Польская акупацыя Беларусі
Антон Луцкевіч
Выдавец: Адраджэнне
Памер: 20с.
Мінск 1992
Сотні людзей вывязьлі гэтак з Беларусі. Але гэта не загамава.ча выбуху гневу даведзенага да роспачы народу. Там-сям пачынаюйь гінуць бяз сьледу жандары, прыходзячы ў вёскі ўвадзіночку ці ў двох. У Берасьцейскім окрузі, дзе ў ваколіцах Кобрына быў чынны беларускі паўстанчаскі атрад з 500 душ, польская ўлада была прымушана расфармаваць усю жандармэрыю: гэтак зненавідзіў яе народ! У Меншчыне пачынаюцца адкрытые выступленьні сялянства проці окупантаў. На аднэй станныі на чыгунцы пад самым Менскам збунтаваўшыеся сяляне папалі на польскіх чынохнікаў і выразалі іх у нень. У Слуцку выбухае праўдзівае паўстаньне. Чым бліжэй да фронту, тым часьцей здараюцца рэвалюцыйные выбухі. Гэта нічога, што ў Менску генарал Шэптыцкі дзясяткамі публічна р зстрэлівае паўстанцаў. Нічога, што ўтым-жа Менску сьмерцяй карае 15-гадовых хлапчукоў за прыналежнасьць да вучнёўскіх рэвалюцыйных кружкоў. Нічога, ўрэшці, і тое, што ён дае прыказ пускаць з дымам усенькіе вёскі разам з дабыткамжыхара” за тое, што нехта стуль належаў да паўстаньня. Народ ужо бачыць ясна, што польскае панаваньне — гэта паварот шляхоцкае ўлады, паварот паншчыны з заведзеным ужо на ўсім абшары окупацыі прыгонам за „правіннасьць" або за карыстаньне з ланскага выгану і т. п. Народ пачынае разумець, каму патрэбна прылучэньне Беларусі да Польшчы,—і вось рух, каторы ў самым пачатку быў чыста соцыяльны, прыбірае ўсё болып характар нацыянальны, варожы да польскае дзяржаўнасьці.
Вось цікаўнае дзеля характэрыстыкі польскае окупацыі здарэньнеЗдаецца, у красавіку с. г. з прычыны крывавага тэрору, заведзенага ў Меншчыне генаралам Шэптыцкім (—ён вялікі пан з Галічыны), да гэтага прадстаўніка польскіх аружных сіл пайшла дэлегацыя ад беларускіх арганізацый места Менску з прафэсарам Вацлавам Іваноўскім наперадзі. Калі дэлегаты, паміж іншым, сказалі генаралу, што паленьне вёсак грозіць голадам усяму краю,—Шэптыцкі ус-
хапіўся, стукнуў кулаком па стале і крыкнуў:—„Я спалю ўсю вашу Беларусь, калі мне будзе патрэбна!"
У анэксыйнай рабоце польскага ураду беларускі народ справядліва бачыў жаданьне бараніць польскі „стан уладаньня“, гэта значыць: бараніць двары польскіх наноў. Цяпер, калі кінем вокам на ўвесь пражыты ўжо час, калі разважым значэньне аддачы ўсяе ўлады ў Бсларусі ў рукі польскага ванства і поўнага адсоўваньня ад яе „інародцаў"—адвечных гаспадароў краю, калі ўрэшні прыпомнім сабе, што генаральны камісар, Юры Асмалоўскі, даваў выключна паляком манапольные концэсіі на ckvbkv і вываз за граніпу лёну, дрэва і наагул ўсялякага натуральнага багацьця зямлі Беларускай,—вось цяпер можам зусім цьвёрда ўстанавінь, што окупапыя Беларусі цольскім войскам папраўдзі мела на мэці ня „выкінуць панаваньне гвалту і насільства," а наадварот: у ма ц а в а ц ь г в а л т і насільства по л ь с к а е ш л я х т ы н а д беларускім н а р о д а м.
Тут я ізноў сягаю памяцьцю да аднэй з маіх гутарак з Язэпам Пілсудскім, і іншые словы яго, сперша здаваўшыеся незразумелымі, набіраюць цяпер вагі і яенасьці. Гэтак, у лістападзе 1919 году Пілсудскі паміж іншым мне сказаў: „Гэтымі днямі былі ў мяне вашы „зубры." 3 гутаркі з імі бачу, што яны ня лішне варожа да вас настроены. Вось, было-б добра, каб вы здалелі з імі згаварыцца і супакоіць іх у справе зямлі.“—Гзта рада ў вустах Пілсудскага здалася мне тады дзіўнай, але я над ей не задумываўся, бо мне і ў галаву ня прыходзіла шукаць угоды з натуральнымі ворагамі беларускага народу, ды йшчэ „супакоіваць" іх аб дол іх двароў. Пасьля я даведаўсл, што польскі ўрад—перш, ч м пачаць перагаворы з урадам Пятлюры,—ультыматыўна вымагаў ад яго забаспечаньня ненарушымасьці польскае зямельнае ўласнасьці на Украіне. I гэта расчыніла мне вочы: чаго галава польскага ўраду в ы м a г а ў ад Пятлюры, тое ІБлсудскі, як „соцыяліст", радзіў мне... праз сымпатыю" да беларусаў!
Істнавала йяічэ адна прычына, дзеля каторай польская буржуазія і яе хаўрусьнікі жадалі анэксіі Беларусі. Зямельная рэформа, ухваленая устаноўчым соймам, хаця і суліць паном высокую плату за ўзятую ад іх зямлю, ўсё-ж такі пагражае шляхоцкаму панаваньню ў самой Польшчы. У міністэрскіх габінэтах шмат думалі аб тым, як зрабіць, каб і сялянам польскім даць зямлю, і захаваць панскіе двары—хоцьбы на абрэзаных абшарах. Бо польскі ўрад ужо аблічыў, што, калі зямельная рэформа будзе праведзена ў шырокіх разьмерах, дык панскіе двары павінны счэзнуць з зямлі! Ізноў-жа, калі пакінуць двары ў руках шляхты, дык ня хопіць зямлі дзеля надзяленьня ажно чатырох мільёнаў польскіх малазямельных і беззямельных сялян. Вось, гэные чатыры мільёны
душ і пастанавілі ўрэшці высяліць на абшары, дзе сяляне ня так густа сядзяць: паўтара мільёна ў Познаншчыну і паўтраця—на „ўсходніе акраіны". Але пастановы польскага сойму маглі-б быць абязацельны для Беларусі толькі тады, калі'-б гэты край быў офіцыяльна прылучаны да Полыпчы. 3 гэтага і вынікае жаданьне ўжо нават не фэдэрацыі Беларусі з Польшчай (бо тады Беларусь мела-бы свой уласны ўрад і сойм), а проста аддачы Беларускай зямлі на ўласнасыіь Польскай Рэчыпосполітай.
Гэтак выглядаюць мэты польскага ваеннага паходу на ўсход: забаспечаньне цэласьці польскіх д в о р н ы х абшараў у Б е л а р у с і—з аднаго боку, ратаваньне шляхоцкае ўласнасьці ўсамой П о л ь ш ч ы—з другогаА як народ беларускі, сьвядомы сваей нацыянальнай асобнасьці і палітычных правоў, добра зарганізаваны і дужы моцай свае арганізованасьці, лёгка мог разьбіць усе пляны польскае буржуазіі, дык польская буржуазія ў першы чарод і пачала барацьбу з беларускім рухам да нацыянальнага і соцыяльнага адраджэньня. I вось, абаламучаные фальшывымі клічамі аб „вызваленьні братніх народаў з чужацкае няволі“, польскі мужык і польскі работнік ішлі ў цесных радох, з аружжам у руках, на ўсход і па загаду сваіх начальнікаў несьвядома тапталі і гвалтавалі правы „вызвалянага" беларускага народу, руйаавалі асновы яго дабрабыту—-і ўсё гэта дзеля трыумфу і панаваньня польскае шляхты!.. 1 гэта не канец: па загаду тых-жа началвнікаў сваіх польскіе войскі, пакідаючы Беларусь, нішчылі па дарозе ўсё, што ўдалося, спалілі Менск, абрабавалі Вільню, зруйнавалі Горадню. Гэтак буржуазная Польшча мсьцілася над беларускім народам за няўдачу яе захватніцкіх плянаў!..
Каб-жа польскі працоўны народ урэшці пазнаў праўду і зразумеў, якім нягодным мэтам несьвядома служыў! Каб-жа тые няшчасьці, якіе сустрэлі цяпер буржуазяую, шляхоцкапанскую Польшчу, расчынілі польекім сялянам і работнікам вочы так, як няўдачы на фронці ў сусьветнай вайне расчынілі вочы народам колішняй царскай Расеі! А тады мо‘ і саоўніцца думка аб братнім жыцьці польскага народу з яго суседзямі, абапёртым на гэткім пекным, ды гэтак збэшчаным польскай буржуазіяй прынцыпе: вольные з вольнымі, роўные з роўнымі!
Вільня, ў ліпні 1920 г.
заказ 19
© БЕЛАРУСКАЕ ТАВАРЫСТВА АРХІВІСТАУ. 1992
БЕЛАРУСКАЕ КООПЭРАЦЫЙНА ВЫДАВЕЦКАЕ ТАВАРЫСТВА „АДРАДЖЭНЬНЕ'. МЕНСК, 1992