Пігментныя ўтварэнні на скуры і іх злаякаснае перараджэнне
Выдавец: Беларусь
Памер: 32с.
Мінск 1976
Трэцяй разнавіднасцю дабраякасных змяненняў скуры з'яўляюцца чырвоныя знакі, якія звязаны з анамаліяй развіцця крывяносных сасудаў, кропкавыя, павукападобныя, плоскія і вузлаватыя сасудзістыя змяненні. Адрозніць сасудзістыя плямы ад сапраўдных гемангіём можна такім чынам. Гемангіёмы — гэта расшырэнні сасудаў, выпаўненыя крывёй. Пры лёгкім націсканні яны спадаюць, бляднеюць.
Яшчэ больш бяскрыўднымі змяненнямі скуры, якія трэба размяжоўваць з сапраўднымі невусамі і радзімымі знакамі, з’яўляюцца розныя ўнутрыскураныя цвёрдыя вузялкі. Да іх адносяцца фібромы, нейрафібромы, папіломы скуры, мазалі, пігментаваныя рубцы пасля апёкаў, траўм і інш.
Нярэдка фіброма скуры вельмі нагадвае пігментную пляму. У такіх выпадках у дарослых людзей з’яўляюцца зацвярдзенні на скуры ў выглядзе вузялкоў, якія пасту
23
пова павялічваюцца і нават цямнеюць. Хоць такое зацвярдзенне нічым іншым сябе не праяўляе, аднак можа закрадвацца думка, што гэта, магчыма, пігментны невус. На самай справе гэта вузлаватае разрастанне фібрознай тканкі з сасудзістым ці неўрагенным кампанентам. Для такіх утварэнняў на скуры характэрна наступнае: нейраі ангіяфібромы заўсёды больш цвёрдыя, чым іншыя пігментныя плямы. Пры гэтым асноўная маса вузялка размяшчаецца глыбей, а скура як бы ўцягваецца над ім і ў цэнтры гэтага месца набывае больш цёмную афарбоўку. У радзімых знаках і нават набытых пігментных плямах уцяжэнняў скуры звычайна не бывае, яны выступаюць над узроўнем скуры, а выразнасць граніцы пігментацыі залежыць ад памераў плямы. Усё гэта вельмі важна для дыферэнцыяльнай дыягностыкі невусаў і пігментаваных нейрафібром скуры, якія не ўяўляюць ніякай небяспекі, і іх можна не выдаляць.
Важна ведаць, что часам у невялікай чырвонай сасудзістай пляме ўтвараюцца згусткі крыві і можа з'явіцца цёмная пляма ад жалеза, якое вызвалілася з гемаглабіну і акіслілася ў гемасідэрын. У такіх выпадках ангіёма знешне вельмі падобна да пігментнай плямы ці радзімага знака з неспрыяльным цячэннем.
Уважлівы агляд ангіяпапілом дазваляе заўсёды выявіць у іх дробныя галінкі крывяносных сасудаў, якія асабліва прыкметны пры лёгкім націсканні. Пад павелічальным шклом ці лупай больш выразна відаць згусткі крыві, якія ўяўляюць дробныя чорныя кропкі, размешчаныя пераважна ў паверхневых слаях. Асновы такіх ангіём звычайна без цёмных уключэнняў і больш аднародныя.
У сапраўдных невусах пігмент, наадварот, размяшчаецца ў больш глыбокіх слаях, гэта значыць у аснове, а часам дыфузна прапітвае ўсю пляму, тады па перыферыі адзначаецца паблядненне без сасудзістага малюнка.
24
Устанавіць сапраўдную прыроду зусім чорнага і падобнага да меланомы ўтварэння, але з абсалютна дабраякасным цячэннем, лягчэй, калі ведаеш, якім яно было раней.
Паказальны ў гэтых адносінах адзін выпадак, калі маці, па прафесіі ўрач, заўважыла ў сына на грудной клетцы цёмную кропкавую плямку, якая літаральна за некалькі дзён набыла чорны колер. Бацькі прывялі сына на кансультацыю ўжо з пастаўленым імі дыягназам меланомы. Цяжка было пераканаць іх у тым, што гэта не меланома. Калі ў спакойных абставінах распыталі хлопчыка, ён расказаў аб тым, што ў яго раней на гэтым месцы была чырвоная плямка, якая чамусьці пацямнела. Дынаміка змяненняў колеру плямы пераконвала ў тым, што гэта кровазліццё ў сасудзістую пляму з утварэннем у ёй згустка крыві. Так яно і было. Праз некалькі дзён чорная плямка падсохла і злушчылася.
Гэта назіранне пацвярджае, што не ўсе чорныя плямы на скуры сведчаць аб меланоме. I наадварот, часам пасвятленне плямы можа наглядацца пры развіцці яшчэ больш небяспечнай так званай безпігментнай меланомы.
Прыводзім адзін такі выпадак.
Юнак на плячы выпадкова садраў бародаўку амаль такога ж колеру, як і скура, але не надаў гэтаму значэння і нават забыўся, што гэта было. Праз паўгода ён заўважыў, што ў яго павялічыліся лімфатычныя вузлы ў падпахавай вобласці на тым жа баку. 3 гэтым юнак і звярнуўся за медыцынскай дапамогай. Аднак урач, да якога прыйшоў малады чалавек, не распытаў яго падрабязна аб пачатку захворвання, а пацыент сам не расказаў, што раней садраў бародаўку на плячы. Павялічаныя лімфатычныя вузлы прынялі за самастойнае захворванне і выдалілі іх. Усе яны былі запоўнены чорнай масай. Як высветлілася, гэта былі метастазы меланомы, якая развілася з раней садранай безпігментнай бародаўкі.
25
У метастазах была вялікая колькасць чорнага меланіну. На вялікі жаль, нягледзячы на ўсе намаганні ўрачоў, хворы загінуў ад шматлікіх метастазаў у лёгкія і іншыя органы.
Прыведзеныя назіранні сведчаць, што як пігментныя, так і безпігментныя зацвярдзенні на скуры трэба паказваць урачу, бо кожнае з іх можа перарадзіцца калі не ў меланому, то ў якуюнебудзь іншую злаякасную пухліну. Напрыклад, рубцы, якія зацвердзяваюць ці пакрываюцца болькамі пасля апёкаў ці раней існаваўшых свішчоў, часам цямнеюць і нагадваюць пігментныя плямы. Аднак з іх развіваецца не меланома, а рак скуры, які таксама, калі яго не лячыць, прыводзіць да сумных вынікаў.
МЕТАДЫ РАСПАЗНАВАННЯ
ПІГМЕНТНЫХ ПЛЯМ I МЕЛАНОМ
У цяперашні час існуе шмат метадаў распазнавання пігментных плям пры неспакойным іх цячэнні. Гэта клінічныя, лабараторныя, ізатопныя і інструментальныя даследаванні. Асноўным метадам распазнавання ўсіх новаўтварэнняў, у тым ліку пігментных плям і меланом, з’яўляецца клінічны. Ен заснаваны на правільным аналізе ўсёй інфармацыі, якую паведамляе пацыент, дэтальным аглядзе і далікатнай пальпацыі пігментнай плямы або якоганебудзь іншага ўтварэння на скуры.
Вялікае значэнне надаецца ізатопным метадам даследавання. Вядучым з іх з’яўляецца фосфарная дыягностыка. Прынцып яе ў тым, што пігментныя плямы, асабліва меланомы, назапашваюць радыёактыўны фосфар у значна большай колькасці, чым звычайная, без змен скура. Пры гэтым велічыня і тэмпы паглынання фосфару ў пігментнай пляме тым вышэй, чым больш у ёй абменных
26
парушэнняў, якія залежаць ад запалення ці злаякаснага пераўтварэння, гэта значыць малігнізацыі.
Ізатопная дыягностыка невусаў і меланом абсалютна бясшкодная і лёгка пераносіцца. Яна так зарэкамендавала сябе на практыцы, што цяпер лічыцца абавязковым метадам даследавання перад вырашэннем пытання аб выбары тактыкі найбольш спрыяльнага спосабу лячэння. У комплексе з іншымі метадамі даследавалня ізатопная дыягностыка з’яўляецца вядучай. Яна дазваляе выяўляць раннюю малігнізацыю невусаў і запаленчыя змяненні ў пігментнай пляме.
Так, у хворай В., 46 год, з дзяцінства было шмат пігментных утварэнняў па ўсяму целу ў выглядзе невялікіх плоскіх плямак. Адна з іх на плячы за паўгода прыкметна павялічылася і пацямнела. Пры ізатопнай дыягностыцы выявілася значнае накапленне ў ёй радыёактыўнага фосфару, якое стойка ўтрымлівалася на высокіх лічбах на працягу ўсяго тэрміну абследавання. Гэта з’явілася падставай для пастаноўкі дыягназу «меланома», хаця павелічэнне і пацямненне плямы клінічна таксама выклікала вялікае падазрэнне на злаякаснае яе перараджэнне. Хворай было праведзена неабходнае камбінаванае лячэнне, і пасля гісталагічнага даследавання выдаленай пухліны пацвердзіўся дыягназ меланомы ў пачатковай стадыі развіцця. Як відаць, асноўная роля ў ранняй дыягностыцы ў даным назіранні належыць ізатопнаму даследаванню.
3 лабараторных метадаў у дыягностыцы меланом пэўнае значэнне надаецца вызначэнню ў мачы меланіну — пухліннага пігменту, які, пападаючы ў кроў, стварае меланемію і затым, пранікаючы праз ныркі, выдаляецца з мачой. У выніку адзначаецца так званая меланурыя. I хоць мача пры гэтым звычайна колеру не мяняе, спецыяльнымі рэакцыямі ў ёй можна выявіць меланін.
Для марфалагічнай дыягностыкі меланом выкары
27
стоўваюцца абсалютна бясшкодныя спосабы даследавання, якія не прычыняюць якоганебудзь раздражнення, у прыватнасці ўзяцце мазкоўадбіткаў. Калі пігментная пляма пакрываецца болькамі ці кроваточыць, з яе паверхні можна ўзяць мазкіадбіткі шляхам лёгкага дакранання покрыўным шклом. У гэтых мазках нярэдка цыталагічным метадам пад мікраскопам можна выявіць пухлінныя клеткі.
У выпадках лушчэння невусаў таксама можна ўзяць лускавінкі для цыталагічнага даследавання або зрабіць адбіткі з пухліны пасля лёгкага саскрабання лускавінак з яе паверхні.
Біяпсія, або пракол, пухліны з мэтай узяцця матэрыялу для аналізу да аперацыі катэгарычна забараняецца. Аднак пасля выдалення любой пігментнай плямы ці радзімага знака біяпсію неабходна выконваць абавязкова ва ўсіх выпадках, таму што толькі мікраскапічнае даследаванне дазваляе канчаткова ўдакладніць дыягназ, а значыць, і дадатковае лячэнне.
СПОСАБЫ ЛЯЧЭННЯ
ПІГМЕНТНЫХ УТВАРЭННЯЎ СКУРЫ
Для лячэння радзімак і пігментных плям ужываюцца розныя спосабы, якія можна аб’яднаць у дзве групы: хірургічнае выдаленне ачагоў паражэння і разбурэнне іх на месцы. Хірургічныя спосабы ўключаюць простае выдаленне плям скальпелем ці электрахірургічнае высячэнне іх. Да метадаў, якія разбураюць пігментны ачаг на месцы, адносяцца: электракаагуляцыя, крыатэрапія шляхам замаражэння вуглекіслатой, прамянёвая тэрапія рэнтгенавымі ці радыевымі праменнямі. Кожны спосаб прызначаецца пры пэўных паказаннях, і выбраць яго правільна можа толькі ўрач. Асноўная мэта лячэння — дасягнуць спачатку надзейных лячэбных вынікаў,
23
а затым — касметычнага эфекту. Першараднымі ў лячэнні радзімак і невусаў павінны быць медыцынскія паказанні, а затым ужо пажаданні пацыентаў па касметычных меркаваннях.
Медыцынскімі паказаннямі для выдалення невусаў з’яўляюцца перш за ўсё неспрыяльныя іх лакалізацыі, гэта значыць размяшчэнне ў месцах пастаяннага раздражнення адзеннем (на шыі, жываце, валасістай частцы галавы і інш.). Пры лакалізацыі невусаў ці радзімак у гэтых месцах найбольш часта ўзнікаюць паказанні для іх выдалення. На наш погляд, перавагу трэба аддаваць хірургічнаму высячэнню, якое выконваецца вельмі хутка, і гаенне пасля яго адбываецца таксама хутка. Аднак пасля высячэння радзімкі ці плямы застаецца рубец. Таму на твары мэтазгодна прымяняць іншыя, больш ашчадныя ў касметычных адносінах спосабы. Да іх належаць электракаагуляцыя і прамянёвая тэрапія.
Калі радзімка мае тонкую аснову, гэта значыць вісіць як быццам бы на ножцы, то яе лепш за ўсё адсячы электранажом, а аснову затым скаагуліраваць. Гэта дазваляе сфарміраваць гладкі і амаль непрыкметны эластычны рубчык, які з цягам часу набывае выгляд нармальнай скуры. Калі ж радзімка ці пляма мае тоўстую аснову, адсячы іх электранажом даволі цяжка, а больш шырокая каагуляцыя суправаджаецца значным апёкам і фарміраваннем грубага рубца. Радзімкі з такой асновай на твары лепш за ўсё лячыць прамянёвым спосабам, гэта значыць шляхам абпраменьвання рэнтгенаўскімі праменнямі.