Прыгоды ката Фокуса
Георгій Марчук
Для малодшага школьнага ўзросту
6+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 71с.
Мінск 2022
Георгій Марчук
ХІХіХ
ІЦжігоаы
vA* ^ШхІХі
Георгій Марчук
Фокцса
Мінск «Мастацкая літаратура» 2022
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)-44
МЗО
Ілюстрацыі Віталя Дударэнкі
Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Выпуск выдання ажыццёулены па заказе і пры фгнансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
ISBN 978-985-02-1534-5
© Марчук Г. В., 2022
© Дударэнка В. В., ілюстрацыі, 2022
© Афармленне. УП «Мастацкая літа-
ратура», 2022
ПРЫГОДЫ KATA ФОКУСА
ЯК АГАПКА МАЛЬВУ УРАТАВАЛА
Вось што здарылася аднойчы ў маленькай вёсачцы Крынічкі. Быў май. Дзесяцігадовая кірпатая, з доўгай густой касой дзяўчынка Агапка гасцявала ў сваіх дзядулі і бабулі. Агапчыны бацькі — смелыя і шчырыя людзі, што працавалі выратавальнікамі,— накіраваліся ў далёкую краіну Грэцыю, каб гасіць лясныя пажары. Агапка любіла вёску, і ёй там было цікава. А яшчэ ва ўтульным доме бабулі і дзядулі была печ, у якой бабуля рабіла смачныя пышныя бліны і варыла прасяную кашу. А яшчэ бабуля навучыла Агапку даіць казу Марфу. Часцяком да іх увечары прыходзіў суседскі кот Фокус, каб пачаставацца малаком. У Фокуса была гаспадыня — адзінокая старая, якая чытала газету, трымаючы ў руках вялізную лупу. Яны не мелі ні каровы, ні казы, ні качак, ні гусей. Кот меў здольнасць
дэманстраваць розныя фокусы, таму і мянушку яму далі — Фокус. Скокне, здаралася, на акно, а за імгненне вылезе ўжо праз комін на страху. Ці вытыркне праз шчыліну ў плоце свой шыкоўны хвост і пачынае ім круціць, палохаць галубоў ды вераб'ёў. Меў Фокус адну незвычайную мару: трапіць у той горад, дзе жыве Агапка. Ён жа далей за сваю вёску нідзе не быў. Нават на другі канец адной-адзінай вуліцы не хадзіў — баяўся. Там жыў пануры і заўсёды ўсім незадаволены былы вартаўнік малочнай фермы Піліп Барабанадуля. У двары ягонага дома бегаў на доўгім ланцугу гэткі ж злосны, як і гаспадар, сабака Пірат. Барабанадуля нават не вітаўся з Агапчынымі бабуляй і дзядулем, калі ехаў на ровары паўз іхні дом. Ён майстраваў клеткі для птушак, прылады розныя, каб лавіць мышэй ці птушак, і вазіў іх на кірмаш — прадаваў. Ён быў малы, заўсёды насіў чорны капялюш. Востры нос, як у каршуна дзюба, ды густыя чорныя вусы рабілі яго яшчэ болып панурым і насцярожаным. «Мне не зманіш. Старога вераб’я на мякіне не ашукаеш. Я вас усіх добра ведаю»,— заўсёды казаў ён адно і тое, калі сустракаў людзей. Ён
і Пірата свайго амаль не карміў, каб той быў зусім злосны.
Агапчын дзядуля быў мастаком. Ён маляваў гэткія прыгожыя кветкі, што проста дзіва. Усе нібыта жывыя — і півоні, і шпажнікі, і браткі, і лілеі. Проста вачэй не адвесці ад яго карцін, прыгажосць такая. He было на дзядулевых карцінах толькі адной кветкі — мальвы. Адна на ўсю вёску мальва расла якраз пад плотам Барабанадулі. Ды вось гора, не мог дзядуля выправіцца ў такі далёкі шлях: хвароба не дазваляла. 3 цяжкасцю ён соваўся па хаце дві часам у цёплы сонечны дзень выходзіў на падворак, каб пакарміць з рукі курак. Агапка ведала, што дзядуля хоча намаляваць мальву, бо кветка гэта была для яго дарагая — яе вельмі любіла ягоная мама.
Прачула аднойчы Агапка — кот Фокус цішком паведаміў,— што Барабанадуля намерыўся новві плот вакол сваёй сядзібы майстраваць і ўжо прывёз першую партыю жалезабетонных слупоў. Агапка адважылася, наблізілася да Піліпавай сядзібы. Пірат гучна забрахаў на ўсю ваколіцу, пагрозліва выставіў іклы, тузаў ланцуг, скакаў ля плота. Агапка заўважыла, што жале-
забетонны слуп амаль прыціснуў мальву, якая добра расла, выкінула ўжо зялёныя лісцікі.
Тады і вырашыла Агапка ўратаваць мальву: выкапаць яе таемна і пасадзіць ля свайго дома. «Гэта будзе падарунак да дня нараджэння дзядулі»,— падумала яна. Агапка разумела, што адна яна гэтага не зробіць, і пачала ўгаворваць ката Фокуса дапамагчы.
— Хе, а як я табе дапамагу? — здзівіўся Фокус, чухаючы лапай вуха.
— Ты будзеш адцягваць увагу Пірата на супрацьлеглым баку дома, а я тым часам хуценька выкапаю кветку,— агучыла свой план Агапка.
— Вось яшчэ! Ды ён мяне пашкуматае толькі так,— не на жарт спалохаўся Фокус.
— Ты зможаш! Ты ж фокуснік! Хвост прасунеш у шчыліну... Пірат кінецца да яго, а ты — маланкай на плот... Ён у дурнях і застанецца.
— Хе, Піліп можа на суд падаць. Скажа, мальву ў яго скралі, плаці грошы,— насцярожыўся Фокус.
— He падасць. Гэта не яго мальва. Яна на вуліцы расце. Яна агульная... Яна ў яго за пустазелле. Плотам прыцісне яе і знішчыць,— пераконвала Фокуса Агапка.
— Ну добра. Што я за гэта буду мець? — прымружваючы свае хітрыя зялёныя вочкі, спытаў Фокус.
— Прасі што хочаш.
— Хе, мне грошы трэба.
— А навошта табе грошы? У вёсцы ж і крамы няма. Шэсць хат на адзін бок вуліцы ды чатыры на другі.
— Я ў горад хачу. Мне грошы трэба. У горадзе ж без грошай ніяк нельга,— даводзіў кот.
— Ну добра, дамовіліся. Я цябе ў горад і без грошай адвязу. 3 маімі бацькамі на машыне паедзем,— паабяцала Агапка.
— Хе. А назад як? — абачліва спытаў Фокус.
— I назад зможам адвезці. Згодны?
— Згодны.
Дачакаліся яны, калі Барабанадуля зноў паехаў па слупы, узялі рыддёўку і хуценька накіраваліся да сядзібы панурага суседа. Скокнуў Фокус на падворак з боку сада і пачаў надакучліва мяўкаць. Пірат як ракета адразу ж кінуўся да парушальніка мяжы. Гэтага і чакала Агапка. Яна хуценька пачала выкопваць
мальву. Але хутка не атрымлівалася. Карані кветкі былі глыбока пад зямлёй, і дзяўчынка з цяжкасцю выцягвала іх. Балелі рукі, трэсліся ногі, але Агапка працягвала капаць.
А тым часам, шалеючы ад злосці, Пірат лавіў Фокуса. Трэба сказаць, што Фокус ужо добра стаміўся і не на жарт спалохаўся, бо Пірата падчас сваёй адсутнасці гаспадар здымаў з ланцуга, і сабака бегаў, дзе хацеў. Фокус трымаўся з апошніх сіл. Плот быў невысокі, Пірат падскокваў, і жахлівыя сківіцы сабакі ляскалі ля самага Фокусавага вуха. Вырашыў кот апошнім разам пацвяліць Пірата і высунуў свой хвост у шчыліну. Аднак трохі прамарудзіў і раптам узвыў немым голасам ад болю: Пірат усё ж здолеў адгрызці кончык хваста. Сплываючы крывёю, кот аднак застаўся ля плота, па-ранейшаму адцягваючы ўвагу Пірата. Усё было зроблена належным чынам. Агапка загарнула мальву ў цэлафанавы пакет і хуценька сышла. Дома яна пасадзіла кветку пад вокнамі дзядулевай майстэрні.
Прывёз Барабанадуля слупы для плота і выгрузіў іх акурат на тое месца, дзе расла мальва. He жыць бы ёй, калі б не Агапка. Фокус
схаваўся ў гумне, залізваючы рану. Агапка адшукала яго, падзякавала за смеласць.
— Дзякуй я на сала не намажу... Каму я цяпер патрэбны з адгрызеным хвастом,— бедаваў Фокус,— смех дый годзе. На вочві гаспадвіні сорамна трапляць. Я лупу пакуль схаваў, каб яна не заўважыла. I навошта я пагадзіўся на гэткую авантуру?
— Пабойся бога, Фокус, ты мальву ўратаваў. Я адна не змагла б гэтага зрабіць. У горад паедзем абавязкова! — упэўнена сказала Агапка.
— Пратэз заказвацв, ці што? — сумна адгукнуўся Фокус.
— Усё будзе добра. Праз тыдзень і паедзем. Мне эсэмэску даслалі... бацвкі вылятаюць праз тыдзень.
Слова сваё Агапка стрымала. Прыехалі яны ў сталіцу, а там якраз ввістава знакамітвіх пародзістых катоў ды сабак. 3 цяжкасцю, але ўгаварыла Агапка Фокуса наведаць ввіставу.
— Што мне там рабіць? Там жа ўсе пародзіствія: англійскія, сібірскія, чаротавыя, тыгровыя,— скардзіўся Фокус.
— Тві нічога не разумееш. Ты будзеш зоркай першай велічыні.
— А парода?
— Парода? Парода — крынічны герой. Хай усе зайздросцяць,— адказала Агапка.
I сапраўды... На выставе, дзе Агапка прымацавала шыльдачку «Фокус, крынічны герой», сабралася больш за ўсё дзяўчынак і хлопчыкаў і іхніх бацькоў.
Агапка ахвотна расказвала ўсім пра подзвігі адважнага Фокуса. Усе дзякавалі Фокусу і пляскалі ў ладкі.
Вярнуўся кот на вёску і яшчэ доўга апавядаў сваёй гаспадыні пра падарожжа ў сталіцу, пра новыя прыгожыя будынкі, пры выставу. У сярэдзіне лета расквітнелі вялікія цёмнамалінавыя кветкі мальвы, на прыгажосць якой дзівіліся і бабуля з дзядулем, і Агапка з бацькамі, і Фокус са сваёй гаспадыняй, якая прыйшла, як заўсёды, з лупай, каб лепей бачыць прыгажосць мальвы. I ўсім было добра і хораша ад прыгажосці свету.
ЯК KOT ФОКУС ІЛЬВОМ БЫЎ
Вось да чаго часам зайздрасць давесці можа. Прызвычаіўся кот Фокус у доўгія зімовыя вечары са сваёй гаспадыняй да самай ночы тэлевізар глядзець. Асабліва захапляліся яны перадачамі пра падарожжы ў розныя краіны: падабаліся ім пінгвіны ў Антарктыдзе, страусы ў Аўстраліі, ільвы ў Афрвіцы.
— Глядзі, бабка Міла, бліжэй лупу да экрана... во якія ў мяне сваякі,— выхваляўся Фокус і паказваў лапай ільвоў на экране.— Пірат, бадай што, і не ведае, якая ў мяне абарона. А я тутака ў холадзе мышэй вымушаны палохаць,— наракаў на свой лёс Фокус, зайздросцячы львам.
Аднойчы Фокус глядзеў мульцік і раптам убачыў паласатага ката. Той гойсаў у цяльняшцы, нібы марак. I надумаўся Фокус перафарбавацца
ў другі колер, зрабіцца вясковым ільвом, гразой усяго наваколля.
— He жадаю болын мець аднолькавы колер з мышамі,— сказаў ён сам сабе.
Зноў надышлі цёплыя летнія дні, і Фокус выправіўся да суседа-мастака, каб папрасіць фарбу.
Звычайна па абедзе мастак адпачываў, і Фокуса ласкава сустрэла жонка мастака, бабуля Агапкі.
Фокус, трэба сказаць, быў добрым хітраванам. Вырашыў да часу свой план не раскрываць: хай лепш пасля ўсе здзівяцца, калі ўбачаць яго львіны нораў.
— Я вось... фарбу хацеў у вас папрасіць... пазычыць. Мы пенсію атрымалі, я вам грошай, колькі трэба, дам,— асцярожна пачаў свае размовы Фокус.
— А якую табе фарбу трэба? I навошта? — пацікавілася Агапчына бабуля.
— Жоўтую. Мне трэба гэта... акно наша пафарбаваць. Аблезла старая фарба,— схітрыў Фокус.
— Добра. Ды вось неспадзяванка: нешта я жоўтую і адшукаць не магу. Я ў іх не разбіраюся. Прыходзь увечары, запытаем гаспадара.
■,А>' Аа
——13 —
— He. Цяпер трэба.
Фокус баяўся, што мастак можа і не даць яму фарбу.
— Ну добра. Вось табе фарбы, выбірай,— згадзілася Агапчына бабуля.
Фокус не марудзячы схапіў тры цюбікі зялёнай фарбы. Каціныя меркаванні бвілі такія: калі зялёным колерам пафарбаваць яго шэрую поўсць, дык абавязкова атрымаецца карычневая, як у льва.
Првібег Фокус дахаты, ввіціснуў фарбу ў міску, усё паразмешваў і пачаў качацца ў місцы, як часам качаўся на вуліцы. Пасля гэткай працэдурві зірнуў на сябе ў люстэрка і вохнуў. Цяльняшкі не атрымалася, не атрымалася і жоўта-карвічневага колеру, а зрабіўся ён увесь зялёны як жаба. Схаваў на ўсялякі выпадак ад гаспадыні лупу, каб яна не ўбачыла яго новую «вопратку». А сам падумаў: усё ж гэта лепш, чвім звычайны шэрві.