Польская акупацыя Беларусі
Антон Луцкевіч
Выдавец: Адраджэнне
Памер: 20с.
Мінск 1992
Беларускіе народные школы, істнаваўшые ў мамэнт окупацыі краю палякамі, былі „зліквідованы" вельмі проста: палякі адмовіліся плаціць з краёвых грошы пэнсіі вучыцялём і вучыцелькам. Усё-ж такі іншые з іх упёрліся і працавалі далей без урадовае падмогі — жывучы з сяляяскіх складак і дзе-якой поначы ад беларускіх арганізацый. А здараліся і факты, якім у культурнай старонцы прост нельга даць веры: гетак у Сакольскім павеці, Горадзенскае губ., вучыцелька Волька Якунянка памерла на сваім становішчы з голаду! (гл. бюлетэнь Цантр. Белар. Рады Віл. і Горадз. з 12. X. 1919—№ 5).
Дзякуючы асаблівым заходам беларускіх дзеячоў удалося ўрэшці дабіцца ад окупэнтаў таго, што школышм інспэктаром быў разасланы цыркуляр, каб адкрывалі беларускіе школы там, дзе гэтага зажадае само насяленьне адпаведным грамадзкім прыгаворам. На жаль, цыркуляру гэтага нігдзе не спаўнялі. Рэляцыя Горадзенскай Беларускай Школьнай Рады адзначавае, што на мясцох польскіе школьные ўласьці заўсёды знаходзілі адгаворку, каб недапусьціць адкрыцьця вымаганай народам Беларускай школы. Бывалі такжа і прыпадкі адмовы нічым не абасн-ованай. Напрыклад, школьны інспэктар саколі.скага павету проста заявіў вучыцелю В. Казлоўскаму, што ня дасьць пазваленьня на адкрыцьце ня толькі ўрадовае беларускае школы, але і прыватнае, грозячы яму арыштам, калі ня кіне заходаў аб школу. Той-жа школьны інспэктар сказаў групе вычынялёў-беларусаў, што ён можа дапусьціць іетнаваньне толькі польскіх і расейскіх школ і гатоў зацьвярджаць на становішчы вучыцялёў у апошніхі беларусаў, каторые згодзяцца вучыць па расейску. Калі-ж вучыцелі адказалі яму, што яны, як беларусы, лічаць магчымым вучыць адно толькі ў сваей матчынай мове,— школьны інспэктар крыкнуў: „Ну, дык і едзьце ў сваю Беларусь, калі
яна недзе істнуе. Я тутака не пазволю!“—Ізноў-жа школьны інспэктар Беластоцкага павету заявіў вучыцялём-беларусам ПКасьцюку і М. Куршэлю, што ў Беластоцкім пав. ніякіх беларусаў нямашака, а ёсьць толькі каталікі і праваслаўные.— Але найбольш рэзка бароўся з беларускімі школамі школьны інспэктар Горадзенскага павету, Возьняковекі, прысланы сюды, як і многа другіх, ажно з Галічыны. У працягу лета 1919 году на яго рукі былі пададзены 24 сельскіе прыгаворы з жаданьнем адкрыцьця беларускіх школ. Усе яны бяз ніякіх адгаворак пайшлі проста пад сукно. „Пачакайце, — пахваляўся ён,—паеду я туды сам, дык мужыкі як-бач інакш запяюць!" 3 прычыны таго, што горадзенскіс арганізацыі прыслалі мне копіі гэтых прыгавораў ў часе маей бытнасьці ў Варшаве, я пры першай гутарцы з Пілсудскім (у лістападзе 1919 г.) расказаў яму аб гэтым дзікім факце і падаў гэные копіі. Пілсудскі уважліва прачытаў усё і урачыста абяйаўся заняцца гэтай справай. Аднак, ажно да часу выхаду палякоў з Беларусі (значыцца, да паловы ліпня 1920 г.!) ні адна з прошаных школ ня была.легальна адчынена.
У восені леіашняга году беларускіе вучыйельскіе курсы ў Вільні выпусьцілі некалькі сот кандыдатаў на становішчы вучыцялёў у беларускіх школах, — аднак, польская ўлада на кожным кроку рабіла ім прашкодй ў адкрываньні школ. Хто асьмеліўся паехань у вёску і падбіваць сялян, каб адкрылі ў сябе школу, таго жандары ўраз-жа арыштоўвалі і высылалі. Дык дзіва нямашака, што беларускіе школы ў Віленскім окрузе (у б Віленскай і Горадзенскай губ) заміралі або пранавалі патайна Спаміж 153 беларускіх ш к о л, істнаваўшых тутака пры немцах, пад йольскім панаваньнем асталося толькі 17 легальных і каля 40 тайных. Тайная беларуская школа, на каторую цікуюць польскіе жандары, каб яе разагнаць, — вось сымвол тае „свабоды", аб каторай гавзрыў пан Пілсудскі ў сваей адозве!
Трэба тутака заўважыць, што аб фактах дзікога разгону „тайных" беларускіх школ іншые воласьці ў асобах усіх сваіх „солтысаў“, ці стараст, падавалі да ведама соцыялістычных дэпутатаў у польскім сойме (напр. Лоііеніцкая воласьць, Горадзенскае губ.). Аднак, ніводзін польскі соцыяліст не падняў свайго голасу ў сойме дзеля абароны правоў беларускага народу: галава П. П. С., Ігнат Дашынекі, гэнід крык аб помач проста хараніў у сваім архіве...
А вось найнавейшае здарэньне — бадай ці не апошняе перад выхадам польскіх войск з Беларусі. Шырока вядомы беларускі працаўнік, Янка Станкевіч, на аснове паразуменьня з Цывільным Упраўленьнем Усходніх Зямелі, маючы ўсе патрэбные паперы і пазваленьні, прыехаў быў у Ашмяну выкладаць беларускую мову, літэратуру, географію і гісгорыю
на летніх вучыцельскіх курсахВось-жа тамтэйшые польскіе ўласьці як стой арыштавалі яго і пасадзілі ў васгрог, а ўсе яго рукапісы і беларускіе вучэбнікі зніштожыліТолькі ўцечка ўласьцей перад прыходам чырвонае арміі вярнула Станкевічу волю.
Адначасна з беларускай школай окупанты прасьледавалі і беларускую мову. Офіцыяльна яна была прызнана роўнай другім краёвым мовам. Але на практыцы гэнае прызнаныіе было толькі п'устым словам. Так, ужо ў канцы верасьня 1919 году Цантральная Беларуская Рада Віл. і Горадз. мела гэткі багаты матэрыял у гэтай справе, што была прымушана яадаць окупантам пратэст npoui ўсё часьцейшых і часьцейшых прыпадкаў адкіданьня ўрадовымі чыноўнікамі просьб, пісаных па беларуску (—а яны-ж. як Рлюдзі тутэйпіые", не маглі бараніцца незнаёмствам мовы’), а так сама з пратэстам проці прымушаньня рабіць усялякіе надпісы на заявах, бланках, вывесках, пячатках і т. п. канечна па польску На почце, тэлеграфе і тэлефоннай станцыі ў Вільні быў вывешаны прыказ, каб усе працаўнікі гаварылі між еабой ня йначай, як толькі па польску.
Каб народ ня мог быш> павядомлены аб усіх вышэйсказаных фактах, окупанты зрабілі зусім немагчымым істнаваньне беларускае прасы. Мала было вострае вайсковае цэнзурьь адна за аднэй былі зусім закрыты ўсе часопісі ў беларускай мове ў Вільні і Горадні. Бязмала ўсе рэдактары іх за найдрабнейшые правіннасьці пападалі ў вастрог, калі не пасьпявалі ўцячы ў свой час заграніцу. Па беларускіе кніжкі і газэты, хаця яны друкаваліся з пазваленьня польскае цэнзуры, окупанты ўглядался, як на „нелегальную літэратуру.“ Тых, хто іх шырыў між народам, сздзілі ў турму ня толькі па вёсках, але і ў саыай Вільні: так, тутака 11 ліпня 1919 году жандары арыштавалі на вагзалі сэкрэтара Беларускага Нацыянальнага.Камітэту, Мадэета Яцкевіча, за тое, што ён раздаваў ваеннапалонным прайшоўшыв праз цэнзуру часопісі „Беларуская Думка" і „Беларускае Жыцьцё“.Апошняе нават выяўляла вельмі ярка сваю прыхільнасьць да Польшчы; але ўжо тая акалічнасьць, што яно друкавалася па беларуску, была даетатачнай прычынай дзеля прасьледаваньня часопісі.
Пад той самы час запалоханаму ўсім гэтым насяленьню гвалтам накідалі польскую мову і нацыянальнасьць, прымушаючы пры помачы маральнага гвалту (праз касьцёл і ксяндзоў) падпісавань ліхой славы дэклярацыі аб „дабравольным* далучэньні краю да Польшчы. 3 ведама і са згодай галоўнага начальніка ўсіх польскіх аружных сіл да окупованых зямель плылі вялізарные сумьі грошы на падтрыманьне працы паўурадовых „Стражы Крэсевай’1 і „Камітэгу Абароны Крэсаў“ (К. 0. К.). Гэтые арганізацыі ў сваей працы карысталіся
3 усяго адміністрацыйнага і вайсковага апарату і, атрымаўшы ад ураду паўнамоцтва раздаваць патрабуючаму насяленьню тавары першае патрэбы, за соль, цукер, газу, сельскагаспадарскіе машыны і т. п. „здабывалі“ подпісы' за прылучэньне Беларусі да Польшчы... 1 вось, пад той час, як агенты Пілсудскага ў хаўрусе з ксяндзамі-палякамі вялі анэксыйную агітацыю зусім свабодна, — беларускіе дзеячы былі зусім пазбаўлены магчымасьці працаваць і пашыраць у народзе свае ідэі. Ведама, аб працы беларускіх левых партыіі не магло быць нават гутаркі. На вёсцы часта даволі бідло прызнацца. што ты — беларус, даволі было выпісаваць часопісі і кніжкі ў беларуекай мове, каб цябе пачалі прасьледаваць і пасадзілі ў вастрог. — I ў такой абстаноўцы пан Пілсудскі падгатаўляў свой „плебісцыт" у окупованых землях!
Барацьба з усім тым, што паказвала, што насяленьне краю — ня польскае, што жыве тут у вераважываючым ліку народ беларускі, каторы дабіваецца поўнага вызваленьня спад чужацкага ярма, — гэта толькі адна часьціна праграмы работы польскае ўлады, пастаўленай у Беларусі ванам Пілсудскім. Другая часьціна гэнае праграмы — гэта паварот паноў да пакінутых імі двароў, падняцьце іх дабрабыту і вагі ў краёвым жыцьці, ўрэшці—помсга над сялянамі, каторые ў часе нябытнасьці паноў асьмеліліся карыстацца дворнай зямлёй і лясамі. Шляхта, прыбраўіпыся ў чыноўніцкіе мундзіры, маючы пад се.аей камандай польскіх жаўвераў страшэнна зьдзекавалася над сваімі колішнімі прыганятымі караючы іх за тое, што былі адважыліся падняць руку на сваіх старых паноў. Усе вастрогі—асабліва ў Меншчыне — былі перапоўнены гэткімі „праступнікамі“, хаця ўся іх віна была ў тым, што ў часе панаваньня савецкага ўраду яны карысталіся правамі, дадзенымі ім гэным урадам. Вырабіцца ад прасьледаваньня, часта абсалютна ні на чым не аснованага, мог толькі той, хто меў свайго роду „сьвядоцтва благанадзёжнасьці“ ад ксяндза. Плябаніі абярнуліся як-быццам у жандарекіе упраўленьні, каторые выдавалі „благанадзёжнасьць" адно толькі „добрым каталіком". Гэты звычай з вёскі перайшоў і^да места: тутака атрыманьне якой-колечы службы залежала ў поўнай меры ад таго, як глядзеў на цябе пробашч тваей парахвіі!...
Беларускі народ з натуры вельмі цярплівы і пакорны,— але^толькі да-часу. Аднак, калі яму адчыняцца вочы на праўду, калі перапоўніцца мера цярпеньня і крыўды, — гэта маўчлівая шэрая маса становіцца грознай. Даволі тады аднае іскры, каб узьняўся пажар. — Шллхоцкае чыноўніцтва разумела гэта вельмі добра і рабіла ўсё, каб да гэтага не дапусьціць 3 гэтай мэтай і быў уведзены той белы тэрор— асабліва проці беларускіх дзеячоў: беларускую вёску „ачышчалі“ ад небаспечных элемэнтаў, да якіх залічалі кожнага
хто хоць крыху перарос свой народ інтэлігенцыяй і сьвядомасьцю. Асаблівая увага была зьвернена на тых сялянскіх сыноў, каторые былі мобілізованы ў пачатку сусьветнае вайны і, ўважаючы на школьную адукацыю (вучыцельская сэмінарыя. 4 клясы гімназіі, гарадзкая школа і т. п.), былі аддадзены вучыцца на афіпэраў на кароткатэрміновых курсах. Пасьля берасьцейскага міра іх звольнілі з войска, і яны пачалі варочацца да родных хат. Вось, гэтых-то людзей, як раеейскіх афіцэраў, окупанты сыстэматычна вылаўлівалі і партыямі адсылалі ў Польшчу—ў концэн'ірапыйные лагеры, дзе яны дзясятнамі выміралі ад голаду і хвароб. Каго-ж не чапіў тыфус і сьмерць, таго прымушалі ехаць служыць у арміі Дэнікіна!