Прыгоды ката Фокуса
Георгій Марчук
Для малодшага школьнага ўзросту
6+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 71с.
Мінск 2022
Зразумела Агапка, што санітараў не пераканаць, не дамовіцца з імі. Пабегла яна ў свой дом, схапіла сарафанчвік з хустачкай, які бабуля пашыла ддя балонкі, і вярнулася да Фокусавага дома. Санітары не ведалі, што ў доме на верандзе ёсць яшчэ дзверы, якія вядуць у сад.
Фокус як убачвіў Агапку, дык адразу акрыяў.
— Хуценька нацягвай вось гэта.
— А што гэта?
— Камбінезон. He губляй часу, хутчэй.
— Гэта ж сукенка,— запярэчыў Фокус.— He! Ніколі! Калі дазнаецца пра гэта дзядзька Фокус-Мокус Фрвідрых Фердвінанд I, а ён у Еўрасаюзе жыве, на смех падніме. He дасць мне шэнгенскай візві.
— Надзявай, калі жыць хочаш.
— Жвіць хачу,— адказаў Фокус і з Агапчынай дапамогай надзеў сарафанчык. Дзяўчынка завязала яму на галаву і хустачку.
Санітары ўсё стукалі ў дзверы сваімі моцнымі кулакамі.
— Дзе ў вас дамавая кніга? — хуценька спвітала Агапка.
— У шафе, на верхняй паліцы.
Агапка выцягнула дамавую кнігу і ўпісала ў яе нейкае слова.
— Чакаем адну хвіліну. Калі не адчыніце, мві ўзламаем дзверы! — страшыў адзін з санітараў.
Агапка, захоўваючы спакой, адчыніла дзверы.
Санітары не ўвайшлі, а ўварваліся ў дом. Пры стале сядзеў Фокус і разглядаў малюнкі ў кніжцы.
— Восв ён! — паказаў на Фокуса адзін санітар.
— Вашу дамавую кнігу! — запатрабаваў другі.
— Дзе ў нас дамавая кніга? — спытала ката Агапка.
— У шафе, на верхняй паліцы.
Агапка працягнула дамавую кнігу санітарам.
— Та-ак. Тут жывуць... бабуля Міла... а дзе Фокус?
— Я Фокус.
— Што і трэба бвіло даказаць! — спакойна сказаў адзін з санітараў.— Збірайся, мурзаты
беспрытульнік, пакуль не позна, a то давядзецца ўжываць сілу.
Кінуўся быў Фокус у адчыненыя дзверы, ды другі санітар адштурхнуў яго ботам на месца.
— I праўда, нейкі шалёны! — здзівіўся санітар.
— Гэта Фокус, але не той Фокус,— сказала Агапка,— вы прачытайце, у дамавой кнізе напісана.
Санітар зноў разгарнуў дамавую кнігу.
— Тут жывуць... Бабуля Міла і Ангора Фокус.
— Вось,— пачала Агапка,— Ангора... Яе першае імя. А Фокус — гэта так, мянушка. Гэта кошачка, а не кот... Ангора. Ён, яна, яно. Яна — кошачка Ангора. Жаночы род. Дык вось жа і сарафанчык новы толькі прыдбалі. Гэта мая кошачка. Вы яе напалохалі, і яна схавалася ў доме. А той Фокус тут даўно і не жыве.
— Так, падобна на тое... Прыгожы сарафанчык. А чаго гэта ён — ці яна — збегчы надумалася? — узяло сумненне санітара.
— Дык спалохалася. Выгляд у вас страшны.
Падумаў, падумаў санітар і адказаў:
— Добра. Па дакументах усё супадае. ФокусАнгора ці Ангора-Фокус. Памылачка здарылася. Прабачце.
I яны паехалі ні з чым.
— А што такое Ангора? — пацікавіўся Фо-
кус.
— Парода такая. Турэцкая,— адказала Агапка.
I гэтым разам не змог Барабанадуля зрабіць
паскудства.
Фокус вырашыў на ўсялякі выпадак сарафанчык не здымаць. Выйшаў на вуліцу, а насустрач Барабанадуля і Пірат. Убачылі яго ў дзіўнай вопратцы і паднялі на смех.
— Гэй, клоўн. А ну давай выканай нам «Цыганачку». Вочы чорныя, вочы цудныя, гэх, раз...— блазнуе Пірат.
— Смяецца той, хто смяецца апошнім,— адказаў Фокус, прыгадваючы любімую прыказку сваёй гаспадыні.
Скончыліся канікулы. Пасля Раства, якое сустрэлі ля навагодняй ялінкі ў доме Агапкі, дзяўчынка паехала ў сталіцу. А тут бабуля Міла вярнулася з бальніцы. Паздаравела, падужэла і нават памаладзела.
Убачыла Фокуса ў дзіўнай вопратцы з хусткай на галаве і здзівілася:
— Куды гэта ты сабраўся? На конкурс прыгажосці?
— Ды не. Гэта фокус у Фокуса,— адказаў кот і расказаў бабулі Міле пра тое, што адбылося пад Новы год.
Спачатку гаспадыня вельмі засмуцілася, але пасля павесялела і ўхваліла свайго ката, а яшчэ болып Агапку.
— Вось што. Каб надалей не было панадна нікому цябе палохацв, я ввшішу і табе пашпарт. Будзеш афіцыйна гаспадаром двара, гарода, саду, адрвіны і ўсяго скарбу,— сказала бабуля.
— Згоднві,— узрадаваўся Фокус.
Бабуля Міла дапамагла яму зняць сарафан балонкі. I пачалі янві, як і раней, жвіцв у згодзе, дабро нажвіваць.
Тут і казцві канец. Фокус наш малайчына, і Агапка не памылілася, калі яго ратавала.
Усё.
ЛІСА-РЫБАЧКА
Як вядома, ліса — звер хітры. Умее прыкінуцца кводай і хворай, скрасці тое, што ёй да смаку. Звычайна ходзіць пажывіцца ў вёску. Гэтым разам ёй не пашанцавала, але паспела скрасці ў аднаго гаспадара вуду. Бачыла аднойчы, як чалавек спрытна цягаў вудай з рэчкі рыбу. Чутка, што ліса мае прыладу ддя лоўлі рыбы, хутка абляцела ўвесь лес. Лясныя жыхары адразу захацелі стаць сябрамі лісы, і яна гэта зразумела.
— Пажыві ў маім гушчары,— запрасіў яе лось.— Бараніць цябе буду, а ты рыбу лаві.
— А што, рыба цяпер дорага каштуе. Прададзім рыбу ды купім табе сена,— згадзілася ліса.
Дзень жыве ліса ў лася, другі, трэці. Толькі адпачывае, да рэчкі ісці не хоча.
Аднойчы кажа яна ласю:
— Ідзі і прадай свае рогі, купі мне ў краме курку. Падсілкавацца трэба, раптам будзе вялікая рыбіна? Трэба, каб былі сілы выцягнуць.
Згадзіўся лось. Прадаў свае рогі і купіў курку. З'ела ліса курку і зноў легла на сена адпачываць.
— Досыць лынды біць, хадзем на рэчку,— настойліва сказаў лось.
Ліса нехаця, але ж пайшла. Закінула вуду ў раку. Сядзяць на беразе, чакаюць. Гадзіну, дзве, тры,— не бярэ рыба.
— На гэтым беразе ў рацэ няма рыбы,— пачала хітраваць ліса.
Вярнуліся дахаты. Стомленая ліса легла спаць. Раніцай прачнулася дві кажа ласю:
— Прадай, лось, свой компас ды купі мне курку. Заўтра будзе сонечнві дзень, дык наловім рыбы.
Падумаў-падумаў лось і кажа:
— He, компас прадаваць не буду. Я па ім дарогу вызначаю да свайго гушчара.
— Ах так! — занервавалася ліса.— Тады бывай! 3 твайго берага рыба не ловіцца.
Пайшла ліса ад лася. Ідзе з вудаю па лесе, a насустрач ёй воўк.
— Кажуць, у цябе, рыжая, цуда-вуда ёсць. Наловіш рыбы, пабагацееш...
— Так, праўда,— адказала ліса,— але няма дзе прытуліцца. Ночы не сплю, каб хто вуду не скраў.
— Гэта паправім. Хадзі да мяне ў логава. Будзем жыць разам,— прапанаваў воўк.— У мяне ёсць мікрахвалёўка. Рыбу будзем смажыць, смаката...
— Згодна,— радасна адказала ліса.
Жыве ліса ў ваўка дзень, другі, трэці.
— Навошта нам твая печка, за электрычнасць шмат плаціць трэба. Прадай яе, купі мне курку, падсілкавацца трэба. А заўтра наловім рыбы, падсмажым на сонейку,— прапанавала ліса.
Згадзіўся воўк. Вельмі яму хацелася рыбкі пакаштаваць. Прадаў печку, купіў курку. З'ела ліса курку і легла адпачываць. Дзень адпачывае, другі, каб сіл набрацца.
— Хадзем, кума, да ракі. Рыбы хачу,— сказаў воўк.
Пайшлі яны да ракі. Закінула вуду ліса ў ваду. Сядзяць, чакаюць. Гадзіну, дзве, тры. He бярэ. Паплавок нерухома ляжыць на вадзе.
— He шанцуе нам. Няма на тваім беразе ракі рыбы. Ламачча ды кусты. Яшчэ лёску парву.
Ды і сумна ў цябе ў логаве. Пайду да мядзведзя, у яго тэлевізар ёсць,— сказала ліса і хуценька пабегла прэч ад ваўка.
Ідзе яна па лясной сцежцы, а насустрач ёй мядзведзь.
— Я цябе шукаў, ліса.
— Слухай, мілы, маю я чарадзейную вуду, ды няма дзе жыць. Начыма не сплю, вартую вуду каб не скралі,— кажа яму жаласным галаском ліса.
— Хадзем да мяне. Рэчка побач. Надакучыла мне аднаму жыць, цяжка ўжо лапамі рыбу лавіць.
Згадзілася ліса. Пайшла да мядзведзя жыць. Дзень жыве, другі, трэці.
— У цябе добра. Тэлевізар ёсць, мабільны тэлефон. Ляжы сабе ды глядзі серыялы, як людзі жывуць.
— Яно так, але есці хочацца. Тэлевізар не корміць.
— Паправім справу,— ажывілася ліса.— Прадай мабільны тэлефон, купі нам курак... Пакуль ідуць дажджы, рыба не бярэ, трэба перачакаць...
Паслухаў яе мядзведзь, прадаў тэлефон, купіў курак. Жывуць — гора не ведаюць — тыдзень, другі. Урэшце мядзведзь кажа:
— Хадзем, рыжая, да рэчкі. Рыбы хачу.
Пайшлі. Закінула ліса вуду. Гадзіну чакаюць, другую, трэцюю. He бярэ.
— Ды што такое? — дзівіцца мядзведзь.— Тут рыбы заўсёды шмат было.
— Няма. Было ды сплыло. He рыбнае месца,— адказвае яму ліса.— Прадай тэлевізар, купі курак...
— He, не буду прадаваць,— з сумам сказаў мядзведзь.
— Тады бывай здароў,— адказала ліса і хуценька падалася ў лес.
Надакучыла ёй несці вуду, кінула яе на дарозе. Тым часам ехаў на матацыкле вясковец, у якога ліса гэтую ж вуду і скрала. Падняў ён вуду, абрадаваўся, што знайшлася.
Сядзяць на беразе ракі лось, воўк і мядзведзь ды сумуюць. Хацелі рыбы паесці ды не атрымалася.
Падплывае да іх выдра і пытае:
— Чаго такія сумныя?
Расказалі ёй лясныя жыхары пра рыбалку з лісой. Усміхнулася выдра і кажа:
— Я думаю, што гэта ліса пераходзіць з вудаю з аднаго месца на другое. Падплыла я бліжэй і здзівілася: кручок у вуды голы. Каб налавіць рыбы, трэба на кручок нанізаць прыманку: чарвяка, ці гарох, ці хлеб. Хіба ж не ведалі?
— He, не ведалі,— разам адказалі звяры.
— А ў каго яна пазычыла вуду, хіба гаспадар не падказаў, што і як рабіць?
— He пазычала яна, а скрала,— адказаў лось.
— Ліса ўмее красці,— дадаў воўк.
— Толькі лавіць рыбу не ўмее,— уставіў сваё слова мядзведзь.
— Усё зразумела, сябры мае дарагія,— сказала выдра.— Як вучыла мяне маці, скрадзенае нікому і ніколі шчасце не прыносіць.
Да яе слоў і дадаць больш няма чаго.
ТРЫ СІНІЧКІ
ылі-былі ў вялікім горадзе тры сінічкі: мама і яе дзве дачушкі — старэйшая і малодшая. Улетку яны
гора і бяды не ведалі. Усяго хапала: ежы, цяпла і радасці ад сонечных дзён,
Надышла восень. Пачаліся дажджы, усё часцей дзьмуў халодны вецер. Мама-сінічка ведала, што з прыходам восені бабуля Варвара, якая жыла
адна ў кватэры на шостым паверсе шматпавярховага дома, будзе сыпаць семечкі сланечніка на казырок акна. I сінічкі будуць іх дзяўбці ўсю восень і зіму.
Бабуля Варвара хаця і была на пенсіі, але яшчэ працавала ў гардэробе паліклінікі, што размяшчалася па суседстве з яе домам. Жанчына шкадавала ўсіх птушак, якія зімавалі ў двары дома: вараб'ёў, кавак, варон, галубоў, а найбольш шкадавала сінічак з танюткімі лапкамі.
Яна ўсё здзіўлялася: як ім не холадна ў зімовыя маразы?
Бабуля Варвара семечкі сыпала раніцай і вечарам. Маці-сінічка ведала, дзе знаходзіцца акно бабулінай кватэры, і паказала яго сваім дзеткам. Сінічкі былі ўдзячны жанчыне за яе дабрыню і клопат.
Здаралася, бабуля не паспявала своечасова насыпаць семечак, тады сінічкі садзіліся на казырок, зазіралі ў акно і падавалі сігнал: «Ціўціў, ціў-ціў». Вельмі кароткая ў іх песня, але гучная, добра чуваць нават стоячы ў кухні. Бабуля Варвара, пачуўшы іх песню, спяшалася пачаставаць сваіх гасцей.