• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прамаскоўскі рэжым. Альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі. Зянон Пазьняк

    Прамаскоўскі рэжым.

    Альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі.
    Зянон Пазьняк

    Памер: 20с.
    Нью Йорк, Варшава 2005
    6.7 МБ
    Беларусы ня раз за апошнія гады маглі пераканацца, што Захаду (найперш пералічаныя намі краіны) цалкам напляваць на нашую нацыянальную бяду, нацыянальныя праблемы, этнацыд, вынішчэньне мовы, памяці ды беларускай кулыуры. Яны ня хочуць мець сабе праблемаў на ўсходзе ні з транзітам, ні з трубой, ні з газам, ні з крыміналам. А таму, якая там Беларусь, якая там мова, культура, традыцыі, мараль — усё гэта іх не абходзіць і нічый боль не цікавіць. Для іх спакайней, каб Беларусі ўвогуле не было. Тады мелі б справу толькі з Расеяй. I газ бліжэй, і Польшча будзе паслухмянай.
    Яскравы прыклад — цынічныя адносіны да нашай Чарнобыльскай трагедыі (апошняя канфэрэнцыя МАГАТЭ ў Вене, верасень-2005), ці афёра з радыёстанцыяй „Нямецкая хваля". Яны (у Брусэлі) былі „зьдзіўленыя" шырокім абурэньнем беларусаў супраць нямецкай русіфікацыі радыёэфіру на Беларусь і пачал'і неразумна выкручвацца. А які вынік? Эўракамісія аб’явіла чарговы тэндар (2 мільёны эўра) на новы праект замежнага так званага „дэмакратычнага” вяшчаньня на Беларусь. Ва ўмовах тэндару зноў пазначана ... расейская мова.
    Наш абаронца ў Эўрапарляманце паляк Януш Анышкевіч камэнтуе, што „чыноўнікі ў Брусэлі ўвогуле не разумеюць, якую ролю адыгрывае беларуская мова, якая ў сучаснай Беларусі, акрамя іншага, ёсьць носьбітам грамадзянскай сьвядомасьці”.
    Калі яны нічога не разумеюць, то іхнае месца не ў парляманце. Аднак жа ўсё яны разумеюць (ім растлумачылі), але робяць — сваю палітыку ў сваіх інтарэсах. Толькінаша
    нацыянальная сіла і дзяржаўная беларуская моц магла б прымусіць іх лічыцца з нашымі інтарэсамі.
    Брусэльскія афёры з русіфікацыйным вяшчаньнем на Беларусь, думаю, што расплюшчылі вочы шмат якім даверлівым беларусам, што такое заходняя „дапамога” і што такое лібэральная ^эмакратыя".
    НЕПРАДРАШЭНСТВА
    Дастаткова нават пабежнага погляду на Расею, каб убачыць, што, ня гледзячы на супярэчнасьці і суперніцтва розных палітычных сілаў, праўрадавых ды апазыцыйных, у Расеі няма і ніколі не было рускіх антыімпэрскіх рухаў і нават асобаў, якія б падтрымлівалі, скажам, незалежнасьць Беларусі.
    Менавіта па гэтай прычыне ў час расейска-імпэрскіх расколаў, закалатаў і смуты, нацыянальна-дэмакратычныя арганізацыі народаў не маглі ўступаць у саюз з рускімі апазыцыянэрамі ў змаганьні з расейскім рэжымам.
    Расейская апазыцыя (любога кшталту), зыходзячы з сваёй імпэрскай мэнтальнасьці, выпрацавала адпаведна і імпэрскі падыход агульнага змаганьня з афіцыйным расейскім рэжымам. У 1950-х гг, з пачаткам халоднай вайны, гэты падыход называлі ў эміграцыі .непрадрашэнствам". Сутнасьць яго ў наступным. Расейцы прапаноўвалі аб'яднаць намаганьні ўсіх народаў былой Расеі, каб зваліць бальшавіцкі рэжым у СССР. Гаварылася: галоўнае — разам ськінуць бальшавікоў, а там ужо будзем разьбірацца, каму колькі якой свабоды трэба.
    Беларусы, украінцы, грузіны, эстонцы і г.д. згодныя былі змагацца разам з расейцамі, але пры ўмове вызначэньня гарантыяў вяртаньня незалежнасьці іхных краінаў. Гарантыі павінны быць абумоўлены заранёў.
    „Не надо предрешать, — махалі рукамі расейскія дэмакраты — змагары з бальшавізмам, — это расстрош едмнство.' I г.д.
    За непрадрашэнцамі пайшлі толькі агентура і недалёкія людзі, якія слаба разьбіраліся ў палітыцы. Народы ўтварылі свай блёк у змаганьні з бальшавіцкай імпэрыяй. Непрадрашэнства ж стала кляймом палітычнай тупасьці і здрады.
    Ня трэба нават спэцыяльна разумецца ў палітычных справах, каб уцяміць, што, зваліўшы бальшавізм без папярэдніх гарантыяў і ўмоваў, усе патрапяць у першапачатковы стан дабальшавіцкай расейскай імпэрыі, і кожнаму прышлося б зноў даказваць перад Расеяй сваё права на незалежнасьць (можа і зброяй), прытым трэба ўлічваць, што вагавыя катэгорыі Расеі і краінаў народаў розьняцца. Ды й які гэта змагар пагадзіўся б змагацца за аднаўленьне над сабой расейскай улады, а потым — зь ёю „разьбірацца".
    Тым ня менш, ня зьнікла расейская мэтодыка і не пераводзяцца дурні ў Вялікім Княстве.
    У Беларусі паняцьці непрадрашэнства ёсьць цяпер, бадай што, найбольш распаўсюджаныя агентурныя тэзісы, напрыклад: „Мы за белорусскнй язык, но не надо выпячнвать, сначала необходнмо возродпть экономнку." Альбо такая лапідарная сэнтэнцыя: „Спачатку трэба зрабіць дэмакратычную краіну, а потым ужо заняцца беларускай матчынай мовай" (генэрал В. Фралоў).
    Непрадрашэнства сёньня—гэта асноўнае тактычнае разуменьне так званай „вікаўскай апазыцыі”. Прыходзілася чуць нават у Нью-Ёрку аднаго такога дзеяча, які з сур’ёзным выглядам хваліўся, як добра, маўляў, што яны зьядналіся з камуністамі і агэпоўцамі і дружна ідуць на выбары „пяцёркай плюс”. Разам, значыцца, звалім Лукашэнку, а там ужо будзем разьбірацца, хто куды і што каму належыць.
    Вось гэта думальнікі! Тады ўжо позна будзе разьбірацца, бо за лумальнікаў" разьбярэцца Масква (разам, дарэчы, з агэпоўцамі і камуністамі).
    Аб’яднаньне супраць рэжыму ў Беларусі ня можа быць на аснове непрадрашэнства,
    бо канфлікт з рэжымам Лукашэнкі — гэта ёсьць канфлікт з Расеяй, дзе пытаньне гарантыяў незалежнасьці ёсьць галоўным. „Непрадрашаючы”, можна толькі зьмяніць адну акупацыйную ўладу на другую акупацыйную ўладу, як правіла, на яшчэ горшую.
    ПЕРАД ВЫБАРАМІ
    Перад выбарамі абвастрыліся ўсе прыкметы акупацыйнай палітыкі. Зноўку Масква ўзялася за падрыхтоўку прыняцьця так званага „канстытуцыйнага акту", пры дапамозе якога мяркуюць ліквідаваць нашу дзяржаву і незалежнасьць. Рэжым не цырымоніцца таксама ў чорнай прапагандзе. Масква не сароміцца хлусьні. Цэлыя каманды гэбоўскіх „спэцоў” накіраваныя ў Інтэрнэт, працуюць на Інтэрнэт-старонках і на форумах з 8.оо да 18.оо (з перапынкам на абед). Абмяркоўваюць тэмы, кшталту: „Пазьняк — предатель родмны”. Адпрацоўваюць аргумэнтацыю і артыкуляцыю зьняваг.
    Тым часам на беларускім тэлебачаньні (9 жніўня) паказваюць архіўныя кадры — мой даўні выступ у парляманце і голас дыктара за кадрам: „Пазьняк нядаўна паслаў сваіх эмісараў на Каўказ да Басаева, каб сабраць тэрарыстаў для зьвяржэньня законнай улады ў Менску”. (Няўжо на Беларусі такое яшчэ хто-небудзь слухае?)
    У гэты ж дзень 9 жніўня на радыё „Свабода” выступае іншы штатны суб'ект з Масквы П. Шарамет. Гэты — агучыў старую гэбоўскую міфалягему, якую некалі, у 90-х, даручылі агучваць, відаць, А. Фядуту. Той спачатку папісваў, але потым пераключыўся на іншыя распрацоўкі. А міфалягема такая: „Пазьняк і Лукашэнка — ворагі беларускага народа”, „Пазьняк і Лукашэнка — гэта адно і тое ж". Канструкцыя накіраваная, здаецца, на абалваньваньне маладых.
    Адначасна на гэтую ж тэму і з гэтай ідэяй выступае ў „Народнай Волі" трэці пастаянны „пісацель” Ю. Хадыка. Гэты нават спасылаецца на Фядуту, маўляў, Лукашэнка і Пазьняк „блізьняцы-брацьці", плюс „нарцыс”. 3 гэтай нагоды чакаецца яшчэ выступ С. Букчына, які спэцыялізуецца па абзываньні мяне „фюрэрам” (паўтор яшчэ капээсэсаўскіх распрацовак). „Публіцысты” (каманда чатырох) заўсёды пішуць і мовяць супраць мяне разам, „владеют слогом”, цытуюць Пушкіна, Плутарха, Жабацінскага.
    Набліжаецца выбарчая кампанія, і зноўку вылазяць дзеці хлусьні.
    ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПУСТЫШКІ
    Расейская агентура і ейныя паліттэхнолягі ў Беларусі выкарыстоўваюць цэлы арсенал абдурваньня грамадзтва, пускаюць розныя інфармацыйныя вірусы, ствараюць міфалягемы, прыдумваюць розныя неіснуючыя гісторыі, разыгрываюць спэктаклі.
    Стандартна, калі адбываюцца нейкія заплянаваныя рэжымам падзеі, то. каб запабегчы супраціўленьню і зрыву, прыдумваюць „інфармацыйныя пустышкі” ці падзеі „адцягненьня ўвагі”. Клясычнай інфармацыйнай пустышкай было, напрыклад, зьяўленьнеТ. Віньнікавай з „зоны маўчаньня”. У друку пачынаюць на ўсе лады лямантаваць, абмяркоўваць, дуспутаваць, задаваць пытаньні і г.д., хоць ніякай рэальнай інфармацыі ў заявах і ў інтэрв’ю Віньнікавай не было, адна пустата. Але гэты псэўдаінфармацыйны ажыятаж адцягваў увагу грамадзтва ад іншай падзеі, якую рэжым хаваў і абрабляў пад мішурой пустазвонства інфармацыйнай пустышкі. Увага грамадзтва ў гэты час пераключалася на пустую інфармацыю.
    Першы раз служба, якая вывезла Віньнікаву з-пад арышту за мяжу, выпусьціла яе 8-га сьнежня 1999 года у той дзень, калі Ельцын з Лукашэнкам падпісалі антыканстытуцыйны акт аб стварэньні так званай беларуска-расейскай „дзяржавы” („саюзу"). Былі пікеты і нешматлікія дэманстрацыі супраціву ў Менску. Але ўвесь гэты антынацыянальны факт, увесь гэты вар’яцкі антыбеларускі ўчынак адышоў тады на трэці плян, патануў у журналісцкім пустазвонстве вакол інфармацыйнай пустышкі Віньнікавай, пасьля чаго
    Віньнікаву зноў надоўга схавалі. I так зрабілі, здаецца, тры ці чатыры разы, пакуль увесь тавар ня выйшаў у расход.
    7-га ліпеня гэтага года нейкі амапавец у Менску ўдарыў кулаком у твар жанчыну Сьвятлану Завадзкую. Выпадак агідны і дзікі. Цэлы месяц ў пэўных колах у Маскве, Менску, Празе і Брусэлі і г.д. не сьціхалі гаворкі, абурэньні, заявы, рэзалюцыі з гэтай прычыны, казалі пра парушэньне парвоў чалавека, зьверскасьць дыктатуры, апэлявалі да Масквы і г.д. Дарэчы, калі ў Расеі забіваюць беларусаў ці спрабуюць забіць у Менску кіраўніка Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Юры Беленькага (2000 г.), ці кідаюць у засьценкі хворага і гераічнага Ўладзімера Плешчанку, ніхто ў Эўропе не лямантуе. Яны гэтага ня бачаць. А тут такі лямант? Зрэшты, мы ведаем, што такое ў Эўропе падвойны стандарт. Гэта галоўная рыса лібэральнай палітыкі — ілгаць альбо замоўчваць пра ўсё, што не адпавядае іхным паняцьцям.
    Потым, аднак, усё сьціхла. Нікога не судзілі, нават толкам не даведаліся, хто ўдарыў С. Завадзкую. Інфармацыя зышла на нуль. У чым жа справа? А справа выглядае так. У Маскве расейскія спэцслужбы ў асобе сустаршыні Савета па зьнешняй і абарончай палітыцы РФ (СВОП) С. Караганава і былой „дэмакраткі” 3. Памфілавай (кіраўніца Савету пры прэзыдэнце РФ па справах разьвіцьця інстытутаў грамадзянскай супольнасьці) утварылі „расейска-беларускую камісію па абароне правоў чалавека”. Шыльдачку стварылі для Эўропы. Маўляў, глядзеце, мы, маскоўцы, займаемся беларускай праблемай. Раскрутку зрабілі па-гэбоўску проста і, на іхны розум, „эфэктна". У Менску ўсе былі ў зборы; камэры, журналісты, ішла здымка з выгаднага ракурсу, правільна выбраны кадр; вось падходзіць амапавец проста ў кадр і ні з таго ні з сяго, ня моцна, але адчувальна і гнюсна б'е жанчыну, якая стаяла ў пікеце, у твар.