Прамаскоўскі рэжым.
Альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі.
Зянон Пазьняк
Памер: 20с.
Нью Йорк, Варшава 2005
інтарэсы — яно самадастатковае, здольнае да цывілізаванага самаўдасканаленьня і павышэньня ўзроўню існаваньня.
Першаснае палітычнае дзеяньне. якое Масква стала праз сваю разьведку (і Лукашэнку) рабіць на Беларусі, — гэта зьнішчэньне якраз кансалідуючых каштоўнасьцяў нацыі ва ўжытку і ў сьведамасьці грамадзтва. Так былі ліквідаваныя нацыянальныя сымвалы Беларусі — дзяржаўны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. (Пачытайце іхныя цяперашнія афіцыйна-рэжымныя „праваслаўныя” рэляцыі: Пагоню там ужо называюць „езьдзец".) Гэтак (праз палітыку „двухмоўя”) была, фактычна, пазбаўлена дзяржаўнага статусу беларуская мова і падважаны суверэнітэт нацыі.
Наступны этап — зьнішчэньне носьбітаў аб'яднаўчых ідэяў, аб'яднаўчых словаў, паняцьцяў, кансалідуючых зьяваў і аб’ектаў, адлучэньне маладога пакаленьня ад сутнасных каштоўнасьцяў народа.
Гэтак напачатку было забароненае слова „народны", потым — „беларускі” і „нацыянальны”. Усё беларускае, нацыянальнае (па лёгіцы акупацыйнага рэжыму) павінна зьнікаць, выкрэсьлівацца з ужытку, выключацца з жыцьця. Найперш робіцца гукавы вакуум, паняцьце „беларускае" павінна перастаць шырока існаваць у грамадзтве і ў сьвеце. мусіць, па задуме русіфікатараў, сьцірацца са сьведамасьці. Гэта адпрацаваны прыём расейскіх душыцеляў ужываўся яшчэ ў ХІХ-м стагоддзі ў палітыцы розных цароў, сатрапаў мураўёвых ды карнілавых, пазьней ім карысталіся рускія камуністы.
Самыміненавіснымідляакупантаўзьяўляюцца кансалідуючыяносьбітынацыянальных зьяваў, вобразаў і народных ідэяў, ці гэта жывыя людзі (палітыкі, мастакі), ці сакральныя асобы — ўвасабленьне духа і кулыуры нацыі. Іх перасьледуюць і стараюцца зьнішчыць у першую чаргу. Гэтак акупацыйны рэжым Лукашэнкі абплёўваў вялікага Васіля Быкава. па-хамску зьдзекваўся зь ягонай выдатнай творчасьці, выгнаў яго зь Беларусі і загнаў у магілу (заўчасная сьмерць Быкава на рахунку лукашысцкага рэжыму).
Гэтак перасьледуецца вялікі Скарына. Чужому чалавеку, які не разумее прычыны зьяваў, усё гэта здаецца абсурдам ці нейкай дурнотай рэжыму. Але на справе — рэжым не „дурны", зьнішчэньне беларускай нацыі адбываецца вельмі рацыянальна, тэхналягічна прадумана і пасьлядоўна, крок за крокам, прытым сплянаваны нават канец (завяршальны этап).
Праспэкт Скарыны быў перайменаваны, з пункту гледжаньня нішчыцеляў, тэхналягічна .лравільна" — без тлумачэньняў. Скарына ня толькі відавочна і штодзённа ілюстраваў культурнуюэўрапейскую веліч беларусаў, але ўскосна паказваўна адсталасьць Масквы. Імя Скарыны пачынаюць мэтакіравана звужаць ва ўжытку, выкрэсьліваць з памяці. Наступны этап — забарона штогодніх Скарынаўскіх чытаньняў ля помніка Скарыну ў Полацку (ізноў жа, без тлумачэньняў). Чарговы факт — на Дзень беларускага пісьменства ў Камянцы не запрашаюць беларускіх пісьменьнікаў і г.д. Беларускую літаратуру як важнейшы чыньнік нацыі даўно і ськіравана вынішчаюць, штучна ствараюць неспрыяльныя ўмовы для яе існаваньня, беларускія пісьменьнікі, па задуме пляніроўшчыкаў этнацыду, не лавінны фігураваць у народзе, на віду, у грамадзтве.
Беларусы павінны зразумець, што ўсе гэтакія антыбеларускія факты ня ёсьць толькі хаатычным адлюстраваньнем пазыцыі ці вынікам антыбеларускай настроенасьці рэжыму. Гэта ёсьць праявы сістэмнай разбуральнай працы па вынішчэньні нацыі, якая робіцца прадумана, плянава і пасьлядоўна.
3 усіх камуністычных сатрапаў ніхто не зрабіў столькі шкоды беларускай нацыі, як П. Машэраў. (Галоўныя яго злачынствы: ліквідацыя беларускай школы, нішчэньне беларускай мовы, русіфікацыя, меліарацыя, пачатак зьнішчэньня беларускай вёскі.) Рэжым Лукашэнкі працягвае гэтую разбуральную палітыку. Машэраў для Лукашэнкі павінен бы стаць гэтак, як Андропаў для Пуціна. I тым ня менш, побач са Скарынам нішчыцца і памяць пра сатрапа. Абсурд. У чым жа прычына, дзе лёгіка?
Лёгіка ў тым жа — у акупацыйнай палітыцы зьнішчэньня народа. За часы Кебіча пра
Машэрава быў створаны міф „чэснага камуніста", які нібыта падняў Беларусь. Людзей пераконвалі, што Кебіч, рыхтуючыся на прэзыдэнта, бярэ, маўляў, з Машэрава прыклад і стане другім Машэравым. Прапаганда правалілася, а міф прыжыўся. Для савецкіх людзей у Беларусі, былых камуністаў і старэйшага пакаленьня, імя Машэрава стала чыньнікам месьніцкай беларускай кансалідацыі зьлева, фактарам нацыянальнага яднаньня на ілюзіі, на міфалягічным мінулым, якое супрацьставіцца цяпершчыне і Лукашэнку. Машэраў робіцца „пакутнікам” за лепшую долю Беларусі, якога нібыта забіла брэжнеўская Масква (што таксама вынік фантазіі). Па лёгіцы акупацыйнай палітыкі, міф пра Машэрава для Масквы шкодны, бо набывае нацыянальна-кансалідацыйныя рысы ў асяроддзі прамаскоўскай часткі беларускага грамадзтва. Тым больш непатрэбны ён папулісту Лукашэнку. (Пра ліквідацыю палітыкаў я скажу пазьней.)
У гэтую ж катэгарыю зьнішчэньня ўваходзіць нацыянальная памяць, сакральныя зьявы, месцы і аб’екты. Найбольш уражвальнымі прыкладамі зьяўляецца спроба разбурыць Курапаты (пракладка аўтастрады праз пахаваньні, месца расстрэлаў і масавага генацыду), будаўніцтва гатэля ў Менску на месцы будынка тэатру, дзе ў 1852 годзе адбылася пастаноўка „Ідыліі” В. Дуніна-Марцінкевіча, і разбурэньне старога Менска (Верхні горад, Няміга). Гэтак працягваецца акупацыйная палітыка рускіх цароў і камуністаў.
АБНІЖЭНЬНЕ АДУКАЦЫЙНАГА ЎЗРОЎНЮ ГРАМАДЗТВА
У цяперашнім цывілізацыйным грамадзтве галоўным нацыянальным рэсурсам, галоўным сродкам вытворчасьці і разьвіцьця робіцца адукаваны інтэлект. Узровень грамадзтва залежыць ад выкарыстаньня і якасьці адукаванага інтэлекту. Што такое адукацыя для народа, ведалі яшчэ царскія акупанты 200 гадоў таму, калі зачынялі Віленскі ўнівэрсітэт, Полацкую езуіцкую акадэмію, базылянскія манастыры і школы, калі забаранялі адчыняць вышэйшыя навучальныя ўстановы на Беларусі.
Рэжым Лукашэнкі адразу спаліў беларускія падручнікі для школаў і перавёў бальшыню беларускіх школаў на рускую мову. Уся вышэйшая адукацыя, вучэльні, унівэрсітэты былі пераведзеныя на расейшчыну. Разрыў у сістэме адукацыі ў сваю чаргу быў скарыстаны (як і ў савецкі час) для далейшай ліквідацыі беларускай школы. Уганяўся ў жыцьцё акупацыйны прынцып колішняга царскага сатрапа Карнілава аб русіфікацыйнай місіі расейскай школы.
Нацыя без нацыянальнай школы, без нацыянальнай сістэмы адукацыі — гэта нацыя бяз будучыні. Акупацыйны рэжым адразу стварвіў на Беларусі становішча бяз будучыні і скрупулёзна даводзіць яго да канчатковага завяршэньня.
Цяпер рыхтуецца рэформа вышэйшай адукацыі (увядзеньне двухузроўневай сістэмы ВНУ). Згодна плянаў, як яна задумана, рэформа рэзка абнізіць адукацыйны узровень беларусаў, створыць сацыяльныя праблемы, закрые шлях у навуку здольнай моладзі, выкліча агульную карумпаванасьць сістэмы вышэйшай адукацыі. Паўтаруся, усё гэта робіцца не па прычыне бязглузьдзіцы, а ў выніку зададзенай разбуральнай мэты.
РАЗБУРЭНЬНЕ ФУНДАМЭНТАЛЬНАЙ НАВУКІ
Навука даўно стала галоўным сродкам вытворчасьці. Але ўзровень і якасьць навукі вызначаецца не застасаванымі тэхналёгіямі, а тэорыяй, акадэмічнымі дасьледваньнямі, тым, што мы называем фундамэнтальнай навукай.
Акупацыйны рэжым заняўся спэцыяльным разбурэньнем беларускай акадэмічнай навукі. Ліквідавана выбарнасьць Прэзыдэнта Акадэміі Навук. абмежавана выбарнасьць акадэмікаў і член-карэспандэнтаў. Прэзыдэнта нацыянальнай Акадэміі Навук прызначае
былы старшыня дрэннага саўгаса, цяперашні кіраўнік рэжыму. Акадэміяй і навукай сталі кіраваць чыноўнікі, якія могуць звольніць любога дырэктара акадэмічнага інстытута і прызначыць, каго хочуць. Беларуская фундамэнтальная навука, якая страціла шмат навуковых кадраў у 90-х гадах і згарнула шмат пэрспэктыўных дасьледваньняў, цяпер апынулася пад пагрозай зьнішчальнага разбурэньня. Вынікі рэгрэсу ў арганізацыйным разьвіцьці фундамэнтальнай навукі выявяцца напоўніцу крыху пазьней. Направа ж будзе вымагаць дзясяткаў гадоў і вялікіх затратаў, каб выкарабкацца з цывілізацыйнай адсталасьці, куды заганяе беларускую навуку акупацыйны рэжым.
ПАРАЛІЧ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ
Усялякае мерапрыемства, усялякае дзеяньне рэжыму, зьвязанае з нацыянальнымі каштоўнасьцямі, усялякаебудаўніцтва, рамонт, рэканструкцыя, рэарганізацыя, арганізацыя выдаўніцтва і г.д. — паўсюдна і без выключэньняў не спрыяла гэтым каштоўнасьцям, шкодзіла і было накіраванае на разбурэньне ці пагаршэньне. Гэта ёсьць мэтад, тэхналёгія этнацыду. Тыповыя прыклады — „рэстаўрацыя" гістарычнай забудовы ў Менску (фактычнае зьнішчэньне гістарычнага гораду), шкодніцтва для Таварыства Беларускай Мовы, перасьлед Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, беларускай літаратуры, выдаўніцтва беларускіх кніг, часопісаў і г.д. Апошнія нападкі рэжыму на пісьменьнікаў гучаць так: выключыць з Саюзу пісьменьнікаў беларускіх літаратараў (а гэта вядомыя імёны), якія жывуць за мяжой, інакш, маўляў, Саюз пісьменьнікаў будзе зачынены і забаронены. Людзі, якія публічна абзывалі вялікага Быкава, пісьменьніка-франтавіка, літаратурным паліцаем і, фактычна, пазбавілі яго жыцьця, здольныя на ўсё.
Нацыянальная бібліятэка для нацыі зьяўляецца атрыбутам суверэнітэту — такое ёсьць важнае яе значэнье ў кулыуры. Будаўніцтва на ўскраіне Менску новага гмаху нацыянальнай бібліятэкі па асабістай ініцыятыве Лукашэнкі выклікала вялікую трывогу. Зразумела, што па адпрацаванай тэхналёгіі акупацыйнага „дабрадзейства" рыхтуецца замах на сьвятое сьвятых нацыянальнай культуры.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі разьмешчана ў цэнтры Менска. Месца там хапае і для пашырэньня (будынкі навокал), і для будаўніцтва. Ды й так бібліятэка функцыянавала нармальна. Разбуральны сэнс пачаў выяўляцца цяпер, калі ў верасьні быў дадзены загад тэрмінова пераехаць і адчыніць бібліятэку да Новага году (цяпер прадоўжылі да 1-га траўня 2006 г.). Нармальны пераезд бібліятэкі з 8-мільённым фондам кніг павінен займаць у сярэднім два гады. Аўрал у гэтай справе можа прывесьці да непапраўнага зьнішчэньня і паралічу фондаў, працы, навукова-дасьледчага і вучэбнага працэсаў у краіне.
У такім жа стылі і па такой жа тэхналёгіі, як з Саюзам пісьменьнікаў, гістарычным Менскам і нацыянальнай бібліятэкай, абыходзяцца і зь Вялікім Акадэмічным тэатрам опэры і балета (рамонт, рэканструкцыя і аўральнае высяленьне трупы на тры гады на розныя непрыстасаваныя сцэны). Гэта час (які могуць яшчэ і зацягнуць) дастатковы, каб страціць форму і разгубіць артыстаў. Сьвет жа вялікі.