Прамаскоўскі рэжым.
Альбо як адбываецца разбурэньне Беларусі.
Зянон Пазьняк
Памер: 20с.
Нью Йорк, Варшава 2005
Можна прааналізаваць любое дзееньне рэжыму ў сфэры беларускай нацыянальнай культуры, навукі, адукацыі і ўвогуле — нацыянальных каштоўнасьцяў, і ўсюды ўбачым гэтую разбуральную схему акупацыйнай тэхналёгіі. Аналіз двухсот гадоў расейскай акупацыі Беларусі пацьвярджае да драбніц усе высновы і відавочнасьці разбурэньня нацыі, якія мы назіраем цяпер. Нацыя без нацыянальнай ідэі, без нацыянальнай мовы, без нацыянальных каштоўнасьцяў, без свайго мінулага, духоўнага і сьвятога, губляе здольнасьць да самаарганізацыі і барацьбы за сябе, перастае быць арганізаваным грамадзтвам, траціць будучыню, тэрыторыю і свабоду, часам аплакваючы і любуючыся сваімі пакутамі. Такую пэрспэктыву беларусам крок за крокам стварае акупацыйны рэжым.
СТВАРЭНЬНЕ ПАДСТАЎНОЙ АПАЗЫЦЫІ
Незалежнасьць Беларусі вярнуў аб’яднаны нацыянальнай ідэяй Беларускі Народны Фронт. Галоўнайзадачайрасейскіхспэцслужбаў.пасьляпрыводуЛукашэнкідаўлады.стала ліквідацыя кіраўніцтва БНФ, потым захоп Народнага Фронту агентурай і перараджэньне яго ў дэмакратычную прарасейскую партыю, тыпу АГП. (Гэтыя пляны, дарэчы, пазьней выбалбатала агентура ўплыву ў БНФ, якая цьвердзіла нават, што нацыянальная ідэя памерла і вычарпала сябе.) Прыйдзе час, і пра ўсё будзе сказана наўпрост, цяпер жа толькі зазначу, што забойства кіраўніка БНФ намячалася ў 1996 годзе перад V-м Зьездам Фронта і рыхтавалася яно не ў беларускім КГБ, а ў іншых структурах.
Тым часам ні Масква, ні ейны рэжым нічога не маглі зрабіць з Народным Фронтам. Рух набываў масавы характар. Да БНФ далучылася моладзь.
У 1997 годзе адбыўся V Зьезд БНФ, на якім была прынятая канцэпцыя Беларускага Вызвольнага Руху, начале з Фронтам, які выступаў аб’яднальнікам усіх беларускіх апазыцыйных сілаў. Гэта абазначала, што прамаскоўскаму акупацыйнаму рэжыму ствараецца аб'яднаная нацыянальна-дэмакратычная альтэрнатыва, на якую Масква і ейная разьведка ня мелі дастатковага ўплыву, і ўсялякая зьмена ўлады ў Беларусі прывяла б да кіраўніцтва ў краіне беларускія нацыянальныя сілы. На гэтым стаўся б канец расейскім прэтэнзіям на Беларусь.
Тут Масква запрацавала з усёй моцы, падключыла міжнародныя рэсурсы. Ужо праз некалькі месяцаў быў створаны нібыта міжнародны агентурны праект ,Хартыя-97" (задача яго напачатку — прымаць заходнія сродкі пад „дэмакратыю" ды „правы чалавека", a таксама — забесьпячэньне грамадзтва адпаведна прасеянай інфармацыяй).
Неўзабаве ў Менск прысылаюць у якасьці кіраўніка Midi АБСЭ мацёрага нямецкага разьведчыка Ганса-Георга Віка, які заключае таемнае пагадненьне з КГБ і пачынае ў альтэрнатыву БНФ працу па стварэньні ненацыянальнай (неадраджэнцкай) .апазыцыі" рэжыму. На гэта былі выдаткаваныя вялікія сродкі. Праз год „апазыцыя” была сфармаваная.
У гэты ж час распачынаюць так званы „Праект Чыгір” па зьнішчэньні БНФ (сумнавядомыя альтэрнатыўныя выбары прэзыдэнта ў 1999 г.) Галоўнай выканаўчай асобай праекту стаў В. Ганчар. Пра гэта ўжо мной пісалася, і прыйдзе час — скажацца больш. Цяпер толькі штрыхом зазначу, што напачатку ўдзельнічаць у праекце Масква прапанавала аднаму дзеячу ўзамен за аукцыйныя ільготы для расейскіх фірмаў падчас будучай прыватызацыі на Беларусі (пасьля зьмены рэжыму, значыць). Дзеяч адмовіўся, пра гэта даведаўся В. Ганчар, паехаў у Маскву і прапанаваў свае паслугі. Паслугі прынялі і далі заданьне, разам са сродкамі. Заданьне Ганчар праваліў і неўзабаве зьнік. „Прадажа імя" маскоўцам каштуе, як аказалася, даражэй, чым Лукашэнку. (Хаця я і па сёньня не выключаю, што Ганчар жыве.)
Вынік усіх гэтых афёраў стаўся для краіны вельмі шкодным. Беларусь згубіла нацыянальную альтэрнатыву ў апазыцыі. Народны Фронт быў расколаты, а прагматычная частка яго далучылася да ненацыянальнай вікаўскай апазыцыі. Нацыянальна-вызвольная частка Фронту страціла ўласьцівасьць шырокага масавага руху. За альтэрнатыву рэжыму антыбеларускія сілы пачалі рэклямаваць вікаўскую „апазыцыю". Гэта значыць, што пры зьмене рэжыму ўлады Беларусь зноў можа страціць нацыянальную будучыню.
Пасьля маёй эміграцыі (вясна-1996) маскоўская разьведка выпрабавала на грамадзтве некалькі формулаў скрыўленага вобразу: „полптнческнй труп", „сбежал", „струснл", „я бы родмну не оставнл” і г.д. Адначасна пачалася кампанія сярод „дэмпартыяў" па „выбару нацыянальнага лідэра". Гэта абсурд, але яго абгрунтавалі і сцьвердзілі, што нацыянальнага лідэра можна выбраць. На ролю нацыянальнага лідэра пагадзіўся Генадзь Карпенка і неяк гэтую ношу цягнуў, пакуль не пачаўся „праект Чыгір” (1999 г.) і ён ня ўбачыў, што ўсё
каламуцяць без яго. Пачаліся званкі ў Варшаву, і неўзабаве (здаецца, дзесьці ў сярэдзіне сакавіка) Карпенка прыехаў, і мы спаткаліся. 3 размовы высьветлілася, што Карпенка даволі добра разумеў сутнасьць маскоўска-ганчароўскай афёры і быў ня столькі пакрыўджаны, колькі абураны нізкасьцю яе выканаўцаў. Ён прапанаваў мне супрацоўніцтва ў так званых „альтэрнатыўных выбарах" (у якіх я вымушаны быў удзельнічаць, каб мець магчымасьць уплыву на сітуацыю). Дамовіліся, што 31 -га сакавіка Карпенка прыедзе ў сядзібу БНФ на сумеснае паседжаньне, дзе будзе прыняты тэкст пагадненьня аб ягоным супрацоўніцтве з Фронтам і са мной і зроблена адпаведная сумесная заява.
Гэта абазначала б поўны правал маскоўскай палітыкі. Чалавек, якога яны падрыхтавалі і, ў піку маёй асобе, выбралі на нацыянальнага лідэра, прыехаў да мяне і мы дамовіліся аб сумесных дзеяньнях супраць іхняй палітычнай авантуры (у якую яны ўжо ўбухалі сродкі).
31 сакавіка ўвечары Карпенку чакалі ў сядзібе БНФ (я некалькі разоў званіў і цікавіўся). Але Карпенка не прыехаў. У гэты дзень яго (я так мяркую) атруцілі (выклікалі інсульт). Праз тыдзень ён памёр.
ІЗАЛЯЦЫЯ
У ізаляцыі Беларусі ад усяго сьвету зацікаўленая Расея. Гэтым яна прывязвае свайго стаўленьніка да сябе і пазбаўляе манэўру. Захад спрыяе ізаляцыі часткова з-за неразуменьня справы, а больш з-за таемнай ці яўнай падтрымкі расейскай палітыкі на ўсходзе.
Цяпер, рыхтуючыся захаваць рэжым Лукашэнкі. Масква паставіла задачу грунтоўна ізаляваць Польшчу, каб перашкодзіць польскім дэмакратычным уплывам у часпрэзыдэнцкіх выбараў на Беларусі ў 2006 г. і запабегчы паўтарэньню „ўкраінскага сцэнару” 2004 г. Дзеля гэтага быў штучна створаны і раздзьмуханы канфлікт у Саюзе палякаў Беларусі. Масква надзіва лёгка дасягнула патрэбных вынікаў, скарыстаўшы пэрманэнтны эмацыйны стан у польскім палітычным жыцьці, а зрэшты, і неразуменьне некаторымі палітыкамі падзеяў на ўсходзе.
ЗАМЕНА НАСЕЛЬНІЦТВА
Беспрацоўе на Беларусі — вынік мафійнай палітыкі ў эканоміцы, разбурэньня і тармажэньня прадпрымальніцтва, дзеяньня кантрактнай сістэмы, дрэнных падаткавых правілаў, кантролю над людзьмі і г. д. У выніку страты працы і немагчымасьці зарабіць беларусы масава едуць у Расею ў шэры бізнэс ці проста ў рабства. Шмат хто не вяртаецца жывым. Сотні гінуць у расейскім крымінальным грамадзтве. Часта іх нават не рабуюць, а забіваюць самы крымінальныя працадаўцы, каб не выплочваць заробку. I ўсяроўна беларусы едуць у Расею. Захаду яны баяцца, а шлюзы адчыненыя толькі на ўсход. На 2005 год амаль мільён работнікаў-беларусаў выехаўшы на працу ў Расею. Гэта вялікія страты для Беларусі. Умовы выезду на заробкі ствараюцца штучна. Расея крымінальная і эканамічная зацікаўлена ў лрышлай рабочай сіле. Гэта ўплывае на палітыку Расеі. На канцовым этапе этнацыду, калі б беларуская нацыя поўнасьцю была б адарваная ад сваіх каранёў і зрусіфікаваная, чакаецца замена насельніцтва (КГБ зрабіў высновы з савецкага вопыту). Беларусаў будуць імкнуцца выштурхнуць са сваёй краіны на ўсход і часткова — на захад (моладзь. інтэлект). Рэшта, як мяркуюць, дэградуе і паддасца агрэсіўнаму прышламу насельніцтву, якое будзе пад абаронай акупацыйнай палітыкі.
Сюды ж у Беларусь у выпадку вырашэньня пытаньня зь немцамі аб Усходняй Прусіі будзе ськінута вытворча непэрспэктыўнае старое насельніцтва з такзванай Калінінградзкай вобласьці. Расейцы маюць вялікі вопыт п’а вывазе, перасяленьні і зьнішчэньні цэлых народаў. Яшчэ ў 60-х гадах, напрыклад, існаваў плян і прадпісаньне, што ў выпадку вайны ўсё латышскае насельніцтва машынамі і цягнікамі вывозілі б у глыб Расеі (я ўжо не ўспамінаю пра чачэнцаў ды крымскіх татараў).
Плян замены беларускага насельніцтва, дарэчы, ужо ажыцьцяўляецца. Гэта адбываецца лёгка, бо хто свайго ня любіць, той свайго і не бароніць. У Беларусь ськінутыя акупацыйныя адпады з Прыбалтыкі, перасяляюць з Паўночнага Каўказу, а цяпер пачнецца (ужо пачалася) перакідка расейскага асадніцкага кантынгенту з Казахстану, паколькі Казахстан адрадзіў сваю нацыянальную мову і зрабіў яе дзяржаўнай у сваёй краіне.
Акупанцкае расейскае насельніцтва — гэта ўнікальная публіка. Я такіх на сьвеце яшчэ не сустракаў. Каб не размаўляць на мове краіны і народа, сярод якога жывуць, яны гатовыя зьехаць за тысячы кілёмэтраў. Вядома ж, іх кіруюць у Беларусь.
Замена насельніцтва акупацыйнымі ўладамі лічыцца злачынствам па міжнародных законах, але хтотам калі ў Расеі трымаўся за нейкія законы? Ды і хто сказаў, што ў Беларусі, маўляў, акупацыйны рэжым? Прэзыдэнта ж самы выбралі, ды яшчэ й „прагаласавалі”, каб ён мог быць прэзыдэнтам колькі захоча. Зразумела, гэта фальсіфікацыя, але ж на незаконны рэфэрэндум і на выбары пайшлі, паддаліся рэжыму і „апазыцыі”, ведаючы, што яны народ ашукаюць.
ЗАХАД — БЕЛАРУСЬ — РАСЕЯ
Акрамя прапагандысцкіх ілюзіяў пра Расею, у асяроддзі пэўнай часткі беларусаў прыжыўся міф пра заходнюю падтрымку і дапамогу. Маўляў, захад нам дапаможа. Але гэтак кажа той, хто пра захад нічога ня ведае. He дапаможа! I ніколі не дапамог!
Захад (а гэта найперш тры краіны: Вялікабрытанія, Францыя і Нямеччына) будзе падтрымліваць Расею. Мэнтальнасьць Захадуда вульгарнасьці прагматычная, а думаньне рацыянальнае. Захад быў і ёсьць у пераважнасьці левым, а зацікаўленасьць у танным расейскім газе, нафце і рынку вырашае ўсе ягоныя дачыненьні і ўсю ягоную палітыку.
Ведаючы гэта, трэба разумець агульную палітыку і дыпляматыю Расеі і Захаду (найперш Нямеччыны). Намер будаўніцтва паўночнага газаправоду з Расеі ў Нямеччыну праз Балтыйскае мора (які каштуе ў пяць разоў даражэй, чым праз Беларусь-Польшчу) ёсьць вынік супольнай стратэгіі. Калі паўночны газаправод пабудуюць, створацца ўмовы для чарговага пакту Молатава-Рыбентропа, і рана ці позна гэтыя ўмовы захочуць скарыстаць новымі мэтадамі. Усходняя Эўропа, каб абараніць сябе, ужо цяпер павінна рэальна думаць аб пэрспэктыве Балтыйска-Чарнаморскай Супольнасьці (БЧС) і аб пераарыентацыі нафтавых плыняў па лініі Поўнач-Поўдзень.