Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 148с.
Мінск 1993
1 Готье Ю. В. Железный век в Восточной Европе. М., 1930. С. 233; К р о п о тк н н В. В. О топографнн кладов куфнческнх монет IX в. в Восточной Европе // Древняя Русь н славяне. М., 1978. С. 111.
2 Я н н н В. Л. Денежно-весовые снстемы русского средневековья. Домонгольскпй пернод. М., 1956. С. 79, 87; н др.
3 Свер длов М. Б. Транзптные путн в Восточной Европе IX—XI вв.//Нзвестня Всесоюзного географйческого обіцества. 1969. Вып. 6. С. 101.
4 Марков А. Топографня кладов восточных монет (сасанндскнх н куфнческнх). СПб., 1910. С. 1—3, 23—26, 136-139.
5 Корзухнна Г. Ф. Русскне клады IX—XIII вв. М.; Л., 1954. С. 38 (клады № 45—49).
6 Алексеев Л. В. Полоцкая земля. Очеркн нсторня северной Белорусспн в IX— XIII вв. М„ 1966. С. 102, 104.
7 Алексеев Л. В. Некоторые вопросы заселенностн н развнтня западнорусскнх земель в IX—XIII вв.//Древняя Русь н славяне. М., 1978. С. 23—29 (рнс. 1).
8 Равднна Т. В. Археологнческне замечання к нумнзматнческнм работам//СА. 1975. № 1. С. 316—329.
9 Потнн В. М. Топографня находок западноевропейскнх монет на террнторнн Древней Русн//Труды Государственного Эрммтажа. 1967. Вып. 9.
10 Р я б ц е в н ч В. II. Топографня монетных кладов на террнторнн Белорусснн: Автореф. днс.... канд. нст. наук. Л., 1965.
11 Рябцевнч В. Н. О чем рассказывают монеты. Мн., 1968. С. 18, 24.
12 Р я б ц е в н ч В. Н. О чем рассказывают монеты. Мн., 1977. С. 42.
13 Мугуревнч Э. С. Восточная Латвня н соседнпе землн в X—XIII вв. Ряга, 1965. С. 22.
14 U r t a n s V. Senakie depoziti Latvija. Riga, 1977.
15 Берга T. M. Монеты в археологнческнх памятннках Латвнн IX—XII вв. Рнга, 1988. С. 28—39.
16 Р а в д н н a Т. В. Погребенпя X—XI вв. с монетамн на террцторнн Древней Русн. Каталог. М., 1988.
17 Белорусская археологня. Мн., 1987. С. 80—110; Археологня Белорусснн: Бнблногр. указатель (1932—1975). Мн„ 1988.
18 Штыхов Г. В. Города Полоцкой землн (IX—XIII вв.). Мн., 1978. С. 63—72.
19 Ш т ы х а ў Г. В. Гарадзішча Гарадзец на рацэ Мнюта//Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1985. С. 170, 172.
■so ф о м п н A. В. Методпческпе проблемы састематнзацнн кладов с куфнческпмн монетамн IX—X вв.//Вспомогательные нсторпческне днсцнплнны. Т. 14. Л., 1983. С. 81.
21 Ф а с м е р Р. Р. 06 нзданнн новой топографнн находок куфнческпх монет в Восточной Европе//Нзвестня AH СССР. Сер. обшеств. наук. 1933. № 6—7. С. 473—484.
22 Рябцсвнч В. II. О чем рассказывают монеты. Мн., 1977. С. 56—57.
23 М а р к о в A. КТопографня кладов восточных монет (сасанндскнх н куфнческнх).
24 Любомнров П. Г. Торговые. связн Древней Руса с Востоком в VIII—IX вв.
25 Рябцевнч В. Н. Два монетно-вешевых клада IX в. нз Внтебской обл./У Нумязматнка н эпнграфяка. 1965. Т. 5. С. 121 —127.
26 Рабцэвіч В. Н., Стуканаў A. А. Манеты Арабскага Халіфата на тэрыторыі Беларусі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. № 4. С. 33—39.
27 П о т н н В. М. Древняя Русь н европейскпе государства в X—XIII вв.: Нсторнконумнзматнч. очерк. Л., 1968. С. 47.
28 III т ы х о в Г. В. Древннй Полоцк IX—XIII вв. С. 109 (рнс. 56, 24—26).
29 Штыхаў Г. 3 часоў Рагнеды // Беларусь. 1985. № 2.
30 Корзухнна Г. Ф. Русскне клады IX—XIII вв. С. 83, клад № 13.
31 Рд бцевнч В. Н. 1 Іумнзматнка // Нсторнческое краеведенне Белорусснн. Мн., 1980. С. 182
32 йлвнн A. А. Тбпографня кладов серебряных н золотых слнткбв. Пг., 192J. С. 15.
33 Фед оров Г. Е. Топографня кладов с лнтовскнмн слнткамн н монетамн /У Краткне сообшення о докладах н полевых псследованнях Ннстнтута нсторші матернальной культуры. 1949. Т. 39. С. 64.
34 С о т н н к о в a М. П. Эпнграфпка серебряных платежных слнтков Велнкого Новгорода XII—XV йв.//Труды Государственного Эрмнтажа. Т. 4. Л., 1961.
35 Неклюдов В. М. О русскнх денежных слнтках//Тр. отд. нумйзматнкн Гос. Эрмнтажа. 1945. Т. 1. С. 139.
36 Штыхов Г, В. Города Полоцкой землн (IX—XIII вв.). С. 117.
37 Монгайт А. Л. 'Рязанская земля. М., 1961. С. 318—323.
38 Очеркн по археологніі Белорусснн. Мн., 1972, ч. 2. С. 172, 173.
39 Л е в к о О. П. Дроздовскнй курганный могнльнйк // Нсторнко-археологнческнй семннар «Черннгов й его округа в IX—XIII вв.»: Тез. докл. Черннгов, 1988. С. 79.
40 Бектянеев Ш. Н. Весы н гнрькй-разновесы X—XIV вв. нз Белоруссмн/У Сов. археологіія. № 1. С. 235.
Г. М. Сагановіч
КАВАЛЬСКА-СЛЯСАРСКіЯ ВЫРАБЫ 3 РАСКОПАК КРЭЎСКАГА ЗАМКА
Летам 1985 г. сумесная экспедыцыя аддзела археалогіі «Белрэстаўрацыя», Гродзенскага універсітэта і Інстытута гісторыі АН Беларусі пад кіраўніцтвам М. А. Ткачова і A. А. Трусава правяла даследаванне Крэўскага замка (Смаргонскі цраён Гродзенскай вобласці). Ускрыта каля 250 м2 плошчы культурнага слоя ў двары замка. Пад час раскопак сабраны багатыя калекцыі керамічных, шкляных і металічных вырабаў XIV—XVIII стст. Апошняя налічвае 106 рэчаў у асноўным з жалеза (без уліку цвікоў і манет). Гэта інструменты рамеснікаў, вырабы гаспадарча-бытавога прызначэння, скабянка, прыналежнасці касцюма, рыштунку вершніка і верхавога каня, а таксама ўзбраення *.
Мал. 29. Інструменты, нажы, зброя, рыштунак вершніка і каня
Знойдзеныя інструменты прадстаўлены спіральным свердлам (мал. 29 : 1), вялікай іголкай (мал. 29 : 3) і чатырма шыламі (мал. 29 : 4—7). Агульная даўжыня свердла 29 см, яго рабочай часткі — 8,5 см пры дыяметры 2,3 см. Унутраны дыяметр утулкі блізкі да 2,8 см. У ёй захаваліся рэшткі драўлянай ручкі. Свердзел знойдзены разам з керамікай XVII ст., што дае падставу датаваць яго гэтым часам. Іголка, мяркуючы па яе памеірах (даўжыня 9,7 см, найбольшая таўшчыня 0,35 см) і шырокаму вушку, магла належаць рымару. Яна зроблена з нейкага сталістага сплаву. Усе шылы чатырохгранныя ў сячэнні. Даўжыня іх вагаецца ад 6,5 да 10 см. Толькі ў аднаго чаранок выразна аддзяляецца ад рабочай часткі (мал. 29 : 5), у астатніх жа пераходам з’яўляецца максімальнае патаўшчэнне стрыжня. Падобныя шылы вядомы з раскопак у Гродне1 і Пскове3. He выключана, аднак, што шыла з чаранком у сапраўднасці магло быць наканечнікам стралы.
Прамавугольная жалезная пласціна даўжынёй 12, шырынёй 2,6 і таўшчынёй 0,8—0,9 см з дзвюма адтулінамі прамавугольнай формы (мал. 29:2), магчыма, з’яўляецца цвікарняй. У месцах адтулін яна прыкметна сплюснута, хутчэй за ўсё раскляпана молатам.
Калекцыя нажоў налічвае восем цэлых, восем лёзаў без ручак і чатыры адламаныя ручкі. Керамічныя матэрыялы, знаходкі манет і стратыррафія дазваляюць храналагічна лакалізаваць большасць сабраных нажоў. Стратыграфічна вылучаюцца гарызонты XIV—XV і XVI— XVII стст. Да першага можна аднесці толькі адзін чаранковы нож з клінападобным у сячэнні лязом і прамой спінкай, вастрыё якога закругляецца знізу (мал. 29 : 8). Астатнія знаходкі гэтай катэгорыі былі сканцэнтраваны ў верхнім гарызонце. Сярод іх чатыры чаранковыя нажы і сем з накладнымі ручкамі (захаваліся дзве касцяныя і адна драўляная рукаяці, прымацаваныя дзвюма-чатырма заклёпкамі). Лёзы гэтых нажоў маюць прамыя спінкі, вастрыі іх завяршаюцца сіметрычна ці авальна закругляюцца знізу (мал. 29 : 10, 13, 15, 17), толькі ў аднаго — зверху ўніз (мал. 29 : 9). ІІІырыня лёзаў не перавышае 1,5—2 см, даўжыня — 8—12 см. Па памерах і асаблівасцях канструкцыі гэтых нажоў бачна, што ўсе яны мелі ўніверсальна-бытавое прызначэнне. Падобныя знаходкі шырока прадстаўлены ў матэрыялах раскопак гарадоў Беларусі4 і сумежных тэрыторый 5.
3 кухонна-сталовага набору знойдзены жалезная лыжка з абламаным чаранком (мал. 30 : 10), цаўё лыжкі ці відэльца ў касцяной аправе з вочкавым арнаментам паміж спіральна накручаным медным дротам (мал. 30 : 12) і свінцовы чаранок лыжкі, якая мае булавападобнае патаўшчэнне на канцы (мал. 30 : 11). Гэта матэрыялы XV—XVII стст. Блізкія аналагі такога ж часу выяўлены толькі для свінцовага чаранка 6.
У слаях XVII ст. знойдзена двухлязовае крэсіва прамавугольнай формы (мал. 30 : 1). Фігурных выразаў унутры яно не мае. У наўгародскіх матэрыялах такія вырабы вядомы з XIII ст. Як сведчаць раскопкі магільнікаў, гарадоў і замкаў, на Беларусі крэсівы гэтага тыпу былі шырока распаўсюджаны ў часы развітога і позняга сярэднявечча.
Тры жалезныя спражкі адрозніваюцца як сваімі канструкцыямі, так і часам бытавання. Самая ранняя з іх — вялікая паўкруглая з фігурным выступам для язычка (мал. 30:2). Дакладныя аналагі вядомы з раскопак у Рызе і Ноўгарадзе7. Аднак падабенства фцрмы нельга лічыць сур’ёзным крытэрыем для датавання спражак, бо ні класіфікацыя апошніх, ні храналагічнае ўпарадкаванне іх тыпаў яшчэ не распрацаваны. Па фрагментах керамічнага начыння, знойдзенага побач, час бытавання гэтай спражкі можна вызначыць XIV—XV стст. Да XVI ст. адно-
сіцца спражка круглай фррмы з прамым доўгім язычком (мал. 30 : 3), да XVII—XVIII стст —паўкруглая спражка складанай кансфукцыі з раздвоеным язычком, падзеленая рамачкай на дзве часткі (мал. 30 : 4) (датаванне па стратыграфіі).
Абутковыя падкоўкі складаюць самую шматлікую катэгорыю металічных вырабаў, сабраных пад час даследавання замка (40 экземпляраў). Па.асаблівасцях мацавання да абцаса можна выдзеліць тры групы падковак: трохшыпавыя (знойдзена 28), двухшыпавыя (4) і бясшыпавыя, якія мацаваліся цвікамі (8). Па форме папярочнага сячэння асновы таксама вылучаюцца тры групы падковак: з высокай асновай (пласцінка, выгнутая ў форме дугі), з квадратнай і з плоскай, раскляпанай гарызантальна. У верхніх слаях сабрана абсалютная большасць падковак, якія датуюцца керамікай XVI—XVII стст. Яны трохшыпныя, з квадратнай (мал. 30:31) ці пляскатай (мал. 30:36) асновай, памерамі 3,0—5,5X5,0—8,0 см (адпаведна шырыня і даўжыня). Да гарызонту
Мал. 30. Замочна-скабяныя вырабы і бытавыя рэчы
XVII ст. адносіцца больш паловы такіх знаходак. Падобныя да іх па сваёй форме і канструкцыі яшчэ чатыры падкоўкі, якія вылучаюцца незвычайна вялікімі памерамі: шырыня вагаецца ад 9,0 да 12,0 см, даўжыня — каля 8,0 см (мал. 30: 39). Яны былі выяўлены як сярод матэрыялаў XVIII ст., так і ў слоі XVII ст. 3 раскопак іншых гарадоў і замкаў Беларусі такія вялікія падкоўкі пакуль невядомы. У гарызонце канца XV—XVI ст. было выяўлена толькі пяць знаходак гэтай катэгорыі (пры зачыстцы мацерыка — ніводнай8). Сярод іх тры трохшыпавыя з выгнутай у форме дугі асновай-пласцінкай вышынёй ад 1,2 да 2,0 см і таўшчынёй 0,3—0,6 см (мал 30 : 32) (падкоўкі такога ж тыпу з раскопак Мінска таксама аднесены да канца XV—XVI ст.9) і дзве двухшыпавыя з квадратнай у сячэнні асновай, памеры якіх 1,5x2,6 і 2,4X3,0 см (мал. 30:33). Апошнія падбіваліся пад абцасы жаночага абутку. Бясшыпавыя падкоўкі трапляліся толькі ў позніх слаях (не раней XVIII ст.). Яны ўяўляюць сабой плаўна выгнутую, квадратную ў папярочным сячэнні дугу з адтулінамі для цвікоў.