Польская акупацыя Беларусі
Антон Луцкевіч
Выдавец: Адраджэнне
Памер: 20с.
Мінск 1992
4) Дзеля забаспечаньня Беларусі ад анэксыяністйчных замахаў імпэрыялістычна настроеных нашых суседзяў і дзеля арганізацыі адпору гэтым суседзям: а) найхутчэй склікаць Раду Беларускай Рэспублікі і яе міністраў, б) увайсьцг ў перагаворы з засяляючымі Беларусь іншымі народнасьцямі дзеля змаганьня з анэксыяністычнымі і імпэрыялістычнымі замахамі са стараны ўсякіх суседзяў БбларусР.
Аднак, польскі ўрад і начальнік дзяржавы не зварочвалі ніякае ўвагі ані на гэту рэзалюцыю, ані на пастановы крыху пазьней скліканай на звычайную сэсію Рады Рэспублікі, каторая пацьвярдзіла йшчэ раз акт 25 марца 1918 году аб незалежнасьці Беларусі. Наадварот, старшыня польскае рады міністраў, пан Скульскі, маючы на мэці абаламуціць увесь палітычны сьвет, пазволіў сабе зрабіць у соймовай камісіі загранічных спраў на засяданьні 22 красавіка 1920 году сьвядома фальшывую заяву, быццам прадстаўнікі беларускага народу за нейкіесь уступкі нацыянальнага характару прысталі на самаупраўленьве Беларуеі ў межах Польскае дзяржавы. Нроці гэнай урадовай брахні як менскіе, так і віленскіе беларускіе арганізацыі падалі цьвёрды пратэет. Сабраўшыся на сход 30 красавіка таго-ж году нрадстаўнікі Рады Віл. і Горадз. і ўсіх беларускіх устаноў места Вільні аднагалосна заявілі, што
„1 ) Беларускі народ і ўсе прадстаўляючые яго арганізацыі цьвёрда стаяць, як і да гэтай пары, за дзяржаўную незалежнаеьць і непадзельнасьць Беларусі згодна з актам Рады Беларускае Народнае Рэспублікі з 25 марца 1918 г.
„2 ; Ніякіе „самаупраўленьні“ без дзяржаўнае незалежнасьці беларускага народу не здаволяць.
„3 ) Ссылка п. Скульскага на беларускіх павадыроў, каторые быйцам-то зіаджаюцца на праектаваную польскім урадам разввязку беларускаіа ііытаньня, ні ў якім прыпадку ня можа датыкзць адказных дзеячоў Віленшчыны і Горадзеншчыны, а тым болей прадстаўнікоў беларускае дзяржаўнае ўласвці“.
Каб апраўдаць перад Эўропай свае захватніцкіе пляны, польскаму ўраду трэба было за ўсялякук» цану паказаць, быццам насялепьне окупованых зямель само— з волвнай і непрымушонай волі—хоча прылучэньня да Польшчы А як гэтага папраўдзі хацела адно толькі маленачкая частка насяленвня Беларусі—жменя тутэйшай польскай буржуазіі, а ўсе няпольскіе элемэнты, становячы прынамсі 90 прац. агульнага ліку жыхараў краю, цьвёрда бараніліся ад польскага захвату,— дык начальнік дзяржавы і яго ўрад. нарушаючы абвешчаную грамадзянам колішняга В. Князьства Літоўскага „свабоду“ ў разьвязаш.ні іх унутраных спраў, пачалі барацьбу з беларускім народам ня толькі ў межах дзяржаўнасьці, але і ў межах чыста ўнутранага жыцьця. I вось ад першага дня прыходу польскіх войск на Беларускую зямлю окупанты заводзяць нябывалы, нікім дагэтуль тут не практыкаваны, белытэрор.
Першай ахвярай барацьбы польскае шляхты з беларускім народам аказалася Горадзеншчына, каторая ляжыць на дарозе з Варшавы ў Вільню і заселена пераважна праваслаўнымі беларусамі.
Напярэдадні адходу нямецкіх окупацыйных войск Горадзеншчына ясва паказала сваё жаданьне вызваліцца спад ярма польскіх паноў і іх прыелужнікаў-ксяндзоўПачалася барацьба сялян з панскімі „польскімі камітэтамі", якіе былі пазакладаны па ўсіх паветах яшчэ ў часе панаваньня нямецкага рэакцыйнага ураду, ахвотна падтрымліваўшага іх. Сяляне і работнікі па валасьцех і мястэчках пазакладалі свае „сялянскіе рады“, аб'яднаныс праз дэлегатаў у павятовых радах. Гэтые арганізацыі, змагаючыся з оанска-ксяндзоўскімі камітэтамі, здалелі ў большай часьці Горэдзеншчыны ўзяць у свае рукі ўсю тамтэйшую гаспадарку і завяеьці сваю адміністрацыю. Пешая і конная народная міліцыя добра бараніла жыцьцё і меньне жыхараў ад чысьленых разбойнікаў. Рады стараліся дастаўляць народу найпатрабнейшые тавары, апекаваліся бежанцамі і ваеннапалоннымі, каторые варочаліся з Расеі і Нямеччыны, адкрывалі і падтрымлівалі евае беларускіе народные школы і т. д., ды наагул завялі гэткі добры лад і парадак, што нават нямецкіе ўласьці, пакідаючы наш край, шмат дзе здавалі ім павятовые касы і ўсе справы павету. Ладжаная гэтак беларуская народная ўлада была сольлю ў ваччу паноў і польскае буржуазіі. I вось ужо аружные бандві польскага партызана Домбров-
скага. гэтак няўдачліва прабаваўшые заўладаць Вільняй пасьля выхаду немцаў (у першых чыслах студзеня 1919 г.), падтрымліваючы пастаянны зьвязок з шляхтай і польскім урадам, прыступілі да разьбіваньня народпае арганізацыі. Польскіе аружные банды ўрываліся гвалтам да сялянскіх рад, білі іх членаў і працаўнікоў, зг.дзекаваліся ўсяляк над імі, арыштоўвалі і іналі з сабой, кіруючыся да Польшчы. Касы рабавалі. дакумэнты нішчылі. Спакойнае насяленьне тэрорызіравалі. Па вёсках і мястэчках бралі ўсё, што папала пад рукі: хлеб, адзежу, влбуў, грошы, скапіну. У траскучы мароз лавілі сялян на дарозе, адбіралі каней з санкамі, сьцягавалі кажухі, зьнімалі боты і голых і босых гналі прыкладамі да хаты. 3 ротмістрам Домбровскім злучыўся зямляўласьнік Біспінг—той, што быў забіў князя ДруцкагаЛюбэцкага, за што расейскі суд засудзіў яго ў катаргу, ды пасьля эвакуацыі Варшавы ён выкруціўся з вастрогу і вярнуўся ў свой двор. Біспінг аказаўся яшчэ горшым за Домбровскага: дзеля помсты над акалічнымі сялянамі за рожные дробные правіннасьці ён прыводзіў да вёсак „карацельные экспэдыцыі", абступаў хаты „вінавайцаў', сам падпаліваў іх і не даваў нікому выйсьці, пакуль полымя не абніме ўсяе хаты і ратунак ня зробіцца немагчымым. Усё гэта—факты, запратаколеные горадзенскай сялянскай радай, беларускай управай, беларускім нацыянальным камітэтам у Горадні, апісаные ў горадзенскіх газэтах і ў кнізе К. Езавітава „Білоруссы н полякя”, друкаванай, ведама, заграніцай і зьмяшчаюлай багата цікаўных дакумэнгаў да гэтае справы.
Станоўча заяўляю, піто польскі ўрад добра ведаў аб усіх гэтых фактах: ведаю ад тагачаснага паўнамочніка польскага міністэрства загранічных спраў у Горадні, Станіслава Іваноўскага, каторы сам быў абураны бандытызмам польскіх войск і пасылаў у Варшаву акуратные рэляцыі аб усім, што тутака рабіла я. А рэзультат быў такі, што пан Пілсудскі публічна дзякаваў Домбровскаму і яго бандзе за „адважную зашчыту усходніх акраін“...
Калі пачалося польскае наступленьне на Усходзе, калі ў польскіх руках апынуліся Горадня, Вільня, Менск,—тады тэрор проці беларускага насяленьня дайшоў найвышэйшае меры. Пілсудскі, колішні соцыяліст, аддаў усю ўладу ў окупованых з е м л я х п о л ьс к а й ш л я х ц е. Ня гледзячы на запаведзь сказанай вышэй адозвы Пілсудскага, што да „Цывільнага Упраўленьня Усходніх Зямель*' ён будзе заклікаць ,,людзей тутэйшых, сыноў гэтае зямлі“,—уся адмініетрацыя складалася з польскіх паноў або іх мястовых сваякоў, каторые ніколі ня лічылі сябе грамадзянамі гэтага краю і зусім ня рупіліся аб карысьць яго і яго жыхараў. Вось, гэтая шляхоцка-панская адмініетрацыя, п р ы с л у х а ю ч а я н я с о й м у, н я
польскаму ў р а д у, а в ы к л ю ч н а і безпасрэдна самому Пілсудскаму, як галоўнаму нач а л ь н і к у а р у ж н ы х с і л, пачала адкрыта бароцца з беларушчынай ува ўсіх яе праявах, з усім тым, што быў стварыў мужыцкі народ беларускі. Пратаколы і бюлетэні Беларускае Цантральнае Рады Віленшчыны і Горадзеншчыны, архівы беларускіх пацыянальных камітэтаў у Горадні, Вільні, Мевску маюць багаты фактычны матэрыял, каторага хваце дзеля canpavawara абвініцельнага акту проні польскае шляхты ў Беларусі і проці таго чалавека, каторы на зьдзіў лёгкамысна карыстаў з свае ўлады ў адносінах да насяленьня окупованых зямель... 3 гэтых крыніц я чарпаў усё ніжэйпісанае.
Перш за ўсё шляхта, прыбраўшыся ў чыноўніцкае мундзіры, аканчацельна разагнала сялянскіе рады ўсюдах, дзе яны патварыліся самі сабой і куды бальшавіцкая окупацыя ніколі не даходзіла. Усіх раднікаў—пабітых, страшэнна скатаваных,—паўкідалі ў вастрогі, як „балылавікоў." У бальшавізьме вінавацілі кожнага, хто так ці сяк быў зьвязаны з беларускай справай,—і зьдзекаваліея над ім дзіка, нялюдзкаЯк прыклад можа служыць тое, піто ўчынілі палякі з вядомым беларускім дзеячом, Лукашом Дзекуць-Малеем, з павету Крынкі-Лунна, Горадзенскае губ. Хворага на лыфус, ў 40-градуснай гарачцы і бяз памяці, яго выцягнулі з пасьцелі і некалькі вёрст гналі прыкладамі да найбліжэйшага вастрогу. Прост нейкім цудам вырабіўся ён ад сьмерці! Багата рэляцый аб зьдзеку польскіх ўласьцей над беларускімі дзеячамі далі асобы, каторым удалося ўцячы з польскіх вязьніц; матэрыялы гэные былі ў свой час перададзены чужаземным дыплёматычным прадстаўніком.
3 грубой вязанкі дакумэнтаў, якіе я атрымаў ад беларускіх арганізацый, бяру першые зкраю. А ўсе яны апавядаюць аб тым, як на практыцы выглядала гэная „свабода", каторую так урачыста абвяшчаў Язэп Пілсудскі...
Вось скаргі на выкіданьне окупацыйнай у л а д а й с а с л у ж б ы n р a ц а ў н і к о ў-б еларусаў. У Горадві выдалілі з урадовых устаноў усіх праваслаўных беларусаў (гл. рэляцыю Цантральнае Рады Горадзеншчыны за верасень 1919 году). У Слоніме тое-ж зрабілі з беларусамі пачтавікамі, ў Лідзе—з чыгуннікамі і т. д.
Далей—скаргі на незаконные арышты, на конфіскацыю грошы, цэнных рэчы і др. Члена беларускага вучыцельскага саюзу ў Горадні, вучыцеля Антонава, арыштавалі нет ведама з якой прычывы ды пры гэтым забралі і назад не вярнулі грошы саюзу ў ліку 17.000 нямецкіх марок. У арыштаванага і высланага ў концэнтрацыйны лагер беларускага дзеяча Якавюка, члена Беларускае Цантральнае Рады Горадзеншчыны, сконфіскавалі колькідзесят тысяч. \ часе обыску у арыштаванага ў Вільні члена Беларускага Ннцыянальнага
Камітэту, Карабача, начальнік польскае контр-разьведкі разам з другімі жандарскімі афіцэрамі сконфіскавалі ўсе яго грошы ў ліку 6.700 руб. і вось якіе цэнные рэчы: гадзіннік з ланцужком, каўкаскую бурку, два кускі сукна на вопратку па 4 з палав. арш., адрэзак сукна на нагавіцы 1 арш. ІОвяршк., кусок скуры на падноскі да ботаў, ножык складаны, бутэльку францускага каньяву, 2 бутэлькі віна, два камплекты бялізны, скрынку цыгараў, прылады да пісаньня, 3 чайные лыжачкі. 3 прычыны пратэсту іаспадара польскіе жандарскіе афіцэры сперша былі пакінулі гэные два кускі сукна; але, завёўшы арыштаванага ў вастрог, трое з іх вярнуліся назад у яго кватэру і забралі пакінутае сукно... А дзеялася гэта ў начы з 7 на 8 мая 1919 году.