Польская акупацыя Беларусі
Антон Луцкевіч
Выдавец: Адраджэнне
Памер: 20с.
Мінск 1992
Калі ў Вільні і Горадні гэтак паступалі з люд^ьмі, каторым паводле іх грамадзянскага становішча было лягчэй даходзіць свае крыўды,—дык лёгка дагадацца, што вытваралася па вёсках, дзе на адно слова пана і ксяндза жандары гналі ў вастрог сялян цэлымі грамадамі. I аб гэтым сьведчаць дакумэнты. Гэіак селяніна з вёскі Шастакоў, пад Вільняй, Фалькевіча, нялічанае чысло разоў цягалі па турмах за тое, што ў часе нямецкае окупацыі паводле яго думкі была адчынена беларуская школа, што ня слухаў ксяндза і суседняга пана, працаваўшых дзеля апалячаньня беларускіх сялян, што змагаўся з польскай анэксыяністычнай агітацыяй і пяяў псальмы ў касьцелі па беларуску. Гэтага гаспадара-малазямельніка чыста зруйнавалі, ўсьцяж адрываючы арыштамі ад работы на ральлі.—А вось заява селяніна в. Падваранцаў, Тургельскай вол., Віленскага пав., Казіміра Шавэйкі, пададзеная Беларускаму Нацыянальнаму Камітэту ў Вільні 28 мая 1920 году:
„У 1912 гаду я быў узяты расейскіы урадам на ваенную службу; ў 1917 гаду звольнены са службы па хваробе. Быў на хвабрыцы „Трэугольнік“. Да хаты я прыйшоў у 1919 гаду, з таго часу тут і жыву на гаспадарцы.
„Балынавіцкай агітацыяй, у чым мяне вінаваціць польская паліцыя, ніколі не займаўся, а толькі пры перапісях зяўсягды прызнаваў сябе беларусам. 13-га траўня быў арыштаваны жандарамі ў Тургелях на фэсьце, 15 траўня быў адпраўлены ў Вільню ў жандармэрыю, 16-га быў вызваны на дапрос. На дапросе мяне білі перш-наперш драцянымі нагайкамі, посьле білі па твару разоў 30 адзін з аднаго боку, другі з другога Потым счапілі рукі трыма палкамі; пры гэткай страшной муцьі я паваліўся воб-зямлю. Тады яны білі мяне нагамі; потым, калі я троху ачунеў, то мяне ставілі пад электрычаства. Робячы ўсё гэта прымушалі, каб я прызнаўся, што я бальшавік.
„Пасьля гэткіх страшных мукаў я не магу нічога йшчэ і цяпер рабіць, я сусім расхварэўся, не магу рабіць нічога“.
Жудасна чытаць гэтае жывое сьвядоцтва польскага тэрору... А такіх фактаў — бяз .ліку! Многа сцэн яшчэ страшнейшых маглі-бы расказаць польскіе вастрогі ў Беларусі... На жаль, сьцены маўчаць, а нябошчыкі гаварыць ня могуць...
Вось жменя ведамасьцей аб тым, як польскіе ўласьці ў Меншчыне абходзіліся з арыштаванымі і як вялі сьледзтва. Ніжэйпісаные факты ўзяты з пісьма чалавека, каторы сам пабываў у польскім вастрозе ў Менску пры жандарскай варце № 6, папаўшы туды 2 чэрвеня с. г.
„Адну з найпершых мукаў становіць так-званая „бачносьць“: арыштаванага стаўляюць тварам да сьцяны, забараніўпіы адварачывацца. і гэтак ён можа прастаяць колькі дзён. Гэткім спосабам мучылі сям'ю Богіных, якіе прастаялі на „бачносьці" цэлую пару; а міжімі была дзяўчынка-калека, дык і яе катавалі таксама... Далей, галоўны інструмэнт катаваньня—гэта нагайка гумовая зжалезам віволавам унутры. Дзеля некаторай рожнароднасьці катаванаму сьціскаюцв пальцы і рукі жалезнымі абцугамі і б юць па каленах нагайкай або палкай. Страшнейшы інструмэнт — гэта гумовы калпак, каторы узьдзяваюць на галаву, і асаблівай прыладай ён гэтак крэпка еыііскае галаву, што ажно вочы на лоб вылазяць! Апрача біцьця нагайкамі і нагамі да утраты памяці, арыштаваных па самую іпыю ставілі ў сьцюдзёную ваду—часамі на пэлую пару, ад чаго ўсё цела распухае. Адзін спаміж арыштаваных, нейкі Штром. апавядаў мне, што ў начы на 27 мая— болей-меней каля 11 гадзіны—яго паклікалі на дапрос Яму задалі некалькі пытаньняў, на каторые ён, ня ведаючы, ня мог даць адказу. Тады яго пачалі катаваць. Катавалі ажно да раніцы ўсемі агпсанымі спосабамі і пакінулі ляжучы на падлозе адно тады, як страціў памяць. Гэтак рабілі ў працягу тыдня некалькі разоў—цераз дзень. Сьляды нялюдзкага зьдзеку я сам сваімі вачыма бачыў на яго целі —Тое-ж было і з другімі арыштаванымі, як напрыклад: з Катом. Цыбульскім і жонкай яго, Розай Цыпкін, Соняй Тунік, Соняй Пікус, каторую білі да бязпрытомнасьці, а пасьля на ўвесь дзень паставілі тварам да сьцяны, ды яна абязсілеўшы звалілася на зямлю перад часам. ІЛмат іншых імёнаў ня ўепомню,—Да гэтага гожа дадаць, што арыштаваным даюць есьці адзін раз на дзень, a то і зусім ня кормяць; страва складаецца з паўфунта хлеба і кіславатае зупы — блізка чыстае вады. Бялізну зьмяніць з хаты прынасіць забаронена. Арыіптаваные ўсенькіе дні сядзяць пад ключом — без прагулкі. Шмат хто хварэе, ці дастае мэлянхоліі".
А вось бюлетэнь за чэрвень беларускага прэс-бюро, надрукованы ў № 2 часопісі „Пагоня" (у Коўні); ён дае гэткі спіс актаў польскага тэрору ў Меншчыне-.
1. Усіх, як ёсьць, беларускіх сялян вінавацяць у баль-
шавізьмеГ Партыйные дзеячы арыштаваны Арыштавалі і галаву партыі соц.-рэв. Тамаша Грыба і жонку яго.
2. У в. Харэвічах, Дукорскай вол., разстрэляны с.-р. Лебедзеў.
3. Ув. Гарова легіянеры разьбілі 5 хат, а ўсіх жыхараў—старых, мужчын, дзяцей і жанок—сяклі розгамі.
4. Вёска К о р с і к і, Менскага пав., спалена; людзі ўсе разстрэляны.
5. У в Л е т н і u ы, Менскага пав., ўсіх жыхараў білі нагайкамі, а трох разстралялі бяз ніякага суду.
6. У в. 3 а г о р к а х, Менскаіа пав., трох жыхараў узялі і саслалі ў катаргу.
7. У в. Вя рэжа, Вярэжскай вол-, Ігуменскага пав., ўсіх жыхараў білі нагайкамі, двох засяклі да сьмерці; чатырох разстралялі, ў тым ліку Андрэя Крывашока і Андрэя Каршуна
8. У Хутарскай воласьці, Ігуменскага пав., разстралялі бяз ніякага суду шасьцёх, засяклі на сьмерць трох жыхараў.
9. УСлуцкім павеці разстрэляны 36, арыштаваны 200 душ.
10. У в. П а л я н ы жыхара Д. Сікорскага білі шомпаламі; яму далі 220 удараў.
11. У в. Д з е д а в а, каля ст. Мікашэвічы, дзьве траціны жыхараў сяклі розгамі; засяклі на сьмерць некалькі жанок уцяжку.
12. У в. Ярэмічы, Навагрудзкага пав., была арыштавана ўся маладзёж да 26 гадоў.
Да ведамасьцей бюлетэню трэба дадаць адзначаны ўсімі краёвымі газэтамі факт, што ў Бабруйскім павеці палякі спалілі да-тла сем вёсак...
Біцьцё, зьдзек, падпалы, забойствы — бязмысные, нічым не апраўданые...—вось зьмест перагляданых дакумэнтаў. За што-ж б'юць? Вось адзін з нялічаных прыкладаў таго, за што білі і катавалі палякі беларускіх сялян; аб ім гаворыцца ў заяве Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Вільні, пададзенай II аддзелу 7 арміі 26. V. 1920. пад № 512. Чытаем тамака:
„24 траўня (мая) г.г. у вёсцы Адамчукі, гміны Міцкуны, Віленскага пав., арыштававы былі грамадзяне Франук, Рафал, Бэрнард Янкоўскіе, Адам, Мацей, Антось. Дамінік, Людвіг, Міхал. Уладак Стафановічы і Бронісь Тарашкевіч за тое, што Янкоўекі, як вясковы солтыс, ня мог выслаць фурманак дзеля таго, што фурманкі былі высланы і ў той час не вярнуліся. Калі хацелі арыштаваць Рафала Янкоўскага, то другіе сказалі: „арыштуйце і нэс“. Тады арыштавалі ўсіх адзінаццаць чалавек, засадзілі у склеп, дзе іх моцна пабілі, і адправілі ў Вільню. Юльян Янкоўскі прыйшоў да Вільні з дру-
гімі сялянамі, каб даведацпа, дзе знаходзяцца арыштаваные, і спаткаў у Вільні на Полацкай вул. таго самага камэнданта жандармэрыі пастарунку ў Лаварышках, які арыштаваў і Юльяна Янкоўскага і адправіў у жандармэрыю".
А рэквізыцыі? Гэта быў адзін з найвялікшых ціжараў польскае окупацыі. Насамперш „рэквізавалі" бяз грошы і бяз ніякіх квітоў праходзіўшые на фронт часьйі „братніх" войск. Яны бралі переважна адну толькі жыўласьць. За імі зьяулялася жандармэрыя і тылавые часьці арміі, каторые проста рабавалі ўсё, што пападала пад рукі. Урэшці, тые астаткі, якіе сялянам удавалася укрыць і ад іх, забірала „легальная1* рэквізыцыя... Вось, адзін з жмені дакумэнтаў — тыповы, падобны да масы другіх, але варты ўвагі затым, што даведзеные да роспачы сяляне просяць пераказаць іх ск’аргу чужаземным урадам!
„Мы ніжэйпадпісаные сяляне Дзісненскага пав., Мікалаеўскай вол., вёскі Калатушкава, просім Бвларуска Літоўскі Камітэт падаць да ведама загранічных дзяржаў, што польскіе легіянеры бязглуздна рабуюць. У селяніна Андрэя Корбута разьбілі скрыню і ўзялі жаноцкіе опраткі, у селяніна Нікандра Пятроўскага ўзялі бяз ніякае рэквізыцыі карову, у Васіля Пятроўскага ўзялі сваю скуру на дзьве пары ботаў, Мацею Пятроўскаму бяз ніякае рэквізыцыі гвалтам зьдзерлі з плеч кажух, у Кузьмы Чалея забілі сьвіньню і гвалтам забралі. Вучыцелю Антону Чэрапу зьдзерлі фрэнч салдаты 24 палку. Тодару Шаўлюзе гвалтам зьнялі кажух. Раскватэраваные па вёсках салдаты бадай што-дня вымагаюць бульбы, мяса бяз ніякага прыказу і гроівы ня плоцяць".
9. XII. 1919. (Подпісы).
Больш за^ ўсё цярпела ад рэквізіцый насяленьне ваколіц далей на усходзе. Вялізарные ціжары была прымушана нясьці Меншчына, ды на жаль адтуль маю менш дакумэнтальных матэрыялаў. '
Побач з арыштамі беларускіх дзеячоў і зьдзекаваньнем над імі, побач з разгромам беларускіх арганізацый, побач з эканамічным уціскам, окупанты пачалі танжа непрымір ы м у ю б a р а ць б у з усім тым, што становіць аснову разьвіцьця народу і яго дабрабыту: з беларускай п рас ьв е т а й. Барацьба гэная вядзецйа на ўсім окупованым абшары пад кіраўніцтвам цантральнае окупанцкае ўлады.
> Горадні істнавала беларуская прагімназія. Яна памяшчалася ў будынку, дадзеным беларусам горадзенскім мястовым еамаупраўленьнем. Вось, 15 верасьня 1919 году—якраз у часе экзаменаў —окупанцкіе ўласьці груба ўварваліся ў гэту школу, разагналі вучняў, гвалтам пазабіралі і вывязьлі да польскіх школ навучные номачы, ды пры гэтым пабілі кіраўніка прагімназіі і адну вучыцвльку. Вучыцялёў, каторые
мелі кватэры ў школьным будынку, павыкідалі даслоўна на вуліцу. Тое самае зрабілі і з вучыцельскім саюзам, каторы там-жа памяшчаўся. А будынак гэны палякі аддалі пад польскую клерыкальную школу сёстраў Назарэтанак..
У Будславі, мястэчку Віленскай губ., па загаду віленскага акружнага школьнага інсоэктара, доктара Вэнславскага, была зачынена істнаваўшая тамака ўжо некалькі гадоў беларуская гімназія. Будынак гімцазіі, пабудаваны за крывава заробленые беларускіе народные грошы. забралі пад польскую гімназію Калі-ж у Вільню прыехала дэлегацыя ад акалічных сялян з просьбай, падпіеанай больш чым 500асобамі, кабпазволілі адкрыць гімназію нанова,—-доктар Вэнславскі станоўча адкінуў просьбу, кажучы: „У вашым мястэчку павінна істнаваць польская гімназія. А як для дзьвюх гэткіх школ мястэчка гэнае лішне малое, дык на істнаваньнэ беларускае гімназіі я ні ў якім прыпадку пазволіць не магу!“