыдзень перлюстраваў і чытаў, вышукваючы ў іх падазроныя звароты і шпіёнскія звесткі, яму яшчэ ні разу не даводзілася сутыкацца з такою недарэчнасцю: каб хтонебудзь зусім спакойна напісаў ліст з Аўстрыі ў Францыю і зусім проста апусціў у паштовую скрынку паштоўку, адрасаваную ў варожую краіну, як быццам з 1914 года граніцы не былі абгароджаны калючым дротам і Францыя, Германія, Аўстрыя і Расія кожны божы дзень не змяншалі сваё мужчынскае насельніцтва на некалькі тысяч чалавек. Ен спачатку паклаў паштоўку, як кур’ёз, у шуфлядку, не палічыўшы патрэбным дакладваць пра такую бязглуздзіцу. Але праз некалькі тыдняў прыйшла яшчэ адна паштоўка, адрасаваная на кніжную краму Джона Олдрыджа на Холбарн-сквер у Лондане з запытаннем, ці нельга атрымаць апошнія нумары «Antiquarian»2; і зноў на ёй стаяў подпіс таго ж
1 «Бібліяграфічны бюлетэнь Францыі» (фр.).
2 «Антыквар» (англ.).
дзівака, Якава Мендаля, які з мілаю прастадушнасцю паведамляў свой поўны адрас. Тут ужо выкладчыку гімназіі, адзетаму ў ваенны мундзір, зрабілася не па сабе. Можа, за гэтым дурным жартам хаваецца якінебудзь зашыфраваны сэнс? Ен устаў, шчоўкнуў абцасамі і паклаў абедзве паштоўкі на стол маёру. Той паціснуў плячамі: дзіўны выпадак! Перш за ўсё ён апавясціў паліцыю і загадаў высветліць, ці існуе сапраўды гэты Якаб Мендаль; праз гадзіну Якаба Мендаля арыштавалі і, яшчэ не ачунялага ад нечаканасці, прывялі да маёра. Маёр паказаў яму таямнічыя паштоўкі і спытаўся, ці прызнае ён, што з’яўляецца іх адпраўшчыкам. Раззлаваны строгім тонам допыту і асабліва тым, што яго адарвалі ад чытання важнага каталога, Мендаль амаль груба заявіў, што, канечне, гэтыя паштоўкі напісаў ён. Трэба думаць, што чалавек мае права патрабаваць нумары часопіса, за якія заплаціў грошы. Маёр павярнуўся ў крэсле да лейтэнанта, які сядзеў за суседнім сталом. Яны пераглянуліся, і абодва падумалі адно і тое ж: набіты дурань! Потым маёр пачаў разважаць: ці прагнаць дурня, спачатку добра вылаяўшы яго, ці паставіцца да справы сур’ёзна. Пры наяўнасці такіх ваганняў любое ведамства перш за ўсё складае пратакол. Пратакол — гэта заўсёды добра. Калі ён і не дасць карысці, дык і пашкодзіць не можа, і да мільёнаў бяссэнсава спісаных аркушаў паперы далучыцца яшчэ адзін.
У гэтым выпадку, аднак, ён пашкодзіў беднаму, наіўнаму чалавеку, бо ўжо на трэцім пытанні выявілася фатальная акалічнасць. Перш за ўсё спыталіся, як яго імя: Якаб, правільней Янкель, Мендаль; якая прафесія: гандляр уразнос (так было запісана ў дакуменце, дазволу на гандаль кнігамі ў яго не было). Трэцяе пытанне прывяло да катастрофы: дзе нарадзіўся. Якаб Мендаль назваў нейкае сяло каля Петрыкава. Маёр падняў бровы. Петрыкаў? Ці гэта не ў рускай Польшчы, паблізу ад
граніцы? Падазрона! Вельмі падазрона! I ўжо больш строгім тонам маёр спытаўся, калі Мендаль прыняў аўстрыйскае падданства. Мендалевы акуляры няўцямна ўтаропіліся на маёра: ён не разумеў, чаго ад яго хочуць. Дзе, к чорту, яго паперы, дакументы? У яго няма ніякіх дакументаў, апроч даведкі, што ён гандляр уразнос. Маёравы бровы падняліся яшчэ вышэй. Хай ён нарэшце растлумачыць належным чынам, якое ў яго падданства?' Хто бацька — аўстрыец ці рускі? Якаб Мендаль зусім спакойна адказаў: вядома, рускі. А ён? О, ён ужо трыццаць тры гады назад тайком перабраўся цераз граніцу і з таго часу жыве ў Вене. Маёр яшчэ болей насцярожыўся. А калі ён набыў аўстрыйскае падданства? Навошта? — спытаўся Мендаль. Ен ніколі не цікавіўся такімі рэчамі. Значыцца, ён і цяпер яшчэ рускі падданы? I Мендаль, якому гэтыя пустыя роспыты ўжо даўно надакучылі, абыякава адказаў:
— Уласна кажучы, так.
Маёр з перапуду так рэзка адкінуўся на спінку крэсла, што яно затрашчала. Вось што можа быць! У Вене, у сталіцы Аўстрыі, у разгары вайны, у канцы 1915 года, пасля Тарнава і вялікага наступлення, як нічога і не было, разгульвае рускі, піша лісты ў Францыю і Англію, а паліцыя і ў вус не дзьме. I пасля гэтага дурні-газетчыкі яшчэ здзіўляюцца, што Конрад фон Гётцэндорф не дайшоў адразу да Варшавы, а ў генеральным штабе дзівяцца, што пра кожнае перамяіпчэнне войск шпіёны паведамляюць у Расію. Лейтэнант таксама ўстаў і падышоў да стала; размова хутка ператварылася ў допыт. Чаму ён адразу не заявіў, што ён чужаземец? Мендаль, які ўсё яшчэ нічога не падазраваў, адказаў нараспеў з яўрэйскім акцэнтам: «I навошта мне было раптам заяўляць аб сабе?» У гэтым адказе пытаннем на пытанне маёр угледзеў выклік і пагрозліва спытаўся, ці чытаў ён паведамленне пра гэта. He! Можа, ён і газет не чытае? He!
Абодва чыноўнікі ўтаропіліся на злёгку ўстрывожанага Якаба Мендаля, быццам месяц зваліўся з неба ў іх канцылярыю. I вось затрашчаў тэлефон, застукалі піпіучыя машынкі, забегалі ардынарцы, і Якаба Мендаля завялі ў гарнізонную турму, каб з наступнай партыяй адправіць у канцэнтрацыйны лагер. Калі яму загадалі ісці ўслед за двума салдатамі, ён разгублена агледзеўся. Ен не разумеў, чаго ад яго патрабуюць, але і не вельмі хваляваўся. Што дрэннага ўрэшце мог задумаць супраць яго гэты чалавек з вышываным золатам каўняром, з грубым голасам? У яго вышэйшым свеце, свеце кніг, не было вайны, не было непаразуменняў, толькі вечнае веданне і імкненне да ўсё большага і большага ведання лічбаў і слоў, імён і загалоўкаў. I ён спакойна паплёўся паміж двума салдатамі ўніз па лесвіцы. Толькі калі ў паліцэйскім участку ў яго выцягнулі ўсе кнігі з кішэняў паліто і патрабавалі бумажнік, напханы сотняю важных запісаў і адрасамі кліентаў, ён пачаў шалёна адбівацца. Прыйшлося яго ўціхамірыць. Але пры гэтым, на жаль, зваліліся на падлогу акуляры, і магічны тэлескоп, які адкрываў яму духоўны свет, разбіўся на друзачкі. Праз два дні яго адправілі ў лёгкім летнім палітку ў канцэнтрацыйны лагер для рускіх цывільных асоб паблізу Каморна.
Якія духоўныя пакуты зведаў за два гады ў канцэнтрацыйным лагеры Якаб Мендаль, без сваіх любых кніжак, сярод абыякавых да ўсяго, грубых, пераважна непісьменных людзей, у гэтым вялізным чалавечым мурашніку, якія нягоды перанёс ён, вырваны з вышэйшага і яго адзінага свету кніг, як арол з падрэзанымі крыламі са сваёй стыхіі,— пра гэта няма ніякіх сведчанняў. Але калі свет працверазіўся ад вар’яцтва, паступова пачаў разумець, што з усіх злачынстваў і жорсткасці гэтай вайны самым недарэчным, непатрэбным і таму маральна зусім неапраўданым было ўтрыманне за калючым дротам ні ў чым не вінаватых, даўно ўжо не
прызыўнога ўзросту цывільных асоб, якія жылі шмат гадоў у чужой краіне, як у сябе на радзіме, слепа верылі ў свяшчэнны закон гасціннасці (яго прытрымліваюцца нават тунгусы і араўкане) і таму своечасова не ўцяклі,— гэтае злачынства супраць цывілізацыі аднолькава бяссэнсава рабілася ў Францыі, Германіі і Англіі, на кожным лапіку зямлі звар’яцелай Еўропы. I, можа, Якаб Мендаль, як і многія сотні бязвінных ахвяр, страціў бы розум, загінуў ад дызентэрыі, упадку сіл ці душэўнага ўзрушэння, каб у апошнюю хвіліну чыстая выпадковасць, вельмі характэрная для Аўстрыі, не вярнула Мендаля ў яго свет. Здарылася так, што пасля яго знікнення прыходзілі адрасаваныя яму лісты ад знатных кліентаў: графа Шонберга, былога намесніка Штырыі, заўзятага калекцыянера геральдычнай літаратуры, былога дэкана багаслоўскага факультэта Зігенфельда, які працаваў над каментарыямі да Аўгусціна, васьмідзесяцігадовага адмірала ў адстаўцы Эдлера фон Пізэка, усё яшчэ ўдасканальваючага свае мемуары,— усе яны, яго верныя кліенты, многа разоў пісалі яму ў кавярню Глюка; некаторыя з гэтых лістоў адтуль пераслалі знікламу букіністу ў канцэнтрацыйны лагер. Там яны трапілі ў рукі капітана, які выпадкова быў у добрым настроі; ён здзівіўся, што такія знатныя людзі знаёмыя з маленькім паўсляпым, брудным яўрэем, які з таго часу, як застаўся без акуляраў (у яго не было грошай, каб купіць новыя), быццам шэры крот, нічога не бачачы, моўчкі сядзеў у сваім кутку. Той, у каго такія сувязі, мусіць, не зусім звычайны чалавек. Капітан дазволіў Мендалю адказаць на лісты і звярнуцца да сваіх апекуноў за дапамогаю. Яна не прымусіла сябе чакаць. Са звычайнаю для калекцыянераў гарачаю салідарнасцю іх правасхадзіцельствы і дэкан ужылі свае сувязі, сумесна паручыліся за яго і дабіліся, што Мендаль-букініст у 1917 годзе, пасля больш як двухгадовага зняволення, вярнуўся ў Вену, праўда, з умоваю штодзённа адзна-