• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пігментныя ўтварэнні на скуры і іх злаякаснае перараджэнне

    Пігментныя ўтварэнні на скуры і іх злаякаснае перараджэнне


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 32с.
    Мінск 1976
    12.38 МБ
    Праўда, гэты спосаб лячэння больш працяглы. Прамянёвая тэрапія праводзіцца штодзённа на працягу 2— 3 тыдняў, але яна дазваляе атрымаць добры лячэбны эфект і касметычныя вынікі: застаецца толькі гладкі паверхневы рубец, які амаль не адрозніваецца ад нармальнай скуры. Асабліва добрыя вынікі дае прамянёвая тэрапія на шчоках, кончыку носа і паблізу павек. Гэта
    29
    лячэнне звычайна праводзіцца ў спецыялізаваных установах, часцей за ўсё ў анкалагічных дыспансерах.
    Аднак лучавая тэрапія радзімак і невусаў на валасістай частцы галавы з касметычнага пункту гледжання дае горшыя вынікі. Пасля абпраменьвання наступае аблысенне таго месца, якое падвяргалася прамянёвай тэрапіі. Таму на валасістай частцы галавы пігментныя ўтварэнні мэтазгодней высякаць. Тут добра загойваецца аперыраванае месца, а невялікі рубец, які пасля гэтага ўтвараецца, пад валасяным покрывам нябачны.
    Такім чынам, метад лячэння радзімкі ці пігментнай плямы выбіраецца ў залежнасці ад лакалізацыі, памераў, знешняй формы і тых паказанняў ці матываў, у сувязі з якімі прымаецца рашэнне выдаліць іх ці разбурыць.
    Як вядома, магчымы і іншыя спосабы лекавага ці медыкаментознага лячэння пігментных утварэнняў, у прыватнасці хімічныя. Часам лічаць, што яны менш траўматычныя і больш надзейныя. Аднак гэта не заўсёды так, а пры лячэнні радзімак далёка не так.
    Паверхневыя невялікія плямы з празмерным лушчэннем, а таксама дробнапапілярныя варсінчатыя невусы часам паддаюцца лячэнню гарманальнымі прэпаратамі: аксікортам, прэднізалонавай, гідракарцізонавай мазямі і іншымі. Пры ангіёматозных невусах, калі яны плоскія і невялікія, ужываецца, як і пры чыстых ангіёмах, абкалванне іх спіртам з мэтай хімічнай каагуляцыі ці замарожванне вуглекіслатой. Апошні спосаб крыатэрапіі выгадны тым, што ён безбалесны, лёгкадаступны, нават у дзяцей, і можа ўжывацца паўторна, даючы нядрэнныя вынікі пры павярхоўна размешчаных невусах, ангіёмах і папіломах. Гэты спосаб даволі часта выкарыстоўваецца ў касметычных кабінетах.
    Лячэнне такіх невусаў, пры якіх неабходна спачатку ўстанавіць, ці не перарадзіліся яны ў злаякасныя, праводзіцца толькі ў спецыяльных установах і лепш, калі ў
    20
    стайыянары. Толькі там можна аказаць неабходную дапамогу хвораму з улікам апошніх дасягненняў навукі.
    * * *
    Ад насельніцтва патрабуецца надаваць больш увагі свайму здароўю і своечасова звяртацца да ўрача з любымі прыкметамі неспакойнага цячэння радзімкі ці пігментнай плямы, якія нельга зрэзваць, перавязваць, выпальваць кіслотамі або шчолачамі. Гэта небяспечна для жыцця.
    Цішчанка М. A.
    Ц75 Пігментныя ўтварэнні на скуры і іх злаякаснае перараджэнне. Мінск, «Беларусь», 1976.
    32 с. з іл. (Санітарныя веды — у масы).
    У брашуры расказваецца аб пігментных утварэннях на скуры, аб іх магчы.мым змяненні і злаякасным перараджэнні. Даюцца парады па прафілактыцы і лячэнню гэтых утварэнняў у выпадку неабходнасці.
    Брашура разлічана на масавага чытача.
    ц 51800
    ц М 301(05)76
    617.8
    На белорусском языке
    НнколаА Афанасьевмч Тнтснко ПМГМЕНТНЫЕ ОБРАЗОВАННЯ НА КОЖЕ Н НХ ЗЛОКАЧЕСТВЕННОЕ ПЕРЕРОЖДЕННЕ
    Рэдактар О. С. Лукашонак. Мастак О. I. Раманцоў. Мастацкі рэдактар В. П. Бязмен. Тэхнічны рэдактар Г. I. Хмарун. Карэктар Л. Б. Тавачэнка.
    АГ 10480. Здадзена ў набор 1/IV 1976 г. Падп. да друку 1/VI 1976 г. Тыраж 50 000 экз. Фармат 70Х108’/з2. Пепера друк. № 1. Ум. друк. арк. 1,4. Ул.выд. арк. 1,28 Зак. 3144. Цана 5 кап.
    Выдавецтва «Беларусь» Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў Беларускай ССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. Мінск, Ленінскі праспект, 79.
    Паліграфічны камбінат Імя Я. Коласа Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў Беларускай ССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. Мінск, Чырвоная, 23.
    5 к.