Прамаскоўскі рэжым.
Альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі.
Зянон Пазьняк
Памер: 20с.
Нью Йорк, Варшава 2005
Напрыклад, на Беларусі за ХХ-е стагоддзе расейцы (разам зь немцамі) забілі шэсьць мільёнаў беларусаў (палову нацыі, калі лічыць на пачатак ХХ-га стагоддзя). Расейскія акупанты-камуністы зьнішчылі беларускую школу, забаранілі беларускую мову і друк, сфальсіфікавалі гісторыю, расстралялі беларускіх пісьменьнікаў, разбурылі сьвятыні, задушылі сялянства і выхавалі цэлае племя манкуртаў ды рэнегатаў. Вынікі гэтага разбурэньня нішчыцелі спрабуюць выдаць за норму, за нармальнасьць, гэта, па іх лёгіцы, статус-кво, рэальнае становішча. Яны хочуць замацаваць стабільнасьць разбуральных вынікаў, ня трэба, маўляў, нічога зьмяняць, нічога адраджаць, аднаўляць, бо гэта, маўляў фашызм, нацыяналізм. Пры гэтым яны выступаюць нібыта ў інтарэсах зьнявечанага імі народа. „Ня трэба беларускай мовы”, — крычаць нішчыцелі адраджэнцам, — усе гавораць па-руску, усе разумеюць”. Душыцелі шукаюць падтрымкі ў сваіх ахвяраў. „Давайце зыходзіць з рэальнасьці, — дэмагагічна вяшчаюць разбуральнікі нацыі, — будзем рэалістамі", —нэрвуюцца сёньняшнія і ўчарашнія акупанты.
Аднак справядлівасьць і права, сусьветная практыка і закон разьвіцьця — на баку адраджэнцаў. Жывое павінна адрадзіцца, і калі жывы дух, то нават зьнішчанае паўстане зь мёртвых, забітае ўваскрэсьне.
Тым часам каб рэалізаваць культурна-нацыянальнае адраджэньне нацыі, неабходна зьдзейсьніць дзьве ўмовы: ажыцьцявіць нацыянальную асьвету народу і ўсталяваць нацыянальную ўладу. На Беларусі шмат разоў была вынішчаная нацыянальная эліта і, як вынік, ня быў ажыцьцёўлены да канца прынцып нацыянальнай асьветы ў межах аднаго пакаленьня. Адсюлі і праблемы беларускай ўлады. I нішчыцелі, у адрозьненьне ад многіх беларусаў, гэта добра разумеюць.
вкл
Канцэпцыя Беларускага Нацыянальнага Адраджэньня грунтуецца на народнай гісторыі. Без каранёў нічога доўга не існуе. У беларусаў, бадай як мала ў каго іншага, ёсьць магутны гістарычны грунт — іхняя вялікая дзяржава, якую яны страцілі ў канцы XVIII-ra стагоддзя ў выніку міжнароднай змовы і наступнай затым расейскай акупацыі. Гэта — Вялікае Княства Літоўскае. На Вялікае Княства і абапіраецца Беларускае Адраджэньне.
Галоўны накірунак рускай акупацыйнай палітыкі (царскай і камуністычнай) заключаўся ў ліквідацыі беларускай мовы, беларускай культуры і зьнішчэньні ўсялякіх атрыбутаў, ведаў і напамінкаў пра Вялікае Княства. Руская імпэрская палітыка, руская палітычная гісторыя і дзяржаўная навука стагоддзі працавалі над заціраньнем, перакручваньнем і фальсіфікацыяй памяці пра Вялікае Княства Літоўскае. Пры камуністах афіцыйная „навука" дайшла да поўнага абсурду ў фальсіфікацыі і зьнішчэньні памяці пра ВКЛ („канцэпцыі Л. Абэцэдарскага і інш.). .
Аднавіць справядлівасьць да канца не ўдалося ні ў 1991 годзе, ні ў 1994-м. Пры прыняцьці пасьлясавецкай Канстытуцыі найбольш працяглая і жорсткая барацьба вялася за прэамбулу Канстытуцыі, дзе якраз павінна было быць адлюстравана Вялікае Княства, яго дзяржаўнасьць і законы як грунт Рэспублікі Беларусь, якая ёсьць працягам ВКЛ.
Нішчыцелі цудоўна разумеюць, што аднаўленьне народнай памяці пра Вялікае Княства будзе азначаць адраджэньне гістарычнай сьведамасьці беларусаў і аднаўленьне нацыянальнай дзяржаўнасьці ВКЛ. Імпэрская палітнавука цераз сістэму забаронаў,
абавязковай службы ў войску, выхаваньне і адукацыю пастаралася прывязаць гістарычную сьведамасьць беларусаў да гісторыі Расеі. Пры думках аб гісторыі ў галаве сярэдняга савецкага беларуса ўзьнікаюць вобразы рускіх цароў ды палкаводцаў, „кутузавых" ды „цароўгрозных”. Сам жа гэтакі беларус нібы вісіць у паветры.
3 паветра ніякая сьведамасьць не ўзьнікае, а значыць нічога ня будзе адраджацца, аднаўляцца, стварацца і разьвівацца. Задача беларускай інтэлігенцыі, адукацыі, асьветы і нацыянальнай літаратуры — вярнуць гістарычную сьведамасьць народа ў родны дом — у Вялікае Княства Літоўскае.
Наступны абавязковы этап — палітычны: еярнуць афіцыйную назву дзяржаеы. Калі гэтага не зрабіць — значыць будаваць незалежнасьць на пяску, запраграмаваць шчарбатае, трэснутае грамадзтва з кволай самаідэнтэфікацыяй, поўнае супярэчнасьцяў на роўным месцы, і абсурдных спрэчак па недыскусійных пытаньнях.
Гэта ўжо відаць цяпер (і было раней) у распаўсюджваньні маргінальных зьяваў: адны хочуць называцца „Літвой”, іншыя — „ліцьвінамі”, трэція — увесьці лацінку, чацьвёртыя супраць назвы „Беларусь", пятыя — увогуле „крывічы" і г.д. Усё гэта — лякальнае адлюстраваньне незавершанасьці новагадзяржаўнагабудаўніцтва, вынікнявырашанасьці таго, чаго не ўдалося вырашыць і зацьвердзіць у Канстытуцыі 1994 года. Канстытуцыя павінна засьведчыць гісторыю нацыі і дзяржавы ў наімнальных (назыўных) тэрмінах. Сама назва дзяржавы павінна адлюстроўваць гэты важнейшы гістарычны аспэкт суверэнітэту і самастойнага існаваньня. Так прынята. Гэта істотна.
Афіцыйная назва Англіі (ці Вялікабрытаніі) гучыць так: Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі. Амэрыка афіцыйна называецца Злучаныя Штаты Амэрыкі. Ёсьць яшчэ Вялікае Герцагства Люксэмбург, Каралеўства Нарвэгія, Каралеўства Бэльгія, Каралеўствы Швэцыя, Данія, Ісламская Рэспубліка Іран, Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя і г.д. (мы ўжо не нагадваем пра СССР, БССР і інш.)
Шмат дзе (і там дзе гэта неабходна) афіцыйны назоў дзяржавы адлюстроўвае яе гістарычную, сацыяльную, альбо структурную сутнасьць. Становішча зь беларускай дзяржаўнасьцю і нацыяй па волі лёсу склалася такое, што вымагаецца адлюстраваньне гістарычнасьці ня толькі ў прэамбуле Канстытуцыі (чаго не было зроблена), але і ў назве краіны. Наша дзяржава на сёньняшні дзень — гэта ёсьць, фактычна, Вялікае Княстеа Літоўскае Беларусь (кароткая назва — Беларусь). Гэта сутнасьць, якая павінна б была стаць афіцыйнай назвай.
Тады застаецца Беларусь і беларусы, але зьнікаюць усе „пустыя" (інакш не назавеш) і надуманыя палітычныя ды гістарычна-этнічныя пытаньні, скончыцца блуканьне ў трох соснах хіжага розуму і ўсё становіцца на месца.
Адразу скажу, што гэта настолькі сур’ёзна для Беларускай дзяржавы, што ніякі лямант, ніякае хіхіканьне нішчыцеляў (наконт Вялікага князя і т.п.) не павінна б было зьбіваць з тропу. Назва Беларускай дзяржавы мусіла б быць удакладнена на карысьць нацыі.
Для непасрэднага вырашэньня пытаньня з поўнай гістарычнай назвай дзяржавы нехапае фармальных прыкметаў статусу ВКЛ (хоць у прынцыпе справа не страчаная). Але дзеля гэтага патрэбны іншы ўзровень разуменьня і сьведамасьці нацыянальнага грамадзтва, чым той, які ёсьць цяпер. Тым ня менш да разумнай і адэкватнай прэамбулы ў Канстытуцыі краіны наша грамадзтва ўжо на шляху. Якраз пасьля ліквідацыі прамаскоўскага рэжыму і пры вяртаньні Канстытуцыі 1994 года гэтыя гістарычныя ўдакладненьні ў прэамбулу трэба ўнесьці.
Гістарызм дзяржаўнасьці і гістарызм назвы — гэта пытаньне, якое стаіць цяпер (пасьля сканчэньня савецкага парадку ў сьвеце) ня толькі ў нас. Балгары нават вярнулі ў палітыку балгарскага цара. Праўда, зрабілі памылку — аддалі ў яго рукі рэальную ўладу. Функцыя ангельскай каралевы, тым часам, — сьведчаньне гістарызму Вялікабрытаніі. I гэта шмат значыць. Так што нічога няма немагчымага для разумнага нацыянальнага грамадзтва, якое рэальна ўсьведамляе свой агульны нацыянальны інтэрас.
ДАЧЫНЕНЬНІ
Ёсьць адносіны і палажэньні, пра якія гаворыцца даўжэйшы час і якія павінны мы ўсьведамляць, усе беларусы. Але не зьнікае неабходнасьць паўтарацца ізноў.
Незалежная дзяржава Беларусь вярнулася ў эўрапейскі кантэкст, сталася суб'ектам міжнароднай палітыкі. Правілы кантэксту існуюць незалежна ад нас, і таму, ня гледзячы на тое, ведаем мы пра іх, ці не, разумеем, ці не, нарэшце, хочам, ці ня хочам, мы мусім па гэтых правілах існаваць.
Галоўнае правіла, якое павінна быць выканана ва ўнутранай палітыцы — мусіць быць рэабілітавана іўдзяржаўлена мова нацыі—беларуская мова. Без вырашэньня гэтай задачы нічога іншага ня будзе вырашана ў Беларускай дзяржаве, будзе страчаны нават суверэнітэт.
Генэральнае правіла, якое трэба беларусам ўсьвядоміць у зьнешняй палітыцы — гэта тое, што пакуль існуе Расея ў якасьці імпэрыі, Беларусь ніколі ня будзе спакойнай за сваю незалежнасьць, эканоміку і вольны вобраз жыцьця.
Дзеяньні тут могуць быць розныя: нічога не рабіць, наладжваць мірнае суіснаваньне на грунце саступак, уступіць у Эўразьвяз, стварыць Балта-Чарнаморскую Супольнасьць (БЧС), нарошчваць уласную сілу і г.д. Але лёгіка застаецца адна: кабне было небясьпекі, трэба ліквідаваць прычыну небясьпекі. Беларуская зьнешняя палітыка заўсёды мусіць мець на ўвазе гэты стратэгічны аспэкт нацыянальнага выжываньня. Прытым трэба ўлічыць, што імпэрыя не рэфармуецца, імпэрыя развальваецца. Адсутнасьць (ці страта) геапалітычнай звышзадачы прыводзіць у гэтых умовах да страты пэрспэктывы. ВКЛ Беларусь павінна будзе займацца геапалітыкай у інтарэсах уласнага нацыянальнага існаваньня. Інакш геапалітыка зоймецца Беларусяй, што і было перад гэтым на працягу двухсот гадоў.
Трэцяе генэральнае правіла: Беларусь мусіць абавязкова ліквідаваць аднабаковую энэргетычную залежнасьць ад паставак рэсурсаў з Расеі Спосабы вырашэньня гэтай праблемы вядомыя.
Пасьляялцінская сітуацыя складваецца так, што разьвіцьцё падзеяў увесь час будзе падводзіць да кансалідацыі Ўсходняй Эўропы. Ужо цяпер, калі дамінуе яшчэ ідэя Эўразьвязу, трэба хутчэй усьвядоміць, што ідэя БЧС — гэта добрая ідэя, якая дапаможа стварыць раўнавагу сілаў у Эўропе і гарантаваць бясьпеку незалежнасьці нацыянальных дзяржаваў.
Да БЧС падштурхне таксама зьяўленьне паўночнага газаправоду паміж Расеяй і Нямеччынай па дне Балтыйскага мора (гзаправод плянуюць, безумоўна, і з палітычным разьлікам). Бо зразумела, якія магчымасьці маніпуляцыяў і ціску на Беларусь ды Польшчу ўзьнікнуць пасьля яго будаўніцтва. Стварэньне альтэрнатыўнай энэргетычнай лініі Поўнач-Поўдзень павінна стаць першачарговай задачай першага нацыянальнага ўраду Беларусі, які паўстане пасьля ліквідацыі акупацыйнага рэжыму.
15 верасьня 2005 г„ Нью-Ёркі Зянон ПАЗЬНЯК
ЗЬМЕСТ
Прамаскоўскі рэжым.
Альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі 3
Ня так даўно 3
Захоп улады 4
Акупацыйная палітыка 5
Абніжэньне адукацыйнага ўзроўню грамадзтва 7
Разбурэньне фундамэнтальнай навукі 7