Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 148с.
Мінск 1993
Такім чынам, на падставе матэрыялаў з раскопак Крэўскага замка можна пераканацца, што ў канцы XV ст. абутковыя падкоўкі ўжо ўжываліся насельвіцтвам мястэчак і прадстаўнікамі ваеннаслужылага саслоўя. Першым іх тыпам былі падкоўкі з высокай асновай-пласцінкай і трыма шыпамі па краях і сярэдзіне дугі. У XVII ст. пераважалі трохшыпавыя падкоўкі з пляскаіай асновай, а ў наступным стагоддзі шыпы сталі замяняцца цвікамі. У цэлым гэта ж пацвярджаецца матэрыяламі з раскопак Лідскага і Мірскага замкаў, Мазыіра, Мсціслава, Мінска, іншых гарадоў.
Другой па колькасці з’яўляецца калекцыя ключоў і замкоў. Сярод матэрыялаў XV ст. знойдзены ключ да цыліндрычнага навяснога замка тыпу Г (па класіфікацыі Б. А. Колчына Іо) —мал. 30: 18, аналагічныя якому трапляліся пры раскопках Лідскага замка, Віцебска 11 і інш. Трубкавы ключ да нерухомага камбінаванага замка з драўлянай засаўкай адносіцца да XVII ст. (мал. 30 : 19). Ен зроблены з цэльнага кавалка жалезнай бляхі таўшчынёй 0,1—0,2 см. Бародка яго суцэльная, прамавугольная, стрыжань трубкавы, галоўка ўяўляе сабой замкнутае кальцо. Каля паўночна-заходняй сцяны замка, у гарызонце XVII ст.,’сяірод праслоек попелу і вуголля знойдзена 13 ключоў адной звязкі (мал. 30: 20—30, 34, 35). Сярод іх ключы як для навясных замкоў (малыя, даўжынёй да 7 см), так і для ўразных нерухомых (вялікія, даўжынёй 18— 20 см). Стрыжні ўсіх ключоў звязкі пустацелыя, бародкі іх прамавугольныя, маюць форму перавернутай літары Т у папярочным сячэнні. Аднолькавая канструкцыя і стыль выканання (адмысловая мастацкасць форм) даюць падставу меркаваць, што ўсе яны зроблены адным замкавым ці местачковым майстрам. У XVII ст. такія ключы былі распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Аб гэтым сведчаць як частыя знаходкі ключоў з такой жа бародкай, так і накладкі для замкоў з ключавой адтулінай у выглядзе перавернутай літары Т, якія трапляліся пад час раскопак у Мсціславе, іншых гарадах.
Знойдзены два навясныя замкі: трохкутны, аналагічныя якому ў канцы XVI—XVII ст. ужываліся паўсюдна на тэрыторыі Беларусі, Прыбалтыкі і Польшчы 12 (мал. 30 : 13), і так званы вінтавы 13 замок XVIII ст. (мал. 30 : 15). Замкі такой формы і канструкцыі на Беларусі захаваліся ў побыце да апошняга стагоддзя.
Скабяныя вырабы прадстаўлены чатырма завесамі, чатырма дзвярнымі зашчапкамі, трыма накладкамі і язычком дзвярной клямкі. Сярод завес два фрагменты звычайных стужкавых, адна з якіх мела крыжа-
падобны канец з акруглымі абрысамі формы (мал. 30: 17), а ў другой некалькі разоў перакручаныя вакол сваёй восі завіткі плаўна адагнуты ў процілеглыя бакі (мал. 30: 16). Гэта завеса так званага «S»-naдобнага тыпу. У знешняй форме апошняй прасочваюцца некаторыя асаблівасці гатычнага стылю. Гэтая акалічнасць, а таксама стратыграфічныя даныя дазваляюць датаваць завесу XIV—XV стст. Такія ж перакручаныя (вітыя) усе дзвярныя за’шчапкі (мал. 30 : 5—8). Матэрыялы з раскопак Лідскага і Мірскага замкаў, Мсціслава і Пінска, а таксама сярэдневяковых помнікаў Літвы 14 паказваюць, што зашчапкі гэтай фррмы не выходзілі з ужытку на працягу стагоддзяў: ад старажытнарускіх часоў да позняга сярэднявечча ўключна. Традыцыі звіваць некаторыя скабяныя вырабы і дужкі вёдраў дайшлі і да нашага часу, што можна прасачыць па этнаграфічных даных.
Цікавай знаходкай з’яўляецца медная аконная абоймачка (мал. 30 : 6). Яна дазваляе вызначыць дыяметр круглай аконнай шыбы, які мрг быць роўны 30—35 см.
Са зброі знойдзены толькі абломак клінка корда і тры чаранковыя наканечнікі стрэлаў. Клінок корда быў аднабаковавострым (мал. 29: 18). Даўжыня яго фрагмента 25 см, шырыня 5 см, таўшчыня спінкі 0,8 см. Паверхня ляза гладкаплоская, без канаўкі-дола. Стратыграфічна знаходку можна датаваць XIV—XV стст. Усе тры. наканечнікі стрэл пляскатыя, з блізкімі да ромбападобных па форме пёрамі. Самы равні з іх (са слаёў XIV—XV стст.) мае даўжыню пяра 3,5 см, максімальную шырыню 1,2 см і даўжыню круглага ў сячэнні чаранка 3,0 см (мал. 29: 12). У другога даўжыня і шырыня адпаведна роўныя 5,0 і 1,5 см (чаранок абламаны) — мал. 29 : 14. Па стратыграфічных даных і аналагічных знаходках у Мсціславе (з раскопак Дзявочай Гары15 і пасада горада 16) яго належыць аднесці да XVII ст. Гэтым жа часам датуецца і трэці наканечнік, параметры якога адпаведна 5,0—1, 5—3,0 см (мал. 29 : 16).
Рыштунак веіршніка і каня прадстаўлены цэлай шпррай (мал. 29 : 22), скрабніцай для чысткі каня (мал. 29:20) і фрагментам падковы (мал. 29: 11). Дужка шпоры «У»-падобная, зробленая з жалезнага стрыжня, які мае форму паўкруга ў сячэнні. Яе плечукі прамыя, сплюснутыя, канцы маюць акруглыя петлі з круглымі адтулінамі. Ад дужкі адыходзіць прамая шыйка, якая завяршаецца патаўшчэннем у фррме колца і пераходзіць у вілку, адагнутую ўніз пад вуглом 20°. У вілцы маецца іразрэз для зубчатага колца-рапейкі дыяметрам ад 1,0 да 1,5 см. Агульная даўжыня шпоры 9,5 см, даўжыня шыйкі 1 см, вілкі 2 см, шырыня дужкі 10 см. Большасць вядомых шпор аналагічнай формы і канструкцыі аднесена да XVI ст. Па кераміцы, сабранай разам з гэтай шпорай, яе можна датаваць першай паловай стагоддзя.
Скрабніца ўяўляе сабой латачок даўжынёй 18,7 см і шырынёй 4 см, выкаваны з цэльнага кавалка бляхі трохміліметровай таўшчыні. 3 абодвух краёў латочка зроблены зубчыкі, а пасярэдзіне зверху да яго прымацаваны чаранок для драўлянай ручкі. Ужо ў раннім сярэднявеччы значна распаўсюджанымі былі не толькі скрабніцы, падобныя да грабёнкі, з зубчыкамі, як у пілы, але і латачковыя. Згодна з археалагічнымі матэрыяламі, з XIV—XV стст. апошні тып стаў ужывацца шырэй. Такія скрабніцы вядомы з раскопак Я. Г. Звяругі ў Ваўкавыску 17, М. А. Ткачова ў Крычаве, П. Ф. Лысенкі ў Бярэсці і інш.
Асаблівасці канструкцыі і формы фрагмента падковы дазваляюць аднесці яго не раней як да канца XV—XVI ст., бо менавіта ў межах названага часу падковы не мелі, адгорткі, цвіковай дарожкі, якой злу-
чаліся адтуліны для цвікоў, мацаваліся шасцю-васьмю цвікамі (па трычатыры з кожнага боку) і звычайна былі абсталяваны толькі пяткавымі (пастаяннымі) шыпамі.
Конскія путы (мал. 29 : 25) выкаваны з жалезных палосак таўшчынёй 0,5—0,6 см. Яны падобныя да вялізных кайданаў (на малюнку паказана толькі адна іх палавіна). Звёны іх злучаліся пры дапамозе балтоў, а паміж сабой — ланцугом і спецыяльным путным замком.
Сабраны дробныя прыналежнасці аброці каня, сярод іх тры кальцы дыяметірамі 3,2, 3,5 і 6,5 см (мал. 29 : 21, 23, 24) і прамавугольная спражка з дроту (мал. 29 : 24). Гэта матэрыялы XVI—XVIII стст.
Трэба адзначыць, што на тэрыторыі замка пад час раскопак сабрана звыш 100 каваных цвікоў XV—XVIII стст. і 20 кавалкаў жалезнага шлаку. Шлак быў сканцэнтраваны ў адным месцы дыяметрам каля 3 м на глыбіні ад 50 да 150 см ад дзённай паверхні. Тут траплялася шмат кавалкаў перапаленай гліны. Гэта дае падставу меркаваць, што непасрэдна ў замку мела месца кавальская апрацоўка металу ці металургія сырадутнага жалеза ў печьі-домніцы, бо шлакі маглі стапь рэшткамі металургічнай вытвррчасці або быць занесенымі ў замак разам з неабціснутай крыцай. Канчаткова высветліць гэтае пытанне дазволіць даследаванне болыпай тэрыторыі замкавага двара.
Большасць цвікоў мае квадратны ў папярочным сячэнні стрыжань і сплюснутую з двух бакоў прадаўгаватую шляпку (мал. 30 : 37, 38). Іх памеры вагаюцца ад 8 да 18 см. Гэта мацавальныя цвікі, якія, відаць, выкарыстоўваліся пры будаўніцтве баявых галеірэй (большая іх частка сабрана непасрэдна ў вуголлі і попеле пад сцяной замка, куды і зваліліся, згарэўшы, галфэі). Знойдзена некалькі дэкаратыўных цвікоў з круглымі шырокімі (да 3 см у дыяметры) шляпкамі, што ўжываліся для акоўкі драўляных дзвярэй, і тры падкавякі — спецыяльныя цвічкі, якімі прыбіваліся да конскіх капытоў падковы. Іх прамавугольныя ў сячэнні стрыжні плаўна пераходзяць у пірамідальныя шляпкі (мал. 30 : 40).
Разгляд калекцыі металічных вырабаў, сабраных пад час раскопак Кірэўскага замка, значна дапаўняе ўяўленні аб матэрыяльнай культуры сярэдневяковых замкаў на Беларусі. Як і ў Лідскім і Мірскім замках, металічныя вырабы складаюць тут значную ўдзельную вагу сярод іншых археалагічных матэрыялаў. У Крэўскім замку мноства знаходак датуецца XVII ст. і дае падставу меркаваць, што на той час у ім яшчэ вялося адносна інтэнсіўнае гаспадаірчае жыццё. Аднак ваеннага значэння замак ужо практычна не меў, што пацвярджаецца амаль поўнай адсутнасцю зброі ся|род сабраных матэрыялаў. У замку, відаць, існавала ўласная кузня або выплаўлялася сырадутнае жалеза.
1 Т р у с о в О. А. Археологнческнй отчет о проведеннн раскопок в Кревском замке н д. Крево в нюле 1985 г. // Архпв СНРГЮ «Белреставрацня». Кн. 1. С. 125—129.
2 Вороннн Н. Н. Древнее Гродно (По матерналам археологнческнх раскопок 1932—1949 гг.)//МНА. Вып. 41. М„ 1954. С. 43 (рнс. 16), с. 70 (рнс. 33).
3 Грозднлов Г. П. Раскопкн древнего Пскова // АСГЭ. Вып. 4. Л„ 1962. С. 60— 61 (рнс. 46—47).
4 Левко О. Н. Внтебск XIV—XVIII вв. (Стратнграфня, хронологня, соцнальнонсторнческая топографня н технологня пронзводств). Мн., 1984. С. 44—45 (рнс. 26, 27); Т р у с о в О. А. Археологнческнй отчет о полевых нсследованнях, проведенных в нюле—■ августе 1987 г.//Архнв СНРПО «Белреставрацня», об-ьект № 197/81, ннв. № 13, кн. III, т. 9, 14, 39.
5 Graudonis J. Altene // Arheologija un etnogralija. XIV. Riga, 1983 (18 att.: 13).
6 Caune A. Arheologicke petijumi Riga lajkano 1969. lidz 1980. dadam // Arheologija un etnografija. XIV. Riga, 1983 (6 att.: 9—11).
7 CauneA. Arheologicke petijumi Riga lajkano 1969, Седова M. B. Ювелнрные нзделня древнего Новгорода (X—XV вв.). М., 1981. С. 147 (рнс. 57:16).
8 Трусов О. А. Археологнческнй отчет о проведеннн раскопок в Кревском замке н в д. Крево в нюле 1985 г. Кн. 1. С. 127.
9 Собаль В., Тарасаў С. Абутак сярэдневяковага Мінска//Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1985. № 4. С. 35.
10 Т р у с о в О. А. Археологнческнй отчет о проведеннн раскопок в Кревском замке н в д. Крево в нюле 1985 г. С. 128.
" Левко О. Н. Внтебск XIV-—XVIII стст. С. 47 (рнс. 29).
12 Там жа. С. 47 (мал. 29); Haisig М. Rzemiosla kowalsko-slusarskie па Slansku do polowy XVIII wieku. Wroclaw, 1962 (tabi. 26, 2).