Пігментныя ўтварэнні на скуры і іх злаякаснае перараджэнне
Выдавец: Беларусь
Памер: 32с.
Мінск 1976
Трэба адзначыць, што радзімыя знакі ў перыяд росгу і развіцця чалавека могуць некалькі павялічвацца і змяняць афарбоўку. Асабліва прыкметны рост гэтых плям назіраецца ў перыяд палавой спеласці. У пажылым узросце могуць адзначацца змяненні адваротнага напрамку.
Дынамічнасць пігментных утварэнняў у залежнасці ад узросту людзей указвае на тое, што натуральныя змяненні ў прыроджаных плямах абумоўлены гарманальным
9
Рыс. 2. Набытыя пігментныя плямы
станам арганізма, які ў сваю чаргу залежыць ад узросту і нават полу людзей.
Пігментныя ўтварэнні на скуры ў жанчын назіраюцца часцей, чым у мужчын. У дзяўчынак у перыяд палавой спеласці радзімыя знакі становяцца асабліва яркімі, гэта значыць насычаюцца пігментам. У цяжарных жанчын наогул павялічваецца пігментны абмен і ўсе радзімкі не толькі цямнеюць, але і прыкметна павялічваюцца ў памерах. Пасля родаў, калі ўсе функцыі ў маці нармалізуюцца, радзімыя знакі набываюць ранейшы выгляд. Тым не менш у час цяжарнасці, як і ў перыяд палавой спеласці, часам узнікаюць настолькі бурныя змяненні ў пігментных плямах, што могуць прывесці да злаякаснага іх перараджэння, гэта значыць да развіцця меланомы.
Аднак галоўнай прычынай злаякаснага перараджэння пігментных плям з’яўляецца не столькі ўзмацненне пігментацыі, колькі ўзнікаючая часам здольнасць іх змя
10
няцца пад уплывам эндакрынных (унутраных) фактараў ці розных знешніх неспрыяльных уздзеянняў. Так, у пажылых людзей пасвятленне пігментнай плямы не менш небяспечна, чым у юнацкім узросце прыкметнае яе пацямненне. Змяненне афарбоўкі пігментнай плямы ў той ці іншы бок: блакітнай у сінюю, карычневай у абсалютна чорную ці паступовае знікненне пігменту амаль да поўнага прасвятлення — сведчыць аб вялікіх біялагічных зрухах, якія могуць прыводзіць да развіцця пігментнай ці безпігментнай меланомы. Часцей за ўсё гэта назіраецца ў плоскіх і ледзь выступаючых плоскабугарчатых пігментных плямах. Больш буйныя, барадаўчатыя пігментныя плямы з узроста.м таксама павялічваюцца, але афарбоўка іх некалькі бляднее.
Павелічэнне радзімага знака нават без якіхнебудзь адчуванняў можа азначаць неспакойнае яго цячэнне, а калі яшчэ пры гэтым змяняецца афарбоўка, то гэта ўжо дзве трывожныя прыкметы. Разам з тым нязначнае павелічэнне пігментных плям у перыяд росту і палавой спеласці можа насіць і чыста ўзроставы характар і ніякай небяспекі ке ўяўляць. Але ў гэтым можа разабрацца толькі ўрач.
У жанчын радзімыя знакі, як мы ўжо ўказвалі, больш падвержаны змяненням. Таму ў юнацкім узросце і ў дзетародны перыяд яны павінны час ад часу звяртацца да ўрача, які можа прасачыць за дынамікай пігментных плям.
НЕБЯСПЕЧНЫЯ
I ШКОДНАДЗЕЮЧЫЯ ФАКТАРЫ
Як прыроджаныя, так і набытыя пігментныя плямы надзвычай адчувальныя да розных знешніх раздражненняў: механічных, хімічных, тэрмічных і нават да празмернага абпраменьвання на сонцы.
11
Нярэдка людзі, асабліва маладыя, у якіх на твары ці тулаве шмат пігментных плям, хочуць нейкім чынам пазбавіцца ад іх. Так, моладзь у летні перыяд стараецца як мага больш загараць. Мала таго, многія з іх імкнуцца яшчэ паехаць кудынебудзь на поўдзень — у Крым ці на Чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа, дзе больш сонечных праменняў.
Аднак працяглае знаходжанне на сонцы нярэдка суправаджаецца значнымі функцыянальнымі расстройствамі, аж да сонечнага ўдару, не кажучы ўжо пра галаўны боль, зніжэнне апетыту і іншыя парушэнні. Трэба ўлічваць і тое, што ультрафіялетавыя праменні сонечнага спектра ў вялікіх дозах могуць аказваць адмоўны ўплыў на арганізм. У прыватнасці, яны садзейнічаюць узмацненню пігментацыі ў прыроджаных і набытых пігментных плямах і нават могуць з’явіцца прычынай іх злаякаснага перараджэння.
Апрача таго, загар не маскіруе поўнасцю пігментных плям, бо з пігментацыяй скуры яны цямнеюць яшчэ больш.
Вось чаму людзям, у якіх ёсць хоць і дробныя нешматлікія пігментныя плямы ці вялікія адзіночныя радзімкі, не рэкамендуецца працяглае знаходжанне на сопцы, а тым больш спецыяльнае загаранне, бо гэта можа прывесці да небяспечнага зыходу.
Адна маладая жанчына звярнулася да нас са скаргай на тое, што ў яе пасля адпачынку на поўдні ўжо два месяцы не праходзіць запаленне пігментнай плямы на шыі. Як высветлілася, у жанчыны з нараджэння была паўавальная пляма ў падключычнай вобласці памерам 3X1,5 сантыметра, якая злёгку ўзвышалася і была пакрыта невялікімі валасамі. У час адпачынку па нечай парадзе жанчына шмат загарала, каб выклікаць злушчэнне скуры. Яна спадзявалася, што пры гэтым знікне пляма, скура потым загарыць і нічога не будзе відаць. Каб лепш загарэць, ёй рэкамендавалі змазваць скуру ней
12
кай маззю. Жанчына добрасумленна ўсё выконвала, цэлымі днямі ляжала на сонцы з адкінутай галавой. I сапраўды, на працягу трох дзён скура, што называецца, згарэла і пачала злазіць, а ў некаторых месцах нават з’явіліся пухіры ад апёку. Затым усё паступова загаілася. Некалькі пазней пігментная пляма пачала мокнуць, і жанчына рашыла, што загар дасягнуў мэты — пляма павінна злушчыцца. Але гэтага не адбылося. Пігментная пляма ўвесь час мокла і не злушчвалася, а ад сонца яшчэ больш пацямнела.
Пры аглядзе жанчыны стала зразумела, што пігментная пляма ператварылася ў злаякасную пухліну ў выніку працяглай інсаляцыі, калі яна два месяцы назад старанпа загарала. Усе дадатковыя метады даследавання пацвердзілі дыягназ меланомы скуры.
Вядома, адпачываць на поўдні можна і людзям, якія маюць пігментныя плямы. Купанне ў моры і адпачынак у цяні без залішняй інсаляцыі карысны ўсім людзям. Аднак асобам, у якіх на скуры ёсць шмат пігментных плям, не трэба ездзіць на поўдзень спецыяльна загараць. Ім мэтазгодней адпачываць у той паласе, дзе яны акліматызаваліся.
Яшчэ больш небяспечны розныя механічныя ўздзеянні, накіраваныя на выдаленне ці выпальванне пігментных плям з касметычнай мэтай. Некаторыя маладыя і нават пажылыя людзі, каб пазбавіцца ад радзімага знака, звяртаюцца да розных народных сродкаў. Так, радзімкі на тонкіх ножках часта перавязваюць ніткай ці воласам у месцы заснавання. Сапраўды, знешняя частка такой радзімкі ад здаўлення сасудаў амяртвляецца, падсыхае і адвальваецца, але аснова, якая знаходзіцца ў самой скуры, застаецца і ад такога раздражнення яшчэ хутчэй пачынае расці. Гэта прыводзіць не толькі да ўзнаўлення радзімкі, але і да больш хуткага яе росту, а нярэдка нават і да злаякаснага перараджэпня.
Такія шкодныя маніпуляцыі могуць прывесці да раз
13
віцця меланомы, якая звычайна хутка распаўсюджваецца па арганізму. Нам вядомы выпадак, калі муж па просьбе жонкі перавязаў ёй на шыі невялікую цёмную радзімку, якая вісела на ножцы і была ўсяго толькі касметычным недахопам. Праз тры дні пасля перавязкі ніткай радзімка адвалілася, а праз шэсць месяцаў муж засгаўся ўдаўцом. Жонка памерла ад бурна развіўшайся меланомы.
Пігментныя плямы і радзімкі надзвычай адчувальны да любых раздражненняў. Іх нельга прыпякаць, зразаць ці перавязваць. Розпыя народныя сродкі, якія ўжываюцца з мэтай ліквідацыі невусаў, вельмі небяспечныя для жыцця людзей і не павінны выкарыстоўвацца. Нельга ўздзейнічаць на радзімкі і іншыя пігментныя плямы кіслотамі і шчолачамі, выпальваць іх з касметычнымі мэтамі. Выпальванне пігментных утварэнняў яшчэ больш небяспечна, чым паверхневыя зразанні ці перавязкі. Неабыякавы для радзімак і пігментных плям любыя траўмы. Часам яны нават небяспечны як надзвычай дзейсны фактар для хуткага злаякаснага перараджэння і развіцця меланом. Таму радзімыя знакі, якія пастаянна падвяргаюцца раздражненню каўняром, поясам ці іншымі рэчамі туалету, неабходна выдаляць у спецыяльных установах. У кожным выпадку пасля кансультацыі спецыяліста і праверкі біялагічнага характару пігментных утварэнняў лабараторнымі метадамі павінна праводзіцца радыкальнае выдаленне ці камбінаванае лячэнне іх, якое звычайна ўключае перадаперацыйнае абпраменьванне.
Цяпер амаль ва ўсіх гарадах функцыяніруюць касметычныя кабінеты, дзе вопытныя спецыялісты могуць параіць, калі і як лепш выдаліць радзімку з касметычнай мэтай. Аднак пры падазрэнні на тое, што невус неспакойны, лепш звярнуцца да ўрача ў анкалагічны дыспансер, дзе ёсць усе ўмовы для больш дасканалай дыягностыкі і эфектыўнага лячэння пігментпых плям і меланом.
14
Мы назіралі некалькі выпадкаў развіцця меланом у жанчьш з пігментных плям, якія размяшчал іся на галёнках і былі траўміраваны хатнімі жывёламі, птушкамі. Адной жанчыне ў невялікую чорную плямку на галёнцы некалькі разоў дзеўбануў певень. Пасля гэтага пляма кроватачыла, затым з яе ўзнікла меланома скуры.
Другая хворая расказала, што ў яе кот не адзін раз драпаў чорную радзімку на назе. Аднойчы ён скочыў на нагу і кіпцюрамі так пашкодзіў радзімку і скуру, што нават адзначалася кровацячэнне. 3 таго часу радзімы знак стаў павялічвацца, часта запаляцца і лёгка пашкоджваўся. Жанчына прыкладвала да яго розныя мазі. I ўсе ж у канчатковым выніку развілася меланома.
У гэтых жанчын асноўнай прычынай злаякаснага перараджэння пігментных плям, безумоўна, было неаднаразовае іх траўміраванне.
Калі на аголеных частках ног ёсць цёмныя плямы, то, каб прадухіліць іх ад траўміравання, неабходна насіць панчохі нават летам. У сельскай мясцовасці, каб засцерагчы ад траўм радзімкі на нагах, трэба насіць высокі абутак, а калі яны ёсць і на руках, то мэтазгодна карыстацца рукавіцамі і насіць адзенне з доўгімі рукавамі.
Вядомы выпадкі траўміравання нават злёгку выступаючых пігментных плям на руках і нагах пры ўборцы сена, сціртаванні саломы, малацьбе, нарыхтоўцы дроў і іншых відах сельскагаспадарчых работ. Разагрэтая па сонцы скура, у тым ліку і радзімыя знакі, лёгка траўміруюцца і затым раздражняюцца не толькі механічна, але і хімічна — потам, пылам, дымам у тых, хто курыць, выхлапнымі газамі машын і інш.
Часам траўмы плям на твары ў мужчын наглядаюцца ў час галення, а на валасістай частцы галавы — пры раз' дзіраннях. У падпахавых і пахвінных частках цела радзімкі нярэдка мацэруюцца і траўміруюцца ад пастаяннага трэння скурай, адзеннем і г. д. Ва ўсіх выпадках
15
няўдалай лакалізацыі пігментных плям, калі яны пастаянна траўміруюцца, неабходна іх неадкладна выдаляць.
Часта адзначаюцца траўмы радзімак на скуры спіны пры мыцці ў лазні, калі карыстаюцца жорсткай мачалкай ці занадта моцна паляпваюць сябе венікам у апарні, прывычным драпанні рукой чагосьці, што вытыркаецца на спіне, але не відаць простым вокам, а нярэдка звычайным выцісканнем прышчыка, які здаецца безбалесным, і г. д. Адным словам, любое траўміраванне пігментных утварэнняў небяспечна, асабліва пігментных плям.