Пігментныя ўтварэнні на скуры і іх злаякаснае перараджэнне
Выдавец: Беларусь
Памер: 32с.
Мінск 1976
Такім чынам, са сказанага вышэй вынікае, што да злаякаснага перараджэння невусаў ці пігментных плям прыводзяць самыя розныя прычыны. Каб засцерагчы сябе ад непрыемных вынікаў, неабходна перыядычна аглядаць усё цела перад люстэркам, у прыватнасці ў час мыцця. Трэба заўсёды памятаць аб радзімках, якія лакалізуюцца ў недаступных для пастаяннага агляду месцах, і старанна засцерагаць іх ад якога б там ні было раздражнення.
Імавернасць развіцця меланом з радзімак вельмі мізэрная. Прыкладна дзве меланомы ўзнікае на 1 000 000 пігментных плям. Калі ў чалавека ў сярэднім налічваец • ца да 20 пігментных плям, то захварэць меланомай можа адзін чалавек на 25 000 такіх людзей.
Меланома ўзнікае значна радзей, чым любая іншая злаякасная пухліна скуры, і складае менш як адзін працэнт ад усіх новаўтварэнняў, аднак сярод пухлін скуры яна дасягае 20 працэнтаў. Па частаце развіцця другое месца займаюць меланомы вока, яшчэ радзей меланомы ўзнікаюць на мазгавых абалонках, слізістых абалонках поласцей рота і губ. Гэтыя пухліны могуць выяўляцца ў гартані, трахеі, страваводзе, прамой кішцы, палавых органах, наднырачніках і г. д.
16
Меланомы, як ужо адзначалася, сустракаюцца параўнальна рэдка, але яны вельмі хутка распаўсюджваюцца па ўсім арганізме, што прыводзіць часцей за ўсё маладых і поўных здароўя людзей да вельмі змрочнага стану.
ПРЫКМЕТЫ
ЗЛАЯКАСНАГА ПЕРАРАДЖЭННЯ
ПІГМЕНТНЫХ ПЛЯМ У МЕЛАНОМУ
Паколькі пігментныя плямы даволі распаўсюджаны, то неабходна пазнаёміць насельніцтва з тымі прыкметамі, ці сімптомамі, якія могуць з’явіцца ў самым пачатку неспрыяльных змяненняў у гэтых плямах.
Веданне сімптомаў дапаможа своечасова звярнуцца да ўрача за парадай і медыцынскай дапамогай, а гэта галоўная ўмова прадухілення магчымага перараджэння пігментных плям у меланому і нават паспяховага лячэння яе.
У спакойным стане пігментныя плямы звычайна ся, бе нічым не праяўляюць. У выпадку ж якоганебудзь адхілення ад нармальнага ў біялагічных адносінах цячэння ў іх могуць з’явіцца як суб'ектыўныя, так і аб’ектыўныя прыкметы, на якія неабходна звяртаць увагу і надаваць ім пэўнае значэнне.
Да суб’ектыўных сімптомаў у неспакойнай пігментнай пляме належаць: з’яўленне свербу, смылення, пашчыпвання ці лёгкага паколвання ў самой пляме. Гэтыя адчуванні звычайна супадаюць з пачырваненнем ці запаленнем самой плямы. Часта і вакол плямы адзначаецца пачырваненне скуры ў выглядзе арэолу ці звілістых ружовых цяжаў. На першы погляд гэта можна прыняць за запаленне. На самай жа справе пачырваненне ўтвараецца не ад пранікнення інфекцыі, а ў сувязі з біялагічнымі зрухамі, якія ўзнікаюць у пігментным утварэн
17
ні, у бок больш хуткага яго росту з праліферацыяй у мнгчымым месцы злаякаснага перараджэння. Пачырваненне скуры вакол утварэння з’яўляецца ўжо і аб’ектыўным сімптомам неспакойнага цячэння пігментнай плямы ці радзімкі. У сувязі з гэтым трэба прымаць тэрміновыя меры да ўдакладнення неабходнай тэрапіі ў адпаведных умовах.
Другім суб’ектыўным сімптомам неспакойнага цячэння як пігментнай плямы, так і радзімага знака можа быць размякчэнне паверхні, часам з серознымі (сыроватачнымі) выдзяленнямі ці нават кропкавым кровазліццём. У такіх выпадках бялізна прыліпае да паражоных участкаў скуры, пастаянна здзіраецца і траўміруецца пляма нават пры самым акуратным пераапрананні. Пры гэтым агаляецца раневая паверхня, і ў яе пранікае інфекцыя, узнікаюць прыкметы сапраўднага запалення з тупым болем, а нярэдка і з гнойнымі выдзяленнямі. Тэмпература часта застаецца нармальнай. Аднак такія, ужо сур’ёзна хворыя людзі яшчэ доўга не звяртаюць на свой стан увагі, працягваюць працаваць і вядуць звычайны вобраз жыцця. Вельмі небяспечна пры гэтым займацца самалячэннем. Трэба неадкладна звяртацца да ўрача, які зможа ўстанавіць, што гэта—запаленне скуры ці злаякаснае перараджэнне самой плямы.
Да аб’ектыўных прыкмет неспакойнага цячэння пігментнай плямы належаць: павелічэнне памераў, змяненне афарбоўкі, залішняе лушчэнне і з’яўленне бугарчатасці па краі ці ў цэнтры. У выніку хуткай дынамікі ў плямг на яе паверхні могуць нарошчвацца і злушчвацца лускавінкі, узнікаць блакітнаваты абадок ці венчык па перыферыі. Пляма можа пакрывацца болькамі. Часам зацвердзявае яе аснова, з’яўляюцца даччыныя высыпанні ў выглядзе кропкавых сатэлітаў (спадарожнікаў) вакол асноўнай плямы, павялічваюцца блізка размешчаныя рэгіянарныя лімфатычныя вузлы (рыс. 3).
18
Рыс. 3. Невус, малігнізавапы ў меланому, з даччынымі высыпаннямі
Кожнае з гэтых змяненняў можна пэўным чынам растлумачыць. Але ўжо сама разнастайнасць прыкмет неспакойнага цячэння ў пляме сведчыць аб тым, наколькі складаныя працэсы адбываюцца ў ёй. Вельмі небяспечна, як мы ўжо адзначалі, хуткае пацямненне плямы, не менш небяспечна і яе прасвятленне. Апошняе можа быць прыкметай развіцця безпігментнай меланомы, якая працякае яшчэ больш каварна, чым звычайныя пігментныя меланомы. Асабліва павінна насцярожваць у адносінах злаякаснага перараджэння невусаў з’яўленне блакітнаватага абадка вакол плямы.
Аднак аналагічны колер маюць і юнацкія блакітныя меланомы, якія працякаюць параўнальна дабраякаспа. Практычна гэта блакітнаватыя плямы, якія с самага пачатку ў дзяцей размяшчаюцца на скуры, але значна
19
глыбей — у самой дэрме, а зверху над імі знаходзіцца слой стончанага атрафіраванага эпітэлію.
Новыя, даччыныя высыпанні ў выглядзе чорных кропак ці цёмных плям, якія звычайна размяшчаюцца паблізу асноўнага невуса, таксама сведчаць аб тым, што адбыліся змяненні не толькі ў ім, але і ва ўсіх пігментных комплексах, утвораных ад яго. Гэта ўжо надзвычай трывожная прыкмета злаякаснага перараджэння невуса і хуткага росту меланомы.
Прыводзім адзін з выпадкаў спалучэння меланомы з сатэлітамі. У хворай Ш., 28 год, на правай галёнцы была прыроджаная пігментная пляма каля сантыметра ў дыяметры. У апошнія тры месяцы гэта пляма стала павялічвацца і кроватачыць. Вакол яе ўзніклі цямнейшы, чым сама пляма, абадок і некалькі кропкавых чорных высыпак паблізу яго. У мазкахадбітках з кроватачывай паверхні асноўнай плямы былі выяўлены пухлінныя клеткі, якія ўтрымлівалі пігмент. Выказана меркаванне, што гэта меланома. Дыягназ пацвердзіўся, але хворай паспелі правесці радыкальнае лячэнне, і яна жыве ўжо больш як пяць гадоў і працягвае працаваць.
Гэта назіранне павучальнае ў тых адносінах, што на прыроджаны радзімы знак, які падвяргаўся раздражненню панчохай і абуткам, не была своечасова звернута ўвага. У выніку ў жанчыны за такі кароткі тэрмін пасля ўзнікнення запалення ў пляме развілася меланома ўжо з даччынымі высыпаннямі. Да гэтага, несумненна, прывяло пастаяннае раздражненне плямы, якую трэба было выдаліць, што прадухіліла б ад небяспечных для жыцця вынікаў.
Часам мэтазгодна выдаляць і спакойныя пігментныя плямы, асабліва калі яны размяшчаюцца ў тых месцах, якія пастаянна падвяргаюцца раздражненню і часта траўміруюцца. Напрыклад, у мужчын радзімкі на шыі траўміруюцца часцей, чым у жанчын. Тугі каўнер сарочкі і гальштук садзейнічаюць раздражненню пігментных
20
плям. Жанчыны ж пераважна носяць такое адзенне, што шыя застаецца аголенай. Аднак жанчыны, асабліва маладыя, часам імкнуцца прыхаваць радзімку на шыі з дапамогай асобага каўняра. Гэта можа садзейнічаць раздражненню пігментнай плямы. Але яшчэ больш небяспечна, калі жанчыны знішчаюць радзімку ці бародаўку прыпяканнем або перавязваннем.
На грудной клетцы радзімыя знакі больш раздражняюцца і часцей перараджаюцца ў злаякасныя ў месцах прылягання падцяжак у мужчын, бюстгальтараў у жанчын.
На жываце часцей за ўсё траўміруюцца радзімкі ў месцах прылягання штаноў ці рэменя. Даволі неспрыяльным месцам для пігментнай плямы ці радзімкі з’яўляецца скура сцёгнаў з унутранага боку, дзе нават ад пастаяннага трэння пры хадзьбе можа наступіць злаякаснае перараджэнне іх. Ва ўсіх такіх выпадках неабходна звяртацца да ўрача. Толькі ён можа правільна вызначыць ступень небяспекі з улікам лакалізацыі плямы, яе магчымага раздражнення і даць абгрунтаванае заключэнне аб тым, што рабіць у кожным канкрэтным выпадку.
Неабходна спыніцца і на такім пігментным захворванні скуры, якое называецца прамеланозам Дзюбраа і, як правіла, з часам ператвараецца ў злаякасную меланому.
Прамеланоз часцей за ўсё назіраецца ў пажылых жанчын на твары, руках, нагах, але можа з’явіцца і на слізістых абалонках губы, шчакі, нават павека. Нярэдка ён нагадвае старэчыя вяснушкі. Па знешніх прыкметах — гэта змененыя, з выражанай пігментацыяй участкі скуры, якія злёгку ўзвышаюцца. Памеры іх ад чачавічнага зярняці да 2—3 сантыметраў у дыяметры. Граніцы невыразныя, краі няроўныя, паверхня бугарчатая. Звычайна гэтыя плямы пакрыты шараватымі лускавінкамі. На паверхні такой плямы маюцца як зацвярдзелыя, так і мяк
21
Рыс. 4. Прамеланоз Дзюбраа на скуры галёнкі.
кія ўчасткі тканак з рознай афарбоўкай, і ствараецца ўражанне, што гэта пляма нагадвае геаграфічную карту (рыс. 4).
Узмоцненае лушчэнне ўсёй плямы ці толькі скарыначак, з’яўленне болек або зацвярдзенне ў якімнебудзь участку ці краі плямы сведчаць аб магчымым злаякасным перараджэнні.
На скуры чалавека сустракаецца і вялікая колькасць розных бародавак, папілом і іншых разрастанняў, якія да радзімых знакаў і пігментных плям не адносяцца, але насельніцтва павінна ведаць пра іх, таму што яны таксама прычыняюць нямала турбот і абсалютна беспрычынных хваляванняў.
22
ІНШЫЯ ЗАХВОРВАННІ СКУРЫ
Адрозніваць сапраўдныя і несапраўдныя пігментныя плямы і радзімыя знакі можна па знешніх прыкметах, якія залежаць ад будовы, глыбіні і месца размяшчэння пухлінных разрастанняў на скуры.
Асобнай разнавіднасцю дабраякасных змяненняў скуры з'яўляюцца светлыя плямы віціліга і цёмныя, так званыя мангольскія, якія часта назіраюцца на твары.
Да дабраякасных змяненняў скуры адносяцца і блакітныя невусы — у асноўным адзіночныя, невялікія, з выразнай граніцай плоскія плямы круглявай ці авальнай формы. Сустракаюцца яны пераважна ў дзіцячым і юнацкім узросце на твары, руках, радзей — на тулаве і ніжніх канечнасцях. Гэтыя невусы, як правіла, працякаюць дабраякасна, а з узростам часта самастойна знікаюць. Аднак пры моцных раздражненнях або розных прыпяканнях яны могуць падвяргацца злаякаснаму пераўтварэнню.