Прыгоды ката Фокуса
Георгій Марчук
Для малодшага школьнага ўзросту
6+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 71с.
Мінск 2022
Супакоіў сябе кот і наважыўся франтам прайсціся па вуліцы. Куры, як угледзелі гэтага незнаёмага зялёнага цмока, разбегліся ў розныя бакі, вераб'і паразляталіся, варона скочыла на плот.
— Зноў у горад збіраешся? Зноў на выставу апрануўся? — асцярожна пацікавілася варона.
— А як жа. Гэта мой натуральны колер, як у маіх сваякоў з Афрыкі,— выхваляўся Фокус.
— А я падумала, што гэта табе строй жабы падаравалі. Дзе ты бачыў зялёных ільвоў? — пыталася варона.
Фокус нічога ёй не адказаў і рушыў далей па вуліцы,
— Спыніся, пудзіла, ты хто? — закрычаў на яго сабака Пірат.
— Хіба не пазнаеш? Я Фокус, блізкі сваяк афрыканскіх ільвоў,— смела адказаў Фокус.
— Прэч адсюль, не палохай майго гаспадара, пудзіла ты з балота, a то яму сасняцца страшныя сны, Я табе хвост адгрыз, дык яшчэ і вуха адгрызу,— прыстрашыў Пірат.
— Хто там? — спытаў Барабанадуля, выходзячы на ганак.
— Фокус. Блазан наш вясковы. Прыйшоў нас палохаць,— адказаў Пірат.
— Які ён Фокус. Ён куртаты, хе. Ідзі далей, жаба балотная. А не, дык напішу ў сельсавет і цябе выселяць адгэтуль, мафіёзу,— паабяцаў Барабанадуля.
Засмучаны Фокус вярнуўся дамоў. Гаспадыня тым часам адшукала лупу, прыгледзелася і спалохалася.
— Ты хто? Ты чый?
— Ды гэта я... Фокус.
— Які Фокус? Ты не падобны на Фокуса. Згінь з вачэй, прападзі, нячыстая сіла, цьфу, цьфу, цьфу! — I яна тройчы перажагналася.
— Пафарбаваўся я,— вінаватым голасам сказаў Фокус.
— He мой ты кот... і ўсё тут. Згінь,— даводзіла сваё бабулька.
Залез Фокус на гарышча і засумаваў, вельмі засумаваў.
Усе паднялі яго на смех, а гаспадыня — дык тая і зусім не пазнала. Так у самоце і застаўся Фокус на гарышчы, так і ноч мінула — цёплая, летняя. А раніцай зірнуў кот у акно і ўзрадаваўся. Да дзядулі і бабулі на канікулы
прыехала Агапка. Фокус адразу ж праз гароды паспяшаўся да дзяўчынкі па параду. Спачатку і Агапка не пазнала яго.
— Ну ты ж мяне і напалохаў, Фокус,— сказала яна.
— Ды я ўжо і сам не рады. Хацеў адзін раз у жыцці зрабіцца львом,— скрушліва адказаў Фокус,— перастараўся.
— А фарбы дзе ўзяў?
— У вас. Як мне зноў шэрым стаць, парай,— пачаў прасіць Фокус.
— Пакажы мне, якую тві фарбу браў і дзе? — спытала Агапка.
I Фокус паказаў на цюбікі. Агапка з палёгкай уздыхнула.
— Табе, Фокус, пашанцавала. Гэта акварэльныя фарбы, бо калі б тві пафарбаваўся алейнымі фарбамі, давялося б цябе да доктара везці, і яшчэ невядома, чым бы ўсё завяршылася.
Пасадзіла Агапка Фокуса ў ночвы, прынесла цёплай вады, дадала шампуню і хуценька адмыла зялёную фарбу. Ажно настрой палепшыўся ў Фокуса.
— Прасі што хочаш! У мяне і грошы ёсць,— сказаў Фокус.
— Ды нічога мне не трэба, мы ж сябры.
— Сябры,— пацвердзіў Фокус.
— Значыцца, павінны дапамагаць адно аднаму бясплатна. Згодны?
— Згодны. А Барабанадуля кажа, што нічога бясплатнага няма, за ўсё трэба плаціць.
— А ты менш слухай яго. Жыві сваім розумам, як вучыць мяне бабуля,— сказала Агапка.
Пабег Фокус як найхутчэй дамоў. Гаспадыня яго ўжо з ног збілася: шукала і ў склепе, і ў хляве, і ў гародзе, і ў садзе была, і на гарышча зазірала, а Фокус як у ваду кануў. Хоць ты плач. А тут раптам ён і сам з'явіўся.
— Ну, дзякуй богу,— узрадавалася гаспадыня і тройчы перажагналася.— А то, бач ты, учора нейкае пудзіла з’явілася і дзяўбе, што яно Фокус. Я да смерці напалохалася.
Фокус, безумоўна, не расказваў старой, як ён зялёным ільвом быў. He хацеў засмучаць гаспадыню, якую за яе дабрыню і працавітасць вельмі паважаў, шанаваў і шкадаваў.
I зажылі яны, як і раней,— у міры і згодзе.
ПАРЛДА ДОБРА, А СВОЙ РОЗУМ ЛЕПШ
Зусім пагоршыўся зрок у бабулі Мілы, Фокусавай гаспадыні. Яна трымала лупу перад вачыма, але ўсе роўна з цяжкасцю чытала свае любімыя газеты і часопісы пра прыроду, космас і розных зверанят. Гэта заўважылі Агапка і яе бабуля, калі прынеслі суседзям пачастунак — смачныя, сакавітыя грушы.
— Ты, суседачка мая даражэнькая, да доктара звярнулася б. Кажуць, у сталіцы на вачах аперацыі робяць,— раіла Агапчына бабуля.
— Ды дзе ж мне грошай на аперацыю ўзяць? Барабанадуля гаварыў, што багатыя ў сталіцы ўжо за ўсё грошы патрабуюць,— адказвала засмучаная гаспадыня Фокуса.
— А сын твой дзе? Хай пра грошы для роднай маці парупіцца,— узгадала Агапчына бабуля.
—20
— Ён далёка. Дзесьці ля Ціхага акіяна... за светам. Ужо і лістоў увесь год не дасылае... можа, ён там без працы,— абараніла старая Міла сына.
— Так і зусім зрок страціць можна. Гэта хвароба называецца катарактай,— далучылася да размовы і Агапка.
— А я пра што? — ажывіўся Фокус.— Што я тады з ёю рабіць буду?
— Пакуль, дзякуй богу, вочы трошкі бачаць. Я іх штораніцу вадой з крынічкі прамываю... чарніцы ем, нібыта лепей робіцца,— супакоіла ўсіх старэнькая Міла.
Запомніў Фокус словы пра грошы на аперацыю і вырашыў самастойна іх зарабіць, каб ніхто не ведаў. Зрабіцв сваёй гаспадыні сюрпрыз. I выправіўся па параду не да Агапкі, a да Барабанадулі.
— I колькі ж табе грошай трэба? — пагардліва спытаў Барабанадуля.
— Я па тэлебачанні рэкламу гэтай клінікі бачыў... 500 долараў амерыканскіх трэба,— ціха адказаў Фокус.
— Гэта вельмі вялікія грошы для вёскі.
— Я магу адпрацаваць. Усё зраблю. Загадвайце... што трэба? — зацікавіўся Фокус.
— Усё, кажаш? Хе... Гэта добра. Мне твой спрыт падабаецца. У вас на гарышчві ластаўка гняздо зладзіла.
— Так. Штовесну прылятае,— з гонарам адказаў Фокус.
— Хе. Вось табе сетка і клетка. Ты птушаня маленвкае, якое толькі-толькі лётаць пачынае, злаві і мне прынясі... вось тадві і атрымаеш грошы,— прапанаваў Барабанадуля.
— А вві не падманеце? — рвізыкнуў спытаць Фокус.
— Я? Дві ніколі.
— Вы ж казалі, што цяпер усё на падмане і грашах трымаецца,— узгадаў Піліпавы словві Фокус.
— Дык тое ў горадзе. А я слова сваё купецкае трвімаю. Бярві сетку ды клетку і дзейнічай.
Трэба сказаць, што птушкі не рабілі гнёздаў пад страхой Барабанадулевай хатві і ў яго садзе — баяліся. Ніколі ён не майстраваў дамкоў і для шпакоў. Ён птушак не любіў, а птушкі не любілі яго. Вясковая ж ластаўка штогод вярталася толькі на гарышча да старэнькай Мілы, Вось і сёлета з гнязда паказвалі свае чорнабелыя галоўкі тры птушаняты. Яны рыхтаваліся
да самастойнага палёту. Бацькі пакінулі ўжо гарышча.
Фокус стаіўся ля акенца і чакаў. Неўзабаве праляцелі зусім блізка ад ката два птушаняткі, а трэцяе, самае малое і кволае, затрымалася, замітусілася на гарышчы. Тут Фокус спрытна і накінуў на акенца сетку і зноў стаіўся. Памкнулася ластавачка да акенца і трапіла ў сетку. Фокус не марудзячы схапіў яе і пасадзіў у клетку. Так небарака ластавачка міжволі апынулася ў палоне. Спрабавала знайсці якую шчыліну, ды зусім знясілілася. Фокус накрыў анучкай клетку, каб ніхто нічога не заўважыў, і вырашыў раніцай аднесці птушку Барабанадулю.
He дачакаўшыся свайго птушанятка, дружная і вясёлая сям'я ластавак захвалявалася і пачала актыўна яго шукаць. Ластаўкі пікіравалі ля вокнаў старэнькай Мілы, лёталі проста над яе галавой, гучна крычалі.
— Ды што гэта з імі? Быццам бы і ў вырай збіраліся, ды не аддятаюць. Быццам бы шукаюць каго,— зацікавілася бабуля Міла.
— А я адкуль ведаю. Можа, з'елі што дрэннае... жываты ў іх баляць. У мяне так бывае,— схлусіў Фокус.
Надвячоркам вярнуліся ластаўкі на гарышча, але знайсці накрытую клетку было немагчыма.
Раніцай усё паўтарылася. Ластаўкі не ляцелі на поўдзень, яшчэ гучней крычалі і лёталі па ўсёй вёсцы.
Западозрыла штосьці нядобрае і Агапка, вырашыла наведаць бабулю Мілу і ката Фокуса. Кот тым часам спалохаўся, што птушаня ў клетцы ляжыць і не рухаецца, і вырашыў пакарміць яго кавалачкам рыбы, які застаўся ад вячэры.
— Ты што тут робіш? Чыя гэта клетка? Адкуль тут ластаўка? — строга запытала Агапка, калі паднялася па лесвіцы на гарышча.
Падзецца не было куды, і спалоханы Фокус усё расказаў.
— Хоць бы са мной параіўся,— дакарала Агапка.
— Хацеў сюрпрыз зрабіць, грошы зарабіць і дапамагчы сваёй гаспадыні,— апусціў пыску ўніз і панура адказваў Фокус.
— Ластаўкі ў палоне не жывуць, гэта, па-першае, а па-другое, як вучыць мяне дзядуля: злом добрыя справы не робяцца, добрыя справы робяцца толькі дабром. Вынось клетку на двор і
адчыняй засаўку. Яшчэ б трошкі, і птушачка памерла б без ежы.
— Мама,— зусім спалохаўся Фокус.
— Вось табе і мама. Вынось.
Так і зрабілі. Ластаўкі адразу ж згледзелі свайго сваяка, прынеслі ў дзюбачках вады.
Птушачка акрыяла, махнула крылцамі і вылецела з клеткі. Пакружылася сям'я ластавак над домам, над калодзежам, над садам, над вёскай і адляцела ў вырай.
— I што цяпер рабіць? Грошай Барабанадуля не пазычае,— бедаваў Фокус.
— Знойдзем выйсце. Хадзем да дзядулі. Ён намалюе твой партрэт, мы паедзем у горад, прададзім партрэт і заробім грошай,— прапанавала кемлівая Агапка.
— Ага... Што я, зусім дурны, каб з адгрызеным хвастом пазіраваць? — насцярожыўся Фокус.— Смяяцца ж усе будуць.
— Дзядуля што-небудзь прыдумае. Замест хваста табе дзьмухавец намалюе,— жартавала Агапка.
Атрымаўся Фокус на партрэце выдатна — усім катам кот. Усе адзначылі: як жывы.
Кот пераканаўся, што на партрэце ён выглядае героем і прыгажуном, і наважыўся сам прадаваць
свой партрэт. Агапчын бацька адвёз іх на вернісаж.
Нейкі спагадлівы чалавек купіў партрэт, праўда, за палову цаны. Грошы, якіх не хапала, збіралі ўсёй вёскай. Унеслі сваю частку і бацькі Агапкі, далі і бабуля з дзядулем.
Спачатку старая Міла не згаджалася ехаць у сталіцу, баялася аперацыі, але яе ўгаварылі.
— Я буду побач. Я залезу на дрэва пад акном аперацыйнай,— супакойваў гаспадыню Фокус.
Усё, дзякуй богу, абышлося. Болып лупа бабулі Міле не спатрэбіцца. Як жа яна радавалася, што зноў добра бачвіць прыгажосць навакольнай прыроды, і неба, і лес, і рэчку, і поле. Па дарозе дамоў нават песні старажытныя народныя спявала, хоць у апошнія гады ад яе ніхто песень не чуў. Агапка і Фокус і радыя былі б падпяваць ёй, але слоў не ведаюць. Бабуля Міла абяцала іх навучвіцв. I яна гэта зробіць, бо да пенсіі бабуля працавала на-
стаўніцай спеваў у школе ў суседняй вёсцы.
ЯК ПАМІРЫЛІСЯ МУХА I ФОКУС
Прыйшла ў вёсачку Крынічкі ранняя вясна. Сонейка, па якім за зіму засумавалі, радавала ўсіх. Выйшлі на ганак пагрэцца на сонейку кот Фокус і яго гаспадыня — бабуля Міла.