Пігментныя ўтварэнні на скуры і іх злаякаснае перараджэнне
Выдавец: Беларусь
Памер: 32с.
Мінск 1976
М. А. ЦІШЧАНКА
ПІГМЕНТНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА СКУРЫ. I IX ЗЛАЯКАСНАЕ ПЕРАРАДЖЭННЕ
ВЫДАВЕЦТВА «БЕЛАРУСЬ»
МІНСК 1976
РЭСПУБЛІКАНСКІ ДОМ САНІТАРНАЙ АСВЕТЫ МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ БССР
САНІТАРНЫЯ ВЕДЬ! —У МАСЫ
ЛА. А. ЦІШЧАНКА, прафесар
ПІГМЕНТНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА СКУРЫ I IX ЗЛАЯКАСНАЕ ПЕРАРАДЖЭННЕ
ВЫДАВЕЦТВА «БЕЛАРУСЬ»
МІНСК 1976
617.8
Ц 75
ЗМЕСТ
Агульная характарыстыка пігментных утварэнняў 5
Небяспечныя і шкоднадзеючыя фактары.........11
Прыкметы злаякаснага перараджэння пігментных плям у меланому .............. 17
Іншыя захворванні скуры.....................23
Метады распазнавання пігментных плям 1 меланом 26
Спосабы лячэння пігментных утварэнняў скуры . . 28
Надрукавана па заказу
Рэспубліканскага Дома санітарнай асветы
©РэспублІканскІ Дом санітарнай асветы Міністэрства аховы здароўя БССР, 1976
51800______________
М 301(05)76
Амаль ва ўсіх людзей ёсць радзімыя пігментныя плямы, якія іііякай карыснай ролі ў арганізме не адыгрываюць, а хвалявання могуць прычыніць шмат.
Што ўяўляюць яны з сябе? Рудыментарныя ўтварэнні, дайшоўшыя да нас ад нашых продкаў, як, напрыклад, валасяное покрыва на пэўных частках цела, ці недахопы развіцця, якія прырода яшчэ канчаткова не ліквідавала?
Тое, што ў людзей пігментныя плямы і месца іх размяшчэння розныя, дазваляе адносіць гэтыя ўтварэнні да нейкіх недахопаў, ці анамалій, развіцця. Пігментныя плямы ў пераважнай большасці выпадкаў размяшчаюцца ў людзей у тых месцах, што і ў іх бацькоў. Гэта ўказвае на спадчынную прыроду ўзнікнення пігментных утварэнняў. Здараецца, што пігментныя плямы поўнасцю супадаюць па форме і памеру не толькі ў бацькоў і дзяцей, але і ўнукаў. Такое надзвычайнае падабенства гэтых плям на працягу некалькіх пакаленняў у народзе прынята расцэньваць як перадачу шчасця дзецям ад бацькоў. Магчыма, у сувязі з гэтым пігментныя плямы, або радзімыя знакі, лічацца недатыкальнымі, і ў гэтым ёсць глыбокі сэнс.
Сапраўды, спакойныя радзімыя знакі нічым сябе не праяўляюць і з імі людзі дажываюць да глыбокай старасці. Аднак чапаць іх не рэкамендуецца, дзе б яны ііі
1’
3
размяшчаліся. Яны самі могуць траўмавацца, запаляцца і нават перараджацца ў надзвычай злаякасную пухліну — меланому. Небяспечнасць перараджэння гэтых плям значна ўзрастае пад уздзеяннем розных траўм і раздражненняў.
У некаторых выпадках радзімыя знакі, размешчаныя на твары, прыдаюць чалавеку асаблівую прывабнасць ці, як прынята гаварыць, сімпатыю. Такія радзімкі часам нават падфарбоўваюць, каб выдзеліць іх на шчацэ, верхняй губе ці лбе, як гэта робяць, напрыклад, індусы. Радзімкі ж значных памераў на падбародку, шыі, вісках людзі, асабліва маладыя, наадварот, імкнуцца якнебудзь прыхаваць. Юнакі маскіруюць іх валасамі, барадой, дзяўчаты — адпаведнай прычоскай, адзеннем ці галаўньш уборам. Усё гэта дапушчальна і зразумела. Часам жа ў пагоні за знешнім выглядам некаторыя асобы імкнуцца выдаліць ці знішчыць тым або іншым спосабам радзімыя знакі, што можа прывесці да трагічных вынікаў у выпадку развіцця меланомы. Гэта павінен ведаць кожны чалавек, каб перасцерагчы сябе і тых, хто яго акружае, ад легкадумных і небяспечных маніпуляцый з радзімымі знакамі.
Аб патэнцыяльнай небяспечнасці пігментных плям і пойдзе размова ў брашуры.
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
ПІГМЕНТНЫХ УТВАРЭННЯЎ
Прыроджаныя, ці спадчынныя, пігментныя плямы ў народзе звычайна называюць радзімкамі, а ў медыцыне — невусамі. Амаль ва ўсіх людзей (каля 98 працэнтаў) ёсць радзімкі, якія часцей за ўсё размяшчаюцца на скуры, але могуць знаходзіцца і на слізістых абалонках губ, шчок, вачэй і нават некаторых унутраных органаў.
Другой разнавіднасцю пігментных утварэнняў з’яўляюцца набытыя невусы. Яны ўзнікаюць у розныя тэрміны пасля нараджэння. Называць іх радзімкамі будзе няправільна. Сустракаюцца гэтыя плямы радзей, чым радзімкі, але часцей перараджаюцца ў меланому, гэта значыць працякаюць значна небяспечней. Тлумачыцца гэта тым, што гэтыя два віды плям маюць розную ступень спеласці. Абедзве разнавіднасці пігментных плям як па форме, так і па афарбоўцы могуць супадаць. Прагноз жа пры іх, як ужо адзначалася, розны. Таму вельмі важна ўмець іх размежаваць, устанавіць, які знак прыроджаны, а які набыты пры жыцці.
Адрозніць радзімыя знакі ад з’явіўшыхся пазней пігментных плям даволі проста. Радзімыя знакі, паколькі яны зараджаюцца яшчэ ў перыяд унутрычэрыўнага развіцця плода, аказваюцца спялейшымі, гэта значыць больш дыферэнцыраванымі ў параўнанні з пігментнымі плямамі, якія ўзнікаюць у чалавека праз нейкі перыяд
пасля нараджэння. Знешняй прыкметай высокай дыферэнцыраванасці часта з’яўляецца наяўнасць валасянога покрыва на паверхні плям, а таксама тлушчавых і потавых залоз. Але апошнія размяшчаюцца даволі глыбока і простым вокам звычайна не бачны. Значыць, калі на пігментнай пляме прыкметны хоць адзін валасок, а іх часам бывае шмат, то яе без усякага сумнення трэба адносіць да прыроджанай, гэта значыць да сапраўднай радзімкі, якая звычайна працякае спакойна.
Калі ж пігментная пляма з’яўляецца ўпершыню ў дарослага чалавека, то гэтаму, мабыць, садзейнічае нейкая прычына, якая непрыкметна можа працягваць сваё дзеянне, аж пакуль з плямы не разаўецца злаякасная пухліна — пігментная меланома.
Вось чаму кожны чалавек павінен ведаць аб усіх сваіх пігментных утварэннях на скуры.
Радзімкі часцей бываюць плоскай, круглай ці паўавальнай формы з выразнымі берагамі, могуць злёгку ўзвышацца над паверхняй скуры. Памеры іх звычайна невялікія — ад некалькіх міліметраў да 1—2 сантыметраў. Афарбоўка радзімак можа быць самай разнастайнай: ад светлаблакітнай да цёмнакарычневай і нават чорнай. Яна залежыць ад колькасці і глыбіні размяшчэння пігменту.
Часам сустракаюцца барадаўчатыя і плоскабугарчатыя валасатыя невусы блакітнай ці сіняватай афарбоўкі. Такая афарбоўка тлумачыцца тым, што пігмент размяшчаецца глыбока ў скуры і, прасвечваючыся праз слой стончанага эпітэлію, набывае блакітнае адценне.
Валасяное покрыва на паверхні такіх радзімак бывае розным як па колькасці, так і па памерах, колеру. Звычайна прыкметны адзін валасок у сярэдзіне радзімкі, якая злёгку ўзвышаецца. Часам валасок бывае значнай даўжыні і нават завіваецца. Людзі часта вырываюць такі валасок з коранем, каб ён больш не рос. Гэтым таксама ствараецца вебяспечнае раздражненне радзімкі.
6
Рыс. 1. Прыроджаны невус
У такіх выпадках лепш яго абстрыгчы, а самую радзімку не чапаць і не раздражняць.
Памеры барадаўчатых радзімак у асноўным большыя, чым плоскіх. Пры гэтым чым большая і вышэйшая такая радзімка, тым яна звычайна менш пігментаваная і можа нават мець афарбоўку скуры. Гэта так званыя безпігментныя радзімкі, хоць валасяное покрыва на іх паверхні заўсёды ёсць і нярэдка значных памераў.
Асаблівую разнавіднасць уяўляюць вялікія бугарчатыя набытыя невусы цёмнакарычневага колеру ці зусім чорныя з густым валасяным покрывам. Звычайна такія невусы размяшчаюцца на спіне, пераважна ў паяснічнай вобласці. Як правіла, яны пакрыты густымі і доўгімі чорнымі валасамі, якія часта звісаюць ніжэй самога невуса (рыс. 1). He выпадкова такое валасяное покрыва параўноўваецца з формай конскага хваста.
7
Мы назіралі жанчыну ва ўзросце 28 гадоў, у якой пабыты невус размяшчаўся на спіне і крыжы. Велічынёй ён быў з далонь і пакрыты густымі чорнымі валасамі. Валасы хутка раслі, звісалі ўздоўж ягадзічнай складкі і раздражнялі скуру прамежнасці. Жанчына вымушана была перыядычна стрыгчы гэтыя валасы. Звярнуцца да ўрачоў за парадай яна саромелася і зрабіла гэта толькі тады, калі нарадзіла здаровае і без аналагічных радзімых знакаў дзіця.
Такія вялікія пігментныя невусы з густымі валасамі і зморшчанай, літаральна «слановай» скурай могуць узнікаць адначасова на розных частках цела і нават сіметрычна на ягадзіцах ці лапатках. Апісаны выпадак, калі ў 22гадовага мусульманіна гіганцкі пігментаваны валасяны невус пакрываў шыю, плечы, правую лапатку і частку спіны. Апрача таго, у яго было яшчэ каля 150 невялікіх пігментных плям.
Вялікія радзімыя знакі звычайна з’яўляюцца ў высокай ступені спелымі і амаль ніколі не перараджаюцца ў злаякасныя пухліны. Размяшчаюцца яны пераважна на тых частках цела, якія прыкрываюцца адзеннем. Паколькі гэтыя плямы сябе нічым не праяўляюць, то ў такіх выпадках ніхто, можна сказаць, не звяртаецца за медыцынскай дапамогай. Наадварот, людзі саромеюцца іх паказваць. Аднак трэба мець на ўвазе, што гэтыя плямы могуць таксама раздражняцца і запальвацца, а гэта ўжо небяспечна.
Калі ў дзяцей ёсць такія плямы, то бацькі павінны пракансультавацца з урачом наконт іх як мага раней, таму што з узростам яны могуць павялічвацца, а магчыма, і ўскладняцца.
Параўнальна рэдкай формай з’яўляюцца галінастыя шматдольчатыя пігментныя разрастанні, якія падобны на тутавую ягаду ці гронку вінаграду. Звычайна такія вевусы маюць выгляд папіломы на вузкай ножцы і звісаюць. Яны мяккія навобмацак, нярэдка з чырванава
8
тым адценнем, што прыдае ім выгляд сасудзістай пухліны — ангіёмы, але могуць мець цёмнакарычневую афарбоўку і месцамі нават чорную. Размяшчаюцца TaKia невусы пераважна на шыі, грудной клетцы, спіне, жываце, у сувязі з чым часта траўмуюцца, кроваточаць, запальваюцца і могуць перараджацца ў злаякасныя пухліны, асабліва калі іх спрабуюць выдаліць перавязаўшы ніткай ці звычайным зразаннем.
Набытыя пігментныя плямы, як ужо адзначалася, менш спелыя і не ўтрымліваюць прыдаткаў скуры. Валасяное покрыва на іх звычайна адсутнічае, хоць па форме і афарбоўцы яны нагадваюць радзімыя знакі (рыс. 2). За такімі плямамі неабходны асабліва пільны нагляд. Трэба звяртаць увагу на іх дынамічнасць і інтэнсіўнасць афарбоўкі. Гэтыя плямы адрозніваюцца ад радзімых знакаў па форме і памерах. Часцей за ўсё яны бываюць паўавальнымі ці круглымі, часам плоскімі, з гладкай паверхняй і толькі злёгку выступаюць над узроўнем скуры. Памеры іх невялікія, да аднаго сантыметра ў дыяметры. Звычайна гэтыя плямы адзіночныя, узнікаюць на твары, шыі, руках, нагах, значна радзей — на тулаве, карацей кажучы, на тых месцах, якія ў большай меры падвяргаюцца знешнім уздзеянням, раздражненням, што, магчыма, і прыводзіць да іх развіцця. У месцах удараў і рубцоў таксама могуць з’яўляцца пігментныя плямы. Нярэдка ў мужчын пры паўторных траўмах скуры ў час галення ўзнікаюць такія плямы.