Прамаскоўскі рэжым.
Альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі.
Зянон Пазьняк
Памер: 20с.
Нью Йорк, Варшава 2005
Тэлебачаньне ўсяго сьвету паказала гэты кадр (а Масква, дык з раніцы да вечара, і назаўтра). С. Завадзкая тутжа (падказалі, хто трэба) зьвяртаецца ў Маскву ў новасьпечаную „камісію" да імпэрыяліста Караганава і былой дэмакраткі Памфілавай. Тыя — у цэнтры ўвагі, даюць інтэрв'ю, „рашаюць” праблему на віду перад Захадам, надзьмуваюць шчокі, робяць заявы „о русскнх в белорусскнх тюрьмах'' (пра рускіх крымінальнікаў, значыць) і г.д. I ўсё — дзеля рэклямы фальшывай палітыкі, дзе караганавы „мнят себя стратегамн”. Брыдка было на ўсё гэта глядзець.
Беларусам трэба разумець, што нават калі маскоўцы пачнуць адзін з аднаго жыўцом скуру зьдзіраць, то Захад усяроўна будзе прасіць Маскву, каб яна, маўляў, паўплывала на рэжым Лукашэнкі наконт „дэфіцыту дэмакратыі" ў Беларусі. Якая ўжо там дэмакратыя ў Расеі, якая за некалькі гадоў рускага тэрору на Каўказе забіла 50 тысячаў чачэнскіх дзяцей, мы ведаем.
Гэтым летам сабраліся кіраўнікі Польшчы, Латвіі, Украіны і Летувы абмеркаваць, як дапамагчы незалежнасьці Беларусі. Усе ж зацікаўленыя мець суседам самастойную і дэмакратычную Беларусь, а не вялікага агрэсара пад дзьвярыма. (Дарэчы, зборкі і нарады кіраўнікоў нашых краінаў-суседзяў робяцца ўжо звыклымі).
Першага верасьня тут жа перад журналістамі выступае такі Малазадэ (спэцдакладчык, „спэцыяліст" па Беларусі), які агучвае ў Радзе Эўропы чужыя думкі, не разумеючы, відаць, іх сэнсу, і заяўляе: „У Радзе Эўропы ёсьць спэцыяльны зварот да Расеі — выкарыстаць уплыў на Беларусь для таго, каб паспрабаваць памяняць сітуацыю з правамі чалавека".
Назаўтра перад расейскімі думцамі „Еднной Росспн" выступае прадстаўнік палаты абшчынаў зь Вялікабрытаніі Робэрт Уолтэр і кажа: „Расея можа дапамагчы Эўропе ў „наладжваньні сітуацыі ў Беларусі”. Зьдзіўленыя расейцы пытаюць, ці не абмовіўся ён? „Не, — кажа Уолтэр, — Беларусь ваш бліжэйшы сусед і сябра. Гэтак, як у Расеі, яе не разумеюць ні ў Францыі, ні ў Нарвэгіі. Таму дэмакратычныя пераўтварэньні ў Беларусі мы маглі б падзяліць паміж аб’яднанай Эўропай і Расеяй. Гэта нашыя агульныя эўрапейскія праблемы. (Мзвестйя Ру. www.izvestia.ru/politc/article2595917)
Ведаем мы ўжо такіх „дзялільшчыкаў” ў нашай беларускай гісторыі. Але цікавае
іншае: калі надта трэба, то яны й Расею назывуць Эўропай. Гучыць гэты сьпіч ангельца, як у дрэннай драматургіі. Адчуваеце фальш? У чым жа справа?
Уся іхняя лухта з „правамі чалавека”, якімі мусіць нібыта займацца Расея (толькі Расеі гэтым і займацца), гаворыцца зусім дзеля іншага. (I гэта ўжо адзначылі нават заходнія аналітыкі.) Эўропа Заходняя баіцца аб яднаньня і сэпарацыі Эўропы Ўсходняй у Эўразьвязе, і найперш — узаемадзеяньня паміж Польшчай, Беларусяй, Украінай, Летувой і Латвіяй (былая Рэч Паспалітая ці наша ідэя Балтыйска-Чарнаморскай супольнасьці). Таму, дарэчы, Эўразьвяз і ня хоча прымаць Украіны. Лепш Турцыю (там, трэба разумець, Эўропы болей).
Такім чынам, хоць бы там Пуцін наладзіў яшчэ дзесяць Бесланаў з расстрэламі, уолтары ўсяроўна паедуць у Маскву цягнуць Расею ў „вырашэньне" беларускіх праблемаў, каб „падзяліць”, як кажа Ўолтэр, інтарэсы і ня даць скансалідавацца Ўсходняй Эўропе. Вось чаму Эўракамісія, памятаючы таксама пра расейскія нафту і газ, стаіць насьмерць, каб не дапусьціць да ўдзелу ў тэндары на радыёвяшчаньне для Беларусі ўсходнеэўрапейскія краіны, якія маюць усе тэхнічныя ўмовы для беларускага вяшчаньня (асабліва Польшча і Летува) і толькі патрабуюць рашэньня. I вось чаму Эўразьвяз так упарта хоча заштурхнуць расейскую мову ў беларускі эфір, каб дагадзіць Маскве.
ТЭРАКТЫ
Акрамя „пустышак’’, расейскія службы ўжываюць бесчалавечыя сродкі адцягненьня інфармацыйнай увагі — тэракты. На тэрактах пуцінскіх „байцоў нябачнага фронту” злавілі ня раз, напрыклад, узрывы дамоў разам зь людзьмі ў Маскве і Валгадонску і потым — спроба ўзрыву ў Казані (каб распаліць вайну ў Чачэніі), забойства Зелімхана Яндарбіева (калі гэбоўскіх тэрарыстаў злавілі і судзілі) і іншыя выпадкі. Расейскі КГБ з прыходам Пуціна аднавіў міжнародную тэрарыстычную дзейнасьць. Калі ўлічваць статыстыку фактаў тэрарызму, то лёгка вылучыць тыя, якія супадалі з пэўнымі палітычнымі падзеямі і адцягвалі ўвагу на сябе, спрыялі такім чынам разьвіцьцю зададзеных палітычных працэсаў дакладна гэтак жа, як і „пустышкі”. Розьніца толькі ў маштабах. Цана такой палітыкі — кроў. Аналіз наводзіць на думку аб каардынацыі тэрору з палітычнымі падзеямі ў Расеі і Беларусі.
Аб кіраваньні сусьветным тэрарызмам з Расеі пераканаўча (з дакумантамі ў руках) даводзяць былыя функцыянеры расейскай разьведкі, што пасяліліся на Захадзе, a таксама рускія аналітыкі і дэсідэнты (А. Літвіненка, У Букоўскі і інш.)
Вялікія тэракты папярэднічалі і істотна паўплывалі на сітуацыю з выбарамі ў Беларусі ў 2001 і ў 2004 гадах. Выбары 2006 года па значымасьці для пуцінскага і лукашысцкага рэжымаў пераўзыходзяць нават 2001 і 2004 гады. Змрочная статыстыка наводзіць на невясёлыя меркаваньні і трывожны прагноз. Але такая рэчаіснасьць.
Ці ведаюць на Захадзе пра тэрарыстычную ролю Расеі? На мой погляд — так. Каму трэба — ведаюць. Але кіруюцца, відаць, лёгікай „палітычнай мэтазгоднасьці”. I адпаведна — маўчаць.
АДЗІНСТВА НАЦЫІ
Дэмакратычная нацыя—жывы грамадзкі арганізм, дзе спосаб існаваньня вызначаецца большасьцю, з роўнымі гарантыямі дляўсіх. Дэмакратычны парадактым ня менш нярэдка парушаецца (найгорш калі дыктатура ці аўтарытарызм) і бальшыня (ці частка) трапляе ў бяспраўнае становішча ці траціць гарантыі сваіх правоў. Але бывае стан, калі, ня гледзячы на супярэчнасьці, нацыя мусіць мець усеагульнае адзінства для захаваньня сябе, сваіх інтарэсаў і сваіх каштоўнасьцяў. Чым большая шкала гэтага адзінства і чым большая мабілізацыя, тым больш духоўна і пасіянарна мацнейшае ёсьць нацыянальнае грамадзтва і лепшая здольнасьць яго да выжываньня ў неспрыяльных абставінах. Якія б ні былі
разьбежнасьці ідэалягічнага і палітычнага кшталту, здаровае нацыянальнае грамадзтва заўсёды здольнае дасягнуць адзінства ў адпаведных абставінах.
На зьнішчэньне гэтай здольнасьці найбольш і накіраваная разбуральная дзейнасьць зьнешняй разьведкі Расеі ў Беларусі. У цяперашніх выступах некаторых палітрусіфікатараў з лукашэнкаўскай „палаткі" (В. Абрамава) мяне зьдзівіла іхняя азлобленая памяць пра непрыкметны эпізод у палітыцы БНФ — стварэньне Антыкрызіснага Камітэту. Пра гэты факт ужо мала хто памятае, але пэўным асобам ён памятаецца і ненавісны.
Антыкрызісны Камітэт быў створаны па ініцыятыве Беларускага Народнага Фронту і беларускіх патрыятычных арганізацыяў у 1992 годзе і ўяўляў сабой дамову паміж усімі апазыцыйнымі сіламі Беларусі, урадам і Вярхоўным Саветам аб адзінстве супольных дзеяньняў беларускай улады і апазыцыі на выпадак рэальнай пагрозы суверэнітэту і незалежнасьці Рэспублікі Беларусь і неабходнасьці яе абароны.
Ня гледзячы на яўнае нежаданьне кантактаваць з Апазыцыяй БНФ, урад Кебіча ўсё ж пайшоў на гэтае пагадненьне. Паседжаньне і заключэньне пагадненьня адбылося ў малой залі Дома літаратара. Антыкрызісны Камітэт не засьведчыў нейкай рэальнай дзейнасьці, але сам факт такога паразуменьня паказваў на існаваньне здаровага грунту нацыі, якая здольная да кансалідацыі.
Гэта аказваецца моцна занепакоіла русіфікатараў і рускую разьведку. Пагроза незалежнасьці Беларусі была толькі з боку Расеі, і расейцы ўбачылі, што беларусы здольныя сьведама арганізавацца супраць іхняй агрэсіі, што мэтад „падзяляй і ўладар” тут ужо можа не спрацаваць.
Тым часам акупацыйны рэжым Лукашэнкі, які стварылі цяпер на Беларусі крамлёўскалубянскія нішчыцелі, выключае кансалідацыю ўлады і нацыянальнай апазыцыі пры любой пагрозе, нават, калі б Расея (ці НАТО) пагражалі вайной. Прычына ў тым жа — рэжым антыбеларускі, і для ягонай улады не існуюць кансалідуючыя нацыянальныя каштоўнасьці, ён іх топча гэтак жа, як нацыянальныя інтарэсы і нацыянальны аўтарытэт. Акупацыйны рэжым і нацыянальна-дэмакратычная апазыцыя ёсьць антыподы, ворагі, тут няма крытычных пунктаў яднаньня. Нават ягоная так званая „дэмапазыцыя”, створаная пры ўдзеле агентуры, як аказалася, ня мае зь ім бясспрэчных кропак нацыянальнай кансалідацыі. Гэта, дарэчы, праілюстравала дыскусія аб русіфікатарскім вяшчаньні на Беларусь .Нямецкай хвалі". Агентура адкрыта выказала незадавальненьне сваёй .дэмапазыцыяй” за тое, што яна ў большасьці падтрымала беларускую мову ў эфіры.
Для ажыцьцяўленьня сваіх задумаў па расколу беларускай нацыі Масква знайшла актыўны тыпаж з псіхапатычнай мэнтальнасьцю; для яго ўсюды ворагі, ён любіць толькі крытыкаваць, пагражаць, „разносіць”, выказваць недавер, падазраваць і вечна змагацца з падкопамі, змовамі, варожымі намерамі і г.д. Але галоўны ягоны вораг — беларуская мова, беларуская культура і беларуская нацыя. Уплываць на такую асобу — псіхалягічная вывучка, а ў КГБ хапае ўсялякіх „вывучак”. Лукашэнка разламаў беларускае грамадзтва так, што ў дачыненьні да ягонай асобы і да ягонай „палітыкі” яно ня склеіцца ні пры якіх абставінах. Гэта нават ня Кастро, не Хусэйн і нават ня Кім Чэн Ір, гэта чужак для беларускай культуры, якога дэнацыяналізаваныя і ачмураныя яшчэ савецкай ідэалёгіяй людзі памылкова ўспрынялі за свайго.
АДРАДЖЭНЬНЕ / СТАТУС-КВО
Ідэалёгіяй беларускага Нацыянальна-Вызвольнага Руху, як і ў бальшыні паняволеных народаў Эўропы, было і ёсьць Адраджэньне.
Гэта значыць, што энтузіясты нацыянальнай свабоды, змагаючыся за незалежнасьць і стварэньне (аднаўленьне) нацыянальнай дзяржавы, ставяць задачу аднавіць разбуранае, адбудаваць зьнішчанае, адрадзіць нацыянапьную культуру і ўсё страчанае ў выніку ўціску і акупацыі. I далей на грунце культурнага адраджэньня нацыі, абапіраючыся на народную
гісторыю, яны імкнуцца адбудаваць нацыянальную дзяржаву, дачыненьні і разьвіцьцё. Гэта натуральны працэс існаваньня ўсягожывога.
Ворагі нацыянальнай свабоды, акупацыйна-імпэрскіярэжымы і г.д. супрацьпастаўляюць адраджэньню нацыі грамадзкае „статус-кво”, гэта значыць, тое разбуранае, дэфармаванае становішча, якое яны стварылі ў выніку акупацыйнай палітыкі. Яны называюць яго парознаму: „грамадзтва”, „стабільнасьць”, „рэальнасьць”, „народ", „здаровы сэнс” і таму падобнымі эўфэмізмамі.