Польская акупацыя Беларусі
Антон Луцкевіч
Выдавец: Адраджэнне
Памер: 20с.
Мінск 1992
Антон Луцкевіч
ПОЛЬСКАЯ ОКУПАЦЫЯ
У БЕЛАРУСІ
ВІЛЬНЯ
1920 г.
Друкарня Koon. Т—ства «ДРУК». Троцкая, 13.
Антон Луцкевіч.
ВМ ПМI «1.
Прыкрываньне самалюбных мэт пануючых клясаў пекнымі клічамі і гутаркай аб інтарэсах і жаданьнях народных—гэта характэрная адзнака палітыкі буржуазных дзяржаў. „Лгульная карысьць“ тамака неяк дзіўна абяртаецца ў карысьць заможных клясаў. Народ, нават праліваючы сваю кроў дзеля сьветлых ідэалаў, часта несьвядома служыць інтарэсам свасй буржуазіі.
Гэткай дарогай пайшла ў сваей палітыцы і ўваскросшая Полыпча. Польская буржуазія, польскіе зямляўласьнікі і капіталісты, сільные эканамічна і багатые культурнымі сіламі, здалелі тамака захапіць уладу ў свае рукі. 1 вось мы бачымо дзіўную на першы пагляд праяву: нарад-мучанік, народ, каторы сто гадоў цярпеў страшэнную няволю, ў мамэнт свайго вызваленьня апірае будову новага жыцьця на гэткіх ненавісных палітычных абновах царскае Расеі! Панавйньне эаможных клясаў становіцца для польскага народу такім-жа цяжкім, як і для братніх суседніх народаў,—а ў першй чарод для беларусаў.
Беларускі народ—гэта народ сялянскі, народ рабочы. Сваей нацыянальнай буржуазіі ён цяперака зусім ня мае, затое над ім ад вякоў панавала буржуазія чужацкая—польскіе паны-зямляўласьнікі. 3 імі ён заўсёды змагаўся: у старых часох прылучаючыся да паўстанчаскіх рухаў на Украіне, у навейшых—арганізуючыся і ладзючы проці паноў эканамічные забастоўкі, ўрэшці— прынімаючы ўчасьце як у агульна-расейскай, так і ў краёвай палітычнай і соцыяльнай рэвалюцыі.
Гзнае змаганьне, гэная барацьба сталася асабліва вострай паеьля гаго, як у сьнежні 1917 году ўвесь беларускі народ ай'яднаўся на Усебеларускім .Тезьдзі ў Менеку і вустамі каля 2,000 дэпутатаў высказаў прад усім сьветач сваю волю. Народ заявіў, што ў межах Беларускае Народнае Рэспублікі ўся ўлада і ўсе зямельные абшары п а в і н н ы н а л е ж a u ь д а прайоўных м а с.
Абапертас на гэткіх фундамэнтах беларускае дзяржаўнае булаўніцтва ў першы чарод нанасіла ўдар ітшьскай зямелыіай буржуазіі ў Беларусі. Ааабраньне дворных зямель нішчыла самую аснову матэрыяльнага дабрабыгу польскага панства. а пераход усяе ўласьці ў рукі народу назаўсёды пазбаўляў іюльскую краёвую буржуазію надзві на панаваньне. Вось, н a р а т у н а к польшчын ы ў Б е л а р у с і а д г э т к а й н е б а с п е к і і п а с ь п я ш ы л а ў в а с к р о с ш а я Польш ча.
Першы пайвюў ва падмогу польскім дваром генарал Довбор-Мусьніцкі. Выступіў ён як дабраволен, бо пад той час польскі ўрад ня меў яшчэ сілы і магчымасьці дзеля барацьбы з народам беларускім. Войска Довбор-Мусьніцнага, гэная зьбераніна котррэвалкшыянераў і часта цёмных фігур з усяе Расеі. заняло некалькі беларускіх паветаў (ігуменскі, бабруйскі, магілёўскі і інш.) і агнём і мячом пачало тамака тушыць народны рэвалюцыйны рух. Як паказваюць рэляцыі Беларускае Рады ў Бабруйску. пасыіаные Народнаму Сэкрэтарыяту ў Менск, аружные банды „давборчыкаў“ рабавалі па вакалічных вёсках дабро людзкое, „караючы" сялян vcwдах, дзе хоць крыху пацярпелі ад рэвэлкніыі двары польскіх паноў. А „нарамі" былі: катаваньне вінаватых. а йшчэ часьцэй зусім нявіннйх сялян, масовые разстрэлы, паленьне цэлых вёсак з усенькім меньнем жыхараў, засуджаных і этак на голад і холад ..
Вось якая была першая сустрэча польскіх войск з беларусамі. Няма ведама, да чаго давяла-біл далейшая гаспадарка банд Довбора на Беларускай зямлі, калі-б нямецкіе окупацыйные ўласыіі, баючыся як агню нарпднага паўстаньня пропі наездчыкаў, не абязброілі-бы і ня вывязьлі з краю „давборчыкаў".
Нямецкую окупацыю ў Беларусі, як ведома, замяніла на кароткі час савецкая ўлада, каторая ў свой чарод прымушана была уступіць месца пад націскам войск Польскай Рэчыпосполітай, ведзеных пад вярхоўнай камандай колішняга рэвалюпыянера і члена польскае соцыялістычнае партыі, а няпер начальніка польскае лзяржавы, Язэпа ПілсудскагаАдгэтуль пачынаецца новая фаза ў беларуска-польскіх адносінах: беларусы маюць дзела нс з сваімі панамі-палякамі, ня з іх наёмнымі служкамі кпіталтам Довбора-Мусьніцкага, ня з тэй ці другой групай або партыяй, а з усей буржуазіяй
Польшчы, арганізованой у незалежную дзяржаву, з польскім буржуазным урадам. Уся буржуазная Полылча адкрыта пачала барацьбу з беларускім народам.
Праўда, ўваходзячы на зямлю Ьеларускую Язэп Пілсудскі зьвярнуўся „да грамадзян колішняга В. Князьства Літоўскага" з адозвай, у якой паміж іншым чытаем:
„Польскае войска, каторае я прывёў з еабой, каб скінуць ’панаваньне гвалту і насільства, каб скінуць уласьць нязгодную з воляй насяленьня краю,—войска гэтае нясець усім вам вызваленьне і свабодуЯ хачу даць вам магчыйасьць разьвязаць унутраные найыянальные і рэлігінные справы так, як вы самі захочаце—бяз ніякага гвалту ш наніску з боку Польшчы“ (адозва з 22 красавіка 1919 г.)
Але ўжо самы зьмест гэтых слоў паказвае на захватніцкі характар нольскага наётупленьня. Бо-ж гутарка тутака йдзе адно толькі аб разьвязаньні спраў у н у т р а н ы х. Што гэга значыць? А гэта значыць, што пан Язэп Пысудскі загадзя разсудзіў, што край, каторы ён называе „коліш нім В. Князьствам Літоўскім“ і каторы складаецца з этнаграфічнае Літвы і Беларусі, мае быць далучаны да П о л ь ш ч ы. Пан Пілсудскі сьвядома маўчыць аб тым, што і Літва і Беларусь маюць права самы разьвязваць ня толькі свае ўнутраные, але і замежные сііра°ы. справы свайго дзяржаўнага істнаваньня; маўчыць ён хітра і аб тым, што абедзьве гэтые старонкі вустамі ўсяго свайго насяленьня высказалі ўжо сваю волю, абвяшчаючы б у д а в а н ь н е у л а енае дзяржаўнасыіі. I гэтак-то ён аб‘яўляе вайну дзяржаўнйм ідзалам народаў, якіе быццам-то прыйілоў вызваляць!
Што так, а не інакш трэба разумець адозву Пілсудскага, паказваюць яго заявы, зробленые ім мне асабіста ў гутарках, якіе мы вялі, калі на запроіяаньне^ старшыні польскае рады мініетраў я прыехаў з Парыжу ў Варшаву дзеля перагавораў аб беларуска-польскіх адносінах. ў адказ на маё дамаганьне, каб Польшча прызнала незалежнасыіь Беларусі і яе ўрад, назначаны Радай Рэспублікі, пан Пілсудскі сказаў мне: ён, бач, хоча памэгчы вызваліць Беларусь слад уласьці І’асеі, але з іірычыны таго, што антанта беларуекае дзяржаўнасьці не прызнае, ён бачыць толькі адзін спосаб на гэта: прызнаньне антантай тэй граніцы Польшчы. якая істнавала ва Усходзе да 1772 году, — іначай кажучы: прылучэньне Беларусі да Польскае Рэчып о с п о л і т а е.—„Ваша справа,—тлумачыў мне далей Пілсудскі,—залежыць ад таго, як будзе разьвязана еправа украінская і літоўская. Калі на маіх фланках—палудзенным і паўночным—усё пойдзе добра, тады і справа беларуекая разьвяжацца сама сабой, аўтоматычна. 3 Украінай цяперака
трудна што-колечы зрабіць з прычыны становішча антанты. Вось, я і ман> на воку нёкаторые ходы ў адносінах да Літвы“.
Гэта гутарка была ў восені 1919 году,—а хутка выявілася, якіе гэта палітычвые „ходы“ меў на думцы Пілсудскі. У Вільні яго давернік, капітан Славэк, наваў інтрыгі проці незалежнасьці Літвы, закідаючы іх сеці на Коўну і падгаіаўляючы тамака польскую з.чову проці літоўскага ўраду. Змова гэная была ў г.ару вынрыта літвінамі і разстроена,—але падземную работу Славка вялі далей яго замясьціцелі ажно да мамэнту заняцьця Вільні чырвоным войскам і прымусовага прызнаньня Польшчай гэткай нялюбай незалежвасьці Літвы.
Адначаена з „ходамі“ ў адносінах да Літвы Пілсудекі вельмі сьціпна выкарыстаў цяжкое палажэньне галоўнага атамана Украіны, Пятлюріл, каторы пад націскам войск Дэнікіна быў прымушаны шукаць сабе прыпынку на суссдняй Польскай зямлі. За абяцанку аружнае помачы Шлсудекі прымусіў пятлюраўскі ўрад зрачыся на карысьць Польшчы украінскае часткі Галічыны з местам Львовам, а такжа Валыншчыны і часьці Падольля.
Незадоўга перад падпіеаньнем умовы з Пятлюрай адбылася і абвешчаная мне Пілсудскім „аутоматычная" разьвязка беларускага пытаньня. Проста: „Цывільнае Упраўленьне Усходніх Зямель" у Вільні апавесьціла, што Рада Беларускае Народвае Рэспублікі распускаецца,—хаця і пасьля гэтага абвяшчэньня Рада і ня думала лічыць сябе распушчанай і сваей работы ня кідала. Калі-ж пасьля ўсяго гэтага я разарваў усялякіе дыплсматычные зносіны з польскім урадам і хацеў вярнуцца ў Парыж,—дык польскіе ўласьці мяне ўжо за межы Польскае дзяржавы ня выпусьцілі, інтэрнуючы ў Варшаве і гэтак нарушаючы асьвенчанае вякамі права нятыкальнасьці дыплсматычных прадстаўнікоў.
Тут гожа адзначыць характэрную акалічнасьць. У пратаколе засяданьня Цантральнае Беларускае Рады Віленшчыі Горадзеншчыны з 25 чэрвеня 1919 году мы чытаем, што беларускай дэлегацыі, каторая езьдзіла ў Варшаву дзеля выясьненьня адносін польскага ўраду да беларускае нацыянальнае працы, нейкі пан Енджэевіч даў офіцыяльны адказ, што гэткая праца можа быць цапушчана толькі тады, калі Рада адрачэцца ўсялякіх зносін з урадам Луцкевіча. А колькі месяцаў пасьля гэтага польскі ўрад запрашаў таго-жЛуцксвіча на перагаворы ў Варшаву...
Як беларускае грамадзянства углядалася на„крэсовую“ (,,акраінную“) палітыку пана Пілсудскага. паказвае рэзалюцыя Цантр. Белар. Рады Віл. і Горадз. з 17 верасьня 1919 г., з якой даю вось гэтые галоўные пункты:
„Пасьля ўсестаронніх дэбатау, у якіх высказаліся ўсе сябры Рады, (пленум Радй) прыйшоў да йераканьня і знайіпоў патрэбным падкрэеьліць, што:
.. ..2) Рожные кірункі польскай палітычнай думкі, пачынаючы ад народнай дэмакратыі і канчаючы партыяй польскіх соцыялітаў, па пытаньню аб стварэньні незалежнай Беларусі даволі выразна высказаліся ў тым сэнсе, што абшары на ўсход ад Полыпчы да р. Бярэзіны, а можа і да Дняпра ёгьць польскіе землі і іх трэба далучыць да Польшчы, а на ўсход ад гэтых рэк ёсьць расейскіе землі. Такім чынам усе іюльскіе грамадзянскіе і палітычне кругі саўсім ясна сталі на дарогу падзелу Беларусі і няпрызнаньня яе незалежнасьці.
....Дзеля гэтага Цантральная Беларуская Рада Віленшчыны і Горадзеншчыны лічыць, што:
.. ..2) .. (становішча польскага ураду) дае шырокую магчымасьць анэксыяністычна настроеным элемэнтам польскага чыноўніцтва і грамадзянства нравадзіць у жыцьцё палітыку далучэньня часьцей Беларусі да ПолІ>шчы і палітыку полонізацыі окупованнай часьці Беларусі.
3) Такое палажэньне змушае Раду Віленшчыны і Горадзеншчыны трымацца ў адносінах да Польшчы вельмі асьцярожнай тактыкі.