Прыгоды ката Фокуса
Георгій Марчук
Для малодшага школьнага ўзросту
6+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 71с.
Мінск 2022
Так і жылі.
Выпаў снег. Пачаліся першыя маразы. Цемра надыходзіла хутка. Сінічкі снедалі позна, абедалі і вячэралі адначасова.
Аднойчы надумала меншая сінічка перахітрыць сваю маму і сястру.
I што ж яна вырашыла зрабіць? А вось што... Прачнуцца раней за маці і сястру і ранкам, калі яшчэ амаль цёмна, прыляцець да знаёмага акна і папрасіць бабулю накарміць яе на ўвесь дзень, каб пасля спаць аж да новага дня. Так
55
і зрабіла. Пакуль маці і сястра спалі, яна падхапілася і — куляй да знаёмага акна, наелася і хутка назад. Па нейкім часе паляцелі да акна маці і сястра, ды ні з чым вярнуліся, галодныя. Усё здзяўбла малодшая.
Раніцай наступнага дня першая да акна прыляцела малодшая. Аднак семечак не было: бабуля прыйшла позна ўвечары дадому і таму яшчэ спала.
Маленькая сінічка села на казырок, зазірнула ў акно і давай на ўвесь голас ціўкаць, будзіць бабулю, пастукваючы дзюбай у шкло.
Прачнулася бабуля з галаўным болем і, незадаволеная, выйшла на балкон. Пасварылася на сінічку. Тая спужалася і паляцела дадому. Прыляцела ў старую шпакоўню і схавалася пад цёплае крыло маці.
Добра развіднела, маці пачала будзіць сваіх дзетак:
— Час ляцець снедаць да бабулі.
— Я не палячу,— адказала малодшая.— Нешта мне не хочацца есці.
Паляцелі дзве старэйшыя сінічкі. Прыляцелі да акна, а семечак і няма.
Вярнуліся яны галодныя.
—•• •
Наступнай раніцай збіраюцца ляцець на снеданне, і зноў малодшая адмаўляецца ляцець з імі. Паляцелі ўдзвюх, паснедалі і вярнуліся.
На трэці дзень маці пвітае ў малодшай дачкі:
— Чаму не ляціш разам з намі? Калі не будзеш есці, захварэеш і памрэш.
Тады малодшай нічога не заставалася, як првізнацца:
— Мне сорамна, я баюся, што бабуля Варвара будзе сварвіцца на мяне...
Пасаромілі маці і сястра малодшую, але ж даравалі ёй. 3 апошніх сіл даляцела да акна сінічка з дапамогай маці і сястры, Было вельмі холадна, але птушкі сядзелі моўчкі, чакалі. А бабуля Варвара, хаця і хварэла, апранула футра і насыпала сваім дарагім гасцям пачастунак.
Малодшая сінічка апусціла галаву, каб не сустракацца вачыма з бабуляй. Ёй бвіло вельмі сорамна. А жанчвіна была рада ўбачыць сваіх знаёмых сінічак.
— Частуйцеся, частуйцеся на здароўе, мае дарагія сябровачкі,— прыгаворвала бабуля.
Паелі сінічкі і сваёй песняй падзякавалі бабулі, а болын за ўсіх спявала малодшая сінічка.
Яна зразумела, што падманваць — гэта кепска, a жыць за чужы кошт — ганебна. I дала сама сабе слова — болей не хітраваць.
БЯДА, ГОРА I СІЛА ВОЛІ
Аднойчы вось што здарылася ў маленькай вёсцы на Палессі.
Вёсачка гэтая з дваццаці хат, у іх жывуць старыя людзі, дзеці і ўнукі якіх жывуць у розных гарадах і наведваюць дзядулек і бабулек звычайна толькі ўлетку.
Да дзеда Тараса, яго хата тулілася да самага лесу, пакуль ніхто не прыехаў. А на дварэ быў ужо ліпень, сярэдзіна лета.
Дзед Тарас чакаў свайго любімага ўнука Цімоху, кадэта са слаўнага Полацка. Прадчуваючы нешта нядобрае, стары хваляваўся за ўнука.
На Палессі часта здараецца, што раніцай цёпла свеціць сонейка, а бліжэй да абеду —
прынясе моцны вецер чорную хмару з грымо-
тамі і дажджом.
Так і цяпер здарылася. Завісла над вёскай, як крыло чорнага крумкача, хмара. Дождж ліў
як з вядра, неба не было відаць. Вецер з каранямі ввідзіраў з зямлі старыя дрэвы.
Дзед Тарас ледзь паспеў схавацца ў хату ад непагадзі. Такой жахлівай навалвніцы ён за ўсё жыццё ні разу не бачвіў. За акном нешта зарвшела, дзед зірнуў на вуліцу. Убачыў, як вецер падняў ліст шыферу з Тарасавай хаты і панёс яго да лесу.
Бура панавала паўгадзіны. Трохі стала цішэй. Чорная хмара павісла над лесам, палохаючы лясных жвіхароў маланкамі.
Дзед выйшаў на двор. Са сваёй будкі насустрач выбег сабака Ваўкадаў. Дзед ласкава пагладзіў ахоўніка між вушэй. Ад сапраўднага ваўкадава ў сабакі была толькі мянушка, а сам ён — маленвкі, на кароценькіх лапках, падобны на таксу. Ваўкадаў і ваўка ніколі ў жыцці не бачвіў.
Тарас агледзеў двор: дах дзіравы, плот паваленві, куратнік разбураны.
— От нарабіла бура бяды,— з сумам сказаў дзед.
Толькі ён прамовіў гэтыя словы — і каля яго, як з-пад зямлі, вырасла Бяда.
— Вой, гора ад гэтай бяды,— зноў уголас сказаў дзед.
6 1 -—
I раптам побач узнікла Гора.
Сеў дзед на зэдлік, абхапіў галаву рукамі. Прыслухаўся — нехта па хаце ходзіць...
— Хто тут? — спытаў Тарас.
— Гэта я, Бяда.
— He чакаў цябе. Сама прыйшла.
— Дзівак-чалавек. Мяне ніхто не чакае, я сама првіходжу. Люблю ўладарыць над людзвмі,— з гонарам адказала Бяда.— Добра тут у цябе. Свежае паветра. Дождж праз дзірку хату залівае... Хораша-а-а. Мне падабаецца, пажвіву ў цябе.
He знайшоўся што сказацв Бядзе дзед. Рыпнулі дзверы. Прыслухаўся стары: зноў нехта ходзіць.
— А ты хто?
— Тві мяне сам паклікаў. Сеў і гаруеш. Вось кароўка твая недзе знікла. Я тваё Гора.— Гора агледзелася, убачыла Бяду.— Прывітанне, сястрычка. Хораша тут у вас, пажыву з вамі...
— Хутка ж ты мяне знайшло,— адказала Бяда.
— А мне без цябе сумна. Дзе ты, там і я...
— Добра, заставайся. Толькі я тут буду гаспадыняй, а ты мяне будзеш слухацца. He будзе
Бяды — і Гора не будзе. А стары пакуль пад нашай уладай, мабыць, надоўга.
— Я згодна,— адказала Гора.
Дзед Тарас сядзіць у хаце ў адзіноце, а Бяда і Гора на двары грэюцца на сонейку ды спяваюць:
He памогуць табе людзі, Шчасця ў хаце больш не будзе. Толькі будзеш бедаваць, Гора мыкаць і стагнаць.
Вось у такім прыгнечаным стане і ўбачыў дзеда ўнук-кадэт Цімоха, прыехаўшы да старога на канікулы.
Цімоха з'явіўся перад Тарасам у прыгожай кадэцкай форме, у добрым настроі. Паглядзеў унук на старога, які сядзеў на ганку, і не пазнаў свайго вясёлага і актыўнага дзеда.
— Што здарылася, дзядуля? Чаго такі сумны, нібы і не рады мне,— спытаў унук.
— А чаму радавацца, Цімоха? Бяда і Гора прыжыліся ў маёй хаце.
Дзед Тарас расказаў унуку пра тое, што нарабіла бура.
— He будзем сумаваць, дзядуля. Хіба ў нас няма сілы волі? Нас, кадэтаў, вучаць пераадольваць усе непрыемнасці ў жыцці,— адказаў Цімоха.— А зараз, мой даражэнькі дзядуля, пойдзем пап'ем твайго фірмовага ліпавага чаю з малінавым джэмам. А за справу возьмемся пасля...
Прыгледзелася Бяда да жвавага хлопчыка і занепакоілася. He спадабаўся ён Бядзе. Прыкмеціла Бяда, што побач з Цімохам яшчэ HexTa ходзіць.
— А ты хто? — пацікавілася Бяда.
— Я — Сіла Волі, а Цімоха — мой найлепшы сябра,— адказала Сіла Волі.
— Паслухай, што я табе скажу, Сіла Волі. Гаспадары тут мы — я і Гора. Таму сядзі моўчкі і голасу не падавай, што мы загадаем, тое і рабіць будзеш. Зразумела? — зло прашыпела Бяда.
— Вось так...— падтрымала Гора сяброўку.
— Я не люблю, калі мной кіруюць,— адказала Сіла Волі.— I вам не дазволю гэта рабіць ні са мной, ні з маімі сябрамі.
— Яна адна, а мы ўдваіх,— шапатала Гора Бядзе,— нас ёй не пераадолець.
— He падабаецца мне гэты кадэт,— хвалявалася Бяда.
Цімоха сеў на ровар, праехаўся па вёсцы, знайшоў шыферны ліст, які бура сарвала з даху.
— Дзед, трымай драбіну, будзем дах латаць,— крыкнуў унук старому.
Цімоха з дзедам Тарасам адрамантавалі дах, а ў гэты самы момант Бяда і Гора кепска сябе адчулі...
— Нешта ў мяне са здароўем зрабілася,— паскардзілася Бяда.
— I ў мяне таксама ўсё баліць,— адказала Гора.— А ты бачыш, як дзед павесялеў?
— Што нам цяпер рабіць? — спыталася Бяда.
— Вядома што: трэба тэлефанаваць Ветру. Хай прыгоніць яшчэ больш моцную буру, пакліча больш чорную хмару, каб усё тут разбурылі!
— У мяне няма сувязі, давай з твайго патэлефануем,— схітрыла Бяда.
— Трымай...
Бяда набрала нумар тэлефона Ветру, але той не адказваў.
— Тады пішы эсэмэску,— сказала Гора.
— Я не ўмею...
— Жах! Без цябе напішу,— Гора адправіла паведамленне Ветру: «Пан Вецер, я з сяброўкай у небяспецы. Трэба твая дапамога. Вёска Колкі, хата дзеда Тараса. Чакаем. Твае сяброўкі».
А Цімоха з дзедам адрамантавалі плот, замацавалі вароты і пайшлі ў лес шукаць дзедаву карову.
Унук параіў старому заставацца дома, бо ў дзеда балелі ногі, а раптам па лесе давядзецца доўга блукацв у пошуках каровы...
— He, пойдзем разам. Кароўка мая адгукаецца толькі на мой голас,— адказаў дзед.
Гора і Бяда рушылі следам і шапталі дзеду на вуха: «Не хадзі, стары, у лес. Там гаспадарыць страшны шэры воўк!»
Але дзед ішоў за ўнукам і не слухаў іх.
Гора і Бяда забеглі наперад дзеда і Цімохі. Дайшлі да не надта шырокай і глыбокай рэчкі. Шыльду, на якой быў пазначаны брод, перанеслі ў месца, дзе было значна глыбей.
Дзед з унукам, не падазраючы падвоху, ступілі ў ваду, зрабілі некалькі крокаў і апынуліся па пояс у вадзе. Ваўкадаў паплыў да другога берага, дзед Тарас і Цімоха паплылі следам за сабакам.
Стары вылез на бераг, перавёў дыханне і пачаў клікаць кароўку:
— Пясчыначка! Пясчыначка!
Але знаёмага «му-у-у» ў адказ не пачуў.
3 лесу насустрач дзеду і ўнуку выйшаў вялікі шэры Воўк. Стары такога вялізнага звера ніколі не бачвіў.
— Што вы робіце ў маім лесе? — спытаў Воўк.
— Шукаем маю кароўку,— адказаў дзед.
— Якая ж яна твая? — нахабна спытаў Воўк.— Калі жывёла ў маім лесе, дык яна мая.
Цімоха зрабіў крок наперад і сказаў:
— Ты хочаш разысціся па-добраму?
— Ваўкі не разумеюць, што такое «па-добраму»...
Ваўкадаў вырашыў напужаць Ваўка і падскочыў да яго з выскаленай пашчай.
Воўк пасміхнуўся і ўдарыў Ваўкадава лапай па вуху, сабака заскуголіў і адбег ад ворага.
— Ну, хто яшчэ смелы?! Можа, ты? — торкнуў лапай у бок Цімохі Воўк.
— Ах ты, злыдня лясная, зараз я навучу цябе паважаць чалавека! — адказаў хлопчык.
Воўк не ведаў, што Цімоха быў чэмпіёнам па дзюдо ў сваім горадзе.
Воўк не паспеў апамятацца, як ляжаў, а Цімоха сядзеў на ім і прыціскаў да зямлі. Звер не мог нават паварушыцца.
— Дзе схаваў нашу кароўку? — спытаў дзед Тарас Ваўка.
Воўк зразумеў, што супраціўляцца няма чаго, і жалобна заскуголіў:
— He забівайце мяне, людцы добрыя, усё раскажу. Прывязаў вашу кароўку да вялікай сасны каля балота. Памілуйце, я ж не ведаў, што яна ваша...
— Уставай,— сказаў Цімоха, адпускаючы звера.— Вядзі нас да Пясчыначкі.
Воўк прывёў дзеда Тараса і Цімоху да сасны. Пясчыначка, убачыўшві свайго гаспадара, замыкала ад радасці, што дзед прыйшоў яе выратаваць з палону.
Цімоха адпусціў Ваўка, і той пабег у глыб лесу — не азіраючыся.