• Часопісы
  • Прыгоды ката Фокуса  Георгій Марчук

    Прыгоды ката Фокуса

    Георгій Марчук
    Для малодшага школьнага ўзросту
    6+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 71с.
    Мінск 2022
    19.49 МБ
    — Нешта даўно на нашым клёне шпакі не сяліліся,— сумна прамовіла бабуля.
    — Шпакоўня старая. Працякае ўся. I шпакі цяпер разумныя, усе новыя шпакоўні шукаюць,— з веданнем справві зазначыў Фокус,— досыцв і таго, што салоўка ў кустах спявае, а шпакі пад вокнамі толькі спацв раніцай не даюцв,— дадаў ён.
    — He кажы. У іх свае песні, яны прыгожа спяваюць. Трэба было б для іх новую шпакоўню змайстравацв. Ды вось гора, няма каму.
    — А я? — нават пакрыўдзіўся Фокус.
    — Паспрабуй. Вось табе грошы. Купі ў суседа Барабанадулі дошак. А нажоўка, малаток і
    —	27
    IF
    цвікі ў нас у кладоўцы... ад мужа майго засталіся.
    Схамянуўся Фокус і пачаў адгаворваць.
    — Можа, не трэба нам гэтых шпакоў? Лепш на гэтыя грошы дыскі купім з гульнямі для камп'ютара. Крута будзе.
    Ён ужо і не рады быў, што пагадзіўся, але не было куды падзецца.
    Гэту размову падслухала вялікая зялёная Муха на мянушку Ракета. Яна не любіла прылятаць у двор да бабулі Мілы, бо заўсёды ганяўся за ёю гэты шкоднік — кот Фокус. Жыцця не даваў. Таму найчасцей гасцявала Муха ў Пірата, які дазваляў ёй разам з ім абедаць з адной міскі.
    Пірат хцівы быў, як і гаспадар, ды паспрабуй не пачастуй куслівую назолу Муху, ратунку не будзе. I гудзе бесперастанку над вухам, і балюча за хвост кусае, і ў вочы лезе, спаць перашкаджае. Таму ён і змірыўся з дармаедкай. Затое жыццё зрабілася спакайнейшым. Муха і прынесла навіну пра тое, што Фокус наважыўся шпакоўню майстраваць. За гэту навіну Муху ўхваліў сам Барабанадуля.
    — Трэба было б гэтага агіднага ката правучыць насамрэч. Каб яго, няўдаліцу, гаспадыня з двара прагнала,— прапанавала Муха.
    — Паспрабуем,— пасміхнуўся заўсёды пануры і ўсім незадаволены Барабанадуля.
    Купіў матэрыял для шпакоўні Фокус, а што з ім рабіць — не ведае.
    — Вы мне намалюйце чарцяжы... Ну, як гэту рэч робяць,— папрасіў парады Фокус.
    — Грошы давай,— сказала Муха, якая хацела дагадзіць Барабанадулю.
    Выцягнуў апошнія медзякі Фокус і аддаў суседу, які і зрабіў яму чарцёж шпакоўні.
    Задаволены і самаўпэўнены, Фокус порстка ўзяўся за справу.
    — Цяпер і Муха да нас носа не ўторкне. Шпакі яе адразу ж глынуць,— думаў ён.
    Да вечара справу зрабіў, узлез на клён і прыбіў шпакоўню замест старой, якая зусім развалілася.
    Пачалі яны з бабуляй Мілай чакаць гасцей.
    Адны ляцяць, другія, трэція, ды ўсё міма. Ужо ўсе тры шпакоўні ў суседа-мастака, Агапчынага дзядулі, шпакі пазаймалі, а клён ля дома бабулі Мілы абмінаюць.
    
    
    — I дзе твае шпакі, гора-цясляр,— смяецца з ката Муха,— яны аднаго твайго выгляду, мурзаты качагар, палохаюцца.
    Праўда, два шпакі прыляцелі, пакружылі над клёнам і чамусьці селі на плот проста пад вокнамі.
    — Штосьці ў цябе не атрвімалася,— расхвалявалася бабуля Міла.
    — Гэта каб у мяне ды не атрымалася! Ды я майстра на ўсе рукі,— выхваляўся Фокус,— усё па чарцяжах рабіў! — Але таемна ад гаспадыні ўсё ж вырашыў патэлефанаваць Агапцы.
    Папрасіў у старога мастака мабілвнік і датэлефанаваўся да сваёй сяброўкі.
    Агапка папрасіла сфатаграфаваць шпакоўню і даслаць праз камп'ютар фотаздымак. Фокус гэта вельмі хутка зрабіў. Атрымала фотаздымак Агапка і адразу ўсё зразумела.
    Барабанадуля хоцв і зрабіў чарцёж шпакоўні, але вырашвіў пасмяяцца з Фокуса і трохі схітраваў.
    Шпакоўня на чарцяжві бвіла без акенца-дзверцаў, праз якое шпакі залятаюць і вылятаюць.
    Трэба было спяшацца. I Агапка ў першві ж дзенв вясновых канікул паехала з бацькамі ў Крынічкі. Яны паспелі. Пара шпакоў усё яшчэ
    кружылася над клёнам, надта ж ім спадабалася бабуля Міла, гарод, сад, дом суседа-мастака, лугавіна за вёскай.
    Агапка і Фокус прынеслі шпакоўню дзядулю-мастаку, які прасвідраваў у ёй акенца. I як толькі прымацавалі шпакоўню да клёна, у ёй пасялілася пара шпакоў, якія цярпліва чакалі, седзячы на плоце.
    Шпакі нават заспявалі з радасці. Толькі Муха не радавалася. He змагла яна падмануць Фокуса і нашкодзіць кату. Улетку шпакі спявалі на ўсе лады, ім падпявалі, седзячы на правадах, ластаўкі, дразды, быў чуваць цудоўны голас авяльгі, а позна ўвечары свой канцэрт наладжвалі салаўі, якія жылі ў суседнім закінутым садзе.
    Наляцеў аднойчы на вёску такі страшны ўраган, якога і бабуля Міла не памятала. AranKa, якая затрымалася ў гасцях у Фокуса, не рызыкнула нават бегчы дадому. Вырашыла перачакаць, седзячы з Фокусам ля акна. У Фокуса слых выдатны. Нават праз дождж пачуў ён плач яблынькі з суседняга закінутага саду.
    — Табе падалося. Гэта вецер у коміне вые, а не плач зусім,— супакоіла яго Агапка.
    — Плача. Павер мне,— пераконваў Агапку Фокус.
    — Добра. Бяры парасон, хадзем правяраць.
    — Ага. Каб мяне знесла ў якую Інданезію? — захваляваўся Фокус.
    — Тады пабеглі проста так. Дождж быццам бы ўжо і не такі моцны,— сказала Агапка, і яны пабеглі ў сад.
    I сапраўды. Яны пачулі енкі і плач яблынькі. На ёй было надта багата яблыкаў, і адна найвялікшая галіна ўжо не вытрымлівала пад ветрам і дажджом цяжару пладоў, хілілася да зямлі.
    Агапка адразу зразумела, што трэба рабіць. Яны пабеглі да дома старога мастака, узялі драбіны і разам з бабуляй Мілай і Агапчынай бабуляй з цяжкасцю, але змаглі падперці драбінамі абцяжараную яблыкамі галіну. Бацька Агапкі, які прыехаў на выходныя дні ў вёску, ухваліў за знаходлівасць сваю дачку і Фокуса, панасек падпорак-рагацін і ўмацаваў імі замест драбін галіны старой яблыні.
    Так і жылі ў Крынічках сябры, з радасцю сустракалі штораніцы сонейка. А неўзабаве праводзілі ў вырай шпакоў, ластавак, авяльгу,
    салаўя... толькі спеў-гудзенне Мухі на ўсю вёску і застаўся. Паехала ў горад і Агапка, пачаўся новы навучальнві год.
    Зусім адны засталіся бабуля Міла і кот Фокус. I тут здарылася зусім неверагоднае. He пусціў да сябе ў дом на зіму Муху Ракету Барабанадуля. Засталася яна з дзецьмі на вуліцы і вельмі спалохалася. Што рабіць? Паляцела ў разведку да хаты Фокуса, які адразу ж заўважвіў яе і пачаў палохацв: схапіў мухабойку і пагрозліва прыстрашыў. Зусім спалохалася Муха, паляцела. Пра свой смелы ўчвшак Фокус расказаў гаспадвіні.
    Зазлавала бабуля Міла.
    — Гэта яна... муха... сабе на зіму месца шукае. Яны ж у ввірай не адлятаюць.
    — Хай да Барабанадулі ідзе,— адказаў Фокус.
    — Відаць, не пускае яе да сябе сусед. Шкада,— сумна сказала бабуля Міла.
    — Я што. Я нічога. Я так. Яна мяне кусала калісьці,— апраўдваўся Фокус.
    — Ты вось што... Выкінв мухабойку на сметніцу...
    — Э... як гэта...
    — Я сказала, выкідай,— строга паўтарыла бабуля,— і не палохай яе болып. Хай заляціць у хату і месца сабе на зіму знойдзе.
    — Як загадаеце,— пагадзіўся Фокус і выкінуў мухабойку.
    Усё гэта бачыла асцярожная Муха, пралятаючы міма Фокуса ў хату.
    — Знайшла сабе месца? — спытала бабуля.
    — Дзякуй. Знайшла, калі вы не супраць... за печкай... мы будзем спаць... гудзеннем трывожыць не будзем... мы пяць месяцаў спім.
    — Хто гэта «мы»? — пацікавіўся Фокус.
    — Мы... Я і чацвёра маіх дзетак. Яны яшчэ зусім маленькія. Яны надта змерзлі — лапкі ўжо халодныя. Яны сядзяць у шпакоўні. Калі вы не супраць,— адказала Муха.
    — Безумоўна, не супраць,— з усмешкай адказала бабуля Міла.
    — Я што... я нічога. Я таксама не супраць,— адказаў і Фокус.
    — Ну вось вы і памірыліся. I дзякуй богу. Гэта так добра — сябраваць, жыць у міры,— ухваліла іх бабуля Міла.
    Неўзабаве ўся сям'я Мухі разам з Фокусам піла малачко. Цяпер зімы яны не баяліся.
    — A to,— сказаў Фокус, аблізваючы свае вусы,— і Агапка нас ухваліла б, у яе добрае сэрца. Праўда, бабуля Міла?
    — Праўда,— пасміхаючыся, адказала гаспадыня.
    ЯК РАТАВАЛІ ФОКУСА
    Суровая надышла зіма. Прыціснулі маразы. Нават каўкі і вароны схаваліся на гарышчы, не прыляталі ў двор Фокуса па ежу. Толвкі сінічкі імгненна з'ядалі сланечнікавае зерне, якім іх штораніцу частавала бабуля Міла. Снега насыпала па самыя вокны. Сквапны Піліп Барабанадуля на сваім міні-трактары расчысціў ад снегу вуліцу толькі да свайго дома.
    — А далей? А да нас? — папрасіў кот Фо-
    кус.
    — Грошы гані. Паліва дарагое,— адказаў за свайго гаспадара сабака Пірат.
    Тут чорт падаткнуў Фокуса, і кот пахваліўся:
    — Затое нам і Агапчыным дзядулю з бабуляй раённыя ўлады падаравалі плазменныя тэлевізарві, во-о-св з такім экранам, на палавіну сцяны.
    — I за што гэта толькі вам дзяржава гэткія дарагія падарункі робіць? — здзівіўся Барабанадуля.
    — А за тое, што мы падзялілі першае месца па культуры свайго двара. Конкурс быў. У нас і вяргіні, і лілеі ля ганка, і калодзеж размаляваны, і астры пад акном, і настуркі, і турэцкі боб,— з гонарам адказаў Фокус.
    Вельмі пазайздросцілі гэтаму падарунку Пірат і яго гаспадар.
    Даляцеў у разгар зімы, якраз перад Калядамі, да вёскі Крынічкі нейкі злы заморскі вірус, прынёс грып. ІДяжка захварэла бабуля Міла, як мог дапамагаў ёй Фокус, ды хвароба не адпускала, і тады выклікаў кот хуткую дапамогу і павезлі бабулю Мілу ў бальніцу — ратаваць. Фокус застаўся адзін у хаце. Тут і надумалі здзейсніць сваю чорную справу Барабанадуля і сабака Пірат. А ўсё ад зайздрасці.
    Паведамілі ў санэпідстанцыю, што жыве ў іхняй вёсцы нейкі бяздомны, брыдкі, заразны кот. Трэба было б яго злавіць і аддаць у гадавальнік для бяздомных і адзінокіх жывёлін. Маўляў, баімся хваробу якую ад яго падчапіць.
    Служба сваю справу добра ведае. Як атрымалі ліст, дык наступным днём адразу і прыехалі. Барабанадуля дзеля гэтага нават дарогу да дома Фокуса пачысціў сваім трактарам.
    Убачыў кот праз акно двух дужых санітараў у белых халатах з вялікімі сачкамі ў руках і здагадаўся, што не з добрымі намерамі яны да яго з'явіліся. Зачыніў дзверы на засаўку. Агапка ў гэты самы час паснедала і вырашыла пачаставаць смачнымі сырнікамі Фокуса. Як жа яна здзівілася, калі ўбачыла на ганку двух незнаёмцаў.
    — Адчыняйце дзверы! Інакш нам давядзецца ўжыць сілу,— пагрозліва папярэдзіў адзін з санітараў.
    — А што здарылася? — пацікавілася дзяўчынка.
    — Паступіла інфармацыя ад суседзяў, што ў гэтым доме хаваецца бяздомны кот на мянушку Фокус, прыдумаў жа сабе мянушку... разносчык хвароб... мы абавязаны яго злавіць ды ізаляваць ад здаровых людзей,— строга сказаў другі санітар.
    — Ён не бяздомны. У яго ёсць гаспадыня,— заступілася Агапка.
    — I дзе ж яна?
    41
    — У бальніцві.
    — Ха! А можа, у тэатры ў балеце танцуе? На гэты момант нікога няма. Мы дзейнічаем адпаведна інструкцыі. Суседзі паскардзіліся. Адчвіняйце зараз жа дзверы! — запатрабаваў першві санітар.