Рарытэты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Памер: 64с.
Мінск 2005
НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ БЕЛАРУСІ
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ NATIONAL LIBRARY OF BELARUS
РАРЫТЭТВІ
НАЦЫЯНААЬНАЙ БІБАІЯТЭКІ БЕААРУСІ
ФОТАААЬБОМ
RARITIES
OF THE NATIONAL LIBRARY OF BELARUS
PHOTOGRAPHALBUM
Мінск 2005
Minsk 2005
УДК027.5:027.2(47625):09(084.12)
ББК 78.36(4Бем)я6
P12
Выданне прымеркавана да завяршэння будаўніцтва новай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ад 7 сакавіка 2002 г. Ne 153.
Складальнікі: Г.У. Кірэева, Т.І. Рошчына, пры ўдзеле Н.С. Саверчанка, Л.І. Станкевіч, Н.І. Раманавай, І.Я. Вашкевіч
Навуковы кіраўнік праекта Л.Г. Кірухіна
Каардынатар праекта кандыдат біялагічных навук Л.П. Пракулевіч
Навуковыя кансультанты:
доктар гістарычных навук Г.Я. Галенчанка
доктар мастацтвазнаўства Н.Ф. Высоцкая
Пераклад на англійскую мову: ТАА ‘Тільдыя прафесійных перакладчыкаў”
Рэдакцыя перакладу: група супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Фота А.В. Шчукін
Нацыянальная бібліятэка Беларусі выказвае шчырую падзяку кампаніі Брытыш Амерыкан Табака за падтрымку важнага для беларускай культуры праекта выданне гэтага альбома.
Рарытэты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі = Rarities of the National Library of Belarus : фотаальбом / P12 Нацыянальная бібліятэка Беларусі; склад. Г.У. Кірэева [і інш.] ; навук. кіраўн. Л. Г. Кірухіна ; пер. на англ. мову ТАА ‘Тільдыя прафесійных перакладчыкаў” ; фота А.В. Шчукін. — Мінск : НББ, 2005.
— 64 с.
ISBN 9856557518.
Фотаальбом змяшчае выявы унікальных рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх выданняў, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
УДК 027.5:027.2(47625):09(084.12)
ББК 78.36(4Бен)я6
ISBN 9856557518
© Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2005
“... I людзі зведаюць аб прадзедах сваіх...”
Максім Багдановіч
Нацыянальная бібліятэка Беларусі буйнейшая ў Беларусі навуковая бібліятэка, нацыянальнае кнігасховішча, у якім сканцэнтраваны самы велізарны ў краіне, універсальны па сваім характары фонд выданняў і помнікаў пісьменства, каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, адлюстраваных у слове, вобразе, гуку. Ужо больш за 80 гадоў яна выконвае гуманную місію захавальніцы спадчыны беларускага народа. Непарыўна звязаная з гісторыяй дзяржавы, Бібліятэка сама стала часткай гэтай гісторыі.
Неацэннае багацце, якое на працягу стагоддзяў стваралася пяром перапісчыка, разцом гравёра, друкарскім станком, сёння беражліва захоўваецца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Разлічаны на задавальненне інфармацыйных патрэб усіх жыхароў краіны, ён уключае больш за 8 мільёнаў адзінак захавання на розных відах носьбітаў ад пергаміну да аптычных дыскаў. Жамчужынай збору з’яўляюцца рукапісы, старадрукі, рэдкія і каштоўныя выданні. Па гэтых рарытэтах можна прасачыць жывую гісторыю айчыннай і сусветнай кніжнасці, гісторыю краін і народаў.
Ніводная самая вялікая бібліятэка не заменіць іншых кнігазбораў, якія склаліся гістарычна, бо не можа быць тоесным іх састаў. Нацыянальную гісторыкакультурную каштоўнасць мае кнігазбор Нацыянальнай бібліятэкі ў цэлым, гэты сучасны працуючы і жывы арганізм з’яўляецца ў той жа час помнікам айчыннай культуры.
Зберагаючы лепшыя традыцыі мінулага, сёння Бібліятэка пераўтвараецца ў сапраўдны інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр, які займае належнае месца ў садружнасці нацыянальных бібліятэк свету.
The National Library of Belarus is the biggest science library in Belarus. As the national book depositary it is the largest in the country universal collection of editions and monuments of literature, the treasures of Belarusian and world culture reflected in a word, in an image, in a sound. For over eighty years it has accomplished its humane mission as the Belarusian nation heritage keeper. Part and parcel of the history of the State, the Library itself has become a part of this history.
The invaluable wealth, which has been created over centuries with the scribe’s pen, the engraver’s chisel and the printing press is kept with care in the stock of the National Library of Belarus. The Library boasts over eight million items in different formats from parchment to optical discs intended to satisfy the information needs of all inhabitants of the country. Manuscripts, early printed books, rare and precious editions are the pearls of the collection. You can follow the history of the national and world booklearning, the history of countries and peoples in these rarities. The histories of countries and peoples, and the growth of national and worldwide learning are reflected in our collections.
No single large library is able to take the place of other collections created throughout history, because each one is unique. The National Library of Belarus collection is of national historical and cultural value. It is a modern functioning and living organism, and is simultaneously a monument to the national culture.
Preserving the best traditions of the past, today the National Library of Belarus is transforming itself into a modern information centre, as well as a social and cultural centre, which occupies its proper place in the world community of the national libraries.
P.C. Матульскі
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, доктар педагагічных навук
Dr. Raman S. Matulsky
Director of the National Library of Belarus
3
ЗМЕСТ CONTENTS
5 5
УВОДЗІНЫ INTRODUCTION
6 6
РУКАПІСНАЯ КНІГА MANUSCRIPTS
28 28
СТАРАДРУКІ EARLY PRINTED BOOKS
56 56
РЭДКІЯ ВЫДАННІ RARE BOOKS
4
УВОДЗІНЫ
INTRODUCTION
“... Між страніц старых, пажоўкпых Кнігі, ўжо даўно забытай...”
Максім Багдановіч
Калі бярэш у рукі старую кнігу нібы адчуваеш у паветры водар часу. А калі гэтых кніг тысячы і тысячы здаецца, тоўпяцца вакол людзі, якія жылі ў мінулыя стагоддзі... Яны не зніклі бясследна: скарбы, пакінутыя мінулымі пакаленнямі, і сёння з’яўляюцца для нас, нашчадкаў, невычарпальнай крыніцай ведаў аб гісторыі нашага народа, яго духоўным жыцці. Кніга, рукапісная і друкаваная, сапраўдны летапіс часу. У ёй адлюстроўваецца памяць чалавецтва, яна ёсць і будзе вечным яму помнікам.
Найбольш каштоўная частка кнігазбору Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, унікальныя помнікі кніжнай культуры захоўваюцца ў навуковадаследчым аддзеле кнігазнаўства, фарміраванне калекцый якога пачалося адначасова з заснаваннем бібліятэкі. Асноўнай крыніцай камплектавання старой кнігай сталі закрытыя кляштарныя і царкоўныя бібліятэкі, бібліятэкі навучальных устаноў, канфіскаваныя прыватныя калекцыі. Пастановай урадавых органаў бібліятэцы была перададзена частка кнігазбору І.Х. Каладзеева па гісторыі вайны 1812 г„ бібліятэкі Полацкай езуіцкай калегіі, атрыманы кнігазборы Мінскай і Віцебскай духоўных семінарый, Слуцкай, Мінскай, Магілёўскай гімназій. Былі набыты калекцыі вядомых беларускіх вучоных і даследчыкаў Я.Ф. Карскага, К.К. Случэўскага, Е.Р. Раманава, М.А. Янчука, П.Л. Жуковіча, В.Л. Дылы, А.П. Сапунова, бібліяфілаў В. Камарніцкага, С. Гальдштэйна і інш. У першыя гады існавання бібліятэкі камплектаванне дарэвалюцыйнай літаратурай вялося таксама шляхам перадачы кніг з Дзяржаўнага кніжнага фонду. 3 Масквы і Ленінграда з 1923 па 1932 г. было атрымана звыш 270 тыс. тамоў.
У часы Вялікай Айчыннай вайны амаль увесь фонд бібліятэкі быў вывезены фашысцкімі войскамі за межы Беларусі, часткова знішчаны: з 2х мільёнаў адзінак засталося каля 300 тыс. Аднаўленне фондаў пачалося адразу пасля вызвалення Мінска. Частка страчанага была адшукана ў Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі было вернута каля 700 тыс. кніг даваеннага фонду. Прыкладна 1 мільён кніг не знойдзены і да гэтага часу, сярод іх значная частка рукапісаў і старадрукаў.
Сёння фонд аддзела налічвае каля 70 тыс. адзінак захавання. У яго складзе рукапісныя кнігі і архіўныя матэрыялы, якія з’яўляюцца часткай Нацыянальнага архіўнага фонду Беларусі, старадрукі, рэдкія выданні ХІХХХІ стст.
Кнігі, як і людзі, маюць свой лёс. На Беларусі ён не быў міласэрны да кнігі, на працягу стагоддзяў яна панесла непапраўныя страты. А тое, што захавалася, раскідана па шматлікіх кнігасховішчах краіны і свету. Помнікі пісьменства сведчаць аб тым, што ў неверагодна цяжкіх гістарычных умовах народ здолеў захаваць родную мову, самабытную культуру, стварыць помнікі, якія маюць агульначалавечую каштоўнасць.
Кнігі і бібліятэкі ствараліся, знікалі і аднаўляліся зноў. Пакуль ёсць людзі будуць кнігі, будуць кнігі будуць і бібліятэкі.
When you take an old book in your hands, you seem to feel the scent of time in the air. And if there are thousands and thousands of those, it seems that people who lived in the past are swarming around... They have not disappeared without leaving a trace: the treasures left behind by the previous generations are an inexhaustible knowledge source for us, their descendants, about the history of our people and its spiritual life. Books in manuscript or printed form are the true annals of time. They reflect the memory of mankind; they are, and will remain, man’s eternal monument.
The most precious part of the National Library of Belarus collection, the unique monuments of the book culture, are kept in the Bibliology Research Department. These collections were established simultaneously with the foundation of the library. The closed monastery, convent, and church libraries, libraries of educational institutions, and forfeited private collections have become the principal source of old books. In accordance with the decision of government bodies, the library received a part of I. K. Kaladzejeu’s book collection on the history of the War of 1812, a part of the library of Polatsak Jesuit collegium, the libraries of Minsk and Vitsebsk theological seminaries, Slutsak, Minsk, Mahilyow gymnasiums. The collections of the famous Belarusian scientists and researchers Yaukhim Karski, Kanstanzyn Sluchevsky, Yeudakim Ramanau, Mikalaj Yanchuk, Platon Zhukovich, Yazep Dyla, Aljaksei Sapunou, bibliophiles V. Kamarnitski, Salvian Goldstein and others were acquired. During the hrst years of the existence of the library it acquired copies of prerevolutionary through the State Book Stock. Over 270,000 volumes were received from Moscow and Leningrad between 1923 and 1938.
During the Great Patriotic War period almost the whole library stock was remo